Усмешка Жалобнай Каралевы, альбо Таямніца магнітнага замка Аповесць легендарных часоў Серж Мінскевіч

Усмешка Жалобнай Каралевы, альбо Таямніца магнітнага замка

Аповесць легендарных часоў
Серж Мінскевіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 270с.
Мінск 2013
60.96 МБ
— У мяне,— адказаў Арцін.
— Сядай... Сядай, слаўны юнача, і скачы, скачы хутчэй на гэтым найвыгоднейшым ішаку ў ханскі палац,— пачаў упрошваць Арціна начальнік прыстані.
— Я адзін не магу. Я еду з Алеолай.
— О, чароўная Алеола,— залепятаў Бердыбігей Гурахмалі,— сядайце на гэтага велікаслаўнага ішака, бярыце ханскія пачастункі ў вашага выдатнага сябра Арціна і скачыце, скачыце стрымгалоў да палаца хана.
— Я без Арціна нікуды не паеду!
— О! — выдыхнуў Бердыбігей Гурахмалі.— Сядайце разам, высокашаноўныя юнак і дзяўчына, на гэтага маладога жвавага ішака. Ён вас дваіх хутка даімчыць да ханскага палаца.
Алеола заскочыла ў сядло з дапамогай Арціна. Арціну ўзлезці на ішака дапамог начальнік прыстані. Сядло на
ішаку было зробленае пад Бердыбігея Гурахмалі — шырокае, доўгае, так што юнак і дзяўчына разам выдатна змясціліся.
— Но! Пайшоў! — крыкнуў Бердыбігей Гурахмалі.
Ішак пайшоў, ледзьве перастаўляючы ногі. Без сумневу, любы хлопец перагнаў бы яго нават пешкі. Начальнік прыстані ўпёрся ў ішака ззаду, пачаў штурхаць, але ішак ніяк не жадаў паскорыць тэмп хады.
— Што стаіце? — крыкнуў Бердыбігей Гурахмалі на вартаўнікоў.— Дапамагайце!
Яны рукамі націснулі на ішака, аднак той, адчуўшы, што яго моцна і непрыемна штурхаюць, наогул устаў як укапаны.
— Вось упартая жывёліна! — раз’юшыўся Бердыбігей Гурахмалі.— Што ж рабіць?
— Лепей мы пойдзем пешкі,— сказала Алеола.
— Так-так. Мы пешкі вельмі хутка ходзім,— пацвердзіў ейныя словы Арцін. Яму не хацелася потым адказваць за «казённага» ішака. Бо яго трэба было б вярнуць.
—Добра, я вас асабіста правяду да межаў горада,— сказаў Бердыбігей Гурахмалі.
Алеола і Арцін саскочылі з ішака, а начальнік станцыі сам узлез на яго. Ішаку ад такой перамены лягчэй не стала, і хады ён не дадаў.
— Ідзеце. Ідзеце самі, каштоўныя мае... Я з вамі пашлю свайго лепшага вартаўніка. Калі ён будзе побач, то нічога дрэннага ў дарозе не здарыцца, і я змагу спаць спакойна. Курултан! — клікнуў начальнік прыстані.— Пойдзеш з нашымі высокашаноўнымі гасцямі.
— Хм, хм,— кашлянуў у адказ першы ахоўнік.
— Што такое? — раздражнёна спытаў Бердыбігей Гурахмалі.
— Спадар начальнік прыстані, паводле статута на прыстані павінны дзяжурыць два вартаўнікі.
— Ну і што з таго? He турбуйся, Курултан, мы знойдзем табе замену.
— Але двух іншых вартаўнікоў вы адправілі разам з канём да купца Ферэнбеку. Каб яны ахоўвалі яго сушаныя дулі.
— He хвалюйцеся, спадар Бердыбігей,— сказаў Арцін,— мы самі як-небудзь дабярэмся.
— I мы нікому не апавядзем, што вы аглядалі ладдзю, на якой мы прыплылі,— дадала Алеола.
— А гэта значыць, што вы нас зусім не затрымлівалі,— дадаў Арцін.
— О, так... Добра, добра... I Вялікі Хан не даведаецца, што я хацеў адведаць ягонага вугра?
— He, клянёмся! — разам сказалі Арцін і Алеола.
— Дзякуй вам, мае вельмікаштоўныя. Дзякуй!
— Курултан, правядзі гасцей да межаў горада і пакажы дарогу. Я за цябе тут падзяжуру.
— Да пабачэння!
— Да пабачэння!
— Шчаслівай дарогі! — з палёгкаю ўздыхнуў начальнік прыстані горада Гняздо Рыб.
Курултан выканаў загад свайго начальніка. Ён паказаў Арціну і Алеоле, куды кіраваць.
