• Газеты, часопісы і г.д.
  • Уводзіны ў філасофію нарысы, тэксты

    Уводзіны ў філасофію

    нарысы, тэксты

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 332с.
    Мінск 2019
    148.63 МБ
    Але з нагоды гэтай рэфлексіі мы павінны былі б сказаць найперш тое, што, якімі б рознымі ні былі філасофіі, яны ўсё ж маюць тое агульнае паміж сабою, што ўсе яны ёсць філасофіяй. Вось чаму той, хто вывучаў якую-небудзь філасофію або валодаў бы ёю (калі яна наогул ёсць філасофіяй), ён тым самым валодае ёю. Тое ёсць адхіленнем ад тэмы, адгаворкаю, якая чапляецца толькі за факт простага адрознення гэтых вучэнняў ды з прычыны агіды і страху перад асаблівасцю, у якой знаходзіць сваю сапраўднасць нешта ўсеагульнае не жадае спасцігаць або прызнаваць гэтую ўсеагульнасць; вось гэтае меркаванне я ў іншым месцы параўнаў з хворым, якому лекар параіў есці садавіну; і вось яму прапануюць слівы, вішні або вінаград, а ён, апантаны педантызмам развагі, адмаўляецца ад іх, бо ніводзін з гэтых пладоў не ёсць садавіною наогул, а адны гэта вішні, друтія гэта слівы, а трэція гэта вінаград.
    Але сутнасна важна яшчэ глыбей зразумець, штб азначае гэтае адрозненне філасофскіх сістэм для існага стану. Філасофскае пазнанне таго, штб такое праўда і філасофія, дазваляе нам распазнаць самую гэтую рознасць як такую яшчэ і ў зусім іншым сэнсе, чым у тым, у якім яго разумеюць, зыходзячы з абстрактнага проціпастаўлення праўды і памылкі. Тлумачэнне гэтага пункту раскрые перад намі значэнне ўсяе гісторыі філасофіі.
    Мы павінны даць зразумець, што гэтая разнастайнасць філасофій не толькі не робіць шкоды самой філасофіі магчымасці філасофіі, а што, наадварот, гэткая разнастайнасць была і ёсць безумоўна неабходнаю дзеля існавання самой навукі філасофіі, што гэта ёсць яе істотнаю рысай.
    У гэтым разважанні мы зыходзім, зразумела, з таго ўяўлення, што філасофія мае на мэце спасціжэнне праўды праз думку, у паняццях, а не імкнецца пазнаваць тое, што няма чаго спазнаваць, ці што, прынамсі, рэальная праўда недасягальная для пазнання, а для апошняга дасягальная толькі часовая канечная праўда (г. зн. праўда, якая, разам з тым, ёсць адначасова і чымсьці непраўдзівым). Мы зыходзім, далей, з таго погляду, што ў гісторыі філасофіі мы маем дачыненне з самою філасофіяй.
    Дзеі, якімі займаецца гісторыя філасофіі, у гэткай жа малой ступені ўяўляюць сабою прыгоды у гэткай жа малой ступені сусветная гісторыя мае толькі рамантычны выгляд, гэта не проста скопішча выпадковых падзей, падарожжаў вандроўных рыцараў, якія змагаюцца, церпяць нягоды, не маючы перад сабою аніякае мэты, чые справы бясследна знікаюць; гэтаксама мала таго, што тут адзін адвольна прыдумаў адно, а там другі іншае; не, у руху мысленчага духу і ёсць істотная сувязь, і ў ім усё здзяйсняецца разумна. 3 гэтаю верай у сусветны дух мы павінны распачынаць вывучэнне гісторыі, і асабліва гісторыі філасофіі.
    Г. В. Ф. Гегель. Лекцыі пра гісторыю філасофіі. Пераклад Р. Грудкіцкага паводле: Hegel, G. W. Е Vorlesungen iiber die Geschichte der Philosophic. Bd. I. Leipzig, 1971. S. 93-94, 95-96, 106-108.
    ФРЫДРЫХ ШЛЕГЕЛЬ
    Сапраўды мэтазгоднымі ўводзінамі [у філасофію] магла б быць толькі крытыка ўсіх папярэдніх філасофій, якая б адначасова вызначала і стаўленне ўласнай філасофіі да іншых, што ўжо існуюць...
