Уводзіны ў філасофію нарысы, тэксты

Уводзіны ў філасофію

нарысы, тэксты
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 332с.
Мінск 2019
148.63 МБ
проціпаставіць адно аднаму. Чалавек знаходзіцца не па-за светам, а ўнутры яго, і толькі так гэты свет і можа мысліцца.
Посткласічную філасофію можна характарызаваць як «бессуб’ектную», якая пераадольвае субе’кт-аб’ектную дыхатамію класічнай філасофскай традыцыі. TaTae быццё-ў-свеце-і-ў-часе не абмяжоўваецца адным розумам, а мае на мэце ўсю паўнату існавання. Таму для апісання гэтага быцця недастаткова адных рацыянальных паняццяў, гэта патрабуе самага шырокага спектра сродкаў выяўлення, у тым ліку і ірацыянальных. Але ў такім выпадку мяняецца і вобраз самой філасофіі: з сродку мыслення свету ў катэгорыях розуму яна ператварецца ў спосаб разумення рэчаіснасці, адэкватнае пазнанне якой праз пасрэдніцтва толькі розуму немагчыма. I рэчаіснасць гэтая губляе статус аб’екта, бо яна сфера нашага жыцця. Паколькі ж мэта філасофіі спасціжэнне сэнсу і значэння нашага бытавання ў свеце, якое ёсць шматгранным і шматзначным, то філасофія таксама страчвае сваё адзінства і цэласнасць. Сучасная філасофія гэта спалучэнне самых розных школ і плыняў, якія настолькі адрозніваюцца адна ад аднае, што агульным паміж імі з’яўляюцца хіба што крытычнае стаўленне да філасофскай класікі. Плюралізм істотная рыса сучаснай філасофіі.
Разам з тым усю разнастайнасць школ сучаснай філасофіі можна раздзяліць на групы паводле той стратэгіі, якой яны прытрымліваюцца ў сваім разуменні прадмета філасофіі, яе мэтаў і задач і ў якой адлюстравана стаўленне да філасофскай класікі: сацыяльна-крытычная, прагматыка-аналітычная, структуральнапостмадэрная і экзістэнцыяльна-фенаменалагічная. Так, сацыяльна-крытычная стратэгія скіравана на пераадоленне онталагізму і сузіральнасці класічнай філасофіі, яе прадстаўнікі спрабуюць даць новае вызначэнне грамадскаму стану існавання чалавека, знайсці новыя далягляды палітычнага і грамадзянскага жыцця. Прыхільнікі экзістэнцыяльна-фенаменалагічнай стратэгіі адкідаюць класічны аб’ектывізм і арыентуюць філасофію на індывідуальнае, розныя праявы чалавечага існавання. Прагматыка-аналітычная стратэгія мае на мэце пераадоленне субстанцыяналізму класічнай філасофіі і перасцерагае ад спекулятыўных разважанняў, вяртаючы філасофію ў рэчышча навукацэнтрызму і метадалагізму. Нарэшце, структуральна-постмадэрны падыход у філасофіі перадусім развівае формы бессуб’ектнага мыслення, шукае ананімныя пачаткі грамадскіх і культурных практык чалавецтва, апісвае актуальныя формы ідэнтычнасці і іх сімвалічныя адпаведнікі.
Развіццё філасофіі ў дру гой палове XIX ст. прывяло да падрыву асноў метафізікі з яе аптымізмам, падважыла яе ўласныя традыцыйныя асновы. Прэтэнзіі гэтай метафізікі на змястоўнае пазнанне свету былі скампраметаваныя. Высветлілася, што чалавечае мысленне абумоўліваецца, структурыруецца і нават скажаецца шэрагам чыннікаў прыроджанымі катэгорыямі, гісторыяй, культурай, класавай прыналежнасцю, моваю, эмоцыямі і г. д. Вера класікаў філасофіі ў тое, што чалавечы розум здольны праз пазнанне дасягнуць першых прынцыпаў усякага быцця, была канчаткова падарваная. У гэтых умовах далейшае развіццё філасофіі магло пайсці (і пайшло) у трох напрамках: 1) адмаўлення філасофіі і сцвярджэння навукі як светапогляднай асновы ды крыніцы «пазітыўных» ведаў; 2) адмаўлення навукі
як прычыны людскіх няшчасцяў і сцвярджэнне суб’ектыўнасці, індывідуальнасці ды інтымнасці чалавечага досведу; 3) арыентацыі на рэлігійныя каштоўнасці.
