Усмешка Жалобнай Каралевы, альбо Таямніца магнітнага замка Аповесць легендарных часоў Серж Мінскевіч

Усмешка Жалобнай Каралевы, альбо Таямніца магнітнага замка

Аповесць легендарных часоў
Серж Мінскевіч
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 270с.
Мінск 2013
60.96 МБ
— Дзе гэта я? — усклікнула яна, азірнуўшыся вакол.— Я не жадаю заставацца ў такім агідным і змрочным месцы! Я хачу да людзей! Я хачу ў Новае Мястэчка! Я хачу замуж!
А чорныя чаплі Чыпша, Чэпша, Чопша і Чыіпша пачалі спакваля ператварацца ў белых чапляў. Яны выпрасталі крылы, замахалі імі і з задавальненнем пачалі разглядаць сваё адлюстраванне ў вадзе.
— Якія прыгожыя крылы! — захапілася птушкамі белавалосая дзяўчына.
— Якія выдатныя валасы! — залюбаваліся чаплі прыгожай дзяўчынай.— Давай, наша любая Барбарушка, мы аднясем цябе да людзей, а самі паселімся на чыстых азёрах.
He разважаючы, Барбарушка ўхапілася за шыі Чопшы і Чыпшы. Яны паднялі яе ў неба, а ўслед за імі паляцелі Чэпша і Чыіпша.
— Калі вы стоміцеся,— прапанавалі Чэпша і Чыіпша Чопшы і Чыпшы,— мы можам вас падмяніць.
Велічна ўзмахваючы белымі крыламі, чатыры чаплі паляцелі за лес, несучы з сабою Барбарушку.
XXVIII
I АПОШНЯЕ...
— Гэй, Барбаруха! Старэча абурэлая! — крыкнула Паляндра з церама.— Зусім ад рук адбілася! Нясі мне поліўку, жыва! Ужо даўно палуднаваць пара!
— Алеола,— прашаптаў мастак Дроздзіч,— апрані балахон прыслужніцы і аднясі талерку поліўкі Паляндры.
Алеола хутка накінула балахон Бурай Старой.
-— Фу, як ад яго цвіллю смярдзіць,— паскардзілася будучая яснапанначка.
Алеола ўзяла драўляную лыжку, што ляжала каля вогнішча, і, імкнучыся набраць паболып гушчыні з ягадамі ядвабніцы, хуценька начэрпала поліўкі ў глыбокую драўляную талерку. Дзяўчына, нязграбна кульгаючы, каб імітаваць хаду Бурай Старой, пайшла да церама з талеркай у руцэ.
— Ну, што? Ты ідзеш альбо не ідзеш, старая ведзьма? — Паляндра расчыніла акенца і зірнула ў двор.
Алеолу жудасна напалохаў маршчыністы жоўта-брунатны твар Паляндры. Але, набраўшыся адвагі, яна паглядзела ў вочы Жалобнай Каралеве. I адразу Алеола адкінула талерку, і ўся поліўка вылілася на брудна-зялёны мох.
— Ты што сабе дазваляеш, старая разявака? — сувора сказала Паляндра.
— Алеола, ты што зрабіла? — ускрыкнуў Арцін.
— Я не Бурая Старая! Я Алеола! — Будучая яснапанна скінула з сябе балахон Бурай Старой і адкінула ядвабную накідку.
Паляндра пабачыла перад сабою дзяўчыну, паглядзела на яе жудасным халодным позіркам.
— Мы прыйшлі вас атруціць! Мы падсыпалі вам у поліўку атрутных ягад, каб вы цяжка захварэлі і больш ужо ніколі не змаглі забіраць людзей! — смела сказала ёй Алеола.
— Якая мярзотніца! — злавесна прарыпела Паляндра.
— Але я ўжо не хачу гэтага! Я не магу зрабіць так, каб вы моцна пакутавалі і бясконца хварэлі!
— Алеола, спыніся! — закрычаў Арцін.
— Алеола, што з табой? — усклікнуў мастак Дроздзіч.
— Гэта падобна да здрады! — глуха прамовіў Бедалай і рукамі намацаў за спінай футарал з сякерай.
— Алеола, ты здзіўляеш нават мяне, вучонага ката,— незадаволена прабурчаў Міамурмарор.
Але Алеола нікога не слухала.
— Я адмаўляюся даваць вам атруту, але за гэта вы павінны добраахвотна выпусціць са сваёй вязніцы ўсіх людзей і жывёл. Пасля гэтага я стану вашай прыёмнай дачкой, буду вас наведваць, дапамагаць вам... I вам будзе не так самотна.
— А я,— Арцін скінуў з сябе накідку, каб Паляндра яго таксама пабачыла,— буду вам прыёмным сынам. Мы разам з Алеолай будзем пра вас клапаціцца.
