Уводзіны ў філасофію нарысы, тэксты

Уводзіны ў філасофію

нарысы, тэксты
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 332с.
Мінск 2019
148.63 МБ
Тыя пачаткі мы клічам: матэрыя, ці то часцінкі Асноватворныя рэчаў, а часам насеннем тых рэчаў Мы называем іх; зрэшты, і ім даём іншую назву: Першачасцінкі, паколькі ўсё найперш з іхіўзнікае... Каб не было ў кожнай рэчы тых першародных часцінак, Ці ж іх сваяцтва б яднала мелі б яны адну маці?
А калі ўсё, што наўкола, са свайго вынікае насення, Там толькі рэчаў пачатак і да святла іх імкнення. Дзе, уласцівая рэчам, матэрыя ёсць, ёсць часцінкі. Вось чаму так не бывае, каб з усяго ўсё ўзнікала: Кожная рэч асаблівасць мае сваю і мае сілу... Дадзена нейкая колькасць, пэўна, матэрыі рэчам, Каб яны здолелі ўзнікнуць, вось жа, яна ўсё й стварае. To пагадзіся ж: з нічога ўзнікнуць нішто і не здольна: Трэба насенне, з якога рэчы маглі б нарадзіцца, А па з’яўленні на свеце, у неба маглі каб цягнуцца... ..Нішчачы рэчы, аднак жа, не ператворыць прырода Іх у нішто раскладзе іх на першачасцінкі.
Бо калі б нейкія рэчы цалкам маглі вынішчацца, Ў нас на вачах бы знікала то штось адно, то другое, To не патрэбна ніякай сілы было б, каб на крошкі Рэч раздрабніць хоць якую ці яе тканкі расплесці. Вось, калі ў вечным насенні кожнае рэчы зародак, To, пакуль гэткая сіла ўдарам сустрэчным не зрыне Гэтую рэч ці не знішчыць проста з сярэдзіны, з пораў Дух не дазволіць прыроды творчай той рэчы загінуць.
Ціт Лукрэцый Кар. Аб прыродзе рэчаў.
Пераклад Л. Баршчэўскага паводле: https://la.wikisource.org/wiki/De_rerum_ natura_(Titus_Lucretius_Carus)/Liber_I
МАРК АЎРЭЛІЙ
Для натуры Цэлага ўся сусветная сутнасць падобная да воску. Вось яна зляпіла каня; тады ператоплівае яго і фармуе дрэва, тады чалавека, а пасля яшчэ нешта іншае. I ўсё гэта ў адзін дзень. Для скрынкі няма нічога жудаснага ў тым, каб раз быць разабранаю, як і ў тым, каб іншым разам быць збітаю ў цэласць...
Натура, якая ўпраўляе цэласцю, неўзабаве з’іначыць усё тое, штб ты бачыш, і з субстанцыі ўсяго створыць іншыя рэчы і зноў іншыя рэчы з іхняе субстанцыі, каб сусвет быў вечна маладым.
Марк Аўрэліюс. Роздумы. Пераклад Міхася Кавыля. Byelorussian Charitable Educational Fund. [Gainsville, Fla.,] 1978.
C. 78. (Правапіс зменены)
АЎГУСЦІН
Зірні: я адказваю тым, хто там пытаецца: «Што рабіў Бог, перш чым ён стварыў Неба і Зямлю?»
Я не буду яму адказваць так, як я некалі нібыта жартам адказваў: «Ён зрыхтаваў тым, якія памыляюцца ў сваіх спробах вымераць высокія таямніцы, апраметныя». «Ведаць» і «няўдала жартаваць» гэта розныя паняцці, таму я не хацеў бы даваць такі адказ. Я не ведаю, чаго я не ведаю, акрамя як адказаць так, каб зрабіць аб’ектам кпінаў таго, хто пытаецца пра такое Высокае, каб узнесці пахвалу нікчэмнаму кпліўцу. Але я называю цябе, нашага Бога, Тварца ўсяго Тварэння. I калі пад словамі Неба і Зямля разумець усё Стварэнне, то я адважна кажу: «Перш чым Бог стварыў Неба і Зямлю, ён не рабіў нічога». Бо калі ён стварыў, ці магло існаваць нешта іншае, апроч ягонага Стварэння?» Калі б я ўсё-ткі тое, што я хацеў бы ведаць дзеля свае карысці, ведаў так добра, як я ведаю, што не было створана Стварэння, перш чым адбылося Тварэнне. Калі ж нейкі летуценны розум, поўны фантазій, заблукае ў мінулых часах і здзівіцца, што ты, Усёмагутны, Усётворны і Усяміласцівы Бог, Тварэц Неба і Зямлі, перад здзяйсненнем такой велізарнае працы незлічоную колькасць стагоддзяў спачываў, перш чым ты стварыў тое, то няхай гэткі розум збярэцца з думкамі і асэнсуе тое, што ён дзівіцца фальшывым рэчам. Як маглі прайсці незлічоныя стагоддзі, якіх ты перад тым не стварыў, бо ты ёсць Першастворцам і Творцам усіх стагоддзяў? Або як мог існаваць час, якога ты не стварыў, і як ён мог прамінуць у таго, у каго яго ніколі не было? Калі ж ты гэткім чынам ёсць Тварцом часоў і калі існаваў нейкі час, перад тым, як ты стварыў Неба і Зямлю, як можна тады казаць, што ты нібыта перад тым не быў дзейны? Бо менавіта гэты час ты і стварыў, і не маглі прамінуць аніякія часы, перш чым ты не стварыў часу. Бо не было ніякага «Тады», калі не было ніякага часу.
