Уводзіны ў філасофію нарысы, тэксты

Уводзіны ў філасофію

нарысы, тэксты
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 332с.
Мінск 2019
148.63 МБ
Што ж значыць «сябар», калі ён робіцца канцэптуальным персанажам, г. зн. перадумоваю мыслення? Можа, гэта закаханы так, мабыць, хутчэй закаханы? Бо дзякуючы сябру думка зноў набывае жыццёвую повязь з Іншым, якая, здавалася б, выключаная з чыстага мыслення. А можа, тут маецца на ўвазе яшчэ хтосьці іншы, не сябар і не закаханы? Бо калі філосаф гэта сябар мудрасці або ён закаханы ў яе, значыць ён прэтэндуе на яе, хутчэй, у патэнцыйным імкненні, чым у сапраўдным валоданні. Тады, значыць, адзін гэта яшчэ і прэтэндэнт, а тое, чыім сябрам ён сябе называе, гэта Рэч, на якую звернутае дамаганне, а зусім не хтосьці трэці; той якраз, наадварот, становіцца супернікам. Атрымліваецца, што
ў сяброўстве столькі сама спаборнасці недаверу да суперніка, колькі любоўнага імкнення да аб’екта жаданняў. Варта сяброўству звярнуцца да сутнасцяў, як двое сяброў аказваюцца прэтэндэнтам і супернікам (зрэшты, хто ж у тым разбярэцца?). Гэткая вось першая асаблівасць, дзякуючы якой філасофія ўяўляецца нам з’яваю старажытнагрэцкай цывілізацыі, што супадае з культурным унёскам гарадоў-полісаў: у іх сфарміраваліся грамады сяброў, або роўных, але затое паміж імі і ўнутры кожнага з іх стымуляваліся адносіны суперніцтва, ва ўсіх сферах сутыкаліся адзін з адным прэтэндэнты у каханні, гульнях, судах, у дзяржаўным кіраванні, у палітыцы, нават у паэзіі, чыёй перадумоваю апынаецца не сябар, а прэтэндэнт і супернік (дыялектыка, якую Платон характарызуе як «амфісбетэсіс»), Суперніцтва свабодных людзей, атлетызм, узведзены ў агульны прынцып аган. А сяброўства заклікана даваць прымірэнне цэласнасці сутнасці з суперніцтвам прэтэндэнтаў. Ці не занадта цяжкая задача?..
Філосаф сябар канцэпта, ён знаходзіцца ў патэнцыйнай залежнасці ад канцэпта. Гэта значыць, што філасофія не проста мастацтва фарміраваць, вынаходзіць або вырабляць канцэпты, бо канцэпты гэта не абавязкова формы, знаходкі або прадукты. Дакладней было б сказаць, што філасофія дысцыпліна, сутнасць якой палягае ў творчасці канцэптаў. Значыць, сябар аказваецца сябрам сваіх уласных тварэнняў? Або рэчаіснасць канцэпта адсылае да патэнцыі сябра, злучаючы ў адно цэлае творцу і ягонага двайніка? Тварыць усё новыя канцэпты вось прадмет філасофіі. Паколькі канцэпт павінен быць створаны, ён звязаны з філосафам як чалавекам, які валодае ім у патэнцыі, які мае для гэтага патэнцыю і майстэрства. Тут не даводзіцца пярэчыць аргументамі, нібыта пра «творчасць» звычайна кажуць у дачыненні да пачуццёвых рэчаў і да мастацтва, мастацтва філосафа надае існаванне таксама і разумовым сутнасцям, а філасофскія канцэпты таксама ўяўляюць сабою «sensibilia»6. Уласна кажучы, навукі, мастацтва ды філасофіі маюць аднолькава творчы характар, проста толькі філасофія здольная тварыць канцэпты ў дакладным значэнні гэтага слова. Канцэпты не чакаюць нас ужо гатовымі, накшталт нябесных цел. У канцэптаў не бывае нябёсаў. Іх трэба вынаходзіць, вырабляць або, хутчэй, тварыць, і без подпісу таго, хто стварыў, яны нішто...
Цяпер, прынамсі, мы бачым, чым не ёсць філасофія: яна не ёсць ні сузіраннем, ні рэфлексіяй, ні камунікацыяй няхай нават яна часам і лічыла сябе то адным, то іншым з іх, з прычыны здольнасці кожнай дысцыпліны нараджаць свае ўласныя ілюзіі і хавацца за ёю ж адмыслова нагнаным туманам. Філасофія не сузіранне, бо сузіранні ёсць самімі ж рэчамі, якія разглядаюцца ў працэсе тварэння адпаведных канцэптаў. Філасофія не рэфлексія, бо нікому не патрэбна філасофія, каб пра нешта разважаць: абвяшчаючы філасофію мастацтвам разважання, яе хутчэй прыніжаюць, чым узвышаюць, бо чыстыя матэматыкі зусім не чакалі філасофіі, каб разважаць пра матэматыку, як і мастакі пра жывапіс або музыку; а сцвярджаць, нібыта пры гэтым яны робяцца філосафамі, было б кепскім жартам настолькі неадлучна іх рэфлексія належыць іх уласнай творчасці.
