• Газеты, часопісы і г.д.
  • Усмешка Жалобнай Каралевы, альбо Таямніца магнітнага замка Аповесць легендарных часоў Серж Мінскевіч

    Усмешка Жалобнай Каралевы, альбо Таямніца магнітнага замка

    Аповесць легендарных часоў
    Серж Мінскевіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 270с.
    Мінск 2013
    60.96 МБ
    Брахіндзей хутка абнюхаў сандалі Алеолы і боты Арціна і гаўкнуў яшчэ раз, болып прыязна.
    — Вось, вітаецца. Адчувае добрых людзей. Халямон! Санцелямон! Панцелямон! — паклікаў Палямон.
    Над бортам з’явіўся круглы васпаваты твар Халямона. Яго галаву ўпрыгожвала капа рудых валасоў, а злева і справа ад яго высунуліся два гэткія ж васпаватыя, але цёмнавалосыя браты-блізняты.
    — Ну вось яны... Хадземце на борт. Размяшчайцеся,— сказаў Палямон Арціну і Алеоле, а потым крыкнуў сынам: — Гэй вы! Рыбацкая табала, уладкуйце госцяў!
    Ладдзя пахла шкіпінарам і рыбай. Над бортам трапятаў нерат, вяроўкі з рыбай, што сохла на ветры. На карме стаялі бочкі з рыбіным тлушчам, бочкі з вадой, квасам, півам, мукой і з засоленай рыбай. Асобна ляжалі цюкі з дарункамі для рыбіных князёў і каралёў.
    — Праходзьце, праходзьце... Вось тут вы будзеце спаць,— Халямон, як і належыць старэйшаму з братоў, паказаў памяшканне пад палубай з двума гамакамі з рыбалоўчай сеткі.
    Арцін і Алеола паклалі пад гамакі свае няхітрыя пажыткі, і Халямон вырашыў правесці іх па ладдзі.
    — Гэта шчогла. На ёй ветразь. А вунь там стырно на карме.
    — А што там на карме кухня,— спытала «сухапутная» Алеола. Яна ўжо прыкідвала што, як і дзе будзе рабіць.
    Санцелямон і Панцелямон пырснулі са смеху.
    — Чаму кухня? — Халямон з ветласці стрымаў усмешку.
    — Ну, карма... Дзе трэба карміцца,— выказала здагадку Алеола.
    Санцелямон і Панцелямон не маглі стрымлівацца і з непрыхаваным задавальненнем засмяяліся.
    — Ды ціха вы,— спыніў іх Халямон.— Карма, як гэта сказаць, азадак карабля.
    Блізнюкі так і пакаціліся па палубе...
    — He, на гэтым азадку ўсім корм раздаюць,— «падкінуў» жарт Санцелямон і сам жа яшчэ гучней зарагатаў.
    — Ды досыць вам,— прыкрыкнуў на братоў Халямон.— Гэй, Санцелямон, лепей пакажы, як трэба стырно на карме трымаць.
    — He, я пакажу! — крыкнуў Панцелямон.
    — He, я!
    У іх спрэчку гучным брэхам умяшаўся Брахіндзей. Ён пачаў скакаць вакол і матляхаць хвастом.
    — Вось Брахіндзей і пакажа.
    Сабака падбег да стырна, устаў на заднія лапы, а пярэднімі абапёрся на вялізнае вясло.
    — Малайчына, Брахіндзей. Цяпер зразумела? — спытаў Халямон.
    — Зразумела,— засаромелася свайго невуцтва Алеола.
    Арцін тым часам аглядаў снасці на шчогле.
    — А гэтымі вяроўкамі кіруецца ветразь,— сказалі двайняты.— Цягнуць цяжкавата. Звычайна Брахіндзей дапамагае. Свіснеш — ён зубамі ўчэпіцца і цягне з такой самай сілай, як і мы. Праўда, Брахіндзей?
    Сабака ўтаропіўся вачыма-пацерамі на аднаго са сваіх гаспадароў і ўхвальна гаўкнуў.
    Ill
    HE ЗГУБІ, PAKA, ЧОВЕН РЫБАКА!
    Праз два дні па рукаве Прыты да прыстані падышлі яшчэ сем лоддзяў. Яны ішлі з вялікага заходняга возера, якое звалася Герода. Менавіта іх уся астатняя рыбацкая флатылія і чакала.
    Палямон, які славіўся сярод рыбакоў, як галоўны завадатар, першым павітаў прыбылых. Справіўся, ці гатовыя яны адразу ж адпраўляцца ў шлях. Герадошнікі — рыбакі з таго заходняга возера — вясёла і дружна заківалі галовамі ў знак згоды.
    Палямон падняў жоўта-чырвоны ветразь, абрамлены малюнкам, падобным да арнаменту на вышыванай кашулі, і павёў сваю «Ладачку» на сярэдзіну ракі.