Аўгусцін. Споведзь. Пераклад Л. Баршчэўскага паводле: http://www.documentacatholicaomnia.eu/ 02m/0354-0430,_Augustinus,_Confessionum_Libri_
Tredecim._MLT.pdf (р. 815).
РЭНЭДЭКАРТ
...Я ані не сумняюся ў тым, што свет першапачаткова быў створаны ва ўсёй сваёй дасканаласці, так што ўжо тады існавалі Сонца, Зямля, Месяц і зоркі; на зямлі не толькі меліся зародкі раслін, але і самі расліны раслі на пэўнай яе частцы; Адам і Ева былі створаны не дзецьмі, а дарослымі. Хрысціянская рэлігія патрабуе ад нас гэткае веры, а натуральны розум пераконвае нас у яе праўдзівасці, бо, беручы пад увагу ўсёмагутнасць Бога, мы мусім меркаваць, што ўсё ім створанае было ад самага пачатку з кожнага гледзішча дасканалым. I падобна да таго, як прыроду Адама і райскіх дрэў можна нашмат лепш спасцігнуць, калі разгледзець, як дзіця паступова фарміруецца ва ўлонні маці і як расліны вырастаюць з насення, чым проста бачыць іх, якімі іх стварыў Бог, гэтак жа сама мы лепш растлумачым, якою наогул ёсць прырода ўсіх існых у свеце рэчаў, калі мы зможам уявіць некаторыя вельмі зразумелыя і вельмі простыя прынцыпы, грунтуючыся на якіх мы выразна здолеем паказаць паходжанне свяцілаў, Зямлі і ўсяго іншага відочнага свету як бы з пэўнага насення; і хоць мы ведаем, што ў сапраўднасці ўсё гэта ўзнікла не так, мы вытлумачым усё лепш, чым апісаўшы свет такім, якім ён ёсць або якім, як мы верым, ён быў створаны. А паколькі я думаю, што я знайшоў падобнага кшталту прынцыпы, я і паспрабую тут іх выкласці.
Якія гэтыя здагадкі
Мы ўжо адзначылі вышэй..., што ўсе целы, складнікі ўніверсуму, паходзяць з аднае і тае самае матэрыі, бясконца падзельнай і сапраўды падзеленай на мноства часцінак, якія рухаюцца па-рознаму; прычым рух іхні пэўным чынам колападобны, і ў свеце пастаянна захоўваецца адна і тая ж колькасць руху. Але наколькі вялікія часцінкі, на якія матэрыя падзелена, наколькі хутка яны рухаюцца і якія дугі апісваюць, мы не здолелі падобным жа чынам вызначыць. Бо паколькі Бог можа кіраваць імі бясконца рознымі спосабамі, дык тое, якія з гэтых спосабаў ім абраныя, мы можам спасцігнуць толькі праз досвед, але ніяк не з дапамогаю развагі. Вось чаму мы можам свабодна выказаць здагадку наконт любых спосабаў, абы ўсё, што з іх вынікае, збольшага было ўзгоднена з досведам. Такім чынам, калі хочаце, мы выкажам здагадку, што ўся матэрыя, з якой Бог стварыў відочны свет, была ім спачатку падзелена на часцінкі, наколькі магчыма роўныя паміж сабою і прытым умеранай велічыні, г.зн. сярэдняй паміж рознымі велічынямі тых, што цяпер складаюць неба і зоркі. Выкажам, урэшце, здагадку, што ўсе яны пачалі рухацца з роўнаю сілаю двума рознымі спосабамі, а менавіта кожная вакол свайго ўласнага цэнтра, утварыўшы гэткім чынам вадкае цела, якім я лічу неба; акрамя таго, некаторыя з іх рухаліся разам вакол некалькіх цэнтраў, размешчаных ва ўніверсуме гэтак, як у цяперашні час размешчаныя цэнтры нерухомых зорак; іх колькасць тады была большаю, яна была роўная колькасці зорак разам з колькасцю планет і камет; хуткасць, з якою яны былі рухомыя, была ўмераная інакш кажучы, Бог уклаў у іх увесь рух, што маецца ў свеце і па сённяшні час...
