• Газеты, часопісы і г.д.
  • Усмешка Жалобнай Каралевы, альбо Таямніца магнітнага замка Аповесць легендарных часоў Серж Мінскевіч

    Усмешка Жалобнай Каралевы, альбо Таямніца магнітнага замка

    Аповесць легендарных часоў
    Серж Мінскевіч

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 270с.
    Мінск 2013
    60.96 МБ
    — Што ты мне нават паспаць не даеш!
    Кот важна адышоў убок.
    Арцін і Алеола знялі са спіны восліка амфару і палілі ядвабніцы вадой са студні.
    — Вослік, а ты выпадкова не ведаеш, якая з гэтых ядвабніц шчасце прыносіць? — спытаў Арцін.
    — He ведаю, мне ўсяго толькіі дзвесце пяцьдзясят гадоў, а гэтыЫм ядвабнііцам нашмат болып, іі я нііколі не бачыЫў, каб у ііх быЫліІ пладыЫ.
    — Назіранне — шлях да спазнання,— паўтарыў сваю ўлюбёную прымаўку кот.
    — Ну, што ты не даеш з разумнымі звярамі пагаварыць! — уз’еўся на ката Арцін.
    — Дзякуй табе за дапамогу,— сказала Алеола восліку і працягнула яму яшчэ адзін кавалачак хлеба.
    Вослік падсілкаваўся і адправіўся назад у горад — вучыцца чытаць мудрагелістыя думкі мудрацоў.
    Ядвабніцы прагна пілі ваду, але ўсё адно з імі не адбывалася аніякіх зменаў.
    — Вядома, на восліку прывезці вады значна лягчэй, чым прыцягнуць на сваім гарбу,— сказаў Арцін Алеоле.
    — Па-першае, у цябе гарба няма, ты не вярблюд. Падругое, гэта вада не з ручая, а з горада.
    — А якая розніца, усё адно ядвабніцы не ажываюць.
    — Раніцай і неба, і галава светлыя,— сказаў кот і знік у вечаровым змроку.
    Ноч надышла вельмі хутка, не так, як у раўніннай краіне. He паспела сонца зайсці за гару, як на зямлю спусціўся змрок, а на небе высыпалі зоркі.
    — Насамрэч лепей пачакаем да заўтра,— сказала Алеола.
    VII
    МЕТАДАМ СПРОБ I ПАМЫЛАК
    I сапраўды, раніцай наступнага дня на ўсіх ядвабніцах з’явіліся кветкі. А праз дзень — завязі.
    — Глядзі, ягады! — усклікнула на трэці дзень Алеола.
    На адной з ядвабніц ягады былі жоўтыя, на другой — чырвоныя, а на трэцяй — цёмна-фіялетавыя.
    — Ну, і якая з гэтых ядвабніц тая, што нам патрэбная? — уголас падумаў Арцін.
    — Назіранне — шлях да спазнання,— замест прывітання прамовіў кот.
    Ён пачуў пра ягады і прыйшоў паглядзець, што будзе далей.
    — З’явіўся не запыліўся... Ізноў прыйшоў нам дакучаць,— сказаў Арцін.
    — Я не дарога, каб пыліцца,— ганарліва адказаў кот.
    — Ён прыйшоў да нас паснедаць,— патлумачыла Алеола.
    — Вось бачыш, Алеола, пасля размоваў з такімі разумнымі звярамі, як я, ты таксама навучылася думкі чытаць,— сказаў кот.
    — Так,— усміхнулася Алеола.
    — Дый што тут чытаць, калі ў цябе ўсё на тваёй хітрай мысе напісана,— абурыўся Арцін.
    — He кажы... Ты ж сам нічога не зразумеў, што ў м-мяне на м-мысачцы напісана,— прамуркаў кот.
    — Досыць ужо вам паміж сабою спрачацца! На галодны страўнік спрачацца вельмі шкодна,— Алеола паспрабавала хоць неяк прымірыць ката і Арціна.
    Дзяўчына наліла кату на пляскаты камень смятаны.
    — Алеола, а ці няма ў цябе яшчэ хоць бы маленькага кавалачка сыра? — аблізнуўшыся, спытаў кот.
    — Нічога сабе, мы яшчэ павінны гэтага назолу сваім сырам карміць,— не ўтрымаўся і буркнуў Арцін.
    — Ну што ты, частуйся, на здароўе,— Алеола працягнула кату кавалачак сыра.
    — Ц-ц-ц,— прыцмокнуў кот, замружыўшыся,— такога смачнага сыра я яшчэ ніколі не каштаваў.
    Арцін першы з’еў свой хлеб, вялікую лыжку смятаны, запіў крынічнай вадой і накіраваўся наўпрост да ядвабніц.
    — Значыць так,— сказаў Арцін,— я пакаштую ягады з кожнага дрэва. Якая мне дасць прыліў радасці — тая, значыць, і ёсць шчасцядайная.
    — Ну так. Метад спроб і памылак...— жуючы сыр і гучна муркаючы,— сказаў кот.— Найпрасцейшы метад... Толькі вось хто тыя памылкі выпраўляць будзе.
