Уводзіны ў філасофію нарысы, тэксты

Уводзіны ў філасофію

нарысы, тэксты
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 332с.
Мінск 2019
148.63 МБ
сябе ў форме маральнага заканадаўства або судовае дыскусіі; іншы разам у якасці прыродазнаўча-гістарычнага апісання або гістарычна-генеалагічнага развіцця і вывядзення паняццяў яна можа выказваць думкі, якія яна хоча асэнсаваць у цэласнай паслядоўнасці. Іншым разам яна, магчыма, праз прыродазнаўча-навуковы дослед, эксперымент вышэйшай натурфіласофіі будзе імкнуцца выявіць нябачную сілу, якую ёй трэба даказаць. Або менавіта гэтая самая вышэйшая мэта будзе хутчэй за ўсё дасягнута ёю ў алгебраічным раўнанні, у матэматычнай форме, якая ў сутнасці сваёй будзе для яе толькі вобразам і бачным іерогліфам для чагосьці нябачнага вышэйшага. Любы метад і любая навуковая форма добрыя або цалкам могуць быць добрымі пры адпаведным выкарыстанні; але ніводная з іх не павінна быць выключнаю, не павінна праводзіцца прымусова і ўжывацца паўсюдна з натамляльнай аднастайнасцю...
Фрыдрых Шлегель. Філасофія жыцця ў 15 лекцыях. Пераклад Р. Грудніцкага паводле: Fr. v. Schlegel’s sammtliche Werke. Band XI. Wien, 1846. S. 209-210.
...Філасофія, i прытым кожная асобная філасофія, мае сваю ўласную мову. Мова філасофіі адрозніваецца як ад паэтычнае мовы, так і ад мовы штодзённага жыцця. На мове паэзіі бясконцае толькі пазначаецца, не абазначаецца напэўна, як гэта адбываецца ў мове штодзённага жыцця з яго аб’ектамі. Філасофская ж мова павінна безумоўна пазначаць бясконцае, гэтак як гэта робіць звычайная мова з аб’ектамі штодзённага жыцця, гэтак як механічныя ўмельствы абыходзяцца з карыснымі прадметамі. Таму філасофія павінна стварыць сваю мову з абедзвюх іншых. Але, гэтаксама як і сама філасофія, мова знаходзіцца ў вечным памкненні і як не існуе яшчэ аднае-адзінае філасофіі, так не існуе яшчэ і аднаеадзінае філасофскае мовы, аднак кожны філосаф мае сваю ўласную.
Такім чынам, філасофская мова наогул надта зменлівая, цалкам своеасаблівая, вельмі цяжкая, зразумелая толькі самому філосафу. Гэтая адметнасць і адрозненне яе ад іншых моў што робяць яе цяжкою для разумення і за што філосафаў часта папракае звычайны чалавек якраз і складае вартасць філасофскай мовы. Бо форма павінна адпавядаць сваёй матэрыі. Філасофская ж разумовая матэрыя прыдатная не для ўсіх, а толькі для нешматлікіх людзей, і толькі нешматлікія людзі могуць разумець яе. Трэба філасофстваваць самому, калі хочаш зразумець мову філасофіі, у той час як для разумення паэтычнай мовы трэба валодаць толькі звычайнымі, прыроднымі здольнасцямі і пэўным развіццём.
...У якасці неабходнай умовы разумення якой заўгодна філасофскай мовы трэба, па-першае, філасофстваваць самому, а па-другое, добра вывучыць мову кожнай філасофіі; па-трэцяе, дзеля гэтага неабходна мноства навуковых ведаў; па-чацвёртае, каб дакладна і неперадузята меркаваць пра цэлае, неабходна вельмі дакладна азнаёміцца з прынцыпамі і меркаванняамі кожнага філосафа: па сутнасці, напісаць гісторыю духу кожнай філасофіі ў яго развіцці, паходжанні, фарміраванні яго ідэй і меркаванняў і канчатковым выніку або, калі такога няма, паказаць прычыну гэтага і даследаваць яе. Гэта вымагае, што праўда, валодання
ўсёю сукупнасцю твораў, у якіх выкладзена сістэма філасофіі. Трэба спасцігнуць яе ва ўсім яе аб’ёме, бо філасофія зразумелая толькі ў сваёй цэласнасці. Сістэма, у якой бракуе хоць бы адной часткі, мае амаль гэткую ж малую каштоўнасць для гісторыка, як і проста фрагмент з усяе сістэмы.
Фрыдрых Шлегель. Навука еўрапейскай літаратуры. Пераклад Р. Грудніцкага паводле: Kritische Friedrich-Schlegel-Ausgabe.
Bd. XI. Munchen, 1958. S. 71-72.