6 Тое, што існуе паводле здаровага сэнсу (лац.).
Філасофія не здабывае канчатковага прыстанішча таксама ў камунікацыі, якая патэнцыйна працуе толькі з думкамі, каб стварыць у выніку «кансэнсус», а не канцэпт. Ідэя сяброўскай гутаркі ў духу заходняй дэмакратыі ніколі не стварала абсалютна ніякага канцэпта; яна, можа, і бярэ свой пачатак у грэкаў, ды толькі самі грэкі нагэтулькі ёй не давяралі, нагэтулькі сурова з ёю абыходзіліся, што ў іх канцэпт гучаў хутчэй самотным голасам птушкі, якая лунае над полем бітвы, і парэшткамі знішчаных меркаванняў (п’яных гасцей на бяседзе). Філасофія не займаецца ні сузіраннем, ні рэфлексіяй, ні камунікацыяй, хоць ёй і даводзіцца ствараць канцэпты для гэтых актыўных або пасіўных станаў. Сузіранне, рэфлексія і камунікацыя гэта не дысцыпліны, а механізмы, з дапамогаю якіх у любых дысцыплінах утвараюцца Універсаліі. Універсаліі сузірання, а следам і Універсаліі рэфлексіі гэта тыя дзве ілюзіі, праз якія філасофія ўжо прайшла ў сваіх летуценнях аб панаванні над іншымі дысцыплінамі (аб’ектыўны ідэалізм і суб’ектыўны ідэалізм), і ёй ані не будзе больш гонару, калі яна пачне ўяўляць сябе ў ролі новых Афінаў і адыгрывацца з дапамогаю Універсалій камунікацыі, якія нібыта павінны прынесці нам правілы для ўяўнага панавання над рынкам і сродкамі масавай камунікацыі (інтэрсуб’ектыўны ідэалізм). Творчасць заўсёды адзінкавая, і канцэпт як уласна філасофскі твор заўсёды ёсць нечым адзінкавым. Найважнейшы прынцып філасофіі палягае ў тым, што Універсаліі нічога не тлумачаць, а тлумачыць іх трэба саміх.
Пазнаваць самога сябе вучыцца мысліць рабіць так, як калі б нішто не было відавочным, дзівіцца, «дзівіцца быццю існаму»... ва ўсіх гэтых і шмат якіх іншых характарыстыках філасофіі фарміруюцца цікавыя, хоць у канчатковым рахунку і надакучвальныя чалавечыя пазіцыі, аднак у іх не сцвярджаецца, нават з гледзішча педагогікі, нейкі дакладны занятак, дакладна абмежаваны від дзейнасці. Насуперак таму, вызначэнне філасофіі як пазнання з дапамогаю чыстых канцэптаў можна лічыць канчатковым...
Філосафы да гэтага часу недастаткова займаліся прыродаю канцэпта як філасофскай рэальнасці. Яны аддавалі перавагу разгляду яго як ужо дадзеных ведаў або ўяўленняў, што выводзяцца са здольнасцяў, якія дазваляюць яго фарміраваць (абстракцыя або абагульненне) або ім карыстацца (суджэнне). Але канцэпт не даецца загадзя, ён творыцца, павінен быць створаны; ён не фарміруецца, а пазіцыянуецца сам у сабе (самапазіцыянаванне). Адно вынікае з другога, бо ўсё па-сапраўднаму створанае, ад жывой істоты да твора мастацтва, здольнае ў сувязі з гэтым да самапазіцыянавання, валодае аўтапайетычным характарам, па якім яго і пазнаюць. Чым больш канцэпт творыцца, тым больш ён сам сябе пазіцыянуе. Залежачы ад вольнай творчай дзейнасці, ён таксама і сам у сабе сябе пазіцыянуе, незалежна і неабходна; самае суб’ектыўнае выяўляе сябе і самым аб’ектыўным. У гэтым сэнсе найбольшую ўвагу канцэпту як філасофскай рэальнасці надавалі посткантыянцы, асабліва Шэлінг і Гегель. Гегель даў канцэпту магутнае вызначэнне праз Фігуры творчасці і Моманты яго самопазіцыянавання: фігуры сталі прыналежнымі да канцэпта, бо яны ўтвараюць той яго аспект, у якім ён творыцца свядомасцю і ў свядомасці, праз пераемнасць розумаў, у той час як моманты ўтвараюць іншы аспект, у якім канцэпт сам сябе пазіцыянуе і злучае
розныя розумы ў абсалюце Самасці. Гегель гэткім чынам паказаў, што канцэпт не мае нічога супольнага з агульнаю або абстрактнаю ідэяй, а таксама і з нястворанаю Мудрасцю, якая б не залежала ад самой філасофіі. Але гэта было дасягнута коштам нічым не абмежаванага пашырэння самой філасофіі, якая ўжо амаль не пакідала месца для самастойнага развіцця навук і мастацтваў, бо з дапамогаю сваіх уласных момантаў яна ўзнаўляла ўніверсаліі, а персанажаў сваёй уласнай творчасці трактавала проста як прывідных фігурантаў. Посткантыянцы круціліся ў коле ўніверсальнай энцыклапедыі канцэпта, якая злучае яго творчасць з чыстаю суб’ектыўнасцю, замест таго каб заняцца справай больш сціплаю педагогікай канцэпта, якая аналізуе ўмовы творчасці як чыннікі момантаў, што застаюцца адзінкавымі. Калі тры этапы развіцця канцэпта ёсць энцыклапедыяй, педагогікай і прафесійна-камерцыйнай падрыхтоўкаю, то толькі другі з іх можа не даць нам з вяршыняў першага нізрынуцца ў катастрофу трэцяга у гэтую абсалютную катастрофу думкі, якімі б ні былі, зразумела, яе сацыяльныя перавагі з гледзішча сусветнага капіталізму.