Першы напрамак развіцця быўшмату чым абумоўлены пазітывісцкімі настроямі ў культуры і навуцы, пачынаючы з XIX ст., калі метафізічнасці філасофскіх ісцін супрацьпастаўлялася канкрэтная і дакладная веда, дасягальная, перадусім, сродкамі навуковага пазнання. Пазней барацьба супраць метафізічнасці філасофіі прывяла да ўзнікнення метадалагічных і аналітычных напрамкаў філасофіі, якія спрабавалі паставіць гнасеалагічную і онталагічную праблематыку традыцыі на прынцыпова новыя рэйкі, даўшы пачатак рацыяналізму новага гатунку. Падобная тэндэнцыя пераважна характарызуе развіццё аналітычнага напрамку філасофіі, садзейнічае паўставанню моцных традыцый філасофіі навукі і тэхнікі, школ метадалогіі пазнання.
Другі напрамак развіцця вынікае з гісторыі паўставання тэхнакратычнага грамадства, першаснага замілавання і наступнага расчаравання ў яго ідэалогіі. Чым большых поспехаў у эвалюцыі чалавецтва дасягала навука, чым больш маштабнымі былі яе адкрыцці, тым больш відавочным рабіўся той факт, што тэхнічныя дасягненні зусім неабавязкова нясуць чалавеку толькі карысць. Навука дала чалавеку мноства штучных прылад ды прадметаў і адначасова адгарадзіла яго ад прыроды. Няспынны тэхнічны прагрэс вёў да ўніфікацыі жыццёвай прасторы, ператвараў чалавека ў прыдатак машыны. Разбуралася індывідуальнасць чалавека, нарастала яго залежнасць ад ананімных знешніх структур накшталт масавай вытворчасці, сродкаў масавай інфармацыі, палітычных і грамадскіх інстытутаў. Небяспечнае забруджванне вады, паветра і глебы, імклівая ўрбанізацыя ды некантраляваная хімізацыя прыводзілі да наступстваў, якія ставілі пад сумненне самую магчымасць выжывання чалавецтва. Хірасіма і Нагасакі разбурылі міф аб маральнай непрадузятасці навукі і яе здольнасці да дабрачыннага прагрэсу. Аптымістычная вера ў тое, што ўсе сусветныя праблемы будуць вырашаны праз навуковы прагрэс і заснаваныя на ім сацыяльнымі маніпуляцыі, развеялася дымам. У гэтай сувязі, прыкладам, той жаэкзістэнцыялізм паддаерадыкальнай крытыцы ідэалогію тэхнакратызму з яго наіўнай вераю ў навукова-тэхнічны прагрэс. Існасць чалавечага жыцця вызначаецца не тэхнікай і спажываннем. Вера ў здольнасць індывіда як унікальнай самасці процістаяць уніфікаванай вонкавасці, ананімнай сацыяльнасці, псеўдакалектывізму вось аснова жыцця. Усё гэта дае падтрымку розным антытэхніцыстскім і інварайнменталісцкім (скіраваным на абарону навакольнага асяроддзя, ад англ. environment навакольнае асяроддзе) грамадскім ідэалогіям.
Цяжкасці, з якімі сутыкнулася посткласічная філасофія, крызіс культуры і веры стымулявалі ажыўленне таксама і рэлігійных пошукаў. У разнастайнасці сучаснай заходняй філасофіі ўзнікаюць і развіваюцца рэлігійна-філасофскія сістэмы, якія адлюстроўвалі як канфесійныя (найперш каталіцкія ды пратэстанцкія), так і агульнахрысціянскія рэаліі. Радыкальныя перамены ў сацыяльным жыцці, дэмакратызацыя палітычнай сферы і культурны плюралізм, так характэрныя для XX стагоддзя, і, самае галоўнае, узрастанне ролі навукі ў вырашэнні сацыяльных праблем, вялі да пашырэння атэізму ў светапоглядзе людзей і скарачэння
колькасці вернікаў. У гэтых умовах першачарговай задачай робіцца мадэрнізацыя веравучэння на падставе пераасэнсавання новаеўрапейскай філасофскай спадчыны, крытычнага прачытання сучаснай філасофіі і прыстасавання ідэй новага прыродазнаўства да патрэб царквы і рэлігіі. У каталіцкай традыцыі гэта вядзе да пераасэнсавання традыцыйнай філасофіі св. Тамаша Аквінскага на карысць палітыкі царкоўнага абнаўлення, дастасавання рэлігійнай дагматыкі да патрэб сучаснага жыцця, што зрэшты прывяло да паўставання новага фармата рэлігійнай філасофіі, так званага неатамізму. У пратэстанцкай традыцыі пошук актуальных форм разважання пра трансцэндэнтныя рэчы прыводзіць да развіцця напрамку дыялектычнай тэалогіі, скіраванай на новыя спосабы разумення Пісання, пераасэнсаванне месца чалавека ў свеце, быццёвых характарыстык Бога, свету і чалавека.