АНЁЛДОЎГІРД
...Логіка, якая, на маю думку, ёсць найпершаю і найважнейшаю галіною філасофіі, павінна была падзяляць лёс гэтай апошняй. Таму ў адпаведнасці са зменамі сістэм філасофіі розныя працы па логіцы набывалі розныя формы. А паколькі паміж імі існуе шчыльная повязь, яны павінны былі ў сваім развіцці аказваць адна на адну ўзаемны ўплыў і з імі павінны былі адбывацца амаль тоесныя змены. Але, як падаецца, лёгка можна зразумець тое, што, згодна з натуральным парадкам рэчаў, логіка хутчэй павінна ісці паперадзе філасофіі, а не наадварот; гэтая выснова, прынамсі, вынікае з самаго значэння логікі, якое з найстаражытнейшых часоў звычайна звязваецца з гэтым словам. Бо логіка гэта навука мыслення, калі апошняе бярэцца ў самым агульным яго ўжытку, або гэта навука мыслення пра любыя, якія толькі могуць існаваць, наогул аб’екты чалавечага пазнання. Калі ж гэта так, то і ўсе галіны навук ды чалавечых ведаў, а таму і сама філасофія павінна была б падпарадкоўвацца павадырству логікі, або, хутчэй, гэта апошняя, як ужо было зазначана, павінна была б зрабіцца найгалоўнейшаю галіною першай.
Калі я сцвярджаю, што логіка мусіць займаць першае месца сярод усіх навук і нават ісці паперадзе самой філасофіі, я павінен растлумачыць, штб пад гэтым трэба разумець. Логіка заўсёды называлася ўмельствам слушнага мыслення, калі мы возьмем гэты апошні выраз у яго самым агульным значэнні. Мы ж мыслім слушна толькі тады, калі ў кожным канкрэтным выпадку ўмеем адрозніць праўду ад памылковай думкі, праўдзівасць ад непраўдзівасці; таму задача логікі палягае ў тым, каб даць нам сродкі, якія б служылі гэтай мэце.
Анёл Доўгірд. Выклад уласцівых мысленню правіл, або Логіка тэарэтычная і практычная.
Пераклад Л. Баршчэўскага паводле: Dowgird, A. Wyktad przyrodzonych myslenia prawidet, czyli Logika teoryczna i praktyczna.
Cz. I. Polock, 1828. Str. II-III.
АРТУР ШОПЭНГАЎЭР
Што да падзелу філасофіі, які асабліва важны для выкладання яе, то з майго пункту погляду заслугоўвае ўвагі наступнае:
Хоць філасофія і мае сваім аб’ектам досвед, аднак не той ці іншы пэўны досвед, падобна да іншых галінаў ведаў: абсяг яе сам досвед, досвед наогул і як такі, у дачыненні да яго магчымасці, яго абсягу, яго сутнаснага зместу, яго ўнутраных і знешніх элементаў, яго формы і матэрыі. Тое, што філасофія, згодна з гэтым, павінна быць вытканая з чыстых, абстрактных паняццяў, гэта я ўжо досыць падрабязна паказаў раней, а таксама сцісла рэзюмаваў вышэй. 3 прапанаванага плану філасофіі вынікае далей, што перш за ўсё ёю павінна быць разгледжана тое асяроддзе, у якім з’яўляецца досвед наогул, разам з формаю і ўласцівасцямі апошняга. Гэтым асяроддзем служыць уяўленне, пазнанне, а значыць інтэлект. Вось жа, любая філасофія пачынае з даследавання пазнаваўчай здольнасці, яе формаў і законаў, а таксама і яе межаў. Таму гэткае даследаванне і ёсць philosophia prima4. Яно распадаецца на разгляд першасных, г. зн. навочных уяўленняў, прычым гэтую частку даследавання можна назваць дыянаялогіяй, або навукаю аб развазе, і на разгляд другасных, г. зн. абстрактных уяўленняў, побач з заканамернасцю карыстання імі, на логіку, або навуку аб розуме. Гэтая агульная частка, далей, ахоплівае ці, дакладней, замяняе сабою разам з тым і тое, што даўней называлі онталогіяй і выдавалі за навуку пра найбольш агульныя і істотныя ўласцівасці рэчаў наогул, як такіх; прычым за ўласцівасці рэчаў саміх у сабе прымалі тое, што належыць ім толькі з прычыны формы і прыроды нашай здольнасці ўяўлення, бо ўсе ўспрыманыя гэтаю здольнасцю існасці павінны з’яўляцца ў ім, у адпаведнасці з чым яны і выяўляюць вядомыя ўсім ім агульныя ўласцівасці. Гэта можна параўнаць з тым, што мы прыпісваем рэчам колер таго шкла, праз якое мы іх разглядаем.
