Урокі роднага слова
Васіль Вітка
Памер: 264с.
Мінск 2008
алёт, і паляцеў.
Доўга думала кветкадзьмухавец і нарэшце радасна ўсклікнула:
— Прыдумала! Прыдумала! — і пачала кветкамама шыць сваім дзеткам шаўковыя парашуты.
I толькі дзьмухнуў ветрык (дзеці дзьмухнулі на кветкі) — і паляцелі сынкі і дачушкі кожнае на сваім белым лёгкім парашуціку. I кожны стараўся адляцець як мага далей, намагаючыся з усіх сіл. Дзе хто ўпаў — там лёг і заснуў да будучай вясны. А як толькі пасля зімы прыгрэла вясновае сонейка прачнулася першаю
170
маці, глянула — а навокал, як вокам скінуць,— жоўта ад кветак. Грэе сонца з неба, а на зямлі — светла і цёпла ад кветак.
— Як я добра прыдумала! — радасна сказала кветкамаці.
— Малайцы, дзеці! Здаецца, казка ўжо ў нас ёсць. Як толькі мы назавём яе? «Жоўтая кветка». «Дзьмухавец». «Кветкамаці». Бадай, будзе найлепш «Дзеці на парашутах».
Хлопчык. I я знайшоў!
— Што, што ты знайшоў? Пакажы!
На далоньцы хлопчыка мы бачым мураша.
— Падумаеш, мураш, ды яшчэ ледзь жывы, змораны!
— Гэта ён стаміўся, выбіўся з сіл,— тлумачыць хлопчык.— Ён заблудзіўся, збіўся з дарогі, а цяпер не ведае, як яму трапіць дадому.
— Давай, давай, расказвай! — падахвочваюць дзеці.
— А як яму памагчы, хто нашаму мурашу можа памагчы?
X л о п ч ы к. Я ведаю — хто. Страказа. Яны даўно знаёмыя. Нават байка ёсць «Страказа і муравей». А яна толькі што тут лятала.
— Хто?
— Страказа. Трэба папрасіць яе. Страказа, страказа, памажы мурашу!
Страказа — лёгкая на паміне. Дзеці ўжо нясуць яе — радасныя, шчаслівыя:
— Яна згадзілася памагчы мурашу!
Дзеці саджаюць небаракумурашыка на самалёт, які імкліва падымаецца ўвышыню.
— Бывай, мурашык!
— Дзякуй табе, страказа!
— Вось абрадуюцца тата і мама, што іх сынок на самалёце прыляцеў!..
171
Адна дзяўчынка, вырваўшы з зямлі травінку, доўга разглядае яе, думае, потым гаворыць:
— А пра травінку можна скласці казку?
— Чаму ж не. Мабыць, ты і раскажаш нам яе.
— Калі не змагу — вы паможаце. Я была ў горадзе. Ішла па вуліцы і раптам бачу: з асфальту прабіваецца траўка. Адкуль у яе, кволенькай, маленькай, тоненькай, столькі сілы? Я думала, думала пра гэту травінку і надумала казку.
— Раскажы, раскажы!
Травінка
Чалавек пабудаваў горад. А каб яму нічога не замінала, пасек дрэвы, якія былі, зраўнаваў зямлю і заліў асфальтам — вуліцы, двары і ўсе сцежачкі. «От,— думае ён,— кругом харашыня, чысціня, як на стале, хоць кашу стаў і хлеб кладзі». Але нядоўга цешыўся чалавек такой харашынёй. Нідзе ні дрэўца, ні цянёчку, ні халадку! Hi ветрык не зашуміць у лісці, ні птушка не абзавецца, ні кветачка не запахне. Засумаваў чалавек. «Што рабіць? — думае.— Трэба саджаць дрэвы». Узяў рыдлёўку — грукаў, грукаў у асфальт, у камень — не можа прабіць ямачкі. Трэба машыну. Прыкаціў машыну. Уключыў матор на ўсю магутнасць. Трасецца, калоціцца машына, грукацяць малаткі, крышацца стальныя свярдзёлкі — ледзьледзь прагрызаюць тую цвердзь. Змарыўся чалавек, знямогся, сеў адпачыць. Чуе — пад асфальтам нехта як бы ціхенька скрабецца. Ці не мышка? «Давай,— думае,— пагляджу». Падыходзіць, нахіліўся,— аж гэта кволенькая, зялёная травіначка.
172
— Oro! — сказаў чалавек.— Калі ў цябе столькі сілы, дык навошта мне сваю траціць! Расці сабе, травінка!
А тая, убачыўшы сонейка, абрадавалася і пачала расці проста на вачах — расце, расце. Чалавек слухае, як патрэсквае пад нагамі асфальт, і раптам бачыць, што адна за другой падымаюцца купінкі, а з кожнае — то галінка, то лісток.
