Уводзіны ў філасофію нарысы, тэксты

Уводзіны ў філасофію

нарысы, тэксты
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 332с.
Мінск 2019
148.63 МБ
Філасофія выключае таксама навуку пра Анёлаў і пра ўсе тыя рэчы, якія нельга лічыць ані Целамі, ані Уласцівасцямі Цел, бо ў іх няма Злучэння або Раздзялення большага і меншага, г. зн. у дачыненні да іх немагчыма выкарыстоўваць навуковае Разважанне.
Яна выключае таксама Гісторыю, як натуральную, так і палітычную, хоць для Філасофіі абедзве ў вышэйшай ступені карысныя (дакладней, неабходныя), бо іх веданне заснавана на Досведзе або Аўтарытэце, але не на карэктным Разважанні.
Яна выключае і тыя веды, якія сваёй крыніцаю маюць Боскае Намаўленне, або Адкрыццё, дый наогул любыя веды, не набытыя намі з дапамогай Розуму, а імгненна падараваныя нам Боскаю ласкай (як бы праз звышнатуральны орган пачуццяў).
Яна, акрамя таго, выключае не толькі ўсялякую непраўдзівую, але і ўсялякую кепска абгрунтаваную навуку, бо пазнанае з дапамогай карэктнага Разважання, або Высновы, не можа быць ані непраўдзівым, ані сумнеўным; вось чаму яна выключае модную цяпер Астралогію ў той форме, у якой яна існуе, і да таго падобную рознага кшталту Варажбу.
Нарэшце, з філасофіі выключаецца вучэнне пра шанаванне Бога, бо крыніца гэткіх ведаў не натуральны розум, а аўтарытэт Царквы, і гэтага кшталту пытанні аб’ект Веры, але не Навукі.
Томас Гобс. Элементы філасофіі. Пра цела.
Пераклад Р. Грудніцкага (рэдакцыя паводле: Hobbes, Th. Elements of philosophy: the first section, concerning body. London, printed by R. & W. Leybourn, for Andrew Crocke, at the Green Dragon in Pauls Churchyard, 1656. P. 7-9).
РЭНЭДЭКАРТ
Перш за ўсё я хацеў бы высветліць, што такое Філасофія, пачаўшы з найбольш звычайнага з таго, напрыклад, што слова «Філасофія» азначае заняткі Мудрасцю і што пад Мудрасцю маецца на ўвазе не толькі разважлівасць у справах, але таксама і дасканалае веданне ўсяго таго, што можа спазнаць чалавек: як пражываць сваё жыццё, захоўваць сваё здароўе, а таксама дасягаць адкрыццяў ва ўсіх навуках; але, каб Філасофія стала такою, яна з неабходнасцю павінна быць выведзеная з першых прычын так, каб той, хто імкнецца авалодаць ёю (што і азначае, уласна, філасофстваваць), пачынаў з даследавання гэтых першых прычын, якія называюць Пачаткамі. Для гэтых Пачаткаў існуюць два патрабаванні: па-першае, яны павінны быць гэткімі выразнымі і самі па сабе відавочнымі, каб пры ўважлівым разглядзе чалавечы розум не мог усумніцца ў іх сапраўднасці; па-другое, пазнанне ўсяго астатняга павінна залежаць ад іх так, што хоць Пачаткі і маглі б быць спазнаныя па-за пазнаннем іншых рэчаў, але, наадварот, гэтыя апошнія не маглі б быць спазнаныя без ведання Пачаткаў. Пры гэтым неабходна зразумець, што тут пазнанне рэчаў з Пачаткаў, ад якіх яны залежаць, выводзіцца такім чынам, што ва ўсім шэрагу высноў няма нічога, што не было б выразна і цалкам зразумелым. Пасапраўднаму мудры адзін толькі Бог, бо яму ўласціва здзейсненае веданне ўсяго; але і людзі могуць быць названыя больш ці менш мудрымі, у адпаведнасці з тым, як шмат ці як мала яны ведаюць праўдаў пра найболып значныя рэчы. 3 гэтым, я мяркую, пагодзяцца ўсе дасведчаныя людзі.
Пасля я прапанаваў бы абмеркаваць карыснасць гэтай Філасофіі і разам з тым даказаў бы значнасць пераканання, што Філасофія (калі ўжо яна распаўсюджваецца на ўсё даступнае чалавечаму пазнанню) адна толькі і адрознівае нас ад дзікуноў і варвараў і што грамадзянскі ды адукацыйны ўзровень кожнага народа тым вышэйшы, чым лепш у ім філасофствуюць; таму няма для дзяржавы большага дабра, як мець сапраўдных Філосафаў. Акрамя таго, любому чалавеку важна быць не толькі блізка да тых, хто адданы душою гэтай навуцы, але папраўдзе прысвячаць ёй саміх сябе, падобна да таго, як падчас хадзьбы найлепш карыстацца сваімі вачыма і дзякуючы ім атрымліваць асалоду ад фарбаў і колераў, чым заплюшчваць вочы ды ісці проста за павадыром; аднак і гэта ўсё ж лепш, чым, заплюшчыўшы вочы, адмаўляцца ад усякага старонняга цададыріртва. Сацраўды, хто праводзіць жыццё без вывучэння філасофіі, той ідЧылЬна заплюшчыў'ночы
і не імкнецца іх расплюшчыць; тым часам задавальненне, якое мы атрымліваем пры сузіранні рэчаў, калі бачым іх сваімі вачыма, зусім не параўнальнае з тым задавальненнем, якое дае нам пазнанне таго, што мы знаходзім дзякуючы філасофіі. Да таго ж, нашым звычаям і ладу жыцця гэтая навука больш неабходная, чым карыстанне вачыма, каб вызначыць, куды нам скіроўваць свае крокі. Неразумныя жывёлы, якія павінны клапаціцца толькі пра сваё цела, няспынна толькі і занятыя пошукамі ежы дзеля яго існавання; чалавек жа, галоўнаю часткай якога ёсць розум, перш-наперш павінен дбаць адно пра сваю сапраўдную страву Мудрасць.
Я цвёрда перакананы, што вельмі шмат хто абавязкова зрабіў бы гэта, калі б толькі спадзяваўся на поспех у гэтым і ведаў, якім чынам гэта магчыма здзейсніць. Ніводзін, нават самы апошні чалавек не бывае прыкуты да аб’ектаў пачуццяў так, каб калі-небудзь не павярнуцца ад іх да чагосьці лепшага, калі б ён нават часта і не ведаў, як гэта лепшае выглядае. Тыя, да каго лёс больш прыхільны, у каго зашмат здароўя, пашаны ды багацця, не больш за іншых незалежныя ад такога жадання; я нават упэўнены, што яны мацней за іншых сумуюць па дабротах больш значных і дасканалых, чым тыя, якімі яны валодаюць. А як паказвае нават па-за святлом веры адзін прыродны розум, гэткае вышэйшае дабро ёсць не чым іншым, як пазнаннем праўды з яе першапрычын гэта значыць Мудрасцю; занятак апошняю і ёсць Філасофіяй. Паколькі ўсё гэта цалкам слушна, то ў гэтым нескладана пераканацца, абы толькі дакладна былі зробленыя ўсе высновы. Але паколькі гэтаму перакананню супярэчыць досвед, які паказвае, што болып за ўсё займаюцца філасофіяй людзі, якія часта бываюць менш мудрымі і якія не гэтак слушна карыстаюцца сваім розумам, як тыя, хто ніколі не прысвячаў сябе гэтаму занятку я хацеў бы тут коратка выкласці, з чаго складаюцца тыя навукі, якімі мы цяпер валодаем, і якога ўзроўню Мудрасці гэтыя навукі дасягаюць. Першы ўзровень уключае ў сябе толькі тыя паняцці, якія дзякуючы ўласнаму святлу настолькі выразна акрэсленыя, што могуць быць набытыя і без роздуму. Другі ўзровень ахоплівае ўсё тое, што дае нам пачуццёвы досвед. Трэці тое, чаму вучаць зносіны з іншымі людзьмі. Сюды можна далучыць, на чацвёртым месцы, чытанне кніг вядома не ўсіх, а пераважна тых, якія напісаны людзьмі, здольнымі надзяліць нас добрымі павучаннямі; гэта як бы спосаб зносінаў з іх творцамі. Уся мудрасць, якою звычайна валодаюць, набытая, на мой погляд, гэтымі чатырма спосабамі. Я не ўключаю сюды Боскага Адкрыцця, бо яно не паступова, а за раз уздымае нас да беспамылковай веры. Аднак ва ўсе часы бывалі вялікія людзі, якія спрабавалі далучаць і пяты ўзровень Мудрасці, значна больш узнёслы і слушны, чым папярэднія чатыры; відаць, яны рабілі гэта выключна так, што знаходзілі першапрычыны і праўдзівыя Пачаткі, з якіх выводзілі правілы тлумачэння ўсяго даступнага пазнанню. I тыя, хто клапаціўся пра гэта, пераважна атрымалі назву Філосафаў. Нікому, аднак, наколькі я ведаю, не ўдалося шчасліва вырашыць гэтую задачу.
Рэнэ Дэкарт. Пачаткі філасофіі.
Пераклад Р. Грудніцкага (рэдакцыя паводле: Les Principes de la Philosophic. Escrits en Latin par Rene Descartes. Et traduits en Francois par un de ses Amis.
A Paris, MDCXLVII. P. VI-VII).
ІМАНУЭЛЬ КАНТ
Калі, як звычайна, філасофію падзяляюць у адпаведнасці з тым, наколькі яна ўтрымоўвае ў сабе прынцыпы пазнання розумам рэчаў праз паняцці (а не проста, гэтак як логіка, прынцыпы формы мыслення ўвогуле, без вызначэння розніцы паміж аб’ектамі), на тэарэтычную і практычную, то ў гэтым выпадку ўсё робіцца слушна. Але тады спецыфічна рознымі павінны быць і паняцці, якія паказваюць гэтаму пазнанню розумам яго аб’ект, бо іначай яны не дазволяць выпрацаваць ніякую класіфікацыю, што заўсёды грунтуецца на супрацьпастаўленні прынцыпаў пазнання розумам, якія належаць да розных раздзелаў пэўнае навукі.
Існуюць, аднак, толькі два тыпы паняццяў, якія дапускаюць таксама шмат розных прынцыпаў магчымасці іх аб’ектаў а менавіта: прыродныя паняцці і паняцце свабоды...
Гэткім чынам філасофія цалкам слушна падзяляецца на дзве зусім розныя, паводле двух названых прынцыпаў, часткі: на тэарэтычную філасофію прыроды і практычную філасофію маралі (бо так называецца практычнае ўстанаўленне розуму паводле паняцця свабоды)...	■
Імануэль Кант. Крытыка здольнасці суджэння. Пераклад Л. Баршчэўскага паводле: Kant, I. Kritik der Urteilskraft.
Hamburg, 1974. S. 6.
Калі б напраўду існавала метафізіка, якая магла б сцвердзіць сябе як навука, калі б мажліва было сказаць: вось тут метафізіка, яе вам толькі трэба вывучыць, і яна непераадольна і нязменна пераканае вас у сваёй праўдзівасці, тады гэтае пытанне было б непатрэбным, і заставалася б толькі іншае, якое ў большай ступені было б выпрабаваннем нашай праніклівасці, чым доказам існавання самое рэчы, а менавіта: якяна мажлівая і як розым патрапляе яе дасягнуць? Немажліва паказаць ніводную кнігу да прыкладу, як паказваюць на Эўклідаву і сказаць: гэта метафізіка, тут вы знойдзеце найвышэйшую мэту гэтае навукі, пазнанне найвышэйшае існасці і будучага свету, даказанага паводле прынцыпаў чыстага розуму. Бо, хоць можна паказаць нам шмат якія тэзы, безумоўна ападыктычныя, якія ніколі не аспрэчваліся, але яны заўсёды аналітычныя і ў большай ступені датычныя матэрыялу метафізікі, чым пашырэння самога пазнання, а гэтае пашырэнне і ёсць у ёй нашай сапраўднай мэтай... Калі вы прыведзяце адначасова і некалькі сінтэтычных тэзаў (напрыклад, тэзу пра дастатковую прычыну), якія вы ніколі як гэта было б трэба не даказалі чыста разумова, г. зн. a priori, які кожны вам ахвотна саступіць; гэтак вы, калі хочаце дасягнуць нашай галоўнай мэты, трапляеце ў палон гэткіх непраўдзівых і няпэўных сцверджанняў, што ва ўсе часы адна метафізіка супярэчыла другойці то датычна саміх сцверджанняў, ці то іх доказаў, праз што для метафізікі знішчаецца ўвогуле мажлівасць трывалага поспеху. Нават спробы стварыць гэткую навуку былі, без сумневу, першай прычынай так рана паўсталага скептыцызму, спосабу мыслення, у якім розум гэтак ынз’явіцца ніяк іначай, а толькі пры поўным адчаі праз немажлівасць дасягнуць яго най-