Р. Грудніцкі, П. Баркоўскі.
тэксты
ГЕАРГ ФРЫДРЫХ ВІЛЬГЕЛЬМ ГЕГЕЛЬ
Адносна гісторыі філасофіі нам у галаву найперш можа прыйсці думка, што ў самім гэтым прадмеце ўтрымліваецца відавочная ўнутраная супярэчнасць. Бо філасофія хоча спазнаць нязменнае, вечнае, існае самое па сабе і для сябе; яе мэта праўда. Гісторыя, аднак, паведамляе пра тое, што існавала ў адзін час, а ў іншы час знікла і было выцеснена іншым. Калі мы зыходзім з таго, што праўда вечная, то яна не ўваходзіць у сферу таго, што прамінае і не мае гісторыі. Калі ж яна мае гісторыю, то, паколькі гісторыя ёсць толькі адлюстраваннем шэрагу мінулых вобразаў пазнання, у ёй нельга знайсці праўду, бо праўда не ёсць мінулым...
Знешнюю гісторыю маюць не толькі рэлігія, але і іншыя навукі, а сярод іншага таксама і філасофія. Апошняя мае гісторыю свайго ўзнікнення, распаўсюду, росквіту, заняпаду, адраджэння гісторыю яе настаўнікаў, апекуноў, праціўнікаў, а таксама ворагаў-пераследнікаў, гэтаксама як і гісторыю знешніх дачыненняў, часцей за ўсё паміж ёю і рэлігіяй, а часам таксама і дачыненняў паміж ёю і дзяржавай. Гэты бок яе гісторыі таксама дае падставу для цікавых пытанняў і, між іншым, для наступнага: калі філасофія гэта навука пра абсалютную праўду, то ў чым палягае сэнс тае з’явы, што яна, як сведчыць яе гісторыя, уяўляе сабою здабытак наогул вельмі невялікай колькасці індывідаў, паасобных народаў, паасобных эпох; гэткім самым чынам і адносна хрысціянства якое выкладае праўды ў значна больш ўсеагульнай форме, чым гэтая самая праўда ў філасофскім увасабленні, вылучалася і такога кшталту цяжкасць: ці няма, пыталіся, супярэчнасці ў тым, што гэтая рэлігія ўзнікла так позна і заставалася так доўга, і нават яшчэ і цяпер застаецца, абмежаванаю пэўнымі народамі? Але гэтыя ды падобныя да іх пытанні маюць ужо нашмат больш спецыяльны характар і таму не залежаць толькі ад акрэсленай вышэй агульнай супярэчнасці. Толькі пасля таго, як мы бліжэй пазнаёмімся са своеасаблівай прыродаю філасофскага пазнання,
мы атрымаем магчымасць заняцца тымі бакамі, у болыпай ступені звязанымі са знешнім існаваннем і знешняй гісторыяй філасофіі...
Тлумачальныя заўвагі адносна розных філасофій
У кожным выпадку, цалкам слушным і досыць абгрунтаваным фактам ёсць тое, што існуюць і існавалі розныя філасофіі; але ж праўда адна: гэткае неадольнае адчуванне або неадольную веру мае інстынкт розуму. «Значыць, толькі адна філасофія можа быць праўдзіваю, а паколькі іх шмат, то астатнія, робіцца адсюль выснова, павінны быць памылковымі. Але ж кожная з іх сцвярджае, абгрунтоўвае і даказвае, што якраз яна і ёсць адзінаю праўдзіваю філасофіяй». Так выглядае звычайнае і як быццам слушнае меркаванне цвярозай думкі. Але што да цвярозасці думкі, гэтага паўсюль ужыванага слоўка, то ў дачыненні да яе мы ведаем са штодзённага досведу, што, калі мы цвярозыя, то мы адначасова з гэтым, ці неўзабаве пасля гэтага, маем адчуванне голаду. Але вышэйзгаданая думка валодае асаблівым талентам і спрытам, і яна ад свае цвярозасці не пераходзіць да голаду і не імкнецца падсілкавацца, а ёсць і застаецца сытаю сама ў сабе. Думка, якая прамаўляе тою моваю, дарэшты выдае сябе і паказвае гэтым, што яна адно мёртвае разважанне, бо толькі мёртвае бывае цвярозым і, разам з тым, сытым, і гэткім яно застаецца. Але фізічна жывое, падобна як і духоўна жывое, не задавальняецца ўстрыманнем: яно ёсць схільнасцю, пераходзіць у голад і прагу да праўды, да пазнання апошняй; яно нястрымна імкнецца да задавальнення гэтае схільнасці і не насычаецца рэфлексіямі, падобнымі да вышэйзгаданай.