Уводзіны ў філасофію нарысы, тэксты

Уводзіны ў філасофію

нарысы, тэксты
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 332с.
Мінск 2019
148.63 МБ
Можна меркаваць, што Гесіёд першы стаў шукаць нешта падобнае ці яшчэ
хто лічыў каханне або пажадлівасць пачаткам напрыклад, Парменід: бо і ён, апісваючы ўзнікненне Сусвету, заўважае:
Перш ад усіх багоў быў ёю задуманы Эрот.
А паводле Гесіёда:
Перадусім у Сусвеце Хаос нарадзіўся, а потым шыракагрудая Гея.
3 імі Эрот, што з усіх неўміручых багоў выглядае адрозна, -
бо павінна быць сярод існага пэўная прычына, якая прыводзіць у рух рэчы і злучае іх. Пра тое, хто з іх першы выказаў гэта, няхай дазволена будзе меркаваць пазней; а паколькі ў прыродзе відавочна было і процілеглае добраму, і не толькі ўладкаванасць ды прыгажосць, але таксама неўладкаванасць і пачварнасць, прычым кепскага было больш, чым добрага, а пачварнага больш, чым прыгожага, то другі ўвёў сяброўства і варожасць, кожнае як прычыну аднаго з іх. I сапраўды, калі ісці ўслед за Эмпедоклам і разумець яго словы паводле сэнсу, а не паводле таго, што ён цьмяна прамаўляе, дык будзе заўважана, што сяброўства ёсць прычынаю добрага, а варожасць прычынаю ліхога. I таму, калі сказаць, што ў пэўным сэнсе Эмпедокл і прытым першы кажа пра ліха і дабро як пра пачаткі, дык гэта, бадай, будзе сказана слушна, калі толькі прычына ўсіх дабротаў само дабро, а прычына ліхога ліха.
Такім чынам, згаданыя філосафы, як мы сцвярджаем, да гэтае пары, відавочна, закраналі дзве прычыны з ліку тых, што мы адрознівалі ў творы аб прыродзе, матэрыю і тое, адкуль паходзіць рух: акрамя таго, невыразна і без якой-небудзь упэўненасці, так, як паводзяць сябе ў бітве непадрыхтаваныя жаўнеры: бо і яны, паварочваючыся ва ўсе бакі, зрэдку наносяць добрыя ўдары, але без ведання справы; і гэтак сама здаецца, што і гэтыя філосафы не ведаюць, што яны кажуць, бо зусім відавочна, што яны амаль зусім не звяртаюцца да сваіх пачаткаў, хіба што толькі крыху. Анаксагор разглядае розум як сродак тварэння свету, і калі ў яго ўзнікае цяжкасць, з якое прычыны нешта існуе паводле неабходнасці, дык ён спасылаецца на розум, а ў астатніх выпадках ён абвяшчае прычынаю таго, што адбываецца, усё што заўгодна, толькі не розум. А Эмпедокл звяртаецца да прычын больш, чым Анаксагор, але ўсё-ткі недастаткова, і пры гэтым не атрымліваецца ў яго ўзгодненасці. Сапраўды, нярэдка ў яго сяброўства падзяляе, а варожасць аб’ядноўвае. Бо калі сусветнае цэлае праз варожасць распадаецца на элементы, агонь злучаецца ў адно, і гэтак сама кожны з астатніх элементаў. Калі ж элементы зноў праз сяброўства злучаюцца ў адно, часцінкі кожнага элемента з неабходнасцю зноў распадаюцца.
Эмпедокл, такім чынам, у адрозненне ад сваіх папярэднікаў, першы падзяліў гэтую [рухальную] прычыну, прызнаў не адзін пачатак руху, а два розныя, і прытым процілеглыя. Акрамя таго, ён першы назваў чатыры матэрыяльныя элементы, аднак ён тлумачыць іх не як чатыры, а нібыта іх ёсць толькі два: з аднаго боку, асобна агонь, а з другога процілеглыя яму зямля, паветра і вада як існасць аднаго кшталту. Такую выснову можна зрабіць, вывучаючы яго вершы.
