Уводзіны ў філасофію нарысы, тэксты

Уводзіны ў філасофію

нарысы, тэксты
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 332с.
Мінск 2019
148.63 МБ
Калі Арыстотэль кажа, што філасофія ўзнікла са здзіўлення, гэта слушна толькі для аднаго тыпу філасофіі, бо побач з ім існуе другі тып, які ўзнік з недаверу. Філасофія здзіўлення імкнулася да таго, каб зразумець і апісаць сусвет, яе праца мела пазітыўны характар. У той жа час філасофія недаверу, прасякнутая крытычным стаўленнем да з’яваў і перакананняў, якія мы выказваем, імкнулася тыя перакананні паддаць крытыцы, а розумы прасвятліць, ачысціўшы іх ад памылковых меркаванняў, як тып крытычны і негатыўны. Першая прагнула знайсці праўду, а другая галоўным чынам адысці ад фальшу; першая імкнулася стварыць сістэму, другая абмяжоўвалася крытыкай і прасвятленнем розумаў.
Плёнам «філасофіі недаверу» ў гісторыі філасофіі былі перыяды крытыкі ды асветніцтва: праз іх прайшла кожная з трох вялікіх эпох філасофіі. Кожная прайшла таксама праз перыяд, у якім яна, дасягнуўшы вяршыні сваіх высноваў, стварала сістэмы плён «філасофіі здзіўлення». Гэтым перыядам заўсёды папярэднічаў карацейшы або даўжэйшы перыяд развіцця. Але пасля таго, як правіла, надыходзіў перыяд школ, бо ўжо былі вызначаны прынцыповыя пазіцыі, і тады ўтвараліся школы, якія трымаліся гэтых пазіцый і развівалі іх у дэталях.
I нягледзячы на ўсе адрозненні, што падзяляюць тры вялікія эпохі філасофіі, супольным у іх ёсць тое, што кожная з іх прайшла праз тыя тры перыяды: перыяд развіцця, перыяд крытыкі і асветніцтва, перыяд сістэм і перыяд школ.
Уладзіслаў Татаркевіч. Гісторыя філасофіі. Пераклад Л. Баршчэўскага паводле:
Tatarkiewicz, WL Historia filozofii. Т. 1. Warszawa, 2011. Str. 15-16.
BEPHEP ГАЙЗЕНБЕРГ
...Гэткім чынам, урэшце, у XIX стагоддзі ўсталяваліся непахісныя межы для прыродазнаўчых навук, якія пачалі вызначаць не толькі аблічча навукі, але і ўсеагульныя погляды болып шырокіх масаў людзей. Гэтыя межы былі апісаны пры дапамозе падставовых паняццяў класічнай фізікі, прасторы, часу, матэрыі ды прычыннасці. Паняцце рэчаіснасці пачало суадносіцца з рэчамі і працэсамі, якія мы ўспрымаем праз нашы органы пачуццяў або якія могуць назірацца з дапамогаю дакладных прылад, што ў іх распараджэнне дала тэхніка. Матэрыя была першаснай рэальнасцю. Прагрэс навук прадэманстраваў сябе як заваявальны паход у матэрыяльны свет. 3 іншага боку, гэтыя межы былі такімі вузкімі і цвёрда вызначанымі, што было складана знайсці ў іх адпаведнае месца для шмат якіх паняццяў нашае мовы, што заўсёды належалі да яе сапраўднага зместу напрыклад, паняцці духу, чалавечае душы або жыцця. Дух мог быць убудаваны ва ўсеагульную карціну толькі як пэўнага кшталту люстэрка матэрыяльнага свету; і калі ўласцівасці гэтага люстэрка вывучаліся ў псіхалогіі, навукоўцы ва ўсё большай ступені перажывалі спакусу калі тут можна дазволіць сабе гэткае параўнанне скіраваць сваю ўвагу больш на механічныя, чым на аптычныя ўласцівасці гэтага люстэрка. I ў гэтым выпадку нібыта яшчэ робяцца спробы выкарыстоўваць паняцці класічнае фізікі, асабліва паняцце каўзальнасці. Гэткім самым чынам павінна было тлумачыцца жыццё як фізічна-хімічны працэс, які праходзіць згодна з законамі прыроды і цалкам абумоўлены каўзальнасцю. Дарвінаўская тэорыя эвалюцыі дала багатую спажыву такому погляду. Было асабліва складана знайсці ўнутры гэтых межаў месца для складнікаў рэчаіснасці, якія стварылі аб’ект існых рэлігій і цяпер у большай ці меншай ступені выяўлялі сваю ілюзорнасць.
Вернер Гайзенберг. Фізіка і філасофія.
Пераклад Л. Баршчэўскага паводле: Heisenberg, W. Physik und Philosophic.