Наступная за такога кшталту даследаваннямі філасофія ў вузкім сэнсе гэта метафізіка-, бо яна навучае пазнаваць, парадкуе і разглядае ў агульнай сувязі не толькі непасрэдна дадзенае, прыроду яна разумее існае навокал як ужо дадзеную, але ў пэўнай ступені абумоўленую з’яву, у якой выяўляецца нейкая адрозная ад яе самое існасць, як бы рэч у сабе. Далей, яна імкнецца да больш дакладнага пазнання рэчы ў сабе; сродкам для гэтага служыць збольшага зліццё вонкавага досведу з унутраным, збольшага ж спасціжэнне сукупнасці з’яваў з дапамогай адкрыцця іх сэнсу і выяўлення іх агульнай сувязі, накшталт таго, як мы прачытваем загадкавыя дагэтуль пісьмёны невядомага шрыфту. На гэтым шляху яна даходзіць, адпраўляючыся ад з’явы, да таго, што праяўляецца, што схавана за ім; адсюль rd рета та срвоіка5. У выніку гэтага яна распадаецца на тры часткі:
Метафізіка прыроды,
Метафізіка прыгожага,
Метафізіка нораваў.
4 Першасная філасофія (лйц.).
5 Метафізіка, «тое, што ідзе за фізікай» (ст.-грэцк.)
Вывядзенне такога падзелу, аднак, ужо мае на ўвазе саму метафізіку. Менавіта метафізіка выяўляецца як рэч у сабе, як унутраная і апошняя існасць з’явы наша воля; таму пасля разгляду таго, як яна выяўляе сябе ў знешняй прыродзе, належыць даследаваць цалкам адрознае ад першага і непасрэднае раскрыццё яе ва ўнутранай нашай сутнасці, адкуль узнікае метафізіка нораваў; папярэдне варта, аднак, узяць пад увагу найбольш дасканалае і чыстае ўспрыманне яго знешняе, ці аб’ектыўнае, праявы, што стварае метафізіку прыгожага.
He існуе аніякай рацыянальнай псіхалогіі, або навукі аб душы; бо, як даказаў Кант, душа трансцэндэнтная іпастась і, як такая, не падлягае ані даказванню, ані апраўдванню; таму і процілегласць паміж «духам і прыродаю» павінна быць пакінута філістарам ды гегельянцам. Існасць чалавека ў сабе можа быць зразуметая толькі ў еднасці з існасцю ў сабе ўсіх рэчаў, г. зн. сусвету.
Артур Шопэнгаўэр. Parerga і Paralipomena.
Пераклад Л. Баршчэўскага паводле: Philosophenlesebuch. Bd. 3. Berlin, 1991. S. 26-28.
Ha маю думку, любая філасофія заўсёды тэарэтычная, бо, які б ні быў непасрэдны прадмет яе вывучэння, яна ў сутнасці сваёй толькі разважае і даследуе, а не наказвае нешта рабіць. Рабіцца жа практычнаю, кіраваць паводзінамі, перавыхоўваць гэта яе даўнія дамаганні, ад якіх яна цяпер, выспеўшы ў сваіх поглядах, павінна была б, нарэшце, адмовіцца.
Артур Шопэнгаўэр. Свет як воля і ўяўленне.
Пераклад Р. Грудніцкага паводле: Schopenhauer, A. Die Welt als Wille und Vorstellung. Erster Band.
Leipzig, 1844. S. 305.
ЛЮДВІГ ФОЕРБАХ
...Абсалютны філасофскі акт палягае ў тым, каб беспрадметнае рабіць прадметным, неспасцігальнае спасцігальным; інакш кажучы, аб’ект жыццёвых інтарэсаў ператвараць у разумовую рэч, у аб’ект гэта такі самы акт, дзякуючы якому існуюць філасофія і наогул усе веды. А непасрэдным вынікам гэтага ёсць тое, што пачатак філасофіі складае пачатак навукі ўвогуле, а зусім не пачатак спецыяльных ведаў, якія адрозніваюцца ад ведаў рэальных навук. Гэта пацвярджае нават сама гісторыя. Філасофія маці навук. Першыя прыродазнаўцы, як старажытнага, так і новага часу, былі філосафамі... але не на пачатку філасофіі, як павінна было б быць, а пры канцы яе. У сапраўднасці, калі пачатак філасофскіх ды эмпірычных ведаў непасрэдна супадае як тоесны акт, то, відавочна, задача філасофіі палягае ў тым, каб ад самага пачатку памятаць пра гэтае агульнае паходжанне і, такім чынам, не пачынаць з адрознення ад (навуковага) досведу, а хутчэй, зыходзіць з тоеснасці гэтаму досведу. Па меры развіцця няхай філасофія адмяжоўваецца, але калі яна пачне з адасаблення, то яна ніколі пры канцы належным чынам з досведам не аб’яднаецца, як гэта ўсё ж пажадана: бо дзякуючы самастойнаму пачатку яна ніколі не выйдзе па-за межы пункту погляду асобнае