Такім чынам, Эмпедокл, як мы кажам, абвясціў гэткія пачаткі і менавіта ў гэткай колькасці. А Леўкіп і яго паслядоўнік Дэмакрыт прызнаюць элементамі паўнату і пустэчу, называючы адно існым, другое не-існым, а менавіта: поўнае і шчыльнае існым, а пустое і [разрэджанае] не-існым (таму яны і кажуць, што існае існуе зусім не болып за не-існае, бо і цела існуе зусім не болып за пустату), а матэрыяльнай прычынаю існага яны называюць і адно, і другое. I як тыя, хто прызнае асноўную існасць адзінаю, а ўсё астатняе выводзіць з яе ўласцівасцяў, беручы разрэджанае і шчыльнае за асновы ўласцівасцяў [рэчаў], гэтак і Леўкіп з Дэмакрытам сцвярджаюць, што адрозненні [атамаў] гэта прычыны ўсяго іншага. А гэтых адрозненняў яны называюць тры: абрыс, парадак і стан. Бо існае, кажуць яны, адрозніваецца толькі «суразмернасцю», «судакрананнем» і «паваротам»; з іх «суразмернасць» гэта абрысы, «судакрананне» парадак, «паварот» стан; а менавіта: А адрозніваецца ад N абрысамі, AN ад NA парадкам, Z ад N станам.
А пытанне пра рух, адкуль або якім чынам ён у існага, і яны, падобна да іншых, легкадумна абышлі.
Такім чынам, вось, відаць, да якіх межаў, як мы сказалі, нашы папярэднікі давялі даследаванне адносна дзвюх прычын...
Існым называецца, з аднаго боку, тое, што існуе як дадатковае, з другога тое, што існуе само па сабе. Як дадатковае напрыклад, мы кажам, што справядлівы адукаваны, што чалавек адукаваны і што адукаваны чалавек, прыблізна гэтак жа, як мы кажам, што адукаваны ў мастацтве будуе дом, бо будаўніку быць адукаваным у мастацтве ці адукаванаму ў мастацтве быць домабудаўніком гэта штосьці дадатковае (бо «вось гэта ёсць тое» азначае тут, што вось гэта ёсць дадатковым для яго)...
Быццё ж само па сабе прыпісваецца ўсяму таму, што абазначаецца праз формы катэгарыяльнага выказвання, бо колькімі спосабамі робяцца гэтыя выказванні, у гэткай жа колькасці сэнсаў абазначаецца быццё. А паколькі адны выказванні пазначаюць сутнасць рэчы, другія якасць, іншыя колькасць, іншыя стаўленне, іншыя дзеянне ці зведванне, іншыя «дзе», іншыя «калі», то, згодна з кожным з іх, тыя самыя значэнні мае і быццё. Бо ж няма аніякае розніцы сказаць: «чалавек ёсць здаровым» або «чалавек здаровы», і гэтак жа сама: «чалавек ёсць істотаю, якая ідзе ці рэжа» або «чалавек ідзе ці рэжа»; і гэткім чынам ва ўсіх іншых выпадках.
Далей, «быццё» і «ёсць» абазначаюць, што нешта праўдзівае, а «небыццё» што яно не праўдзівае, а фальшывае, аднолькава пры сцвярджэнні і адмаўленні; напрыклад, выказванне «Сакрат адукаваны» праўдзівае, або «Сакрат не бледны» таксама праўдзівае; а выказванне «дыяганаль не ёсць несувымернаю» непраўдзівае.
Акрамя таго, быццё ды існасць абазначаюць у згаданых выпадках, што адно ёсць у патэнцыі, другое у сапраўднасці. Напраўду, мы кажам «гэта тое, што бачыць» і пра тое, што бачыць у патэнцыі, і пра тое, што бачыць у сапраўднасці. I гэтак жа сама мы прыпісваем веданне і таму, што здольнае карыстацца ведамі, і таму, што ў сапраўднасціу карыстаецца імі. I станам спакою мы называем і тое, што ўжо знаходзіцца ў стане спакою, і тое, што можа знаходзіцца ў спакоі. Тое самае можна сказаць і пра існасць: бо мы кажам, што ў камені ёсць [выява] Гермеса і што палова лініі ёсць у лініі, і называем хлебам хлеб яшчэ недаспелы. А калі штосьці ёсць у патэнцыі і калі яго яшчэ няма гэта трэба разгледзець у іншым месцы...
