Уводзіны ў філасофію нарысы, тэксты

Уводзіны ў філасофію

нарысы, тэксты
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 332с.
Мінск 2019
148.63 МБ
навукі, яна назаўсёды захавае як бы надуманыя паводзіны педантычнае асобы, што баіцца страціць сваю годнасць ад аднаго дотыку да эмпірычных сродкаў; нібыта адно толькі гусінае пяро было органам адкрыцця і прыладай праўды, а не астранамічны тэлескоп, не мінералагічная паяльная трубка, не геалагічны малаток і не лупа батаніка. Зразумела, гэта вельмі абмежаваны, нікчэмны досвед, у выпадку калі ён не ўзвышаецца да філасофскага мыслення або, так ці інакш, не хоча ўзняцца да яго; але гэткай жа абмежаванаю апынаецца ўсялякая філасофія, што не мае апірышча ў досведзе. А якім чынам філасофія даходзіць да досведу? Тым, што яна толькі засвойвае яго вынікі? He. Толькі тым, што яна ў эмпірычнай дзейнасці знаходзіць таксама і дзейнасць філасофскую, прызнаючы, што і зрок ёсць мысленнем; што органы пачуццяў з’яўляюцца і органамі філасофіі. Найноўшая філасофія менавіта тым і адрозніваецца ад філасофіі схаластычнай, што яна зноў злучыла эмпірычную дзейнасць з разумоваю, што яна, у процілегласць мысленню, адмежаванаму ад рэальных рэчаў, выставіла тэзіс: філасофстваваць трэба, кіруючыся пачуццямі. Таму, калі мы звернемся да пачатку найноўшае філасофіі, то мы будзем мець перад сабою сапраўдны пачатак філасофіі. He пры канцы свайго шляху прыходзіць філасофія да рэальнасці хутчэй з рэальнасці яна пачынае. Толькі гэты шлях, а не той, які пазначаецца аўтарам згодна са спекулятыўнай філасофіяй з часоў Фіхтэ, ёсць адзіна натуральны, гэта значыць мэтазгодны і слушны шлях. Дух ідзе за пачуццём, а не пачуццё за духам: дух ёсць канец, а не пачатак рэчаў. Пераход ад досведу да філасофіі складае штосьці непазбежнае, пераход ж ад філасофіі да досведу нейкі адвольны капрыз. Філасофія, якая пачынаецца з досведу, застаецца вечна маладою, філасофія ж, якая досведам сканчваецца, урэшце робіцца лядашчаю, перанасычаецца і ператвараецца ў цяжар для самой сябе...
Людвіг Фоербах. Пра пачатак філасофіі.
Пераклад Р. Грудніцкага паводле: Ludwig Feuerbach’s sammtliche Werke. Zweiter Band. Leipzig, 1846. S. 234-236.
Якія дачыненні існуюць паміж мысленнем і ведамі? Мысленне гэта перадумова, веды гэта выснова; мысленне аснова, веды вынік.
Людвіг Фоербах. Фрагменты да характарыстыкі майго філасофскага curriculum vitae.
Пераклад Л. Баршчэўскага паводле: http://www.gleichsatz.de/b-u-t /spdk/feuerbach/ LF_curriculum.html
АГЮСТКОНТ
Каб лепш растлумачыць сапраўдную прыроду і асаблівы характар пазітыўнай філасофіі, неабходна перадусім акінуць вокам паслядоўны рух чалавечага духу ва ўсёй яго цэласнасці, бо ніводную ідэю немагчыма добра зразумець без знаёмства з яе гісторыяй.
Такім чынам, вывучаючы ўвесь працэс развіцця чалавечага розуму ў розных сферах яго дзейнасці, ад яго першае найпрасцейшае праявы да нашых дзён, я, як
мне здаецца, адкрыў галоўны і асноўны закон, якому гэта развіццё падпарадкавана безумоўна і які можа быць дакладна вызначаны або шляхам рацыянальных доказаў, што нам пракладае знаёмства з нашым арганізмам, або з дапамогаю гістарычных звестак, якія выбіраюцца пры ўважлівым вывучэнні мінуўшчыны. Гэты закон палягае ў тым, што кожная з нашых галоўных ідэй, кожная галіна нашых ведаў праходзіць паслядоўна праз тры розныя тэарэтычныя станы: стан тэалагічны, або фікцыйны; стан метафізічны, або абстрактны; стан навуковы, або пазітыўны...
