• Газеты, часопісы і г.д.
  • Урокі роднага слова  Васіль Вітка

    Урокі роднага слова

    Васіль Вітка

    Памер: 264с.
    Мінск 2008
    85.2 МБ
    чынаюцца заняткі ў школе і якою канчаюцца?
    Складзіце апавяданне са словамі «сёння», «заўтра», «паслязаўтра», «учора», «пазаўчора», «сёлета», «летась», «налета», «пазалетась».
    Наша родная планета Зямля
    Выйдзі ў поле і паглядзі, як далёка відаць усё наваколле. А самы край далягляду, здаецца, сыходзіцца з небам. I прастора канчаецца. А падыміся на самалёце і, як кінуць вокам, ты ўбачыш, як шырока раскінуліся лясы, палі, бягуць блакітныя стужкі рэк, далучаючыся да неабсяжнай марской прасторы. А ўсё яшчэ Зямля здаецца роўнай. А ці можна ўбачыць яе ўсю адразу? Можна.
    146
    Нашы касманаўты ўбачылі. Людзі высаджваліся ўжо на Месяц. На бліжэйшых да нас планетах пабывалі нашы касмічныя апараты і навуковыя станцыі, якія прыслалі вельмі каштоўныя для навукі звесткі.
    Раскажыце, што вы ведаеце пра палёты чалавека ў космас.
    Хто быў першым савецкім касманаўтам?
    Як называюцца касмічныя караблі, на якіх лятаюць нашы касманаўты ?
    Як называюцца навуковыя станцыі, якія пабывалі на Месяцы, Венеры і Марсе?
    Як прозвішчы касманаўтаў — нашых землякоўбеларусаў?
    Назавіце жанчынкасманаўтаў.
    Як называеййа шлях, па якім лятае касмічны карабель вакол планеты?
    Якая розніца паміж касмічным караблём, ракетай і спадарожнікам?
    Ці адразу чалавек паляцеў у космас?
    Хто былі першыя «пасажыры» на касмічных спадарожніках?
    Як называецца адзенне, у якім людзі выходзяііь у адкрыты космас?
    Як называецца месца, адкуль загіускаюць касмічныя караблі і міжпланетныя сташіыі?
    Тыдзень
    Па нядзелі Панядзелак Пачынае свой надзелак, I няўрымслівы Аўторак У рабоце не заморак.
    147
    Наперадзе чарада, Пасяродку Серада, Даў ёй слова напавер: Выручыць сястру Чацвер. Вясёлая Пятніца — Заўсёды выдатніца, Мінула Субота — Скончана работа.
    Красуня Нядзеля Абновы надзела.
    Словы: надзелак — тое, што і надзел, дзялянка, частка работы, маёмасці, зямлі; заморак — заморыш, нядужы, слабы; напавер — пазычка пад чэснае слова.
    А йяпер адкажы, колькі ж у тыдні дзён і як кожны называейца?
    Загадка пра зярнятка
    Колькі вас усіх тут ёсць, Кожнаму дам па зярнятку, Кожны дарагі мой госць Хай паслухае загадку:
    У калысцы спіць зімою, А вясною, як прачнецца, Промню цёпламу ўсміхнецца, Прыхінецца галавою
    Да братоў сваіх — блізнятак.
    I ўжо кожны набірае
    148
    I да сонца падымае Жменю залатых зярнятак.
    Гляньце, як братыумельцы Па зярнятку і па жменьцы Гэтулькі сабралі збожжа, Што падняць ніхто не можа.
    Вунь вясёлка прабавала, Мабыць, сем разоў, не меней, Той набытак небывалы Зважыць на сваім бязмене.
    Пастаяла над зямлёю, Бачыць, марна траціць сілу I, сагнуўшыся дугою, Ледзьве злезла з небасхілу.
    I тады аж сем вясёлак, Сем вясёлак па сем столак, Падхапіліся заўзята Зважыць ураджай нязжаты.
    Прымяралі так і гэтак, Перабралі план за планам: Як зручней падняць палетак — Ці каромыслам, ці кранам?
    Разлічылі ўсё, як трэба:
    У сем столак трос напяты, А паміж зямлёй і небам — Каляровыя канаты.
    149
    Ды не ўсё так выйшла гладка I так лёгка, як здалося,— Аніводнага зярнятка He ўтрымалі тыя тросы,
    Разляцеліся канаты.
    Вось які ўраджай багаты!
    Бо і сейбіт, і араты Працавалі не на жарты.
    Стары колас водзіць вусам, Аглядае ўсе сцяжынкі, Засцілае стол абрусам, Запрашае на зажынкі.
    He сядзіцца перапёлцы, Лічыць, колькі ў нас дабра, Па каліву, па саломцы: «Жаць пара! Жаць пара!