Што ж да існасці матэрыяльнай, дык не трэба выпускаць з-пад увагі, што, калі нават усё паходзіць з аднаго і таго ж першапачатку або з адных і тых жа першапачаткаў і матэрыя як пачатак усяго, што ўзнікае, адна і тая самая, тым не менш, кожная рэч мае пэўную ўласцівую толькі ёй матэрыю, напрыклад: першая матэрыя слізі салодкая і тлустая, жоўці горкая ці яшчэ што-небудзь, хоць, можа, яны паходзяць з аднае і тае ж матэрыі... 3 другога боку, з аднае матэрыі могуць узнікнуць розныя рэчы, калі рухальная прычына розная: напрыклад, з дрэва і скрынка, і ложак. А ў пэўных рэчаў менавіта таму, што яны розныя матэрыя абавязкова мусіць быць рознаю; напрыклад, піла не можа атрымацца з дрэва, і гэта не залежыць ад рухальнае прычыны: яна не здольная зрабіць пілу з воўны ці дрэва. Таму, калі адно і тое самае можа быць зроблена з рознай матэрыі, то зразумела, што мастацтва, г. зн. рухальны пачатак, мусіць быць адным і тым жа: бо калі б і матэрыя, і тое, што рухае, былі рознымі, то розным было б і тое, што ўзнікла.
Дык вось, калі шукаюць прычыну, то, паколькі пра яе можна казаць у розных значэннях, належыць падаваць усе магчымыя прычыны. Напрыклад: што складае матэрыяльную прычыну чалавека? Ці не месячныя выдзяленні? А што як рухальнае? Ці не сперма? Што як форма? Сутнасць яго быцця. А што як канчатковая прычына? Мэта (і тое, і другое, бадай, адно і тое самае). А прычыны варта паказваць бліжэйшыя; на пытанне, што за матэрыя, паказваць не агонь ці зямлю, а матэрыю, уласцівую толькі гэтай рэчы. Што ж да натуральных і тых, што ўзнікаюць, існасцяў, то, калі вывучыць іх правільна, іх варта вывучыць азначаным вышэй чынам, калі ўжо гэтыя прычыны ёсць і іх столькі, то і спазнаваць належыць менавіта прычыны.
А што да сутнасцяў натуральных, але вечных, дык тут ідзецца пра іншае. Бо некаторыя з іх, бадай, не маюць матэрыі, або [ва ўсякім разе] маюць не такую, а толькі тую, што дапускае прасторавы pyx. I таксама не мае матэрыі тое, што, хоць і існуе ад прыроды, але не ёсць існасцю, а сутнасць гэта яго субстрат. Напрыклад: якая прычына зацьмення Месяца, чым ёсць яго матэрыя? Яе няма, а Месяц ёсць тым, што зведвае зацьменне. А якая рухальная прычына, захінае святло? Зямля. I мэты тут, бадай што, і няма. А прычына як форма гэта азначэнне; але яно застаецца невыразным, калі не ўтрымлівае ў сабе прычыны. Напрыклад: што такое зацьменне? Страта святла. Калі ж дадаць «у выніку таго, што Зямля апынулася паміж [Месяцам і Сонцам]», то азначэнне будзе ўтрымліваць прычыну. Адносна сну незразумела, штб тут ёсць першае, якое мусіць зведваць. Ці сказаць, што жывая істота? Так, але ў якім гэта дачыненні і якая яго частка першасная? Ці будзе гэта сэрца ці нешта іншае? Далей: адкуль бярэцца сон? Далей: які стан, што зведваецца гэтай часткаю, а не ўсім целам? Сказаць, што гэта нейкая нерухомасць? Так, вядома, але чым яна выклікаецца ў першым, хто гэта зведвае?
Паколькі пэўныя рэчы пачынаюць і перастаюць існаваць, не зведаўшы ані ўзнікнення, ані знішчэння напрыклад, кропкі, калі толькі яны існуюць, і наогул формы, або вобразы (бо не бель узнікае, а дрэва робіцца белым, паколькі ўсё, што ўзнікае, узнікае з чагосьці і робіцца чымсьці), то не ўсе процілегласці могуць узнікнуць адна з аднае, але ў адным сэнсе смуглявы чалавек становіцца бледным
чалавекам, а ў іншым смуглявасць робіцца бледнасцю, і матэрыю мае не ўсё, а толькі тыя рэчы, якія ўзнікаюць адна з аднае і пераходзяць адна ў адну; а тое, што пачынае і перастае існаваць, не пераходзячы адно ў адно, матэрыі не мае.
Арыстотэль. Метафізіка. Пераклад Р. Грудніцкага (рэдакцыя паводле: АріатотеХойс; та рета rd <рваіка.
Т. А'. A9f]va, 2006, оеХ. 40-56, 302­306; https://el.wikisource.org/wiki/ Метасрйаіка/ВірХіо_Н).
ЦІТ ЛУКРЭЦЫЙ КАР
.. .Зараз пачну: да пачаткаў прабіцца хачу ва ўсіх рэчах Тых, што прырода і творыць усе з іх, і множыць, і жывіць, I на якія па смерці яна зноў усё раскладае.