    — Можа, не трэба, а? — занепакоілася Алеола.
    — Баяцца няма чаго,— расхрабрыўся будучы віцязь.— Усе ведаюць, што плады ядвабніцы ядомыя. Я ж толькі па
    адной ягадцы пакаштую. Болып слухай гэтага разумніка. Гэты кацяра толькі дзеля сыра з намі размаўляе.
    — Ну-ну, пакаштуй, пакаштуй,— варкатаў кот.
    — Ну і пакаштую...
    — Можа, не трэба,— стала ўпрошваць Алеола.
    — He турбуйся, я ўсяго толькі паспрабую пакаштаваць...
    Арцін сарваў з кожнай ядвабніцы па ягадцы.
    — Цьфу ты, гадасць якая! Ну і кісляціна! — Арцін выплюнуў фіялетавую ягаду.— Хіба можа шчасце быць такім кіслым? — разважаў ён.— He можа.
    Наступнай была ядвабніца з жоўтымі ягадамі.
    — Фу, якая горкая...— сплюнуў Арцін, ледзь адкусіўшы ягаду,— А горкім хіба шчасце можа быць? Таксама не можа.
    Арцін накіраваўся да ядвабніцы з чырвонымі ягадамі.
    — Ха-ха! Я думаю, гэта яна! Ха-ха! Чацвертага не дадзена... Ха-ха! — Арцін адкусіў чырвоную.— Сапраўды! Ха-ха-ха! Салодкая! Якая салодкая! Вось гэтых ягад нам і трэба назбіраць.
    — Калі задачка лёгка вырашаецца, заўсёды варта пераправерыць,— параіў кот.
    — Лёгка, а-ха-ха! Усё проста, ха-ха-ха! Салодкая — хаха-ха, смачная — ха-ха-ха!
    Арцін стаў хутка збіраць чырвоныя ягады ў свой капялюш.
    — Ха-ха-ха! Ха-ха-ха! — яму стала так весела, ён проста заліваўся смехам.— Зараз, зараз! Ха-ха-ха! Усіх ашчаслівім! Ха-ха-ха!
    — Што гэта з табой? — занепакоілася Алеола.
    — Нічога! Ха-ха-ха! Добра! Ха-ха-ха! Весела! Вой, не магу, усім будзе весела! Ха-ха-ха! Го-го-го! Усім! Ха-хаха! На, паеш чырвоных... Ха-ха-ха! — весялосць проста перапаўняла юнака.
    — He, не буду. Што гэта з ім? — устрывожылася Алеола.
    — Што-што... Ён абраў метад спроб і памылак,— насупіўся кот — паспрабаваў і памыліўся. Карацей, аблопаўся шчасцем.
    — I што цяпер рабіць?
    — Што рабіць, што рабіць... Трэба нейтралізаваць лішняе шчасце, якое ён з’еў.
    — Ха-ха-ха! Го-го-го! Нейтралізаваць! Ха-ха-ха! — працягваў заходзіцца смехам Арцін.
    — Як гэта? — перапытала ката Алеола.
    — Нейтралізаваць — значыцца, зрабіць так, каб лішняе шчасце ў ягоным арганізме перастала дзейнічаць.
    — А! Я зразумела! Трэба, каб ён больш з’еў фіялетавых альбо жоўтых ягад. Фіялетавыя — кіслыя — гэта ягады смутку. Жоўтыя — горкія — значыць, гэта ягады гора. Арцін паесць іх і нейтралізуе лішняе шчасце...
    — Скажам, гэта не зусім так,— задумаўся кот.— I нават доўгі хвост не кажа пра рост і ўзрост. Гэта была б залёгкая задача. Да прыкладу, я ніколі не чуў, што тут растуць дрэвы гора альбо смутку. А ваш знаёмы мастак вам пра гэта казаў?
    — Ха-ха-ха! Хвост, рост, узрост! Ха-ха-ха! — смяяўся Арцін.
    — He, мастак пра гэта не гаварыў,— сказала Алеола.
    — Значыць так, мы ведаем насамрэч толькі адно: нейкая з гэтых трох ядвабніц — шчасцядайная,— разважаў кот.— I нам вельмі-вельмі трэба зразумець, якая менавіта.
    Раптам кот прыскокнуў да Арціна, зубамі выхапіў у яго капялюш з чырвонымі ягадамі і пабег.
    — Гэй! Стой, а-ха-ха! — закрычаў Арцін і кінуўся ўслед за катом.— Ану, аддай капялюш! Ха-ха-ха!
    Кот заскочыў на ядвабніцу з фіялетавымі ягадамі.
    — Аддай, табе кажу, ха-ха-ха! Аддай, ану! — Арцін паспрабаваў заскочыць на дрэва, але ад гэтага яму стала яшчэ смяшней.— Угу-гу! Га-га-га! — Ён схапіўся за жывот.
    Тады кот саскочыў на зямлю і перабег на ядвабніцу з жоўтымі пладамі. Арцін — за ім.