3 папярэдне сказанага відаць, што асноўная характарыстычная рыса пазітыўнае філасофіі палягаеўпрызнанніўсіхз’яваўпадпарадкаванымінязменнымнатуральным законам, адкрыццё і звядзенне колькасці якіх да мінімуму і ёсць мэтаю ўсіх нашых намаганняў, хоць мы і лічым абсалютна недаступнымі ды бессэнсоўным пошукі першых або апошніх прычын. Няма сэнсу доўга настойваць на прынцыпе, які цяпер добра вядомы кожнаму, хто больш-менш дбайна вывучаў заснаваныя на назіранні навукі. Сапраўды, кожны ведае, што нават у самых дасканалых тлумачэннях пазітыўных навук мы не прэтэндуем на тое, каб паказаць першапрычыны з’яваў, бо гэткім чынам мы б толькі адсунулі назад наяўныя цяжкасці; мы абмяжоўваемся дакладным аналізам акалічнасцяў узнікнення з’яваў і злучаем іх адну з адною натуральнымі дачыненнямі паслядоўнасці і падабенства...
...Ці ахоплівае ўсе разрады з’яваў пазітыўная філасофія, якая за апошнія два стагоддзі атрымала такое шырокае распаўсюджванне? Відавочна, што не, і таму трэба будзе яшчэ вялікая навуковая праца, каб надаць пазітыўнай філасофіі характар універсальнасці, неабходнай дзеля канчатковага яе фарміравання.
Сапраўды, у чатырох згаданых вышэй галоўных катэгорыях натуральных з’яваў г. зн. у з’явах астранамічных, фізічных, хімічных і фізіялагічных можна заўважыць істотны пропуск а менавіта з’яваў сацыяльных, якія, хоць і нібыта ўваходзяць у лік з’яваў фізіялагічных, але заслугоўваюць як паводле сваёй значнасці, так і паводле асаблівых цяжкасцяў іх вывучэння вылучэння іх у асобную катэгорыю. Гэтая апошняя група паняццяў, што належаць да найбольш прыватных, найбольш складаных і найбольш залежных ад іншых з’яваў, дзякуючы адной гэтай акалічнасці павінна была ўдасканальвацца павольней за ўсе іншыя, нават калі б і не было тых асаблівых неспрыяльных умоў, якія мы разгледзім пазней. У кожным разе відавочна, што сацыяльныя з’явы не ўвайшлі яшчэ ў сферу пазітыўнай філасофіі, а тэалагічныя і метафізічныя метады, якімі пры вывучэнні іншага кшталту з’яваў ніхто не карыстаецца ані як сродкам даследавання, ані нават як прыёмам аргументацыі, да гэтага часу і ў тым і ў другім выпадку толькі адны і ўжываюцца пры вывучэнні сацыяльных з’яваў, хоць недастатковасць гэтых метадаў цалкам усведамляецца ўсімі разумнымі людзьмі, стомленымі ад бясконцых ды пустых спрэчак паміж боскім правам і вяршэнствам народа.
Такім чынам, мы маем вельмі вялікі, але, відавочна, адзіны пропуск, які трэба запоўніць, каб завяршыць адбудову пазітыўнай філасофіі. Цяпер, калі чалавечы дух стварыў нябесную фізіку і фізіку зямную, механічную ды хімічную, а таксама і фізіку арганічную, раслінную ды жывёльную, яму застаецца толькі давесці да завяршэння сістэму назіральных навук стварэннем сацыяльнай фізікі. Такая ў цяперашні час самая вялікая і самая пільная са шмат якіх істотных прычын патрэба нашага розуму...
Калі толькі гэтая ўмова будзе сапраўды выканана, сучасная філасофская сістэма ва ўсёй яе цэласнасці будзе пастаўлена на трывалы падмурак, бо тады не будзе існаваць аніводнай даступнай назіранню з’явы, якая б не ўваходзіла ў адну з вызначаных вышэй пяці вялікіх катэгорый з’яваў: астранамічных, фізічных, хімічных, фізіялагічных ды сацыяльных. Пасля таго, як усе нашы паняцці займеюць адзін кшталт, філасофія канчаткова дасягне пазітыўнага стану; яна не будзе ўжо здольная змяняць свой характар, і ёй застанецца толькі бясконца развівацца шляхам новых здабыткаў, якіх увесь час робіцца больш і якія паўстануць як непазбежны вынік новых назіранняў і больш глыбокага роздуму.