Жыль Дэлёз, Фелікс Гуатары. Што такое філасофія?
Уводзіны. Пераклад Л. Баршчэўскага паводле: Deleuze, G., Guattari, Е Quest-ce que la philosophic?
Paris, 2005. P. 7-18.
TAMA PA ТУЗАВА
Прысутнасць чалавека ў прадметах і сувязях ягонага досведу, такім чынам, ёсць заўсёднай мэтай і задачай філосафа, якія ўвесь час узнаўляюцца. I гэта робіць філасофію роднаснай жыццю, у якім «прысутнасць» чалавека з’яўляецца перамогай, што безупынна выслізгвае, г. зн. перамогай, якую нельга атрымаць раз і назаўсёды, але якую трэба здабываць зноў і зноў.
«Метафізіка прысутнасці» філасофскі шлях асэнсавання «чалавечага кону» і спосаб пошуку магчымасцяў для чалавека зразумець сваё жыццё і самавызначыцца ў ім і адносна яго.
3 моманту свайго ўзнікнення і да сёння гэтае намаганне самаўсведамлення чалавечага досведу жывіцца, калі можна так сказаць, «надзеяй без надзеі» спасцігнуць Быццё, Ягоную Праўду. Пра мужнасць вялікіх філосафаў, якія не абнадзейваліся лёгкасцю гэтай задачы, можна, перафразуючы Сартра, сказаць, што іхняе філасафаванне зусім не «дарэмная жарсць» мысліць... Бо менавіта ў гэтым імкненні да недасяжнага нашае жыццё і здольнае трансфармаваць і арганізоўваць сябе; у ім магчымае нараджэнне новых формаў чалавечага-ў-свеце-самаажыццяўлення, узнікненне таго, што нельга ані дэдукаваць з фактычнага, наяўнага, ані рэдукаваць да яго; менавіта ў ім магчымы абсалютны «прырост Быцця» (М. Бярдзяеў).
Raison d’etre7 пастаяннага ўтрымання філосафамі ўсіх эпох несупадзення, разрыву і супрацьпастаўлення фактычнага (наяўнага) і належнага (ці «абсалютаў»
8 Рацыя быцця (франц.).
прасторы філасофскай рэфлексіі) палягае, на маё разуменне, у тым, што гэты фундаментальны разрыў нейкім чынам насамрэч унутрана злучаны са светам рэальнага існавання чалавека, г. зн. існавання, заўсёдна нявыяўленага і недавыяўленага, нерэалізаванага і недарэалізаванага ў імклівай плыні ягонага штодзённага жыцця. Гэтая недавыяўленая праўда існавання заўсёды яшчэ мусіць быць знойдзена намі ў нас саміх, і каб дасягнуць яе, заўсёды яшчэ трэба будзе прыкласці намаганне. Пастаяннае ўтрыманне ў полі філасофскай рэфлексіі гэтага разрыву сведчыць і пра тое, што «далёкае», магчымае і належнае (як онталагічнае патрабаванне выкананасці структур «сутнаснага» ў рэальным досведзе, які імкнецца да сваёй аўтэнтычнасці) філосафаў ёсць для іх і самім спосабам пазнання (разумення) рэальнага, і самою ведай. Менавіта таму, што гэтае належнае, магчымае, «далёкае» складае фундаментальную праўду існавання чалавека і ягонага свету, гэты зазор, гэтае несупадзенне, якое канстытуюе і ў якім працуе філасафічная рэфлексія, можна назваць перадумоваю і такога моцнага, шчырага болю, «тугі» філосафаў па «іншым беразе», «іншым свеце», па «радзіме» чалавека, па «іншым чалавеку»; і такой непахіснай, звінавачвальнай, крытычнай пазыцыі філосафаў адносна «разбэрсанай» штодзённасці; і, нарэшце, такой патрабавальнай іх веры ў чалавечыя магчымасці пазнання, разумення і трансфармацыі свайго ўласнага існавання.