• Газеты, часопісы і г.д.
  • Урокі роднага слова  Васіль Вітка

    Урокі роднага слова

    Васіль Вітка

    Памер: 264с.
    Мінск 2008
    85.2 МБ
     загадзя прачнецца.
    Пастуху не варт трубіць — Раніца ў свой час пачнецца.
    Ведайце, сябры мае:
    Добрую прывычку мае Той, хто рана устае,—
    Сонейку дапамагае.
    183
    Вавёрчына гора
    Казка
    Пра Верувавёрачку, Пра яе горагорачка, Пра яе маленькіх дочак, Пра вавёрчын малаточак, Пра птушынага пасла — Даўганосага бусла, Пра жыццёбыццё лясное I яшчэ пра тоесёе.
    Забалелі ў вавёрачкі зубкі —
    He можа раскусіць арэхавай шкарлупкі. Плача Верававёрачка: — Ой, гора маё, Горачка...
    Сабралася ўся вавёрчына радня. Думаюць, гадаюць усю ноч да дня: Як тут быць, Што рабіць?
    Прыкладаюць дочкі Мамачцы прымочкі, Грэюць унучкі Бабульцы анучкі.
    Яшчэ болей баляць вавёрчыны зубкі — He можа крануць арэхавай шкарлупкі. Вестку паслалі старэйшаму сыну, Той адразу ўсе справы пакінуў, I праведаць хворую маці прыехаў, I прывёз поўны мех ёй арэхаў.
    184
    7 Зак. 3297
    Ён не знаў, што баляць у вавёрачкі зубкі, Што не можа крануць яна імі шкарлупкі. Госцю маці гаворыць:
    — Сыночак,
    Ты прывёз бы мне малаточак.
    He трудзіла б я зубкі,
    He верадзіла,
    Малатком бы шкарлупкі
    Біла.
    — Што ж,— кажа сын,—
    У маёй старане
    Ёсць каваль — лепшы мой друг,
    Ён можа скаваць для мяне, Што я захачу,— нават плуг.
    — Мне плуг не патрэбен, сыночак, Хай зробіць ён мне малаточак.
    — Мама,—
    Гаворыць ёй сын у адказ,—
    Я дам тэлеграму, Ён зробіць ураз.— Сарваў сынок Дубовы лісток — Тэлеграма гатова: «Я жывы і здаровы. Толькі баляць у мамачкі зубкі — He можа кусаць арэхавай шкарлупкі. Прашу, дружок, Зрабі малаток».
    Сказалі сёстры брату:
    — Навошта
    186
    Табе самому хадзіць На пошту?
    Мы самі знаем, дзе стары граб.
    Даўно мы хацелі
    Збегаць на тэле...
    Даўно мы хацелі На тэлеГраф.
    — Ну, што ж, імчыце,— Сказаў браток,— Занясіце лісток, Вазьміце квіток.
    — Нясіце,— сказала мама,— Каб сёння ж
    Дайшла тэлеграма,
    Няхай сам начальнік на бланку Паставіць пячатку, Што гэта «маланка».
    Імчацца шустрыя сёстры, Мільгаюць дрэвы
    I вёрсты.
    Прымчаліся
    Ў самы гушчар.
    Што тут такое?
    Пажар!
    Усё у агні — і лісцё і галіны, Але здагадаліся сёстры, Што гэта —
    Прыбеглі
    7*
    187
    На самы разгар лета, I палаюць агнём He галіны, А спеюць Чырвоныя арабіны.
    Імчацца далей сёстры няспешна, Мінаюць гушчар
    I пажар арабінны.
    I вось перад імі Новая пацеха: Дрэва, А на дрэве — арэхаў, арэхаў! А спеленечачачачкія, А жоўценечачачачкія, А поўненечачачачкія, А на вяршэчачачачку,— Шкада, He ўзялі з сабою Мяшэчачка.