    Эх, рака шырокая, Будзь жа нам дарогаю!
    He будзь хваляванай, Будзь нам паслухмянай! —
    заспяваў старажытную рыбацкую песню Палямон. Ён спяваў густым раскацістым басам, а тэнарком падхапіў песню
    Халямон. Хлапчуковымі галасамі пачалі падцягваць Санцелямон і Панцелямон. Заспявалі і на іншых лоддзях:
    He будзь хваляванай, Будзь нам паслухмянай, He згубі, рака, Човен рыбака!
    Паляцела песня па-над вадой, апавяла песня наперадзе ўсім-усім-усім, што рыбакі плывуць. Падхапілі гэтую песню Арцін і Алеола. Звонкі і зычны быў голас у Арціна, а ў Алеолы — ясны і ў той самы час мяккі.
    — Што там за дзеўчына ў Палямона?
    — Дзе ён такую маладзіцу прыгасцяваў? — перамаўляліся рыбакі.
    Надвор’е стаяла чароўнае. Плаванне ішло спакойна.
    Арцін хутка налаўчыўся выконваць морацкую працу. Палямонаўскія сыны яму падрабязна тлумачылі, што рабіць. I нават Брахіндзей з задавальненнем дапамагаў Арціну. Праўда, сабака дапамагаў толькі датуль, пакуль Алеола не прыступала да сваіх абавязкаў. Тады цікавасць Брахіндзея да морацкай справы цалкам знікала — ён падыходзіў да Алеолы, клаў ёй сваю мысу на калені і глядзеў вочы ў вочы. Ну, і, вядома, яму сякія-такія ласункі ад яе перападалі.
    — Болып за ўсё пашанцавала Брахіндзею, што вы з намі плывяце,— казаў Палямон,— у каго б ён яшчэ столькі мясных абрэзкаў выпрасіў.
    Арцін, як адказны працаўнік, гаспадара ладдзі дужа цешыў — юнак добра з працай ладзіў. I Алеола, з выгляду далікатная панначка, клопатаў плыўцам не прыносіла.
    Так вось і плылі.
    Некалькі разоў з прыбярэжнае пушчы высоўваліся разбойнікі, узброеныя сякерамі, доўгімі лукамі і пікамі з крукамі. Але варта было ім пабачыць на вялікі караван — не жарт! — з дваццаці пяці суднаў, як яны хуценька і хаваліся назад у лясную глухмень. Часам насустрач рыбацкаму каравану праплывалі па тры, па чатыры, а то і па семвосем купецкіх лоддзяў Яны былі прыкметна вышэйшыя за рыбацкія. Купцы і іх ахова глядзелі на рыбакоў згары ўніз, але ўсё адно, у адказ на рыбацкія прывітанні з радасцю махалі рукой, самі віталіся добрым слоўкам. Сустрэць на сваім шляху караван рыбалёў, які раз на чатыры гады плыве да Гнязда Рыб, у купцоў уважалася за добрую прыкмету,— значыць, год у іх будзе «рыбны» — прыбытковы.
    А караван плыў далей. I праплывалі ўздоўж берагоў сёлы, гарады.
    У стольным горадзе Жаўтарэчча — горадзе Векаве — караван зрабіў прыпынак — рыбакі на прыстані гандлявалі сваімі таварамі: рыбай, снасцямі, рыбіным тлушчам.
    Горад Векаў уразіў Алеолу і Арціна сваёй веліччу — мураваныя сцены, каменныя белыя дамы, пазалочаныя купалы храмаў На прыстані столькі народу і ўсе ў рознакаляровай вопратцы. Людзі вясёлыя, усмешлівыя, але дахолыя, значыць хвацкія. Гавораць на розных мовах, а калі гандлююцца, пераходзяць на ўсім зразумелае купецкае кайнэ.
    Пасля Векава, дзе назапасіліся вадой і правізіяй, некалькі дзён плылі без прыпынкаў.
    У нізоўях Продзеня былі парогі. Над імі рака афарбоўвалася ў белы колер, а здалёк падавалася, што гэта цячэ малако.
    Вада білася, церлася, чаплялася аб каменнае дно, ствараючы незлічоныя бурбалкі пены. Парогі маглі пераадолець толькі чоўны, і то, калі імі кіравалі адчайна адважныя людзі.
    He даходзячы крокаў сотню да парогаў, усе лоддзі рыбацкай флатыліі дружна падплылі да берага. I адразу да іх пад’ехалі вершнікі, убраныя ў кальчугі. На галовах у вершнікаў былі востраканцовыя шаломы, а ў руках — чырвоныя шчыты ў форме перакуленай кроплі.
    — Вітаю рыбакоў! — сказаў віцязь на белым кані.
    — Вітаю слыннага віцязя Веліога! — адгукнуўся Палямон.
    — Ого! Сёлета аж дваццаць пяць караблёў! I ўсе са Светлых Азёр? — здзівіўся князь Веліог.
