Уводзіны ў філасофію нарысы, тэксты

Уводзіны ў філасофію

нарысы, тэксты
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 332с.
Мінск 2019
148.63 МБ
133.	Мы не збіраемся нейкім нечуваным чынам чысціць або дапаўняць сістэму правіл ужывання нашых слоў. Бо яснасць, да якой мы імкнёмся, гэта, сапраўды, тое, што ясна цалкам. А гэта азначае толькі тое, што філасофскія праблемы павінны цалкам знікнуць.
Сапраўднае адкрыццё палягае ў тым, каб знаходзіць у сабе здольнасць перастаць філасофстваваць, калі ты гэтага захочаш. У тым, што філасофія ўлагоджваецца, так што яе больш балюча не даймаюць пытанні, якія ставяць пад сумнеў яе саму...
Людвіг Вітгенштайн. Філасофскія даследаванні.
Пераклад Л. Баршчэўскага паводле:
https://wikilivres.org/wiki/Philosophische_Untersuchungen
МАРЦІН ГАЙДЭГЕР
§ 1.	Непараўнальнасць фідасофіі
а)	Філасофія ані навука, ані светапоглядная казань
. ..А што калі размовы пра метафізіку як надзейна ўсталяваны раздзел філасофскіх ведаў гэта прымхі, а філасофія як навука выкладання ды вывучэння бачнасць?
Зрэшты, якая патрэба ў тым, каб яшчэ і адмыслова канстатаваць гэткія рэчы? Кожнаму і так даўно вядома, што ў філасофіі, тым больш у метафізіцы, усё хістка, безліч розных канцэпцый, пазіцый ды школ сутыкаецца і раздзірае адна адну сумніўная сумятня меркаванняў у параўнанні з адназначнымі праўдамі і дасягненнямі, з праверанымі, як кажуць, вынікамі навук. Вось дзе крыніца ўсіх бедаў. Філасофія, а найперш менавіта метафізіка, пакуль яшчэ проста не дасягнула сталасці навукі. Яна рухаецца на нейкім адсталым этапе. Узняцца да рангу навукі, штб яна спрабуе зрабіць з часоў Дэкарта, ад пачатку Новага часу, ёй пакуль што не ўдалося. Значыць проста нам трэба ўсе сілы пакласці на тое, каб аднаго цудоўнага дня яна дасягнула поспеху. Калі-небудзь яна ўпэўнена стане на ногі і пойдзе спраўджаным шляхам навукі дзеля дабрабыту чалавецтва. Тады мы і даведаемся, што такое філасофія.
Ці ўсе спадзяванні на філасофію як абсалютную навуку памылковыя? Скажам, не толькі таму, што адзін чалавек або асобная школа ніколі не дасягнуць гэтай мэты, але і таму, што само вызначэнне такой мэты прынцыповая памылка і непрызнанне самой глыбіннай сутнасці філасофіі. Філасофія як абсалютная навука гэта высокі ідэал, які немагчыма пераўзысці. Так падаецца. I ўсё-такі, верагодна, вымярэнне каштоўнасці філасофіі праз ідэю навукі ёсць ужо самым фатальным прыніжэннем яе глыбіннае сутнасці.
Калі ж, аднак, філасофія наогул і ў прынцыпе не ёсць навукаю, то дзеля чаго яна тады існуе, на што яна тады яшчэ мае права ў шэрагу ўніверсітэцкіх навук? Ці не ператвараецца тады філасофія проста ў прапаведаванне пэўнага светапогляду? А светапогляд? Чым ён ёсць, як не асабістым перакананнем асобнага мысляра, уведзеным у сістэму, што на пэўны час яднае жменьку прыхільнікаў, якія неўзабаве самі створаць свае сістэмы? Ці філасофія не знаходзіцца ў такім выпадку нібы на нейкім вялікім кірмашы?
Урэшце, вытлумачэнне філасофіі як светапогляднае казані гэта такі самы падман, як і яе вызначэнне як навукі. Філасофія (метафізіка) ані навука, ані светапоглядная казань. Што ў такім выпадку застаецца на яе долю? Дзеля пачатку мы робім толькі тую негатыўную заяву, што яе немагчыма ўбудуваць у гэткага кшталту рамкі. Можа, яна не паддаецца азначэнню праз нешта іншае, а толькі праз самую сябе і ў якасці самое сябе па-за параўнаннем з чым-кольвечы, з чаго можна было б здабыць яе пазітыўнае азначэнне. У такім выпадку філасофія ёсць нечым самастойным, апошнім.