    Зусім немагчыма цалкам абстрагавацца ад усіх папярэдніх сістэм ды ідэй і адкінуць іх усе, як гэта паспрабаваў зрабіць Дэкарт. Да падобнага ж зусім новага тварэння з уласнага духу, поўнага забыцця ўсяго, што думалася раней, імкнуўся і Фіхтэ, і гэта таксама не прынесла яму поспеху.
    Аднак зусім і не трэба імкнуцца да гэтага, бо аднойчы прадуманая слушная думка заўсёды можа быць прызнанаю ў якасці гэткай і не толькі можа, але і павінна быць успрынятая наступнымі пакаленнямі.
    Цяжкасці, што ўзнікаюць падчас спробы такіх уводзінаў, надта вялікія і разнастайныя.
    Бо калі філосаф хоча распаўсюдзіць свой погляд на папярэднія філасофскія тэорыі і даць цікавыя характарыстыкі іншых сістэм, то апрача яго ўласнай філасофіі ён павінен мець нерастрачаны запас генія, лішак духу, які выходзіць за межы ўласнае сістэмы, усё тое, што сустракаецца вельмі рэдка. Менавіта таму ўводныя агляды папярэдніх філасофій недастатковыя і нездавальняльныя. Яны прытрымліваюцца толькі таго, што бліжэй, або імкнуцца абстрагавацца ад усяго папярэдняга, прычым праз немагчымасць падобнай абстракцыі, пра што ўжо сказана, непазбежна ўсплываюць рэмінісцэнцыі ці абвяржэнні іншых сістэм, або робяцца спробы абвергнуць ці знішчыць непасрэдна папярэднюю
    сістэму, ачысціць і паддаць яе крытыцы, далучаючыся да яе цалкам або часткова. Гэты метад зусім не дастатковы і нездавальняльны, бо адна філасофская сістэма абапіраецца на другую, дзеля ведання адной нязменна патрабуецца веданне другой, якая ёй папярэднічае, і ўсе філасофіі ўтвараюць адзін непарыўны ланцуг, веданне аднаго звяна якога заўсёды патрабуе ведання другога...
    Усё, што мы ведаем пра філасофію ці што выдаем за яе, можна падзяліць на пяць асноўных відаў: эмпірызм, матэрыялізм, скептыцызм, пантэізм і ідэалізм.
    Эмпірызм ведае толькі досвед пачуццёвых уражанняў і адсюль усё выводзіць з досведу.
    Матэрыялізм усё тлумачыць праз матэрыю, прымае яе як нешта першаснае, адвечнае, як крыніцу ўсіх рэчаў.
    Скептыцызм адмаўляе любыя веды, любую філасофію.
    Пантэізм абвяшчае ўсе рэчы адным і тым жа, бясконцым адзінствам без якога-кольвечы адрознення. У яго толькі адно пазнанне найвышэйшай тоеснасці а=а, г. зн. негатыўнага пазнання бясконцага.
    Ідэалізм усё выводзіць з аднаго духу, тлумачыць узнікненне матэрыі з духу або падпарадкоўвае яму матэрыю.
    3 характарыстыкі першых чатырох відаў вынікае, што апошні від адзіны, які знаходзіцца на слушным шляху, гэта значыць ён ёсць сапраўды філасофскім. Таму вывучэнне першых з неабходнасцю мусіць папярэднічаць даследаванню апошняга.
    Усе гэтыя віды эмпірызм, матэрыялізм, скептыцызм і чысты пантэізм шчыльна звязаныя паміж сабою і пераходзяць адзін у адзін; іх нельга назваць філасофіяй ва ўласным сэнсе, бо яны маюць у сабе вялікую недасканаласць.
    Фрыдрых Шлегель. Развіццё філасофіі.
    Пераклад Р. Грудніцкага паводле: Friedrich Schlegels philosophische Vorlesungen aus den Jahren 1804 bis 1806 nebst Fragmenten vorziiglich theologisch-philosophischen Inhalts.
    Bonn, 1836. S. 237-238, 242-243.