— Ідзеце з мірам,—сказаў вартаўнік, звонка стукнуў дзідай у бронзавы шчыт — у знак павагі, і павярнуў назад У горад.
* * *
На ўсім шляху мясцовыя жыхары, сяляне, рамеснікі, рыбакі, якія сустракаліся Арціну і Алеоле, прыязна і ветліва з імі віталіся. Дарога насамрэч была прамая, арыентавацца было проста — ведай, ідзі сабе наперад. Мясцовасць цягнулася стэпавая і толькі на недалёкім даляглядзе — гарыстая. Пераначавалі падарожнікі пад самотным уцёсам. Ноч выдалася дзівосная — цёплая, зорная, ціхая. Абышлося без прыгод і здарэнняў.
Бліжэй да поўдня наступнага дня Алеола і Арцін наблізіліся да гары, ля падножжа якой раскінуўся горад Палац Садоў. Горад апраўдваў сваю назву — пасярод яго ззяў пазалочаным дахам палац кіраўніка, а сам горад патанаў у пышных садах. Персікі, апельсіны, памаранчыкі, грушы розных памераў, яблыкі розных колераў, ягады ядвабніцы, абрыкосы спелі ў садах. Вуліцамі горада былі роўныя прысады. На раздарожжах і плошчах Палаца Садоў усімі колерамі вясёлкі ў промнях яскравага паўднёвага сонца пераліваліся разнастайныя фантаны.
— Давай хуценька забяжым у палац, перадамо Вялікаму Хану падарунак ад рыбакоў і пойдзем па сваіх справах,— прапанаваў Арцін.
— Давай,— падтрымала яго Алеола.
Юнак і дзяўчына зазначылі, што людзі на вуліцах горада амаль не трапляліся. А калі і трапляліся, то былі апранутыя неяк ужо вельмі змрочна — з галавы да пят захутаныя ў чорныя або цёмна-шэрыя ўбранні. Размаўляць з незнаёмцамі яны не мелі аніякага жадання. Алеоле і Арціну з вялікімі намаганнямі ўдалося высветліць, дзе знаходзіцца
велікаханская канцылярыя, у якон прымаюць падарункі для Вялікага Хана.
У палац яны вырашылі не заходзіць — падумалі, а раптам ім прапануюць пагасцяваць, затым запросяць на бяседу, пачнуцца роспыты: як яны жывуць, як даехалі, што маюць намер рабіць у будучыні. А гэта, напэўна, зойме безліч часу. I калі яшчэ ўлічыць усе палацавыя цырымоніі і рытуалы, то ўсё гэта можа расцягнуцца не на дзень і нават не на два. Да таго ж ні Арціну, ні Алеоле не хацелася нічога пра сябе апавядаць незнаёмаму чалавеку, няхай ён і Вялікі Хан. Ці мала што?
Велікаханская канцылярыя размяшчалася на рагу сцяны, якая агароджвала палац і ўяўляла сабою даволі дзіўны будынак — ці то флігель, ці то альтанку з востраканцовым дахам. 3 боку палаца галоўны сакратар канцылярыі заходзіў у гэтую альтанку, адчыняў закратаванае ромбікамі акенца і ўсаджваўся за ім, а грамадзяне-просьбіты па чарзе падавалі свае пісьмовыя альбо вусныя прашэнні.
Вусных прашэнняў было значна болып. Іх грамадзянепросьбіты шапталі на вуха галоўнаму сакратару канцылярыі. Ён запісваў імя і, калі было, то і прозвішча таго, ад каго атрымліваў прашэнне, а вось само прашэнне не запісваў — проста не паспяваў. Таму сакратаром канцылярыі адмыслова прызначалі чалавека з вельмі чэпкай натрэніраванай памяццю. Ён слова ў слова запамінаў прашэнні грамадзянпросьбітаў і перадаваў іх Першаму Візіру. Першы Візір, у сваю чаргу, вырашаў, якое прашэнне найбольш неадкладнае, і тады ўжо ішоў з ім на прыём да Галоўнага Візіра. А той да Вялікага Хана.
Калі Алеола і Арцін падышлі да флігеля канцылярыі, на дыванках для просьбітаў, пасцеленых на зямлі, ужо сядзела, скрыжаваўшы ногі і рукі, дзевяць чалавек.
А на закратаваным акенцы вісела шыльдачка з паведамленнем, выведзеным каліграфічным почыркам. Алеола і Арцін не ўмелі чытаць на мясцовай мове. 3 людзьмі яны мелі зносіны ў асноўным на міжнародным кайнэ, якое вывучалі ў школах у родным мястэчку. Алеола — у школе для будучых яснапаннаў, а Арцін — у ліцэі для будучых віцязяў. Алеоле ўдалося высветліць у мясцовых просьбітаў, што на шыльдачцы было напісана толькі тры словы: «У Першага Візіра».
