• Газеты, часопісы і г.д.
  • Уводзіны ў філасофію нарысы, тэксты

    Уводзіны ў філасофію

    нарысы, тэксты

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 332с.
    Мінск 2019
    148.63 МБ
    Толькі пасля гэтага можна вырашаць: ці здабыло еўрапейскае грамадства разам з узнікненнем грэцкай філасофіі нейкі теХоф0 імкненне быць чалавецтвам, зыходзячы з філасофскага розуму і быць толькі гэткім; ці чалавецтва знаходзіцца ў бясконцым руху ад латэнтнага розуму да выяўлення розуму, у бясконцым імкненні да самаабмежавання сябе з дапамогаю гэтае праўды і сапраўднасці чалавецтва; ці гэтая мэта рэальны гістарычны міраж, выпадкова здабыты нейкім народам, што суіснуе разам з іншымі народамі ў коле пэўных гістарычных падзей; ці, наадварот, энтэлехія”, што ўпершыню выявілася ў грэцкім народзе, паводле сваёй сутнасці ўжо закладзена ў грамадстве як такім? Паводле той самай сваёй сутнасці грамадства гэта чалавечае быццё, якое аб’ядноўвае людзей паводле паходжання і ў сацыяльным сэнсе, а сам чалавек гэта разумная істота (animal rationale), ён ёсць такім толькі ў той ступені, у якой усё чалавецтва гэта разумнае чалавецтва, незалежна ад таго, ці яно арыентавана латэнтна на розум, ці, відавочна на энтэлехію, якая спасцігае саму сябе, робіцца адкрытаю для сябе і свядома кіруе чалавечым станаўленнем у гэткім выпадку філасофія і навука былі б гістарычным рухам адкрыцця ўніверсальпага розуму, уласцівага грамадству як такому.
    Гэта было 6 сапраўды так, калі б не завершаны і да сёння рух апынуўся рухам энтэлехіі, якая аказвае чыстае ўздзеянне на гэты працэс, або калі б розум выказаў сябе пры сваім поўным усведамленні і ў адэкватнай сваёй сутнасці форме, г. зн. раскрыў бы сябе ў форме ўніверсальнай філасофіі дзякуючы ападыктычнаму разуменню і ападыктычнаму метаду. Толькі тады можна было б вырашыць, ці нясе еўрапейскае грамадства ў самім сабе абсалютную ідэю, а не ёсць проста эмпірычна зафіксаваным антрапалагічным тыпам, які ахопліваецца словам «Кітай» або «Індыя»; у гэтым выпадку ці не ёсць еўрапеізацыя іншых народаў сведчаннем абсалютнага сэнсу, якое належыць да сэнсу свету, а не да гістарычнай бессэнсоўнасці?
    Цяпер мы ўжо ведаем, што і рацыяналізм XVIII стагоддзя, і той спосаб, якім ён спрабаваў знайсці глебу для еўрапейскага грамадства, былі наіўнымі. Але ці не адкінуты разам з гэтым наіўным і нават, калі яго паслядоўна асэнсаваць, недарэчным рацыяналізмам сапраўдны сэнс рацыяналізму? I як складаюцца справы з асветаю датычна гэтай наіўнасці і з рацыянальнасцю ўсхваленага і прыпісанага нам ірацыяналізму? Калі ўважліва паставіцца да яго, ці можа ён пераканаць нас людзей, якія разумна фармулююць і абгрунтоўваюць свае развагі? Ці не ёсць яго ірацыянальнасць наступствам бяздушнай і кепскай рацыянальнасці, яшчэ горшай, чым тая, якой вызначаўся ранейшы рацыяналізм? Ці не ёсць яна прыкметаю «ленага розуму», які ўхіляецца ад змагання за высвятленне гранічных дадзенасцяў і ад вылучэння сапраўды рацыянальна вызначаных мэтаў?
    10	Мэта (ст.-грэцк.).
    11	EvieXsyeia (ст.-грэцк.) уласцівасць нечага мець у сабе сваю мэту.
    Але пакуль што досыць: я пайшоў задалёка наперад дзеля таго, каб паказаць велізарную значнасць высвятлення глыбінных матываў крызісу, у якім ужо даўно знаходзяцца філасофія ды навука Новага часу і які радыкальна ўзмацняецца ў нашы дні.
    Эдмунд Гусэрль. Крызіс еўрапейскіх навук і трансцэндэнтальная фенаменалогія.
    Пераклад Л. Баршчэўскага паводле: Philosophenlesebuch. Bd. 3. Berlin, 1991, S. 241-243.