б)	Да сутнаснага азначэння філасофіі не вядзе кружны шлях параўнання з мастацтвам і рэлігіяй
Ці філасофію ўвогуле ні з чым немагчыма параўнаць? А можа, усё ж магчыма, хай сабе параўнаць толькі ў негатыўным плане, з мастацтвам ды з рэлігіяй, пад якой мы разумеем не царкоўную сістэму. Чаму ж тады нельга было гэтаксама параўнаць філасофію з навукаю? Але ж мы не параўноўвалі філасофію з навукаю мы хацелі вызначыць яе як навуку. Тым болын мы не збіраемся вызначаць філасофію як мастацтва ці як рэлігію. Пры ўсім тым параўнанне філасофіі з навукаю ёсць неапраўданым прыніжэннем яе сутнасці, а параўнанне з мастацтвам
і рэлігіяй, наадварот, апраўданае і неабходнае прыраўноўванне паводле сутнасці. Роўнасць, аднак, не азначае тут аднолькавасці.
Значыць, мы здолеем кружным шляхам праз мастацтва і рэлігію ўхапць філасофію ў яе сутнасці? Але, не кажучы нават пра ўсе цяжкасці, наканаваныя на гэтым шляху, мы праз новыя параўнанні зноў не ўхопім сутнасці філасофіі якімі б блізкімі яе суседзямі ні былі рэлігія ды мастацтва калі ўжо раней мы не ўгледзелі гэтае сутнасці зблізку. Бо толькі тады мы здолеем адрозніць ад яе мастацтва і рэлігію. Так што і тут нам дарогі няма, хоць на нашым шляху нам сустрэнуцца і адно, і другое: мастацтва ды рэлігія.
Зноў і зноў ва ўсіх гэтых спробах спасцігнуць філасофію шляхам параўнання мы апынаемся адкінутымі назад. Выяўляецца, што ўсе гэтыя шляхі, па сутнасці, гэта кружныя шляхі, якія нікуды не вядуць. Нас увесь час адносіць назад з нашым пытаннем, што такое філасофія, што такое метафізіка сама па сабе, мы апынаемся загнанымі ў тупік. 3 якога досведу нам даведацца, што такое сама па сабе філасофія, калі нам даводзіцца адмаўляцца ад усялякага кружнога шляху?
с) Падыход да сутнаснай дэфініцыі філасофіі шляхам гістарыяграфічнай арыентацыі як ілюзія
Застаецца апошняе выйсце: даведацца ў гісторыі. Філасофія калі гэткая існуе усё ж такі ўзнікла не ўчора. Нават дзіўна, чаму мы адразу не пайшлі гэтым шляхам, праз гісторыю, замест таго каб мучыць сябе марнымі пытаннямі. Зарыентаваўшыся пры дапамозе гістарыяграфіі, мы адразу ж атрымаем тлумачэнне адносна метафізікі. Мы можам запытацца пра тры рэчы: 1. Адкуль паходзіць слова «метафізіка» і якое яго бліжэйшае значэнне? Перад намі тут паўстане дзіўная гісторыя дзіўнага слова. 2. Абапіраючыся на простае слоўнае значэнне, мы зможам спасцігнуць сутнасць таго, што вызначаецца як метафізіка. Мы пазнаёмімся з адною з філасофскіх дысцыплін. 3. Нарэшце, праз гэтае азначэнне мы здолеем прабіцца да самой названай тут рэчы.
Зразумелая і змястоўная задача. Толькі ж аніякая гістарыяграфія яшчэ не дасць нам адчування таго, што такое сама па сабе метафізіка, калі мы ўжо загадзя гэтага не ведаем. Без такіх ведаў усе звесткі з гісторыі філасофіі застаюцца для нас нямымі. Мы знаёмімся з меркаваннямі пра метафізіку, а не з ёю самою. Так што і гэты пакінуты наастачу шлях вядзе ў тупік. Горш за тое, ён тоіць у сабе самы вялікі падман, бо пастаянна стварае ілюзію, быццам гістарыяграфічныя звесткі дазваляюць нам ведаць, разумець, мець тое, што мы шукаем.