    Толькі з гэтаю сцяной, 3 неабсяжнай паласой Мне не справіцца адной Hi з сярпом і ні з касой».
    Хто ж абдыме
    Той прастор
    I падыме?
    КАМБАЙНЁР.
    Да чытання гэтага верша падрыхтуйцеся загадзя. Прынясіце ў клас некалькі каліў спелага жыта, пшаніцы, ячменю, аўса, серп, цэп — прылады, якімі калісьці жалі і малацілі. Камбайн вы бачылі ў полі, бачылі, як ён жне і малоціць.
    150
    Спытсшцеся ў старых людзей: колькі можна было сярпом нажаць, колькі касой скаспіь за цэлы дзень?
    Даведаііііеся ў камбайнёра, колькі, якую плошчу зжынае ён за адну гадзіну.
    Ці бачылі вы старую прыладу для ўзважвання — бязмен? Калі знойдзецца ў каго, прынясіце напаказ у школу.
    Як вы разумееце параўнанне ў вершы вясёлкі з бязменам, на якім яна хацела ўзважыць багаты ўраджай?
    Як з аднаго зярнятка вырастае колас?Падлічыце, колькі ў коласе можа быць зярнятак?
    Колас жыта, пшаніцы, ячменю. Чым яны падобныя і чым адрозніваюцца? Ці падобна мяцёлка аўса на колас?
    Азімыя і яравыя расліны. Якая паміж імі розніца?
    Як называюцца зялёныя ўсходы азіміны? Ці чулі вы такі прыгожы выраз: «Жыта рунее»? А калі гавораць: «Жыта пайшло ў трубку, колас выплывае, жыта красуе, налівае, спее»? Як называецца месяц, калі пачынаецца жніво?
    Наш музей
    Ці бачылі вы драўляную саху, якою некалі аралі поле; лубянкусявеньку, з якой рукамі засяваў селянін сваю палоску зямлі; серп, якім жалі жыта; цэп з дубовым бічом, якім малацілі снапы; жорны з двух круглых камянёў, у якіх малолі збожжа на муку; церніцу, у якой церлі лён; калаўрот і прасніцу, на якіх з ільну пралі ніткі; кросны, на якіх ткалі палотны?
    Ці бачылі вы калі вопратку, у якую адзяваліся тады людзі? Ці бачылі вы абутак, у які яны абуваліся? Ці бачылі вы самаробны посуд: гаршкі, міскі, лыжкі?
    Можа, дзе па цёмных кутках, у сенцах ці на вышках і цяпер ляжаць многія гэтыя прылады і рэчы, ужо нікому непатрэбныя. Але якімі могуць быць карыснымі
    151
    яны, калі сабраць іх разам. Гэта будзе музей, у якім мы будзем спазнаваць гісторыю, як жылі людзі раней, якой была іх праца, як ім было цяжка здабываць свой хлеб.
    Чаму «квас» пішуць разам, а «к вам» асобна?
    Адзін чужаземец, які ўзяўся вывучаць рускую мову, кажуць, вельмі здзівіўся, убачыўшы надпіс на ларку: «Квас». Што гэта за такая незразумелая мова? «Квас» пішуць разам, а «к вам» асобна?
    Каб не апынуцца нам у становішчы наіўнага чужаземца, давайце і мы ўспомнім некаторыя спалучэнні ў нашай мове. Болей цікаўным, хто любіць мову і хоча спасцігнуць яе законы, на першым часе раю ўзяцца за чытанне тлумачальных слоўнікаў. 3 першых жа старонак, з першых літар, з прыстаўкі аб вы ўбачыце, як утвараюцца іншыя словы: гон — абгон, ганяць — абганяць, гарадзіць — абгарадзіць, думаць — абдумаць, ехаць — аб ’ехаць, капаць — абкапаць, касіць — абкасіць, ліць— аблійь...
    Ці ёсць паміж гэтымі словамі розніца? Ёсць, бо яны ўжо маюць іншыя сэнсавыя адценні. Пры дапамозе прыстаўкі аб ой колысі можна ўтварыць слоў! Бясконца. Паспрабуйце ўтварыць іх, новыя, з такіх: клеены, кошаны, кусаны, латаны, мерзнуць, мераць, саджаны, стрэл, точаны, ветраны, чэсаны. Пры дапамозе прыстаўкі ад утварыце іншыя словы з наступных: бой, будаванне, вар, вучыць, гарадзіць, гарнуць, даць, каваць, корм, лёт, помсцігіь, сячы. Папрактыкуйцеся ў сваіх сшытках. Самі знойдзеце асновы да такіх прыставак: вы, да, па, над, пад, раз, рас, пры і нават адной літары — у.
