Уводзіны ў філасофію нарысы, тэксты

Уводзіны ў філасофію

нарысы, тэксты
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 332с.
Мінск 2019
148.63 МБ
Цалкам відавочна, што складовыя часткі светапогляду носяць канкрэтнагістарычны характар і абумоўлены мэтамі эпохі, яе каштоўнасцямі, уласцівым ёй тыпам культуры. Таму нельга ўяўляць сабе светапогляд як штосьці дадзенае раз і назаўжды, а трэба разглядаць яго канкрэтныя формы, гістарычныя тыпы. 3 гэтага пункту погляду вылучаюць міфалагічны, рэлігійны і філасофскі светапогляд.
Асновай міфалагічнага светапогляду з’яўляецца вера ў існаванне звышнатуральных сіл. Пры гэтым міфалагічная свядомасць не адрознівае натуральнае і звышнатуральнае, не супрацьпастаўляе рэальнае і фантастычнае. Для гэтай свядомасці свет адзіны; натуральнае і звышнатуральнае суіснуюць у ім; яны абодва аднолькава рэальныя. Гэтая рыса міфалагічнай свядомасці называецца супранатуралізмам.
Рэлігійная свядомасць, якая нараджаецца з міфа і нясе на сабе адбітак яго, больш высокая форма духоўнага засваення свету. Гэта выяўляецца ў тым, што рэлігійнай свядомасці ўласцівая здольнасць да абагульнення, параўнання і супрацьпастаўлення розных аспектаў быцця, вылучэння духоўнага як самастойнай формы існавання, першаснай адносна прадметнай сферы. Рэлігія дзеліць свет на натуральны і звышнатуральны, пры гэтым звышнатуральны свет успрымаецца як прычына і ўмова існавання натуральнага, а звышрозум як умова і прычына існавання розуму. Пры гэтым сапраўднае існаванне ўласцівае толькі вышэйшаму быццю Богу, які з’яўляецца ўвасабленнем дасканаласці, гармоніі, справядлівасці і дабра.
У параўнанні з міфам і рэлігіяй філасофія сталася прынцыпова новай формай светаразумення. Адметнасць яе выяўлялася найперш у тым, што сваю галоўную задачу яна вырашала, абапіраючыся на розум. Сфера філасофіі не вера і фантазія, а розум і веды. Гэта не азначае, што паміж філасофіяй, з аднаго боку, і міфалагічна-рэлігійным светапоглядам, з другога, не існуе аніякіх сувязяў. Філасофія, як і міф, рэлігія, мастацтва, звернутая да «свету як цэлага», да фундаментальных асноў быцця свету і чалавека. Філасофія, як і дафіласофскія формы светаразумення, мае відавочную каштоўнасную арыентацыю: яна выяўляе свет з пункту погляду чалавека, як чалавечы свет, як свет для чалавека. Але робіць яна гэта рацыянальнымі сродкамі, з выкарыстаннем працэдур доказу, абгрунтавання і праверкі сваіх высноў. Яе мова гэта мова паняццяў. Тое, што ў міфалагічным светаўяўленні ўвасабляецца ў пачуццёвых вобразах фантазіі, што ў рэлігіі апраўдана ірацыянальнаю верай, у філасофіі набывае рацыянальны характар і асэнсоўваецца ў паняццях. У гэтым імкненні да рацыяналізацыі свету і чалавека фарміруецца мова філасофіі, пераадольваецца ўласцівы дафіласофскім формам светаразумення антрапамарфізм, сімвалізм і гілазаізм, некрытычная вера ў звышнатуральнае.
Філасофія, такім чынам, узнікаеяк спосабрацыянальна-крытычнага пераадолення міфа, як тэарэтычны спосаб асэнсавання свету і чалавека, незалежны ад рэлігійна-міфалагічнай фантазіі. Адметнасць філасофіі як тэарэтычнай мадэлі культуры ў яе канкрэтна-гістарычным існаванні грунтуецца на рацыянальнасці і абстрактнасці. Менавіта гэта забяспечыла пераход ад пачуццёвай вобразнасці
міфа да катэгарыяльных структур, ад успрыманняў асабовага досведу да «мыслення» прадметаў у іх сістэмнай цэласнасці.
Адначасова з працэсам фармавання прадмета філасофіі адбываецца і яе структурызацыя, г. зн. станаўленне і развіццё асноўных раздзелаў філасофскіх ведаў. Ужо антычная натурфіласофія нараджае онталогію' як навуку аб быцці (грэч. ovtoc; існае, Хбуос;вучэнне), пошукі і аналіз першаасноў якога з непазбежнасцю паставілі пытанне аб пазнавальных магчымасцях чалавека. Сістэматычнае развязанне гэтых пытанняў вядзе да логікі і гнасеалогіі. Першая вывучае фармальныя правілы ды сродкі рацыянальнага мыслення, другая выступае навукай аб межах, законах і шляхах ажыццяўлення пазнання.