    МІКАЛАЙ БЯРДЗЯЕЎ
    Магчымыя самыя разнастайныя класіфікацыі тыпаў філасофіі. Але праз усю гісторыю філасофскае думкі праходзіць адрозненне двух тыпаў філасофіі. Дваістасць пачаткаў працінае ўсю філасофію, і гэтая дваістасць заўважная ў рашэнні асноўных праблем філасофіі. I няма відочнага аб’ектыўнага прымусу ў выбары гэтых розных тыпаў. Выбар паміж гэтымі двума тыпамі філасофскіх рашэнняў сведчыць пра асабовы характар філасофіі. Два тыпы філасофіі я прапанаваў бы размясціць па наступных праблемах: 1) прымат свабоды над быццём і прымат быцця над свабодаю, гэта першае і самае галоўнае; 2) прымат экзістэнцыяльнага суб’екта над аб’ектываваным светам ці прымат аб’ектываванага свету над экзістэнцыяльным суб’ектам; 3) дуалізм або манізм; 4) валюнтарызм або інтэлектуалізм; 5) дынамізм або статызм; 6) творчы актывізм або пасіўная сузіральнасць; 7) персаналізм або імперсаналізм; 8) антрапалагізм або касмізм; 9) філасофія духу або натуралізм. Гэтыя пачаткі могуць быць па-рознаму камбінаваныя ў розных філасофскіх сістэмах. Я рашуча выбіраю філасофію, у якой сцвярджаецца прымат свабоды над быццём, прымат экзістэнцыяльнага суб’екта над аб’ектываваным светам, дуалізм, валюнтарызм, дынамізм, творчы актывізм, персаналізм, антрапалагізм, філасофія духу. Дуалізм свабоды і неабходнасці, духу і прыроды, суб’екта і аб’ектывацыі, асобы і грамадства, індывідуальнага і агульнага для мяне асноўнае і вызначальнае. Але гэта філасофія трагічнага. Трагічнае вынікае з прымату свабоды над быццём. Толькі зацвярджэнне прымату быцця над свабодаю бестрагічнае. Крыніца трагічнага для філасофскага пазнання палягае ў немагчымасці дасягнуць быцця праз аб’ектывацыю зносінаў праз сацыялізацыю, у адвечным канфлікце паміж «я» і «аб’ектам»; у праблеме адзіноты, што ўзнікае адсюль як праблема пазнання; у самоце філосафа і ў філасофскай самоце. Гэта таксама звязана з адрозненнем паміж філасофіяй шматпланавасці чалавечага існавання і філасофіяй аднапланавасці.
    Мікалай Бярдзяеў. I свет аб’ектаў. Досвед філасофіі адзіноты і зносінаў.
    Пераклад А. Сцяпанавай паводле: Ммр фнлософнн: кн. для чтенмя. Ч. I.
    Москва, 1991. С. 175-176.
    КАРЛЯСПЕРС
    Якім чынам актуалізуецца для нас філасофія гэта стрыжнявая праблема для кожнага, хто займаецца філасофстваваннем праблема, што патрабуе канкрэтнага вырашэння. Філасофія пацвярджаецца і характарызуецца тым, як яна прымае сваю гісторыю. Можа нават часам здавацца, што праўда сучаснага філасофствавання выяўляецца не гэтулькі ў стварэнні новых стрыжнявых паняццяў..колькі ў новым гучанні, якое мы можам пачуць у старых думках.
    Чыста тэарэтычнага разгляду гісторыі філасофіі недастаткова. 3 таго, што філасофстваванне ёсць практыкаю, для таго, хто займаецца гісторыяй філасофіі, вынікае патрабаванне: тэарэтычнае стаўленне да філасофіі павінна набываць рэчаіснае аблічча праз жывое засваенне яе зместу з тэкстаў. Індыферэнтныя веды пра ідэі перашкаджаюць такому засваенню...
    Таму заўсёды трэба імкнуцца спасцігаць думкі каля іх крыніц. Думкі гэтыя ёсць рэальнасцю побыту чалавека, які ўсвядоміў у іх свой побыт і зразумеў самога сябе. Засваенне гісторыі філасофіі, відавочна, вымагае ведання паняццяў, але яго сэнс палягае ў тым, каб удзельнічаць у жывой, узнёслай практыцы таго мыслення. Тое, якое глыбіні я дасягну, засвойваючы гэтыя гістарычныя крыніцы, вырашыць лёс самой маёй існасці. Знешнія праявы не ўяўляюць тут сабою хоць якога ўлоўнага крытэру. Аўтэнтычнае мысленне жыве ў гісторыі як таямніца, якая, аднак, можа раскрыцца кожнай разумнай істоце...