    I тут яны ўспомнілі, Што баляць ў матулі зубкі, Што не можа яна раскусіць арэхавай Шкарлупкі.
    Хутчэй жа, Хутчэй, Хутчэй туды, Туды, Дзе растуць Старыя дубы!
    Лістамі сцежку Сцеле
    188
    Граб,
    Прыбеглі сёстры На тэле
    Граф.
    Шматпавярховы дом — Высознае дрэва
    3 акномдуплом, Уваход налева.
    Калі ўмееш — чытай сам, Што напісана над аконцам: «Прыём тэлеграм
    Да заходу сонца».
    Вавёркі ў дупло
    Лапкамі: стук, стук, А ім у адказ:
    — Хто тут?
    He лезьце ў дупло — Ужо сонца зайшло.
    Сталі сёстры прасіць: — Дзядзюхна начальнік, Тэлеграму трэ адбіць, Гэтак мы імчалі, Гэтак беглі
    Праз гушчар,
    Праз агонь, Праз пажар...
    Хворая ў нас маці, Дзядзюхна дзяцел...
    Падабрэў начальнік, Непрыступны маўчальнік,
    189
    Акуляры надзеў, На лісток паглядзеў.
    — Добра,— кажа,— пашлю Заўтра ўранку кавалю.
    — Як гэта заўтра ўранку?
    Нам загадала мама, Каб вы паслалі з маланкай Нашу тэлеграму.
    — 3 маланкай? — здзівіўся дзяцел.— А дзе ж яе ўзяці?
    He працуе бесперастанку
    У мяне на пасылках маланка.
    Бывае
    I яна выхадная.
    — Хай тады кавалю на дом Заімчыць тэлеграму гром.
    — Гром? — усміхнуўся начальнік.— Гром?
    Ён толькі з работы
    I спіць
    Непрабудным сном.
    — Хто ж перадасць тэлеграму, Хто ж?
    — Дождж,— сказаў начальнік,— Дождж!
    I застукаў
    Начальнік —
    190
    Непрыступны
    Маўчальнік, Дзюбаю туктук! Тоўстаю токток!
    I з лістка
    На лісток
    Пацёк
    Ручаёк...
    Бягуць вавёркі дадому
    I чуюць, Як іх тэлеграму Кроплі друкуюць: «Тукток, Кавалёк, Прышлі маме Малаток.
    Разбалеліся ў мамачкі зубкі, He можа раскусіць арэхавай шкарлупкі».
    Паплыў паток, Пагнаў лісток, Панёс удаль, Дзе жыў каваль,— Стары воран, Як вугаль, чоран.
    Прыйшла тэлеграма якраз у час, Кавалю не дае спакою заказ.
    Сон яго не бярэ,
    Яда не лезе:
    Як зрабіць малаток — Няма жалеза.
    191
    — Знайсці жалеза я бяруся,— Сказаў кавалю даўганосы бусел. Ён абуў чырвоныя боты 1 палез
    У балота.
    А праз гадзіну ўжо бусел Вярнуўся:
    — Так і так.
    Ляжыць у канаве «тыгра» — Нямецкі танк.
    Прыйшоў каваль 3 прыладамі,— Чоран воран,— Паставіў кавадла, Распаліў горан, Скінуў кажух, Надзеў хвартух, Узяў абцугі, Прайшоў раздругі. Жалеза не відаць — Гара іржы.
    — 3 чаго мне каваць, Скажы?
    Падумаў бусел: «Прыйдзецца, мусіць, Самых дужых звяроў склікаць, Каб забітага «тыгра» Па костачках разабраць».
    Прыйшоў мядзведзь, Злуецца, равець,
    192
    Прыйшоў воўк — Зубамі шчоўк, шчоўк, Прыйшоў бабёр — Хвастом пацёр.
    Доўга так раўлі і вылі I нічога не зрабілі.
    Беглі ў гэты самы час Маленькія зайкі, Узяліся і — ураз Развінцілі гайкі.