Будучы віцязь не мог пакінуць будучую яснапанну адну.
— Ха-ха-ха! — віскатлівым голасам засмяялася Паляндра.— Я не хачу такога нікчэмнага людскога шчасця! He трэба мне такіх дачок і сыноў! — Яна расставіла рукі, растапырыла пальцы і пачала заклікальна галасіць:
Чаплі, чачаплі, чапялочкі!
Чорнай скрухі чорныя дочкі!
Прылятайце, Чап-чапляйце Хутчэй Усіх людзей!
— А я не чалавек, я кот,— сказаў Міамурмарор, ён скінуў сваю ядвабную накідку і падышоў да Алеолы і Арціна.
Тады Паляндра яшчэ гучней і па-новаму разгаласілася:
Чаплі, чачаплі, чапялочкі!
Чорнай скрухі чорныя дочкі!
Прылятайце, Чап-чапляйце На векі вякоў Людзей і звяроў!
— Усё адно яны не прылятуць,— усміхнуўся кот вусатапаласатай мысаю,— вашыя чаплі-чачаплі ўжо не вашыя і ўжо не чорныя, а самыя што ні на ёсць белыя. Яны паляцелі жыць на чыстыя азёры.
— Ах, вось яно што! — яшчэ гучней заскуголіла Паляндра, твар яе стаў зялёным ад гневу і лютасці, а пасля — цёмна-брунатным, і вочы наліліся крывёй. Яна пачала паўтараць новую замову:
Нетапыры і кажаны! Жаху чорныя сыны! Прачынайцеся, Абуджайцеся, Прылятайце, Забірайце
На векі вякоў Людзей і звяроў!
Паляндра ўстала на карабатае падваконне, захінула свой твар рукавамі чорнай сукенкі і ператварылася ў вялікага кажана. I ў выглядзе кажана — кажаніцы — зляцела з акна церама долу, падхапіла вострымі кіпцюрамі Алеолу за сукенку і панесла яе над балотам.
3 усіх бакоў з цёмнага лесу вылецелі зграі кажаноў і нетапыроў. I не маленькіх, не такіх, якія жывуць у дуплах дрэў альбо пячорах ці сутарэннях, а вялікіх, падобных да крылатых шакалаў, гіен, вялікіх пацукоў. Чорнай хмурынаю яны накінуліся на Арціна, на мастака Дроздзіча, Бедалая і ката Міамурмарора. Хітры кот паспеў ізноў накінуць сваю ядвабную накідку — думаў, што схаваецца. На жаль, ні ядвабныя накідкі, ні парасон мастака Дроздзіча не дапамаглі схавацца ад гэтых крылатых стварынаў. Кажаны і нетапыры нейкім сваім адчуваннем ведалі альбо высочвалі, дзе знаходзяцца і кот, і людзі.
Адзін кажан адважыўся падхапіць ката Міамурмарора. Другі нацэліўся і паспрабаваў падняць мастака Дроздзіча, але той паспяхова адбіўся, ткнуў парасонам кажану ў жывот. Са спіны да мастака Дроздзіча падляцеў вялізны нетапыр і падхапіў таго за каўнер. На Арціна напалі адразу
тры агромністыя кажаны. Ён, як мог, адбіваўся сваім вострым мечам, але і яго здолелі падхапіць. Даўжэй за ўсіх абараняўся Бедалай. Грознай сякерай ён разагнаў над сабою некалькі зграяў голакрылых пацукоў, але і яго, у рэшце рэшт, схапіў вострымі кіпцюрамі гіганцкі нетапыр. Крылатыя стварыны, збіўшыся ў адну суцэльную чорную лавіну, панесліся ўздоўж берагоў Імховай Выспы.
Паляндра ў выяве кажаніцы зрабіла некалькі колаў над Чорным Балотам. Яна моцна трымала ў кіпцюрах Алеолу, і, пачакаўшы, пакуль да яе падлятуць іншыя нетапыры, якія неслі ката Міамурмарора, мастака Дроздзіча, Арціна і Бедалая, паляцела над лесам, паказваючы ўсім шлях.
Жалобная Каралева скіравала туды, дзе ў самым непралазным гушчары стаяў расколаты ўцёс. У яго расколіне, якая ішла глыбока ў зямлю, жылі гэтыя крылатыя стварэнні. Там, сярод іх стотысячнай калоніі, нават найадважнейшым людзям і найадважнейшаму кату было б вельмі і вельмі страшна.