Stuttgart, 1984. S. 191-192.
ІГАР БАБКОЎ
Асветніцкая рацыянальнасць: тэндэнцыі станаўлення
Рацыянальнасць у дадзеным кантэксце мы будзем разумець як агульную катэгорыю, якая паўстае ў выніку спробаў убачыць пэўную цэласнасць эпохі, эпоху ў яе эпістэмалагічнай татальнасці.
Гэтая катэгорыя характарызуе пэўным чынам тып і «тапалогію» мыслення і звязаная:
з пэўным месцазнаходжаннем суб’екта веды (хто, адкуль, ад імя каго гаворыць);
з пэўнай структурацыяй эпістэмалагічнай прасторы, выпрацоўкай іерархіі тыпаў веды, іх сувяззю.
Але рацыянальнасць не проста выяўляе структурацыю веды, яе ўнутраныя разрывы і канфлікты. Больш істотна, што яна абазначае межы той прасторы, якая прынцыпова можа быць даследаваная і ўведаная. Прасторы, за якой разлягаецца эпістэмалагічна іншае, якое ў сваёй чужасці ніколі не можа быць прадметам пазітыўнай веды, і такім чынам ніколі не можа быць рацыяналізаванае.
У гэтым сэнсе катэгорыя «рацыянальнасці» не з’яўляецца эпістэмалагічна і культуралагічна нейтральнаю: яна ўжо прадугледжвае, яўна альбо ўтоена, пэўны тып арганізацыі прасторы, пэўную іерархію веды, пры якой менавіта розум знаходзіць сябе ў цэнтры і з’яўляецца адзінай легітымнай падставай веды. Гэтае цэнтральнае месца розуму дастаткова нядаўняя з’ява, якая выяўляецца як гістарычная падзея думкі, як новаеўрапейская рацыянальнасць. Але яна пры гэтым імкнецца забыць сваю генеалогію і свой кантэкст, падаць сябе як універсальную і адзіна магчымую...
Станаўленне раннеасветніцкай рацыянальнасці выяўлялася ў наступных тэндэнцыях і працэсах:
-	эмансіпацыі філасофіі ў сістэме познесхаластычных ведаў, што было звязана са сцвярджэннем аўтаномнасці філасофскага пазнання (светагляднай падставай такога выдзялення стаў дэізм);
-	вылучэнні эксперыментальнага прыродазнаўства (фізікі альбо натуральнай філасофіі) з сістэмы тэарэтычных ведаў і пераход ад тэарэтычнага даследавання прыроды да практычнага (эксперыментальнага);
-	трансфармацыі логікі і адасабленні яе ад корпуса філасофскіх ведаў, а таксама насычэнні яе эпістэмалагічным матэрыялам (праблема метаду), натуралізацыі і псіхалагізацыі.
Пераход да класічнай асветніцкай парадыгмы быў звязаны з паўставаннем фізіякратызму і адпаведных спробаў абаперці працэс вытворчасці ведаў на ўніверсальную рацыянальнасць прыроды (натуральных законаў). Гэты пераход выяўляўся ў наступным:
-	у распадзе ўніверсальнай перспектывы філасофіі (філасофіі як тэарэтычнага пазнання), што ўрэшце прывяло да знікнення філасофіі як асобнай дысцыпліны, якая ў сувязі з паўставаннем асобных навук губляе сваю традыцыйную прадметнасць;
-	у заняпадзе этыкі (практычнай філасофіі), замене этыкі натуральнымі сістэмамі маральнай філасофіі.
Калі казаць пра рэальнае ўвасабленне гэтых тэндэнцый, дык яны выявіліся ў пераходзе ад эклектычнай філасофіі да фізіякратызму і, потым, да эпістэмалагічнага плюралізму ў межах позняга Асветніцтва.
Ігар Бабкоў. Філасофія Яна Снядэцкага.
Мінск Вільня, 2002. С.27-29.
III.	ОНТАЛОГІЯ
Філасофскае вучэнне аб быцці. Свет утварае бясконцае мноства разнастайных прадметаў, з’яў і працэсаў, агульнай рысай якіх з’яўляецца тое, што яны існуюць. Гэтыя прадметы змяняюцца, злучаюцца з іншымі прадметамі, раз’ядноўваюцца, рухаюцца. Але гэта магчыма толькі тады, калі ёсць нейкая прычына, якая рухае, злучае, нараджае і змяняе гэтыя прадметы. Гэта і ёсць быццё. Яно прыпісваецца ўсяму, што ёсць. Паняцце быцця, сцвярджаючы наяўнасць чагосьці (штосьці ёсць), адначасова сведчыць аб тым, што яно сабою ўяўляе (указвае на існасць прадмета) іякім яно бывае (фіксуе яго характарыстыкі). Быццё гэта філасофская катэгорыя, якая абазначае існаванне разнастайнасці светуўяго адзінстве і цэласнасці.