Іх памылковасць не замінае праўдзівасці таго, што з іх выводзіцца
Гэтых нешматлікіх здагадак, мне здаецца, досыць, каб карыстацца імі як прычынамі або прынцыпамі, з якіх я выбудую ўсе высновы, заўважныя ў нашым свеце, на падставе адных выкладзеных вышэй законаў... Я не думаю, каб можна было прыдумаць іншыя, больш простыя, больш даступныя розуму, а таксама і больш праўдападобныя прынцыпы, чым гэтыя. I хоць згаданыя законы прыроды ёсць такімі, што, нават уявіўшы сабе апісаны паэтамі хаос, інакш кажучы, поўнае змешванне ўсіх частак універсуму, усё ж з дапамогаю гэтых законаў магчыма давесці: змешванне павінна было паступова прывесці да існага цяпер парадку свету што я ўжо і спрабаваў паказаць..., але паколькі, у адпаведнасці з найвышэйшай дасканаласцю, уласцівай Богу, належыць лічыць яго не гэтулькі стваральнікам змешвання, колькі творцам парадку, а таксама і таму, што паняцце наша пра яго менш выразнае, то я і палічыў патрэбным аддаць перавагу тут сувымернасці ды парадку перад хаатычным змешваннем. I гэтаксама, як няма сувымернасці і парадку прасцейшых і больш даступных пазнанню за той, які палягае ў поўнай роўнасці, я і выказаў меркаванне, што ўсе часткі матэрыі напачатку былі роўныя як паводле сваёй велічыні, так і паводле свайго руху, і не пажадаў дапусціць ва ўніверсуме аніякае няроўнасці, акрамя тае, што палягае ў адрозненні становішча нерухомых зорак што для кожнага, хто сузірае начное неба, выяўляецца нагэтулькі выразна, што не дапускае аніякіх сумневаў. Зрэшты, не надта важна, якім я лічу першапачатковае размяшчэнне матэрыі, паколькі пазней, згодна з законамі прыроды, у гэтым размяшчэнні ўсё адно павінна была адбыцца змена. Наўрад ці можна ўявіць сабе размяшчэнне матэрыі, зыходзячы з якога нельга было б давесці, што, згодна з гэтымі законамі, дадзенае размяшчэнне павінна ўвесь час змяняцца, аж пакуль не сфармуецца свет, зусім падобны да нашага (хоць, магчыма, з аднаго меркавання гэта выводзіцца даўжэй, чым з іншага). Бо ў выніку дзеяння гэтых законаў матэрыя паслядоўна прымае ўсе формы, да якіх яна здольная; вось жа, калі па парадку разгледзець гэтыя формы, магчыма нарэшце дайсці і да тае, што ўласцівая нашаму свету. Я асабліва гэта падкрэсліваю дзеля таго, каб стала зразумела, што, кажучы пра меркаванні, я не раблю, аднак, ні аднаго гэткага, памылковасць якога хоць бы і відавочная магла б даць падставу ўсумніцца ў праўдзівасці высноў, што робяцца на падставе яго.
Р. Дэкарт. Прынцыпы філасофіі. Пераклад Р. Грудніцкага (рэдакцыя паводле: CEuvres de Descartes. Meditations et Principes.
Publiees par Ch. Adam & P. Tannery. Traduction fran<;aise. IX. Paris, 1904. P. 124-126).
ПУКАШ ЗАПУСКІ
.. .У рэчах дадзена першасная матэрыя. Яна ёсць першым суб’ектам усяго, з яе створана ўсё, што існуе не акцыдэнтальна, і пры разбурэнні рэчаў яна апынаецца тым апошнім, што захоўваецца пасля разбурэння рэчы. Сама па сабе, а не
атрымоўваючы ўнутраную абумоўленасць формаю, яна мае сваё актуальнае быццё паводле сутнасці. Хоць яна мае ўнутраную здольнасць да ўспрымання формы, усё ж такі яна існуе дзякуючы свайму ўласнаму існаванню. Яе патэнцыя рэальная ўпарадкаванасць, а не толькі супярэчнасць. Яна і ёсць тым, што ўспрымае субстанцыяльныя і акцыдэнтальныя формы.