    152
    А як жа «квас» і «к вам»? Ці можна іх спалучыць? Цяпер і самі вы ўпэўніліся, што не. Гэта словы зусім розныя па сэнсу: «вы», «вас» — зварот да асобы, а «квас» — назоўнік, які пераўтвараецца толькі ў залежнасці ад сваіх прыстаўных частак: «закваска», «падквасіць», «пераквасіць», «расквасіць», «уквасіць»...
    I яшчэ адна парада. Калі перакладаеце з рускай мовы на беларускую, памятайце, што не заўсёды ўсе словы супадаюць. Ёсць словы, якія гучаць і пішуцца быццам аднолькава, а сэнс іх у нашых мовах зусім розны, нават супрацьлеглы.
    Паруску — «благо» — дабро, пабеларуску «блага» — дрэнна. Нават у песні пяецца пра благога хлопца: «А той
    153
    Янка, той благі, усё смяецца: гігігі...» А ў прыказцы пра добрага і благога гаворыцца: «Добраму чалавечку добра і ў запечку, а благой благаце не ўнаровіш і на куце».
    Слова «польза» пабеларуску — карысць, паруску ж «корысть» — прагнасць, імкненне да выгоды.
    Насякомае, якое скача ў траве і стракоча крыльцамі, паруску называецца «кузнечнк», але ж мы не перакладаем яго «кавалёк», бо пабеларуску ён — «конік». Такіх прыкладаў шмат знойдзе кожны, хто добра ведае абедзве мовы.
    Перакладзіце з рускай мовы на беларускую словы «отец», «бабушка», «дедушка», «учйтель», «учйтельшіца», «ученйк», «бумага», «тетрадь», «дневнйк», «доска».
    Словы падобныя, а сэнс розны
    Твая чырвоная зорачка і зорка на небе, месяц на небе і месяц часу — ажно чатыры тыдні. Грэбень, якім расчэсваюць валасы, і грэбень у пеўня. Каса ў дзяўчынкі на галаве і каса, якою косяць, а яшчэ каса — вузкая палоска берага на рацэ або на моры. Журавель — птушка і журавель — калодзежны. А вось слова «кол». Добра, калі ён тырчыць у плоце, а калі ў сшытку, у дзённіку,— самі ведаеце, як гэта непрыемна.
    А яшчэ аднолькавыя словы часта мяняюць сэнс толькі таму, што, гаворачы іх, мы змянілі націск. Мука, з якой пякуць хлеб, і мўка, ад якой чалавек пакутуе, мучыцца. Кара на дрэве і кара як пакаранне. Пара, што
    154
    ідзе ад гарачай вады, пара — лік два і пара — час. Пара ісці ў школу, асенняя пара, зімовая пара. Гадзіна — мера часу і гадзіна — гадзюка.
    Запішыце сабе ў сшытак гэтыя словы, успомніце іншыя, падобныя па гучанні, але розныя па сэнсу.
    Ліса і лісічкі
    — Лісічкі, лісічкі, Вы — мае сястрычкі? А можа,— дочкі?
    Дык дзе вашы хітрыя вочкі? Скажыце, прашу вас, галубкі, Дзе хвост ваш, дзе вострыя зубкі?
    Сказалі малыя лісічкі:
    — Мы між сабою — сястрычкі, Мы сваёй мамачкі — дочкі, Самыя дружныя ў лесе грыбочкі.
    Цяляткам
    Вам, цяляткам, мала кавы, Вельмі мала чаю — Выпіце лепш малака вы, З’ешце малачаю.
    Я траву пакашу — Кожнаму дам па кашу.
    155
    Сава і сава
    Прыйшоў Сава ў лес, На яліну ўзлез, Падняў галаву, Убачыў савў.
    — Ты скажы, сава,— Пытаецца Сава,— А твая дзятва Ведае забавы?
    Выпусці іх на палянку Да мяне на пагулянку.
    Я кожнаму савянятку Прынёс Савіну загадку:
    Чые ноччу ў гушчары Зіхацяць два ліхтары, Хто ўсю ноч гагоча, Спачываць не хоча,
    Хто, пабачыўшы святло, Хутчэй лезе у дупло,— Хто адкажа мне?
    Раз, два...
    — Наша мама — сава! — Сонныя гукнулі совы
    I палезлі зноў у сховы.
    156
    Барабанка
    На двары
    Стары
    Баран
    Грукаў зранку ў барабан, Пакуль Ганка
    He прагнала
    I нагой не топнула.
    — Перастань! — сказала.— Барабанка
    Лопнула!
    Здзівіўся баранка: — Якая барабанка?
    — Перапонная! — Сказала Ганка сонная
    I адразу спахапілася: — Я, здаецца, памылілася.
    Разбудзіў мяне ты зранку, Грукаеш бесперастанку, I я зблытала спрасонку Барабанку з