    ФРЫДРЫХ ВІЛЬГЕЛЬМ ЁЗЭФ ШЭЛІНГ
    Маецца шэраг прычын, дзеля якіх мэтазгодна, хоць бы ў якасці ўводзінаў у філасофію, рэтраспектыўна паглядзець на папярэднія філасофскія сістэмы. Бо навуку таксама стварыўчас, і янатаксама ўвесь час развіваецца. Кожны, хто лічыць сябе здольным спрыяць яе пэўнаму большаму ці меншаму прагрэсу, абавязкова адчуе ў сабе жаданне паказаць сваё стаўленне да таго, штб яму папярэднічала, і праз гэта вызначыць, з якога пункту развіцця навукі або яе стагнацыі ён выходзіць і да якой бліжэйшай мэты імкнецца. Паказаўшы, як на розных стадыях філасофскага мыслення аж да цяперашняга часу не ўдалося дасягнуць вышэйшай мэты, ён падвысіць цікавасць да свайго даследавання. Пачатковец у галіне філасофіі такім чынам папярэдне пазнаёміцца ўжо, няхай толькі гістарычна, з галоўнымі праблемамі дысцыпліны, якія пераважна цікавілі мысляроў мінулых
    стагоддзяў. I нарэшце, калі дзеля таго, каб шанаваць праўду і меркаваць пра яе, неабходна ведаць таксама і пра памылкі, то гэткі выклад матэрыялу самы лепшы і найбольш асцярожны спосаб паказаць пачаткоўцу, якія памылкі павінны быць выпраўленыя. Значнасць усіх гэтых прычын істотна павялічваецца, калі гаворка ідзе не толькі пра ўвядзенне новага метаду або змену пункту погляду па асобных пытаннях, а пра змену самога паняцця філасофіі. У гэтым выпадку пажадана, каб такога кшталту паняцце, незалежна ад першапачаткова ўласцівай яму ступені праўдзівасці, набыло выгляд натуральнага гістарычнага наступства ранейшых няўдалых спроб не толькі ў сваёй усеагульнасці, але і ў якасці несумненнага выніку менавіта дадзенага часу.
    Ф. В. Ё. Шэлінг. Да гісторыі новай філасофіі. Пераклад Л. Баршчэўскага паводле: Schelling, Е W. J. Zur Geschichte der neueren Philosophic. Leipzig, 1984. S. 30.
    АНЁЛДОЎПРД
    Ілюзіі ідэалізму, якія цяпер з нямецкай школы ўжо трапляюць у асяроддзе навукоўцаў іншых народаў, аніякім чынам не могуць не закранаць праўдзівага асветніцтва, як нас у тым хацелі б пераканаць прыхільнікі вышэйзгаданага вучэння. Абсалютнае пярэчанне гэтых мрояў агульнай і здаровай развазе павінна выклікаць падазрэнні ў сапраўднага філосафа; бо яны намагаюцца патушыць або, прынамсі, прыглушыць тое натуральнае святло нашага розуму, якое да гэтае пары было ўласцівае ўсім эпохам і народам...
    Калі мы палічым праўдзівымі сцвярджэнні ідэалістаў, то якую вартасць будуць мець усе тыя навукі, карысць ад якіх неаспрэчная, а аб’ект якіх не вычарпаны; я маю на ўвазе навукі, якія апіраюцца на доследы да прыкладу: фізіка, хімія, медыцына, усе адгалінаванні натуральнай гісторыі і г. д.? Хіба намеры першых відавочна не скіраваныя на знішчэнне тых дасягненняў, якімі ганарацца другія? Бо як можа быць праўдаю тое, што сцвярджае вучоны-прыродазнаўца ў дачыненні да вельмі шматлікіх і разнастайных відаў істот, якія ўваходзяць у склад арганічнай матэрыі, або тое, што сцвярджае фізік наконт уласцівасцяў мёртвых цел, хімік наконт сапраўдных уласцівасцяў элементаў, з якіх яны складаюцца калі праўда тое, што кажуць ідэалісты, а менавіта, што матэрыя па-за нашым мысленнем не мае сапраўднага быцця? Акрамя таго, якое значэнне будуць мець тыя найбольш каштоўныя адкрыцці чалавечага розуму, з дапамогаю якіх дакладна разлічваюцца шлях, размяшчэнне, адлегласць адно да аднаго і сувязь паміж нябеснымі целамі, гэтак што можна з вялікай дакладнасцю прадказаць з’явы, якія будуць мець месца на працягу стагоддзяў?