    Тады гусі і сініцы Знялі вежу, Гусеніцы.
    Наскублі яны сяктак
    3 паганага «тыгра» шэрсці шматок. Вось табе і хвалёны танк — Ледзь хапіла вавёрцы На малаток.
    Добра сказаць — Заказ гатовы, А як паслаць Яго ў бор сасновы?
    Другі дзень вавёрка малатка чакае, Можа, яна, бедная, з голаду канае.
    Гэтак моцна баляць у вавёрачкі зубкі, Што не можа крануць арэхавай шкарлупкі.
    Апусціліся галовы ніц I ў зайцоў, I ў сініц.
    193
    Сядзяць у скрусе Бусел
    I гусі.
    Стаў ад гора
    Воран
    Яшчэ болей
    Чоран.
    Паўзе крот, Зямлі повен рот: — Дудуду, дудуду, Я вашу бяду Адной лапай Развяду.
    194
    Сталі ўсе яго прасіць: — Краточак,
    Крот, Браточак Фядот,
    Ты можаш зрабіць Самалёт?
    — Угу, Я магу.
    — Нам трэба, браточак, Паслаць малаточак...
    — Добра,— кажа ім крот,— Я зраблю самалёт.
    Скідай, каваль,
    Свой чорны хвартух, Прынясі мне
    Шырокі лапух,
    А вы, зайкі, травы нарвіце, Вяровачкі звіце, Малаток
    У вузялок Завяжыце.
    А цяпер,—
    Кажа крот,—
    Я буду галоўны пілот.
    Мяне вы прасілі.
    Падымай, бусел, крыллі, Бяры ў дзюбу лапух — Павязём малаток мы
    Удвух:
    Вярхом сяду ў цябе на шыі,
    195
    Паляцім мы пад хмары густыя, Будзеш ты
    Крыламі махаць, А я
    Буду табой кіраваць.
    — Дзякуй,— бусел яму ў адказ.—
    Гэта раз.
    Памагла нам твая галава —
    Гэта два.
    Ну, а болей не гавары —
    Гэта тры.
    Памагатых такіх мне
    He трэба.
    Калі ж хочаш
    Пабачыць ты неба
    I зайздросціш адно нам,
    Буслам,—
    Паспрабуй
    Узніміся
    Сам.
    Цвёрдае слова —
    Слова буслова.
    Узяў лапух у дзюбу ён.
    Варухнуў крыламі —
    I ляціць наш паштальён
    Лугамі,
    Лясамі.
    А куды ён ляціць?
    Можа, боты шыць,
    196
    Можа, ніткі віць? — Адкажыце
    Самі.
    Ну, вядома,
    Ляціць да вавёркігалубкі,
    Вельмі ж моцна баляць яе зубачкізубкі.
    Ён нясе ёй вузялок,
    Там завязан малаток,
    Каб вавёрка зубоў не трудзіла, Каб арэхі малаточкам біла...
    У вавёрчынай жа хаце Поўна шуму, весялосці, Перадаў ім вестку дзяцел, Што ляціць сам бусел ў госці.
    Вось унучкі
    Сталы засцілаюць,
    А дачушкі
    Пачостку стаўляюць, Сын
    Пясочкам ля самага дома
    Высыпае пляцоўку
    Аэрадрома,
    Каб птушыны пасол мог спусціцца, Паміж соснаў густых
    Прызямліцца.
    Госця сустракаці
    Выходзіць маці:
    — Што на белым свеце чуваці — На балоце,
    На сенажаці?
    197
    — Ат, якія ў нас навіны,— Ёй адказвае бусел,— Вы ж самі ведаць павінны, Што ўсе мы ў самоце і скрусе. Як прыйшла тэлеграма, Што баляць у вас зубкі, He спалі мы цэлыя суткі, He зналі шчаслівай мінуткі. Цяпер я спакойны За ваш раток —
    Вось вам бранябойны Малаток.
    — Айайай! — дзівяцца сёстры.— Які ён цяжкі.