    Гісторыяй філасофіі у адрозненне ад гісторыі навук немагчыма займацца пры дапамозе аднаго толькі інтэлекту. Тое, што ў нас слухае і што выходзіць з гісторыі нам насустрач, гэта праўдзівасць чалавечай існасці, якая раскрываецца ў мысленні.
    Філасофская гісторыя філасофіі мае наступныя асаблівасці:
    Аўтэнтычны сэнс гісторыі стварае тое, што ёсць вялікім, адзіным, непаўторным. Гэта вялікія філосафы і вялікія творы даюць нам крытэры выбару таго, што ёсць істотным. Уся праца над гісторыяй філасофіі ўрэшце служыць іх дакладнаму разуменню...
    Разуменне думак вымагае грунтоўнага вывучэння тэкстаў. Да філасофіі можна наблізіцца толькі праз разуменне, якое імкнецца спасцігнуць кожную дэталь...
    Разуменне філасофіі вымагае таго, каб яна ўспрымалася ў перспектыве ўсеагульнай гісторыі. Гісторыя філасофіі як усеагульная гісторыя філасофіі павінна зрабіцца адным вялікім цэлым...
    Нябачнае панаванне духу філосафаў. Філасофствуючы, мы жывём як бы ў пэўнай, схаванай ад іншых неаб’ектыўнай супольнасці: быць прынятым у яе ёсць патаемным жаданнем кожнага, хто займаецца філасофстваваннем. Філасофія не мае ніякага інстытуцыянальнага ўвасаблення, не ёсць канкурэнтам цэркваў, дзяржаў і рэальных супольнасцяў свету. Любая аб’ектывізацыя, стварэнне школ і сектаў для яе згубныя...
    Перспектыва ўсеагульнай гісторыі гэта ўмова найбольш рашучага ўсведамлення сваёй эпохі. Толькі на падставе досведу чалавецтва цалкам зразумелым робіцца тое, што мы можам выпрабаваць цяпер, а таксама тое, чаго мы ўжо сёння
    не можам перажыць ды спазнаць, роўна як і тое, што менавіта сёння мы можам перажыць і спазнаць упершыню.
    Карл Ясперс. Пра маю філасофію.
    Пераклад Л. Баршчэўскага паводле: Jaspers, К. Rechenschaft und Ausblick. Reden und Aufsatze. Munchen, 1951. S. 4-6.
    УЛАДЗІСЛАЎ ТАТАРКЕВІЧ
    Дваццаціпяцівяковае развіццё еўрапейскае філасофіі дае розныя падставы для падзелу яе на эпохі. Сутнасна найважнейшую мяжу паміж эпохамі вызначае факт узнікнення хрысціянскае філасофіі, бо хрысціянства стварыла новае стаўленне да свету і чалавечага жыцця. 3 гэтага гледзішча еўрапейская філасофія распадаецца на дзве вялікіяэры: старажытную іхрысціянскую. Аднакгэткі падзел мае свае адмоўныя бакі, а менавіта: пералом у прамежку паміж дзвюма эрамі адбыўся не адразу, і цягам чатырох стагоддзяў з лішкам старажытная і хрысціянская філасофіі існавалі побач адна з адною. Пазбаўлены гэтай цяжкасці падзел еўрапейскае філасофіі на тры вялікія эпохі: на старажытную, сярэднявечную і навачасную. Ён мае тую перавагу, што ўпісваецца ў традыцыю, якая існуе ад XVII стагоддзя, і адначасова супадае з падзелам, прынятым у іншых раздзелах гістарыяграфіі. Што праўда, гэтыя перавагі маюць фармальны, а не сутнасны характар, бо гэты традыцыйны падзел не адпавядае вялікім зменам у галіне філасофіі: новыя філасофскія ідэі, што дамінавалі ў сярэднія вякі, узніклі яшчэ ў старажытнасці, а навачасныя ідэі яшчэ на самым піку сярэднявечча.
    Паводле гэтай класіфікацыі гісторыя еўрапейскае філасофіі падзяляецца на тры вялікія эпохі:
    I. Старажытная філасофія, якая пачынаецца ў VI ст. да н. э. і згасае ў VI ст. н. э. II. Сярэднявечная філасофія, якая развіваецца да XIV ст.
    III.	Навачасная філасофія, пачатак якой прыпадае на XV ст.
    Гэтыя эпохі можна яшчэ далей падзяляць на перыяды, але паралелізм з развіццём іншых галін культуры ўжо цяжка захоўваць, і далейшыя прынцыпы падзелу павінна даць развіццё самой філасофіі. Перыяды варта размяжоўваць паводле таго, які ў іх дамінаваў тып філасофствавання. Але існавалі выразна адрозныя тыпы філасофіі; гэта натуральна ў навуцы, што ўзнікла з розных крыніц і імкнулася служыць розным патрэбам.