Актуалізацыя праблемы чалавека ў філасофіі абумовіла ўзнікненне і развіццё філасофскай антрапалогіі (грэч. avQponoc;чалавек, Хбуос; вучэнне) раздзела філасофіі, які вывучае існасць чалавека, формы яго існавання ў свеце, што непазбежна вядзе да станаўлення этыкі, эстэтыкі, палітыкі, аксіялогіі. У працэсе развіцця філасофіі ўзнікаюць і пашыраюць свой змест такія раздзелы філасофскіх ведаў, як філасофія навукі, філасофія культуры, сацыяльная філасофія ды інш. Сучасная філасофія гэта складаная сістэма ведаў, у якой адлюстраваны найбольш агульныя прынцыпы быцця і пазнання, універсальныя законы функцыянавання ды развіцця свету, раскрываецца культурна-гістарычнае адзінства чалавецтва.
За доўгі час свайго існавання філасофія не толькі выкарыстоўвала паняцці з розных галін чалавечай практыкі для вызначэння сваіх прадметаў, але паступова выпрацавала сваю ўласную мову шэраг спецыфічных тэрмінаў, з дапамогай якіх яна імкнецца найбольш дакладна акрэсліць сваё прадметнае поле. Часткова гэта ажыццяўляецца праз наданне спецыфічнага значэння агульнапрынятым словам, як тое, прыкладам, адбылося з старагрэцкімі паняццямі (puotc; прырода і кбацос; космас, чый першапачатковы сэнс паступова замяняўся на метафарычны, філасофскі. Часткова ж гаворка ідзе пра стварэнне сваіх адмысловых паняццяў, якія істотныя менавіта з пункту гледжання развіцця самой філасофскай развагі, як тое адбылося з вышэйзгаданым паняццем тб ovroq быццё.
Пры гэтым філасофскія паняцці часта інтэрпрэтуюцца ў традыцыі як падставовы набор тэрмінаў, што апісвае пераважныя структуры свету і задае найбольш істотныя характарыстыкі рэчаў у такім разуменні гэтыя паняцці яшчэ ад часоў Арыстотэля займелі назву катэгорый філасофіі. Адной з першых сістэм катэгорый лічыцца прапанаваная яшчэ ў дыялогу «Сафіст» Платона: быццё, адзінае і множнае, тоеснае і іншае (адрознае). Яе пераасэнсаваў ягоны вучань Арыстотэль, давёўшы колькасць неабходных катэгорый да дзесяці: сутнасць, ці субстанцыя, колькасць і якасць, прастора і час, адносіны і стан рэчаў, дзеянне і трыванне, нарэшце, валоданне, ці атрыбуцыя. У пазнейшыя часы колькасць і парадак
1	Укладальнікі і рэдактары ўжываюць не зусім уласцівы беларускай мове варыянт падвойнага націску ў слове «онталогія» дзеля яго адасаблення ад падобнага па гучанню паняцця анталогіі і адмысловага падкрэслення старажытнагрэцкага кораня слова rd ovroq быццё.
філасофскіх катэгорый маглі змяняцца ў адпаведнасці з характарам уяўленняў і спецыфікай філасафічных пошукаў той або іншай эпохі. У сучасных варунках часта гучыць думка пра тое, што прэтэнзія філасофіі на цэласнае і поўнае апісанне свету застаецца не да рэшты абгрунтаванай, і таму яе паняцці, калі і маюць значэнне катэгорый, то зусім не ў антычным метафізічным сэнсе гэтага слова, а ў якасці адмысловых паняццяў, якія задаюць моцныя структуры разумення рэчаіснасці без адназначнасці і вычарпальнасці яе апісання.
Р. Грудніцкі, П. Баркоўскі2.
тэксты
ПЛАТОН / САКРАТ
[Сакрат:]
-	Нікому, хто не імкнуўся да пазнання, не дазволена ўвайсці ў род багоў. Гэта і ёсць прычынаю, Сімій і Кебет, чаму сапраўдныя філосафы адганяюць ад сябе жаданні цела, мацуюцца і ні ў якім выпадку не паддаюцца ім, не баючыся ані зруйнавання, ані галечы, у адрозненне ад прагавітых з натоўпу, і гэтак жа, мала ў адрозненне ад прагных да ўлады і гордых, баючыся няславы і паніжэння, спрычыненых мізэрным жыццём. Вось чаму яны ўхіляюцца ад гэтага.