    — Рыбы ў нашых рэках і азёрах не меншае,-— замест адказу сказаў Палямон.— Значыцца, сёлета будзе твая дружына ахоўваць парогі?
    — Мая. А налета лёс выпаў на Гранея. У яго дружына слабаватая.
    — Ну, налета рыбакі не паплывуць. А вось купцам — пацяжэй будзе. Скажы, слынны Веліог, а сінеазёрцы праплылі?
    — Праплылі. Суднаў васямнаццаць.
    — Гэй, рыбакі! Разгружай! — крыкнуў Палямон.
    Рыбакі дружна ўзяліся разгружаць свае лоддзі. 3 кожнага карабля і карабліка дружыннікам сёе-тое даставалася: бочачка салёнай рыбы, цабэрак квасу ці піва, мех мукі, збожжа, бохан хлеба. Трэба ж ахове парогаў чымсьці сілкавацца.
    Рыбакі пераносілі, перацягвалі грузы ўніз па рацэ. Затым збіраліся талакою і валачылі па пакладзеных на зямлі
    драўляных бярвеннях, нашмараваных рыбіным тлушчам, адну ладдзю за другой.
    Пасля ўважлівай праверкі, лоддзі зноў выйшлі ў плаванне.
    — Поспехаў, князь Веліог! — крыкнуў Палямон.
    — Поспехаў табе, Палямоне!
    Эх, рака шырокая, Будзь жа нам дарогаю! He будзь хваляванай, Будзь нам паслухмянай! —
    зацягнулі рыбакі, а з імі і Арцін з Алеолай.
    Па трэцім тыдні плавання караван выйшаў на шырокую марскую прастору. Флатылія завярнула налева і паплыла ўздоўж берага на дастатковай ад яго адлегласці, так што суша выяўлялася рудай паскай на даляглядзе.
    Мора заваражыла Арціна і Алеолу, ім падавалася, што на гэтых прасторах, у гэтым бязмежжы і ёсць радзіма фантазіі.
    Наступнай раніцай пасля выхаду ў мора ўсіх абудзіў Брахіндзей. Ён быў на носе ладдзі і брахаў на ваду.
    — Малайчына,— пахваліў яго Палямон,— правільна месца ўчуў. Усё, прыплылі. Тутака і ёсць Гняздо Рыб. Кідай катвігу! — крыкнуў ён сваім сынам і іншым лоддзям.
    — Ану! Памажы! — паклікаў Халямон братоў.
    Поруч з ім першым апынуўся Арцін. Удваіх з Халямонам яны паднялі абтасаны камень, у якім у адмысловыя адтуліны былі ўстаўленыя завостраныя калкі. Гэта была цяжкая катвіга. Хлопцы ледзьве скінулі яе за борт.
    — Мастак Дроздзіч казаў, што Гняздо Рыб — гэта бухта. А якая тут бухта? — у здзіўленні запытаў Арцін у Палямона.— Гэта ж чыстае мора!
    — Бухта вунь там,— Палямон паказаў на гару, што бачылася ўдалечыні.— Яна якраз насупраць гэтага месца. Тут, дзе мы кінулі катвігу, прэсныя воды Проданя канчаткова зліваюцца з марскімі, салёнымі. Гэта апошняя мяжа сушы і мора. Менавіта тут сустракаюцца на свой рыбіны сойм марскія і прэснаводныя каралі і князі рыб. Давайце, Халямон, Санцелямон, Панцелямон, рыхтуйце пачастункі.
    Халямон падкаціў бочку да борта і адкаркаваў яе.
    — Дапамагай! — крыкнуў ён Арціну.
    Арцін і Халямон паднялі яе і нахілілі над бортам. Яшчэ адну бочку высыпалі за борт Санцелямон і Панцелямон. Трэцюю падняў і нахіліў праз борт сам Палямон.
    — He трэба! — ён адмовіўся ад дапамогі Алеолы.
    Збожжа, мука, хлебныя галушкі ўперамешку з нейкай зелянінай паплылі па хвалях. Усё гэта жоўтымі, светласалатавымі і белымі ланцужкамі патанала ў моры. Праз некаторы час у вадзе паказаліся цёмныя спіны рыб. Вакол дробак пачастункаў па паверхні мора пайшлі кругі — рыба і малая, і вялікая пачала іх браць...
    — Для чаго вы гэта робіце? — спытала Алеола.
    Яна з цікаўнасцю назірала за дзеяннямі рыбакоў. На іншых лоддзях рыбакі рабілі тое ж самае.
    — Гэта падкормка, перамяшаная з водарасцямі, азёрным мулам і пяском, узятым з нашых азёр і рэчак,— патлумачыў Палямон — Рыбы будуць есці і чуць пах нашай вады. Будуць ведаць, што ў нашых вадаёмах поўным-поўна ежы. Вось і паплыве рыба да нас у госці, на нераст альбо на жыццё.