— Хто ты? — пытаецца ён у аднаго.
— Я — дубок! — адказвае адзін.
— А я — клёнік! — адказвае другі.
— А я — каштан!
— А я — ліпка!
— А я — ружа!
— Няўжо? — здзівіўся чалавек.— Вы ж якраз мне і патрэбны. Цяпер я буду вас шанаваць і даглядаць.
Усе дрэвы і кветкі так абрадаваліся, пачалі так дружна расці, што цяпер гэты горад называецца горадсад. Птушкі там гнёзды ўюць, дзетак выводзяць, а пад вокнамі ў людзей свішчуць салаўі...
— Харошую ты нам казку расказала. Яе цікава будзе паслухаць не толькі дзецям, але і дарослым.
Каменьчык
Хлопчык. Ая знайшоў, як ішлі мы сюды, на дарозе...
— Казку?
— He, я знайшоў каменьчык. (Хлопчык дастае з кішэні каменьчык.) He ведаю, чаму я яго ўзяў. Можа, і з яго казка выйдзе?
— Добра падумаўшы — выйдзе. Уявім сабе, што камень можа гаварыць.
Г а л а с ы. О, каб мог.
173
— Ну, а каб мог, што б ён нам расказаў? Давайце падумаем. Няхай думае кожны, а я пачну. Мільён гадоў таму назад ён быў вялізным каменем, цэлаю глыбаю, якую сюды, на нашу зямлю, прынеслі з далёкай поўначы леднікі. Скрозь усё пакрылася лёдам. Ішлі гады. Клімат мяняўся. У нас пацяплела. Расталі льды, а каменні засталіся. Стаў чалавек зямлю засяваць, поле араць, a каменні не даюць, замінаюць. Колькі трэба было сілы, каб скаціць з поля такі валун! Але выкочвалі, сцягвалі. Выкацілі і нашага, вось гэтага. А тады ён быў цэлаю гарою. Доўгадоўга ляжаў пры дарозе. I тут знайшоўся майстар. Зраблю, думае, камяні для млына. I зрабіў з яго два вялізныя кругі. Збудаваў млынвятрак. Паклаў камень на камень — вось вам і жорны. Дзьме вецер, круцяцца крылы ветрака, круцяць тоўсты вал, а вал круціць каменні, каменні мелюць жыта, сыплецца ў мяшкі мука. Ці бачылі вы вятрак? А жорны? Вы не бачылі? Даўно ўжо ніхто не меле ні ў млыне, ні ў жорнах — мелюць машыны. I млынавыя круглыя камяні нікому непатрэбны. Ветрака даўно ўжо няма, а круглыя камяні ляжалі, ляжалі, парасколваліся.
Адзін калгаснік рабіў сабе печ. Прывёз камяні, пабіў іх на меншыя і ўмураваў у печ. Добрая была печ, доўга трымалі цяпло камяні. Але і старая хата адслужыла свой век. Калгасніку пабудавалі новы дом. Робячы новую печ, большыя ўзялі ў падмурак, а гэты маленькі не спатрэбіўся. Так ён апынуўся на дарозе. Ішоў нехта, узяў і шпурнуў далей, другі ішоў — убачыў, падняў, патрымаў у руках, спадабаўся яму каменьчык, і ўзяў яго сабе ў кішэню, і не ведаў, для чаго. Ажно вунь якую казку расказаў нам каменьчык. Дзякуй яму за гэта. Недарма ён пражыў на свеце мільёны гадоў...
174
А дрэва? A дрэва што нам можа расказаць?
— Ой, многа. I чым старэй дрэва, тым болей яно бачыла, ведае і памятае. Дрэвы — мудрыя сведкі нашага жыцця. Толькі трэба ўмець іх слухаць. Слухайце, дзеці, уважліва слухайце дрэвы, камяні, дарогі, травы, кветкі, слухайце ўсе гукі і галасы прыроды, галасы нашага жыцця, і вы адкрыеце для сябе многамнога дзівосных і цудоўных казак!
Генерал верабей
Гэй, дарогу, гэй, шырэй, Лес густы, высокі — На машыне верабей Едзе да сарокі.
У пагонах, у шнурах, У шпорах са звонам. Белабока толькі: — Ах! — Сказала з паклонам.
— Калі ласка, ваша чэсць.
Я даўно чакала.
Запрашаю за стол сесць Госцягенерала.
Налучыўся тут мядзведзь На такое дзіва.
— Цьфу, няма на што глядзець! — I ўсміхнуўся крыва.
175
Усхапіўся верабей, Адважны задзіра, Як падыме крык: — He смей Зневажаць мундзіра!