    Які ён востры...
    Мы хацелі другую адбіць Тэлеграму,
    Што даўно не баліць Раток у мамы...
    I няхай будзе сказана толькі між намі — Лепей грызці арэхі сваімі зубамі.
    Мы хацелі,
    Мы вельмі хацелі, Зноў збегаць
    На тэле...
    На тэле...
    — Перастаньце! — на дочак Прытупнула маці.
    — Малаточак Спатрэбіцца ў хаце...
    Доўга ў іх ішла Бяседагаворка.
    198
    Усе суседзі Былі
    У вавёркі.
    Стары дзяцел Са сваім зяцем, Тры сініцысястрыцы, Цётка Гануля — Шэрая зязюля, Пяць зайцоўмалайцоў, Удодудавец — Слаўны на дудзе ігрэц, Два глухія глухары Білі ў бубен Да зары.
    I я там быў За тым сталом
    I еў і піў
    Разам з буслом.
    Што там было весялосці I смеху.
    Папаелі госці
    Грыбоў і арэхаў.
    Былі мёд і квас там, Бульба, селядзец.
    Хто праслухаў казку — Той маладзец.
    Слова «жывапіс» азначае пісаць, маляваць фарбамі. Мастакі, падбіраючы колеры, малююць карціны. Пісьменнікі перадаюць фарбы і колеры словамі. Пры дапамозе слова можна не толькі ўбачыць хараство вобраза, карціны, але і пачуць слыхам, як гучаць фарбы, колеры і сам настрой слоўнага жывапісу. Адчуванне слова на слых называецца гукапіс.
    199
    Па казцы «Вавёрчына гора» прасачыце, як мяняецца яе гукавы, рытмічны настрой, пачынаючы ад павольнага, апавядальнага, і канчаючы хуткім, імгненным, там, дзе ўзнікае дзеянне, імкненне ўсяго наваколля хутчэй памагчы вавёрачцы ў бядзе. Але ж малыя вавёрчыны дочкі, якія бягуць да дзятлатэлеграфіста, убачыўшы ў лесе столькі дзівосаў, не могуць не прыпыніцца, бо
    Вось перад імі новая пацеха:
    Дрэва, а на дрэве — арэхаў, арэхаў!
    А спеленечачачачкія,
    А поўненечачачачкія, А на вяршэчачачачку,— Шкада, не ўзялі з сабою Мяшэчачка.
    Дзеля чаго спатрэбіліся гэтыя «чачача»? Каб перадаі{Ь здзіўленне і захапленне вавёрачак. Гэта мова дзяцей, якой зараз вельмі ўласцівы гукапіс. Да таго ж гэта і гук, які мы чуем, калі вавёрачкі лушчаць арэхі.
    Спахапіўшыся, сёстры бягуць далей. I нават сам лес памагае ім:
    Лістамі сцежку
    Сцеле
    Граб,
    Прыбеглі сёстры На тэле
    Граф.
    Падзеі разгортваюцца адпаведна характару кожнага іх удзельніка, але ўсё завяршаецца, як і належыць усякай казцы,— шчаслівым канцом: дабро перамагае.
    Нанава перачытваючы казку, звярніце ўвагу, пры дапамозе якіх слоў і фарбаў перадаецца яе змест.
    200
    Кашчэевы харчы
    Залучыў Кашчэй Чараду чарцей Паначы за харчы Карчаваць карчы.
    — Я, мужчынкі, сам пашчу, Але шчодра заплачу Вам за карчаванне: Прыкачу кацёл баршчу, Цэлы чан мачання.
    На пачостку абяцаю Вам чатыры чаны чаю, Ну а хто захоча кавы — Проша, проша, пан ласкавы!
    Што вучонага вучыць, Як варочаць карчы!
    Хто каго перакарчуе — Смачны дух баршчу пачуе. А шчасліўчыку за ўдачу Я прадбачу і прыдачу: