Уводзіны ў філасофію нарысы, тэксты

Уводзіны ў філасофію

нарысы, тэксты
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 332с.
Мінск 2019
148.63 МБ
Зусім правільна, сапраўды, Сакрат, сказаў Кебет.
3 гэтае прычыны, Кебет, якраз тыя, што імкнуцца да пазнання, з’яўляюцца простымі і мужнымі, а зусім не тыя, пра якіх любіць гаварыць натоўп. А можа, ты інакш думаеш?
Ды што ты!
Душа філосафа разважае прыблізна гэтак, як мы гаварылі, і не думае, быццам філасофія вызваляе яе, а яна калі ўжо апошняе здзейснена можа зноў аддацца радасцям ды рознага кшталту суму і накласці тыя самыя путы, на ўзор Пенелопы, якая бясконца распускае сваю тканіну. Уносячы ўва ўсё супакой, сле-
3 Іначай: Аіду.
дуючы разумнасці і ўвесь час у ёй знаходзячыся, сузіраючы сапраўднае, боскае і неўяўленае ды атрымліваючы ў ім для сябе пажыву, душа спадзяецца, што так і павінна адбывацца жыццё, пакуль яна жывая, а пасля смерці, адышоўшы ад таго, што ёсць ёй роднасным, назаўсёды пазбавіцца ад людскіх злыбедаў. У завяршэнне гэтага жыцця, Сімій і Кебет, ёй няма чаго баяцца нічога дрэннага, няма чаго непакоіцца, што пры сыходзе з цела яна можа распасціся, рассеяцца з ветрам у невядомым напрамку, каб ужо нідзе болей не існаваць.
Пасля гэтых слоў Сакрата наступіла доўгая цішыня. Відаць было, што ён, Сакрат, заставаўся заглыбленым у свае думкі гэтаксама як і большасць з нас знаходзілася пад уражаннем пачутага. Але Сімій і Кебет аб нечым перакінуліся кароткімі словамі. Сакрат заўважыў гэта і запытаў:
Аб чым вы гаворыце? Ці вы лічыце, што сказанага недастаткова? Гэта праўда: застаецца яшчэ шмат сумнеўных і хісткіх месцаў, калі перагледзець усё з пачатку і да канца з неабходнаю ўвагаю. Зразумела, калі вы маеце на ўвазе нешта іншае, дык гэта ваша справа. Аднак жа, калі вы маеце нейкія цяжкасці адносна ўжо сказанага, дык не вагайцеся. Скажыце, штб вы маеце на сэрцы, і паглядзіце, ці не можна яшчэ што-небудзь палепшыць; і, нарэшце, далучыце да сваёй гутаркі і мяне, калі ўважаеце, што я магу быць карысным у вашых цяжкасцях.
I Сімій адказаў:
Я скажу табе, Сакрат, усё як ёсць. Мы ўжо даўно абодва сумняёмся ды ўсё толькі падштурхоўваем адзін аднаго, каб заблытаць цябе, бо вельмі хацелася б пачуць, што ты скажаш, але мы баімся засмуціць цябе, каб нашыя пытанні не сталіся для цябе цяжарам з прычыны гэтага гора.
Платон. Фэдон II Плятон. Выбраныя дыялёгі. Абарона Сакратаса. Файдон.
У перакладзе Яна Пятроўскага.
Гэйнсьвільль, Флярыда, 1987. С. 66-68.
(Новая рэдакцыя).
Бо чалавек павінен спасцігаць [яе] у выглядзе ідэі, як яна выказваецца, зыходзячы з мноства пачуццёвых успрыманняў, пераўтворанай лагічным мысленнем у адзінства. А гэта ёсць прыпамінам таго, што некалі бачыла наша душа, калі яна блукала са сваім богам, пераступала цераз тое, што мы цяпер называем быццём, і ўздымалася да істотна бытнага. Таму справядліва акрыляецца толькі розум філосафа: яго памяць, наколькі яму стае сілаў, заўсёды ў прыпамінах звернутая на тое, у чым палягае боскасць бога. Толькі чалавек, які слушна выкарыстоўвае такія прыпаміны, які няспынна пасвечаны ў здзейсненыя таемнасці, дасягае сапраўднае дасканаласці.
Платон. Фэдр. Перакдад Л. Баршчэўскага паводле: ПХатшс; Фаіброс; гіоаушуф Аруаіо каі veo KsipEvo pc субХіа. AQrjva, 2013, asX. 467.
АРЫСТОТЭЛЬ
...Магчыма, варта разгледзець, штб з сябе ўяўляе паняцце чалавека навукі (мудраца). Па-першае, мы дапускаем, што такі чалавек, наколькі гэта магчыма, ведае ўсё, хоць ён і не мае ведаў пра кожны прадмет паасобку. Па-другое, такі чалавек здольны пазнаваць складанае, г. зн. тое, што звычайным чалавекам лёгка не спасцігаецца. Гаворка тут не ідзе аб простым успрыманні: яно даступнае ўсім і таму не мае нічога агульнага з навукаю. Наступнае, што нам варта зразумець, гэта тое, што ў любой галіне ведаў бліжэйшы да сапраўднай навукі той, чые думкі выкладзеныя ў больш дакладнай паняццевай форме і больш прыдатныя дзеля таго, каб іх выкладаць іншым. Акрамя таго, больш дакладнаю лічыцца тая навука, якой займаюцца дзеля яе самой і з мэтаю пазнання, чым тая, якой раяць займацца адно з прычыны яе карыснасці; і яшчэ ў большай ступені тая, што больш падыходзіць да таго, каб заняць дамінантнае становішча, чым тая, што мае проста дапаможную ролю. Бо лічыцца, што чалавек навукі не мусіць атрымліваць настаўленні і не павінен падпарадкоўвацца іншаму, а наадварот, ён павінен перадаваць свае перакананні менш дасведчаным людзям.
Вось якія думкі і вось колькі мы іх маем пра мудрасць і мудрацоў. 3 вызначанага тут веданне пра ўсё з неабходнасцю мае той, хто ў найбольшай меры валодае веданнем агульнага, бо ў пэўным сэнсе ён ведае ўсё, што падпадае пад агульнае. Але бадай што цяжэй за ўсё для чалавека спазнаць менавіта гэтае, найбольш агульнае, бо яно знаходзіцца найдалей ад пачуццёвых успрыманняў. А найбольш дакладныя тыя навукі, якія больш за ўсё займаюцца першапачаткамі: бо тыя, якія зыходзяць з меншага ліку [перадумоў], больш дакладныя, чым тыя, якія набываюцца на падставе дадавання [напрыклад, арыфметыка больш дакладная, чым геаметрыя]. Але і навучыць больш здольная тая навука, якая даследуе прычыны, бо навучаюць тыя, хто паказвае прычыны для кожнае рэчы. А веданне і разуменне дзеля саміх ведаў ды разумення больш за ўсё ўласцівыя навуцы пра тое, штб найбольш вартае пазнання, бо той, хто аддае перавагу ведам дзеля ведаў, болып за ўсё аддае перавагу навуцы найбольш дасканалай, а гэтая навука пра тое, што найбольш вартае пазнання. А найбольш вартыя пазнання першапачаткі і прычыны, бо праз іх і на іх падставе пазнаецца ўсё астатняе, а не яны пазнаюцца праз тое, што ім падпарадкавана. I ў найбольшай ступені дамінантнай і больш галоўнай у дачыненні да дапаможнай навукі ёсць тая навука, што пазнае мэту, дзеля якой належыць дзейнічаць у кожным асобным выпадку; гэтаю мэтай ёсць у кожным асобным выпадку тое ці іншае дабро, а ва ўсёй прыродзе наогул найлепшае.
Такім чынам, з усяго сказанага вынікае, што імя [мудрасці] неабходна аднесці да аднае і тае ж навукі: гэта павінна быць навука, што даследуе першапачаткі ды прычыны, бо і дабро, і «тое, дзеля чаго», ёсць адзна з разнавіднасцяў прычын. А тое, што гэта не мастацтва тварэння, патлумачылі ўжо самыя першыя філосафы. Бо і цяпер, як і даўней, здзіўленне заахвочвае людзей філасофстваваць, прычым спачатку яны здзіўляліся таму, што непасрэдна выклікала неўразуменне, а пазней, мала-памалу прасоўваючыся такім чынам далей, яны ставілі пытанне пра больш значныя рэчы напрыклад, пра змену месцазнаходжання Месяца, Сонца, зорак,
а таксама пра паходжанне Сусвету. Але неўразумелы і здзіўлены лічыць сябе недасведчаным (таму і той, хто любіць міфы, ёсць у пэўным сэнсе філосафам, бо міф ствараецца на падставе дзівоснага). Калі, такім чынам, пачалі філасофстваваць, каб пазбавіцца ад няведання, то, відавочна, да ведаў сталі імкнуцца дзеля разумення, а не дзеля якой-кольвечы карысці. Сам парадак рэчаў пацвярджае гэта, а менавіта: калі з’явілася ўсё неабходнае, гэтаксама як і тое, што палягчае жыццё і прыносіць задавальненне, тады пачалі шукаць такога кшталту разуменне. Таму відавочна тое, што мы не шукаем яго дзеля якой-небудзь іншай патрэбы. I гэтаксама, як свабодным мы называем таго чалавека, які жыве дзеля самога сябе, а не дзеля іншага, таксама і гэтая навука адзіна свабодная, бо яна адна існуе дзеля самой сябе.
Арыстотэль. Метафізіка. Перакпад
Р. Грудніцкага (рэдакцыя паводле: ApicTToreXovi; rd рета та срооіка. Т. А'.
A0r]va, 2013, стеХ. 30-31).
АЎГУСЦІН
Бо філакалія і філасофія названыя амаль аднолькава, і выглядаюць, дый у рэчаіснасці з’яўляюцца шмат у чым роднаснымі адна адной. Што такое філасофія? Любоў да мудрасці. А што такое філакалія? Любоў да прыгожага. He верыш? Даведайся ў грэкаў. Ну, а што такое мудрасць? Хіба яна не ёсць праўдзіва-прыгожым?
Аўгусцін. Супраць акадэмікаў. Пераклад
Р. Грудніцкага (рэдакцыя паводле: Patriologiae cursus completes. Series Latina 32. Lutetiae: Migne, 1872. Col. 922).
ТАМАШ (ФАМА) AKBIHCKI
... Першую філасофію ФІЛОСАФ вызначае як навуку праўды, не якой заўгодна, а той праўды, якая ёсць пачаткам усёй праўды, гэта значыць той, якая належыць да першага прынцыпу быцця ўсіх рэчаў; таму яе праўда ёсць пачаткам усёй праўды, бо лад рэчаў у праўдзе гэткі ж, як у быцці.
...Справаю той жа праўды ёсць прымацьадну з процілегласцяўі адкідаць другую, гэтак як медыцына, якая займаецца здароўем, выключае хваробу. Таму, гэтак жа як справаю мудрага ёсць разважаць аб праўдзе, перадусім ад першага прынцыпу, і выкладаць яе іншым, так ягонаю ж справаю ёсць і абвяргаць процілеглую няпраўду.
...Такім чынам, словы, прамоўленыя вуснамі Мудрасці, паказваюць на падвойны абавязак Мудрага, а менавіта: выказваць спасцігнутую боскую праўду, якая онтанамастычна называецца ў іх проста праўдаю гэта мае на ўвазе яна (мудрасць), калі гаворыць: праўду прамовіць язык мой-, і абвяргаць пагрэшнасць супраць праўды, што мае на ўвазе, калі гаворыць: і вусны мае будуць гідзіцца бязбожнасці. Апошняе азначае падман насуперак боскай праўдзе, які ёсць
процілеглым рэлігіі, яна ж называецца таксама пабожнасцю, адсюль і процілеглая ёй няпраўда прымае імя бязбожнасці.
Св. Тамаш Аквінскі. Сума супроць паганцаў.
Пераклад А. Жлуткі // Хрысціянскі Філасофскі Зборнік. Мінск, 2001. С. 145.
...Нічога не перашкаджае, каб тыя ж рэчы, пра якія разважаюць філасофскія дысцыпліны, у меру таго, што можа быць пазнанае ў святле натуральнага розуму, даследавала і іншая навука, у меру таго, што можна пазнаць у святле Божага адкрыцця. Адсюль і тэалогія, якая адносіцца да Святога вучэння, адрозніваецца паводле роду ад той тэалогіі, якая лічыцца часткаю філасофіі.
Св. Тамаш Аквінскі. Сума супроць паганцаў.
Пераклад А. Жлуткі II Хрысціянскі Філасофскі Зборнік. Мінск, 2001. С. 151.
ТОМАСГОБС
8.	Прадметам Філасофіі, або аб’ектам, пра які яна разважае, з’яўляецца ўсялякае Цела, узнікненне якога мы можам спасцігнуць з дапамогаю навуковых паняццяў і якое мы можам у якім-кольвечы дачыненні параўноўваць з іншым целам; інакш кажучы, усялякае Цела, у якім адбываецца Злучэнне і Раздзяленне, г. зн. усялякае Цела, паходжанне і ўласцівасці якога могуць быць пазнаныя намі.
Гэтае азначэнне, аднак, вынікае з азначэння самой Філасофіі, задача якое пазнанне Уласцівасцяў Цел з іх Узнікнення або іх Узнікнення з іх Уласцівасцяў. Такім чынам, там, дзе няма ані Узнікнення, ані Уласцівасцяў, Філасофіі няма чаго рабіць. Таму Філасофія выключае Тэалогію, г. зн. навуку аб прыродзе і атрыбутах Вечнага, Нястворанага і Неспасцігальнага Бога, у якім няма ніякага Злучэння і Раздзялення і ў якім немагчыма сабе ўявіць ніякае Узнікненне.