§ 2.	Азначэнне філасофіі з яе самое паводле вызначэння праводнае ніткі Наваліса
а) Выслізгванне метафізікі (філасофствавання) як чалавечае справы ў цемру істоты чалавека
Такім чынам, ва ўсіх гэтых кружных шляхах-спробах характарыстыкі метафізікі мы апошні раз праваліліся. Няўжо ж мы не набылі нічога ўзамен? I не, і так. Набылі мы не дэфініцыю ці нешта да яе падобнае. Набылі мы, бадай, важнае і, можа, сутнаснае разуменне своеасаблівасці метафізікі: таго, што мы самі перад
ёй хаваемся, выслізгваем ад яе, як гэткае, і збочваем на кружныя шляхі, і што няма іншага выбару, акрамя як раскрыцца самім іўбачыць метафізіку ў твар, каб зноў не страціць яе з поля зроку.
Але як магчыма страціць з поля зроку тое, чаго мы нават яшчэ і не ўхапілі позіркам? Як гэта так метафізіка ад нас выслізгвае, калі мы нават не здольныя пайсці за ёю туды, куды яна, выслізгваючы, нас цягне? Ці сапраўды мы не можам бачыць, куды яна выслізгвае, ці гэта проста мы самі ўхіляемся, напалоханыя тым спецыфічным напружаннем, што патрабуецца, каб спасцігаць метафізіку наўпрост?
Наш негатыўны вынік сцвярджае: філасофію немагчыма ўлавіць і азначыць кружным шляхам і ў якасці чагосьці іншага, чым яна сама ёсць. Яна патрабуе, каб мы глядзелі не ў бок ад яе, а здабывалі яе з яе самое. Яна сама што ж мы ўсё-такі пра яе ведаем: што яна і як яна? Яна сама ёсць, толькі калі мы філасофствуем. Філасофія гэта філасофстваванне. Гэта як быццам вельмі мала пра што нам кажа. Але проста паўтараючы, здаецца, адно і тое самае, мы прамаўляем тут вялікую праўду. Пазначаны кірунак, у якім нам трэба шукаць, а адначасна і кірунак, у якім ад нас выслізгвае метафізіка. Метафізіка, як філасофстваванне, як наша ўласнае, як людское дзеянне як і куды павінна выслізгваць ад нас метафізіка, як філасофстваванне, як наша ўласнае, як людское дзеянне, калі мы самі людзі і ёсць? Аднак ці ведаем мы, уласна кажучы, што такое мы самі? Чым ёсць чалавек? Вяршыня тварэння або глухі лабірынт, вялікае непаразуменне і бездань? Калі мы так мала ведаем пра чалавека, як можа тады наша істота не быць нам чужою? Як жа загадаць філасофіі не патанаць у змроку гэтае істоты? Філасофія мы гэта неяк, мабыць, пабежна ведаем зусім не звычайны занятак, з дапамогай якога мы, маючы адпаведны настрой, бавім час; гэта не проста сукупнасць ведаў, якія ў любы час можна здабыць з кніг; але мы толькі цьмяна гэта адчуваем гэта нешта скіраванае на цэлае і самае гранічнае, у чым чалавек выгаворваецца да апошняй яснасці і вядзе апошнюю спрэчку. Бо іначай навошта нам было сюды прыходзіць? Ці мы трапілі сюды не падумаўшы, бо іншыя таксама ідуць, ці таму што якраз паміж пятай і шостай у нас вольная гадзіна, калі няма сэнсу ісці дадому? Дзеля чаго мы тут? Ці ведаем мы, з чым звязаліся?..
§ 3.	Метафізічнае мысленне як мысленне ў гранічных паняццях, што ахопліваюць цэлае і захопліваюць экзістэнцыю
Мы застаемся пры папярэднім разглядзе. Ён закліканы падвесці нас да задачы курса і адначасова прасвятліць яго агульную ўстаноўку. Насуперак першапачатковай яснасці загалоўка «Асноўныя паняцці метафізікі», мы хутка ўбачылі, што, па сутнасці, стаім перад гэтай мэтаю ў разгубленасці, якая апанавала нас, як толькі мы больш настойліва пачалі пытацца, што гэта такое метафізіка, рэч, якую павінны ж мы ўсё-такі ў агульных рысах ведаць, каб заняць пэўную пазіцыю адносна таго, з чым мы маем дачыненне. Калі ў пытанні «што такое метафізіка?» мы паспрабуем ісці пратаптанымі шляхамі, якія напрошваюцца самі сабою і якімі ўсе здаўна ходзяць, калі мы вызначаем філасофію як навуку ці як светапоглядную прапаганду або спрабуем параўнаць філасофію з мастацтвам ды рэлігіяй, або, нарэшце, наважваемся даць дэфініцыю філасофіі шляхам гістарыяграфічнай