Загрудкі мядзведзя — цап: — Ведай, з кім заняўся! Ледзьве з вераб’ёвых лап Мішка ўратаваўся.
Дударык
Сеў у полі на каменьчыку, Узяў дудку на раменьчыку.
Дудуду — дуда гудзе, Полем водгалас ідзе.
Надакучыла іграць, Каля дуба лёг паспаць.
Вісіць дудка на суку, Спіць дударык на баку.
Павярнуўся дагары I так моцна ён захроп —
Скалануўся дуб стары, Дудка — бух у самы лоб.
Тут яму і сон не ў сон, На ілбе гудзе ўжо гуз.
177
He сабраў i трэсак ён, Бо ад дудкі — толькі друз.
Падняў хлопец паясок, Пайшоў з плачам у лясок:
— Куды дзецца мне цяпер?
Цікаваць буду цяцер.
Спадцішка пад куст падпоўз
I цяцёрку — хоп за хвост.
3 пёрка выразаў дуду:
— Ой, зайграю, загуду.
Што было, тое сплыло, Пайду з дудкаю ў сяло.
Я пад першы парог, А мне з хаты — пірог.
Я на дудцы: тугугу —
Усе нясуць па пірагу:
Мне і мамка — пірог, Мне і татка — пірог,
Мне і дзядзька — пірог, Мне і цётка — пірог,
Мне і дзедка — пірог,
I суседка — пірог,
178
I браценік — пірог,
I пляменнік — пірог.
Назбіраў я пірагоў Сорак восем карабоў.
Каб яшчэ адзін пірог, Я зусім бы абнямог.
Перастань, дуда, дудзець! Дзе мне пірагі падзець?
Сабралася ўся радня, Памагчы ўсе рады мне.
Запрагаюць каня — Ён і воза не скране.
Падагналі грузавік, Для яго груз вялік.
Папрасілі самазвала, У самазвала сілы мала.
Залучыў я камара, Магутнага званара.
Той адразу ўзяў мой воз, Пірагі мае павёз.
Ай камармаладзец!
Тут і казцы канец.
179
Хто памагае сонцу
У вясновы доўгі дзень Так яно папрацавала, Што, зняможанае, ў цень, Дзе стаяла, там і ўпала.
I праспала усю ноч
На балоце каля пушчы.
Рада ўстаць — не можа воч Hi падняць і ні расплюшчыць.
180
Што рабіць і як тут быць — Сонца беднае не знае.
Стаў пастух яму трубіць, Бачыць — не дапамагае.
Стаў ён выганяць кароў — Hi адна не йдзе на пасту. Між палёў, лугоў, бароў Соннае пануе царства.
He здагадваецца свет, Што мінула ўлада ночы.
Дзеці снедалі ў абед, Спалі — хто калі захоча.
I такі пайшоў бязлад, Што не ўцяміць і старому: Дзед прывёў унука ў сад, Калі ўсе пайшлі дадому.
Мамы ў яслі малышоў Павялі пасля работы.
Тата ў магазін пайшоў, Маміны абуўшы боты.
Вучні ўсталі, зноў ляглі, Бо гадзіннікі стаялі, Усе ж яны па сонцу йшлі, Пеўні беспрабудна спалі.
Зблыталася ўсё ў той дзень, He разблыталася б, мусіць, Каб на вязе, на гняздзе He прачнуўся стары бусел.
181
Выйшаў на шырокі двор, Глянуў у прастор бясконцы. He знайшоў на небе зор, А над забалаццем — сонца.
Перадаўся буслаў страх
Ад суседа да суседа.
Махануў за птахам птах, Прыляцелі ўсе да дзеда.
Кожны ведаў, што рабіць. Глянулі з вяршыні вяза — Бачаць, сонейка не спіць, Сонейка ў дрыгве завязла.
Мітусня і валтузня
He па ўласнай там ахвоце. Б’ецца, беднае, паўдня, Ледзьве бачнае ў чароце.
Промень даў нырца — і ўсплыў На лістку, як на далоньцы.
Падхапіліся буслы Памагаць усходу сонца.
Падчапілі — паднялі!
Колькі сілы — глянуць люба: Шар чырвоны па зямлі Коцяць, аж мільгаюць дзюбы.
Выкацілі на грудок.
Пад нагамі прысак дыша.
182
Сонейка ступіла крок
I пайшло ўсё вышай, вышай.
Вось смяецца з неба нам, Шле ласкавыя праменні, А сябрам сваім — буслам — 3 пакалення ў пакаленне
Кожнай раніцай яно
Дзякуе за дапамогу — He забыла, як вясной
Апалілі птушкі ногі,
А не кінулі ў бядзе Аднаго з балотам біцца.
Болей сонца ўжо нідзе Спаць у багну не лажыцца.
Знае, што яму рабіць, Кал