У першабытным стане нашага пазнання не існуе слушнага падзелу разумовае працы, і адны і тыя ж асобы адначасова займаюцца ўсімі навукамі. Такая арганізацыя чалавечай працы, спачатку непазбежная і нават неабходная, . ..патроху змяняецца па меры развіцця асобных разрадаў паняццяў. Паводле закона, неабходнасць якога відавочная, кожная галіна навуковых ведаў непрыкметна адлучаецца ад агульнага ствала, як толькі яна разрастаецца настолькі, каб вытрымаць асобную апрацоўку, г. зн. як толькі яна зробіцца здольнаю сама па сабе авалодаць розумамі некалькіх чалавек.
Гэтаму падзелу рознага кшталту даследаванняў паміж некалькімі разрадамі навукоўцаў мы і абавязаны тым дзіўным развіццём, якога ў нашы дні дасягнула кожная асобная галіна чалавечых ведаў і якое ў цяперашні час, відавочна, робіць немагчымаю ўніверсальнасць навуковых даследаванняў, гэткую лёгкую і звычайную ў часы старажытнасці.
Калі сказаць коратка, усё больш і больш дасканалы падзел разумовай працы ёсць адным з самых значных і характэрных атрыбутаў пазітыўнай філасофіі.
Агюст Конт. Курс пазітыўнай філасофіі.
Пераклад Р. Грудніцкага (рэдакцыя паводле:
Comte, A. Cours de philosophic positive. Introduction et commentaires par F. Khodoss. La gaya scienza, © decembre 2012 (e-book).
P. 74-75, 84, 89-90).
ФРЫДРЫХ НІЦШЭ
Паступова для мяне высветлілася, чым фактычна да гэтага часу была ўсялякая вялікая філасофія яна была споведдзю свайго стваральніка, чымсьці накшталт мемуараўнасуперак жаданню і без вызначэння жанру; а болып за тое, высветлілася, што маральныя (або амаральныя) намеры складаюць жывы зародак любой філасофіі з яго і ўзышоў увесь парастак. У рэальнасці, беручыся тлумачыць, адкуль бярэцца пачатак самых абстрактных метафізічных сцвярджэнняў філосафа, лепш (і разумней) за ўсё пытацца ў сябе: куды ўсё гэта хіліцца (куды ён хіліць) што за мараль ён мае за мэту праз сваю філасофію? Адпаведна, я і не веру, быццам філасофію нарадзіла «цяга да пазнання», а веру, што зусім іншая схільнасць (як яно заўжды бывае) скарысталася гэтым самым пазнаннем (або «знаццём») як сваім інструментам. А калі разгледзець асноўныя схільнасці чалавека вось з яко-
га боку: у якой ступені гэтыя духі-натхняльнікі (духі, а тое і дэманы ды кобальды) ужо вычвараюць тут свае штукарствы, то зробіцца відавочным, што кожная схільнасць паспела пазаймацца ўжо філасофіяй і што кожная з найвялікшай ахвотаю ўдае з сябе канцавую мэту быцця ды паўнапраўнага валадара ўсіх іншых інстынктаў. Бо ўладалюбства ўласцівае любой схільнасці і менавіта як уладалюбная яна спрабуе філасофстваваць... Зразумела, што ў мужоў вучоных, у сапраўдных людзей навукі, мусіць, усё зусім інакш і, калі хочаце, «лепш», тут ужо напэўна ёсць нейкая асаблівая схільнасць да пазнання, які-небудзь маленечкі, ні ад чаго не залежны гадзіннікавы механізм: варта яго завесці і вось ён працуе, без колькі-небудзь прыкметнага ўдзелу іншых схільнасцяў вучонага мужа. Таму сапраўдныя «інтарэсы» навукоўца заўсёды знаходзяцца ў якой-небудзь яшчэ сферы: напрыклад, у сям’і ці ў палітыцы, або ў здабыванні грошай, і не мае амаль ніякага значэння, куды, да якога месца навукі прыставіць яго маленькую машынку і ў што ператворыць сябе працаўнік-маладзён, які «падае надзеі», ці ў добрага ці філолага, ці ў міколага або хіміка; гэта ніяк яго не характарызуе, чым ён стане тым або гэтым. Наадварот, філосаф не мае анічога безасабовага, і асабліва мараль яго рашуча і вырашальным чынам сведчыць пра тое, хто ён, гэта значыць, у якім іерархічным парадку размешчаны адна да аднае самыя патаемныя схільнасці ягонай натуры...