-	Дый іншае не было б годным іх, Сакрат, сказаў Кебет.
-	Зусім не, адказаў ён. Тыя, што клапоцяцца пра сваю душу і не песцяць свайго цела, тыя адносяцца абыякава да ўсіх гэтых жаданняў; яны не будуць ісці не ведаючы куды, як чыніць гэты натоўп, але будуць крочыць сваім шляхам у перакананні, што не можна пярэчыць філасофіі і супрацьставіць сябе вызваленню ад зла і ачышчэнню, якое яна нясе. I куды б яна ні павяла іх, яны ідуць за ёю.
-	Як гэта разумець, Сакрат?
-	Я скажу табе. Тыя, што імкнуцца да пазнання, сказаў ён, усведамляюць тое, што душа звычайна прымацаваная ў целе і злітая з ім, пакуль філасофія не прыме іх пад сваю апеку што яна змушана разглядаць і спасцігаць існае не сама сабою, але праз цела, быццам праз краты астрогу, і качаецца ў балоце несвядомасці. Гэткім быў яе пачаткавы стан. I тады, як я ўжо сказаў і як усведамляюць гэта тыя, што імкнуцца да ведаў, філасофія, бачачы ўсю дзіўную сілу гэтага астрогу, якога яна сама сталася прычынаю, атрымліваючы ўладу над ёю ў гэтым стане, далікатна падбадзёрвае і вызваляе яе, паказваючы адначасна, да
2 Тут і далей у якасці ўступных артыкулаў да раздзелаў выкарыстаны фрагменты з навучальнага дапаможніка Р. Грудніцкага «Філасофія. Канспект лекцый» (Наваполацк: ПДУ, 2005), прагледжаныя і нанова адрэдагаваныя аўтарам і ўкладальнікамі.
якой ступені ненадзейныя яны, гэта значыць зрок, слых і іншыя пачуцці, пераконваючы адступіцца ад іх і не карыстацца іхнімі паслугамі, наколькі гэта наогул магчыма, раячы душы засяродзіцца самой у сабе, верыць у самую сябе бо, калі сама ў сабе, яна думае пра тое, што з’яўляецца існым як гэткім і не лічыць сапраўдным нічога, калі з чужой дапамогаю даследуе любоў са зменных рэчаў, інакш кажучы з пазнаваных дотыкам і бачных, бо тое, што душа сама бачыць, знаходзіцца ў межах разумення і бачнае. Вось гэта і ёсць вызваленне, якому не ўважае за патрэбнае супрацьпаставіць сябе душа сапраўднага філосафа, і таму яна ўцякае ад радасцяў, юру, рознага кшталту суму, жахаў, наколькі гэта магчымае для яе, разумеючы, што, калі нехта мае вялікую радасць або сум ці прагу, ён церпіць не толькі зло, што выцякае з гэтага, што магло б быць апраўданай праявай: напрыклад, страта здароўя ці маёмасці -падтакваючы сваім жарсцям але ён церпіць і самае вялікае, самае скрайняе зло з усіх вядомых, з якога ён нават не здае сабе справы.
I што гэта за зло, Сакрат? запытаў Кебет.
Душа кожнага чалавека ў моцных адчуваннях: у гэтым самым часе яна змушана адчуваць вялікую радасць або вялікі сум, яна змушана таксама верыць, што рэч, якую яна асабліва адчувае, з’яўляецца рэальнаю і сапраўднаю тады, калі гэта не ёсць так. Я спадзяюся, што ты пагодзішся са мною, што ў першую чаргу гэта адносіцца да рэчаў бачных.
Ахвотна пагаджуся.
А ці пагодзішся ты, што якраз у гэткім стане цела агортвае душу асабліва моцна?
Як гэта?
А вось як: кожная радасць або сум мае, скажам, гвозд, якім яна прымацоўвае душу да цела, пранізвае і чыніць яе цялеснаю, змушаючы прымаць за праўду ўсё тое, што праўдаю назаве цела. Маючы цяпер гэткі самы выгляд, што і цела, душа, як мне здаецца, няўхільна пераймае ягоныя звычаі, схільнасці, і, не могучы ўжо ніколі прыйсці ў дом Гадэсу3, яна заўсёды адыходзіць, абцяжараная целам, і потым хутка трапляе зноў у іншае цела і, быццам кінутае зерне, пускае карэнне. Гэтак яна адмаўляецца ад супольнасці з боскім, чыстым і простым.