    Анёл Доўгірд. Сапраўднасць чалавечых ведаў.
    Пераклад Л. Баршчэўскага паводле:
    Dowgird, A. Rzeczywistosc poznari ludzkich // Wizerunki i roztrz^sania naukowe. Wilno; 1939. T. 5.
    Str. 9-11.
    АРТУР ШОПЭНГАЎЭР
    § 10
    Разглядаючы філасофію ўсіх эпох у цэлым, можна прыйсці таксама да таго пераканання, што яна, нібы той ківач, вагаецца паміж рацыяналізмам і ілюмінізмам, г. зн. паміж выкарыстаннем то аб’ектыўнай, то суб’ектыўнай крыніцы пазнання. Рацыяналізм, які мае сваім органам спрадвеку прызначаны выключна на служэнне волі і ў праз гэтага скіраваны навонкі інтэлект, спачатку з’яўляецца ў выглядзе дагматызму і, як такі, бывае зусім аб’ектыўны. Далей ён пачынае чаргавацца са скептыцызмам, і ў выніку гэтага становіцца, урэшце, крытыцызмам, які імкнецца згладзіць спрэчку, беручы пад увагу суб’ект, г. зн. рацыяналізм ператвараецца ў трансцэндэнтальную філасофію. Пад ёю я маю на ўвазе ўсялякую філасофію, якая зыходзіць з таго, што яе найбліжэйшым і непасрэдным прадметам ёсць не рэчы, а чалавечае ўсведамленне гэтых рэчаў, якое праз гэта ніколі не варта выпускаць з-пад увагі. Французы досыць недакладна называюць гэткую філасофію «methode psychologique»8, у процілегласць «methode purement logique»9, пад якім яны разумеюць філасофію, якая папросту зыходзіць з аб’ектаў ці то з аб’ектыўна мажлівых паняццяў г. зн. дагматызм. Дасягнуўшы гэтага пункту, рацыяналізм прыходзіць да ўсведамлення таго, што яго орган ухоплівае адну з’яву, але не апошнюю, патаемную і самабытную існасць рэчаў. На ўсіх стадыях рацыяналізму, а ў гэтым выпадку найбольш, у дадзеным пункце, набывае значэнне, як яго антытэза, ілюмінізм, які, скіраваны паводле самое свае існасці ўнутр, мае за свой орган унутранае прасвятленне, інтэлектуальнае сузіранне, вышэйшую свядомасць, непасрэдна пазнаваўчы розум, богасвядомасць, уніфікацыю і да т. п. і пагардліва ставіцца да рацыяналізму, як да «святла прыроды». Пры гэтым, калі ён кладзе ў свой падмурак рэлігію, ён становіцца містыцызмам. Яго падставовая загана палягае ў тым, што яго пазнанне немагчыма паведаміць, часткова таму, што для ўнутранага ўспрымання няма аніякага крытэру тоеснасці аб’екта ў розных суб’ектаў, а збольшага таму, што гэтае пазнанне павінна б было рабіць паведамленне ўсё-ткі пры дапамозе слова; мова ж, якая ўзнікла дзеля патрэбаў скіраванага навонкі інтэлектуальнага пазнання, шляхам абстракцый з яго, зусім не прыдатная для таго, каб выяўляць па сутнасці адрозныя ад такога пазнання ўнутраныя станы, якія ёсць зместам ілюмінізму; з гэтае прычыны ілюмінізм павінен быў бы ўтварыць сваю ўласную мову, але і апошняя зноў-такі, паводле першай з названых прычын, апынулася б непрыдатнаю. Усялякае пазнанне падобнага кшталту немагчыма паведаміць, і яно недаказальнае; таму рацыяналізм, поруч са скептыцызмам, зноў і выходзіць на першы план... Аднак жа філасофія павінна быць пазнаннем, якое магчыма паведаміць, г. зн. рацыяналізмам. Згодна з гэтым, я хоць і паказаў у высновах да