Хаця кот Міамурмарор, здавалася, ужо цалкам перастаў супраціўляцца. Яго, учапіўшы кіпцюром за карак, нёс над зямлёй малады сярэдняўкормлены нетапыр. Пэўна, ад сораму кот упаў у поўную прастрацыю — як жа так, ката злавіў лятучы пацук. Лапы Міамурмарора недарэчна абвіслі, хвост матляўся на ветры, як рудая вяроўка, галава бязвольна боўталася сюды-туды. Арцін здалёк заўважыў ката і са шкадаваннем падумаў, што слаўны Міамурмарор зусім страціў надзею альбо — што яшчэ горш — здаўся.
Але калі б Арцін мог чытаць думкі, то яму не давялося б так моцна турбавацца за ката. Слаўны Міамурмарор
адумысна перастаў тузацца і борсацца, каб самому сабе не перашкаджаць — ён прыслухоўваўся. Яго чуйныя вушы ўлавілі тонкае цыканне, якое выдавалі крылатыя стварыны. Людзі не могуць пачуць такое цыканне, яно нашмат танчэйшае, чым тыя гукі, якія чалавечае вуха можа ўлавіць.
Цыкалі ўсе кажаны, нетапыры, лятучыя пацукі, шакалы і гіены. Цыканне ляцела наперад, як тонкае рэха, адлюстроўвалася ад камянёў, дрэваў, зямлі, паверхні балота і, адбіўшыся, трапляла назад у вушы крылатых стварынаў. Менавіта так яны вызначалі сабе шлях і выяўлялі перашкоды на ім.
«Дык вось, як яны мяне пад ядвабнай накідкай заўважылі»,— падумаў Міамурмарор. Хітры кот, прыкінуўшыся абамлелым, пачаў ціхутка і тоненька мяўкаць і нарэшце падабраў патрэбны тон. Калісьці ў маленстве, калі Міамурмарор быў зусім маленечкім кацянём, ён менавіта так і пішчаў-мяўкаў. Бывае ж, што кацяня рот разяўляе — мяўкае, але яго зусім не чуваць. Толькі маці-котка вухам у ягоным кірунку вядзе.
Кот Міамурмарор набраў поўныя лёгкія паветра і з усёй моцы замяўкаў пісклявым галаском, падобным да цыкання, якое выдавалі кажаны і нетапыры.
Уся карціна балота і лесу ў галовах кажаноў і нетапыроў адразу затрымцела, рассыпалася, нібы была намаляваная на марской роўнядзі, і раптам падзьмуў вецер, пайшла па той роўнядзі моцная рабізна -— і ім сталася немагчыма штосьці разабраць. Крылатыя стварыны, як сляпыя, сталі кружляць над лесам, над балотам, баючыся дзе-небудзь прызямліцца. Паляндра ў выяве кажаніцы таксама збілася з дарогі. Жалоб-
ная Каралева спрабавала вызначыць кірунак з дапамогай вачэй, але вочы кажана, якія прызвычаіліся да цемры, дрэнна бачылі ўдзень.
— Вось слепандзёвыя! — зласліва прабурчэла Паляндра.
Яна ледзьве зразумела, дзе знаходзіцца Чорнае Балота, развярнулася і паляцела назад. Арыентуючыся па лопаце яе крылаў, астатнія крылатыя стварыны рушылі ўслед за ёй.
Над Чорным Балотам Паляндра-кажаніца зноў ператварылася ў Жалобную Каралеву і разам з Алеолай звалілася ў балота. Кажаны і нетапыры ў жаху паскідвалі сваіх ахвяр. Кот галавой уніз упаў у балотную жыжу і, вядома ж, перастаў тонка мяўкаць. У гэты момант кожны кажан, кожны лятучы шакал, пацук і гіена нарэшце пабачылі, дзе знаходзяцца і дзе знаходзіцца той уцёс з расколінай, і стрымгалоў, пакуль у галаве не знік малюнак мясцовасці, панесліся ў сваё логавішча.
Услед за катом у балота пападалі і Арцін, і мастак Дроздзіч, і Бедалай. Hi іх, ні Алеолу балота не страшыла. Яны ўсё яшчэ былі ў вадаступах. Дзяўчына схапіла за рукі Жалобную Каралеву, каб тая не патанула. Але ўсё адно, разам яны сталі спакваля апускацца на дно — дзвюх вадаступы Алеолы вытрымаць не маглі.
— Трымайцеся! — крыкнуў мастак Дроздзіч.— Мы зараз!
Разам з Бедалаем яны паспелі прыйсці да іх на дапамогу і падаць рукі.
Кот Міамурмарор, які так неабдумана зняў свае вадаступы яшчэ перад церамам Паляндры, ужо амаль цалкам
схаваўся пад чорнай вадой. Толькі над роўняддзю балота вецер распушваў ягоны руды хвост з бялюткім кончыкам. Хвост і выратаваў ката — дакладней, выратаваў яго Арцін, які і стаў цягнуць ката за хвост.
— Першы раз у жыцці цягну ката за хвост,— пажартаваў будучы віцязь.