Традыцыйна паняцце быцця ў філасофіі мае два значэнні: па-першае, яно азначае ўсё тое, што калі-небудзь існавала, існуе цяпер і мае ўнутраную патэнцыю для рэалізацыі ў будучым; па-другое, пад быццём разумеюць пачатак і аснову свету, яго сутнасць. Быццё ў першым значэнні гэта космас, сусвет, Універсум-, у другім жа значэнні быццё гэта аснова Універсуму, прычына яго адзінства, цэласнасці і вечнасці. Універсум існуе як непарушнае адзінства па-за воляю ды свядомасцю і незалежна ад іх. У яго ўваходзіць і свет духоўны, або ідэальны. Яны вельмі розныя, але паміж імі агульнае тое, што абодва яны ёсць, існуюць. Універсум не проста існуе ён рэальны, сапраўдны і ў гэтай якасці перад-стаіць чалавеку ў выглядзе рэчаў, працэсаў, створаных чалавекам прадметаў, іншых людзей. Гэта рэчаіснасць, якая рэальна перад-стаіць свядомасці як аб’ект пазнання і практычнай дзейнасці асобных індывідаў і пакаленняў людзей.
Такім чынам, паняцце быцця азначае:
1)	рэальнасць саму па сабе;
2)	існаванне як сутнасную характарыстыку ўсіхрэчаў і жывых істот;
3)	адзінства і цэласнасць светуў яго разнастайнасці з’яў і працэсаў.
Быццё дзеліцца на аб’ектыўнае (матэрыя, рэчы, з’явы, людзі) і суб’ектыўнае (пачуцці, мысленне, ідэі).
Праблема субстанцыі ў філасофіі. Першай і агульнай прыкметай быцця ёсць існаванне. Але паўстае пытанне: што з’яўляецца яго першапрычынаю, адзінай першаасноваю? Для абазначэння такой першаасновы ў гісторыі філасофіі карысталіся катэгорыяй субстанцыі (ад лацінскага substantia існасць, тое, што ляжыць у аснове). Пад субстанцыяй ад часоў Арыстотэля разумелі тое, што існуе само па сабе, залежыць толькі ад сябе, а не ад нечага іншага і з’яўляецца ўмовай узнікнення, існавання і змянення разнастайных элементаў свету. Субстанцыя характарызуецца самадэтэрмінацыяй (нестваральнасць, незнішчальнасць), універсальнасцю (абазначае ўстойлівую, пастаянную, абсалютную, ні ад чаго не залежную першааснову), каўзальнасцю (ёсць усеагульная прычына ўсіх з’яў).
Розныя філасофскія школы па-рознаму трактуюць прыроду субстанцыі. Гэта залежыць ад таго, якім чынам прадстаўнікі гэтых школ вырашаюць пытанне аб адзінстве свету і яго паходжанні. Тыя вучэнні, якія выводзяць свет з адной субстанцыі і, апіраючыся на яе, будуюць карціну свету як адзінства разнастайных прадметаў і з’яў, характарызуюцца філасофскім манізмам. Калі ў якасці першаасновы свету бяруцца дзве субстанцыі, то такая пазіцыя называецца дуалізмам. Калі ж паходжанне свету тлумачыцца дзеяннем некалькіх субстанцый, то такі пункт погляду называецца плюралізмам.
У гісторыі філасофіі існавалі два асноўныя падыходы да разумення субстанцыі: матэрыялістычны і ідэалістычны. Матэрыялістычны манізм заснаваны на перакананні ў тым, што свет адзіны, непадзельны, ад пачатку матэрыяльны, і гэтая матэрыяльнасць заснавана на матэрыяльнасці субстанцыі. Дух, свядомасць, ідэальнае ў такіх канцэпцыях пазбаўлены субстанцыяльнага характару і выводзяцца з матэрыяльнай субстанцыі як яе ўласцівасці і праявы (французскія асветнікі-матэрыялісты XVIII ст., прадстаўнікі марксісцкай філасофіі). Ідэалістычны манізм прызнае матэрыю вытворнай ад духу, што з’яўляецца асновай усякага быцця, валодае вечным існаваннем і характарызуецца незнішчальнасцю. Пры гэтым адрозніваюць аб’ектыўна-ідэалістычны манізм (Бог у філасофіі Тамаша Аквінскага, абсалютны дух Г. В. Ф. Гегеля) і суб’ектыўна-ідэалістычны манізм (суб’ектыўная свядомасць Джорджа Бёрклі, комплекс адчуванняў Эрнста Маха).