    I як толькі юнак апынуўся пад кронай гэтай ядвабніцы, ён зрабіўся сур’ёзным і сказаў:
    — Гэй, ты, кот-абармот, як я пагляджу, ты робішся ўсё больш і болып нахабным.
    — Усё зразумела,— прамовіў кот.
    Ён спусціўся з дрэва і аддаў Арціну капялюш.
    — Чырвоныя ягады можаш есці спакойна, а вось жоўтыя, пад якімі стаіш, лепей не чапаць...
    — Дык што табе зразумела? — запыталася Алеола.
    — Вось гэта і ёсць тая самая ядвабніца шчасця,— кот лапай паказаў на дрэва, пад якім стаяў Арцін.
    — Гэтая? Горкая? — засумняваўся будучы віцязь.
    — Ну, так.
    — 3 чаго ты гэта ўзяў? — пацікавілася Алеола.
    — А вось, глядзі. Гэй, віцязь Арцін, выйдзі з-пад дрэва,— папрасіў кот.
    — Навошта гэта?
    — Ну, выйдзі, калі просяць.
    Арцін зрабіў крок з-пад кроны ядвабніцы з жоўтымі ягадамі і адразу пачаў смяяцца.
    — Ха-ха-ха. Што гэта са мной! Ха-ха-ха!
    — Давай назад! — ускрыкнула Алеола.
    Ён зрабіў крок назад, пад крону ядвабніцы і адразу перастаў смяяцца.
    — Ну што, зразумелі ўрэшце? — прамурмуркаў сваім звычайным спакойным голасам кот.
    — Ну, амаль... Хоць не зусім.
    — Добра, патлумачу,— кот важна падняў хвост і пачаў павольна хадзіць паміж Алеолай і Арцінам.— Я заўважыў, што Арцін стаў смяяцца яшчэ да таго, як паеў чырвоных пладоў.
    — Так-так, сапраўды, я таксама гэта заўважыла,— пагадзілася Алеола.
    — А я нічога не заўважыў,— надзьмуўся Арцін.— Мне што, проста так нельга пасмяяцца?
    — Смяяцца-то можна. Але сам ведаеш, смех без прычыны прыкмета каго? — раззлавана прамовіла Алеола.
    — Як толькі ён пачаў смяяцца,— працягнуў кот,— я зразумеў, што падзейнічалі ягады шчасця, але чырвоных ягад ён тады яшчэ не каштаваў Таму застаецца толькі два невядомых, так? Але з двух таксама неяк трэба абіраць. Паводле смаку, бачыце, не атрымліваецца. I тут мяне азарыла,— кот горда падняў сваю галаву,— дрэва шчасця — гэтае дрэва шчасця, і яно не можа побач з сабою ствараць няшчасце. А лішняе шчасце — гэта тое ж няшчасце. Таму дрэва само
    павінна лішняе шчасце нейтралізаваць. Вось яно як. Калі ты, Арцін выходзіш з-пад ягонай кроны, як быццам з-пад яго апекі, дык адразу атручваешся лішнім шчасцем -— і ў выніку ледзь не лопаешся ад смеху... I цяпер ты не зможаш жыць у далечыні ад гэтай ядвабніцы. Ты проста зойдзешся ад смеху.
    — Так што мне зараз усё жыццё тырчаць пад гэтым дрэвам? — разгневаўся Арцін.
    — На жаль, так,— падвынікаваў мудры кот.
    Ён пачасаў лапай за вухам, потым выпрастаў на мысачцы вусы і дадаў:
    — Пакуль мы не прыдумаем, як табе дапамагчы.
    — Ну вось. Казала ж я табе, не спрачайся з вучонымі звярамі, не еш гэтых ягад,— сказала Алеола.
    — Нешта тут не так...— пачаў думаць уголас Арцін.— Ягады занадта ўжо горкія.
    — Я думаю,— адказаў кот,— усё таму, што яны яшчэ не саспелі. Нейкае пустое шчасце ты адчуў і нейкім пустым смехам заліваўся. Гэтыя жоўтыя ягады павінны быць салодкія, але не такія, як чырвоныя — чыста салодкія — яны павінны быць салодкія, але з маленькай гарчынкай, бо чыста салодкае шчасце — гэта таксама не поўнае шчасце.
    — Ну, так. Напэўна, ты кажаш слушна,— Арцін упершыню пагадзіўся з катом.
    А кот задумаўся. Пачасаў за другім вухам — нешта ўспамінаў, нешта ў думках уяўляў і ўрэшце пачаў казаць:
    — Значыць так, заўтра мы з Алеолай спусцімся ў горад Палац Садоў. Я думаю, там мы знойдзем тое, што табе, віцязь Арцін, дапаможа. А пакуль табе давядзецца пасядзець пад гэтым дрэвам. Толькі не адчайвайся і часу дарма
    не губляй. Паспрабуй высветліць, што ж усё-ткі перашкаджае ядвабніцы набрацца моцы, і што не дае ягадам цалкам наліцца. I памятай, назіранне — шлях да спазнання.