Нічога не паробіш, давялося чакаць.
Да поўдня ў флігель-альтанку ўвайшоў вартаўнік. Ён моўчкі працягнуў руку паміж краткамі, забраў выстаўленую шыльдачку, замест яе паставіў іншую і сышоў. Цяпер надпіс абвяшчаў: «Трэнірую памяць».
Колькі сакратар канцылярыі трэніруе памяць ніхто не ведаў, але ніхто і не абураўся.
Па нейкім часе вартаўнік зноў з’явіўся і зноў памяняў шыльдачкі. Цяпер усе просьбіты прачыталі кароткае слова: «Абед», хоць зразумець, што надышоў час палуднаваць можна было і не ведаючы мясцовай мовы. Усе грамадзянепросьбіты амаль адначасова дасталі з торбачак аднолькавыя перапечкі і пачалі іх жаваць, запіваць сокам з пляшак, вырабленых з гарбуза.
Пасля полудня з’яўленне вартаўніка ўжо нікога не здзівіла. Той зноў моўчкі паставіў чарговую шыльдачку: «Сон спрыяльны для засвойвання ежы».
Калі сышла паўдзённая спякота, за краткамі акенца нарэшце з’явіўся галоўны сакратар канцылярыі. Балазе што з дзевяці просьбітаў, якія занялі чаргу перад Алеолай і Арцінам, трое апынуліся з пісьмовымі прашэннямі. Сакратар досыць хутка распытваў іх — хто яны, чым займаюцца, што ў іх за справа — запісваў, забіраў скрутак з прашэннем і адпускаў. А вось з вуснымі прашэннямі справа ішла значна марудней. Кожны з просьбітаў выкладаў сваю вусную просьбу вельмі доўга і вельмі падрабязна. Апроч таго, выслухаўшы тры вусныя прашэнні, галоўны сакратар выходзіў з канцылярыі, пакідаючы на акенцы шыльдачку з надпісам «адпачынак для памяці». I колькі будзе доўжыцца «адпачынак для памяці» — ведала толькі сама памяць галоўнага сакратара. Урэшце, адвячоркам Арцін і Алеола падышлі да запаветнага акенца.
— Хто вы?
— Алеола.
— Калі ёсць, то назавеце сваё прозвішча і род заняткаў.
— Будучая яснапанна Алеола са Светлаазёрнай краіны,— адказала дзяўчына.
— Месца нараджэння?
— Мястэчка Скемень.
Галоўны сакратар канцылярыі ўсё рупліва запісаў.
— А вы?
— Будучы віцязь Арцін са Светлаазёрнай краіны,— адказаў юнак.
— Месца нараджэння?
— Таксама мястэчка Скемень.
— Што ў вас?
— Пачастунак для хана ад светлаазёрскіх і сінеазёрскіх рыбакоў.
— Гэта значыць у вас прашэнне не ад вас саміх?
— He.
— Так, і хто яны?
— Хто хто?
— Гэтыя Рыбакі. Імёны... Месца нараджэння... Усё па парадку.
— Усіх імёнаў мы не ведаем.
— He ведаеце, тады навошта вы ад незнаёмых людзей просіце? Мы такіх просьбаў не прымаем.
— Пастойце,— знайшлася Алеола.— Мы памыліліся. Тых, хто нас папрасіў аб гэтай просьбе, мы ведаем,— усміхнулася яна ў акенца як мага больш ветліва.
— Такім чынам, хто яны? — падрыхтаваўся пісаць галоўны сакратар канцылярыі.
— Палямон, Халямон, Санцелямон і Панцелямон.
— Усё?
— Быццам бы ўсё.
— Як гэта быццам бы ўсё,— нахмурыўся галоўны сакратар канцылярыі.— Хто-небудзь яшчэ быў?
— Яшчэ сабака Брахіндзей,— дапамог Алеоле Арцін.
— Сабака Брахіндзей,— запісаў гадоўны сакратар канцылярыі.— Месца нараджэння?
— Каго, сабакі? — здзівілася Алеола.
— Якога сабакі? Усіх пералічаных вамі рыбакоў! Што тут незразумелага?
— А, ну так... Мястэчка Слаўбор, Паўночны бераг Малога Светлага Возера.
— Просьба?
— Чаго? — замялася Алеола.
— Абвесцеце просьбу.
— А... Просьба такая: просім перадаць для Вялікага Хана ў якасці пачастунку вугра чароўнага смаку.
Галоўны сакратар канцылярыі закаціў вочы, заварушыў вуснамі, шэптам паўтараючы кожнае слова — гэтак ён запамінаў.