Уводзіны ў філасофію нарысы, тэксты

Уводзіны ў філасофію

нарысы, тэксты
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 332с.
Мінск 2019
148.63 МБ
...Першасная матэрыя гэта прыродная магчымасць любых формаў, няхай яны нават даўно ўзніклі, а цяпер разбураны. Ніякая матэрыя не мае роўнай сабе паводле часу формы цялеснасці, а матэрыя пад месяцам12 ніякай роўнай паводле часу субстанцыяльнай формы. Але ёй заўсёды ўласцівая нявызначаная колькасць. Яна можа звышнатуральна існаваць без усялякае формы. У тых рэчаў, што існуюць пад нябёсамі, яна аднаго і таго самага кшталту. Імаверна, што могуць быць дадзеныя розныя віды гэтай матэрыі.
...Субстанцыяльная форма гэта акт, што разам з матэрыяй утварае складанае цэлае. Любая матэрыяльная форма ўзнікае з магчымасці матэрыі без якога-кольвечы папярэдняга перадіснавання ў ёй. Богам дадзеным спосабам адна форма ў шмат якіх матэрыях і шмат якія формы ў адной матэрыі могуць быць. Прыватныя субстанцыянальныя формы, аддзяляльныя ад цэлага, у жывых істотах не дадзеныя. Душы звяроў разнастайныя. Мы прызнаём, што труп мае форму. Колькасць, якая ў першаснай матэрыі дапускаецца, не ёсць беспасярэднім суб’ектам іншых акцыдэнцый, а самою матэрыяй.
...Прырода ёсць пачаткам ды прычынаю руху і стану спакою, у якім яна першасна, сама па сабе, а не акцыдэнтальна, існуе. Складаецца яна з матэрыі і формы субстанцыяльнай, як матэрыяльнай, гэтак і нематэрыяльнай...
Лукаш Залускі. Агульная філасофія.
Пераклад Л. Чарнышовай II Памятнмкм фмлософской мыслм Белоруссмм XVII первой половмны XVIII в.
Міінск, 1991. С. 102. (Новая рэдакцыя).
ГОТФРЫД ВІЛЬГЕЛЬМ ЛЯЙБНІЦ
... У свеце не існуе нічога, акрамя розуму, прасторы, матэрыі ды руху. Розумам я называю быццё, якое мысліць; прастора ёсць быццём першасна-працяглым, або матэматычным целам г. зн. такім, якое не ўтрымлівае ў сабе нічога, акрамя трох вымярэнняў, і ёсць усеагульным месцам усіх рэчаў. Матэрыя гэта быццё другасна-працяглае, ці такое, якое апрача працягласці, або матэматычнага цела, мае і фізічнае цела, г. зн. супраціўленне, антытыпію, шчыльнасць, напаўненне прасторы і непранікальнасць, якая палягае ў тым, што пры сустрэчы двух такіх цел або адно з іх саступае месца, або другое, у сваю чаргу, прыходзіць да стану спакою;
12 «Матэрыя пад месяцам» матэрыя, утвораная з чатырох першаэлементаў: зямлі, вады, паветра і агню. Прызнавалі таксама існаванне матэрыі, утворанай з пятага элемента эфіру. Ім запоўненая касмічная прастора. (Заўвага перакладчыцы.)
з гэткае прыроды непранікальнасці вынікае рух. Такім чынам, матэрыя ёсць быццём у прасторы або быццём, супрацяглым з прастораю. Рух ёсць зменаю прасторы. Фігура ж, велічыня, стан, лік і г. д. гэта не [віды] быцця (entra), рэальна адрозныя ад прасторы, матэрыі ды руху, але толькі адносіны паміж прастораю, матэрыяй, рухам і іх часткамі, створанымі розумам, які іх пераўзышоў. Фігуру я азначаю як мяжу працяглага, велічыню як колькасць частак у працяглым. Лік я азначаю так: адзінка + адзінка + адзінка і т. д., гэта значыць як сукупнасць адзінак. Стан зводзіцца да фігуры, бо ён ёсць канфігурацыяй некалькіх рэчаў. Час гэта не што іншае, як велічыня руху. А паколькі любая велічыня гэта колькасць частак, то няма нічога дзіўнага, што Арыстотэль вызначыў час як колькасць руху.
Г. В. Ляйбніц. Ліст да Якаба Тамазія за 20/30 крас. 1669 г.
Пераклад Р. Грудніцкага паводле: Die philosophischen
Schriften von G. W. Leibniz. Berlin, 1875. S. 23.
ВАЛЬТЭР
Пра тое, што знешнія аб’екты сапраўды існуюць
Наўрад ці хто-небудзь падумаў бы трактаваць гэты прадмет, калі б філосафы не спрабавалі засумнявацца ў самых што ні ёсць відавочных рэчах, падобна да таго, як іх жа спакушала надзея спазнаць рэчы самыя сумнеўныя.
Нашы пачуцці, кажуць яны, падаюць нам ідэі; але вельмі можа быць, што наша свядомасць атрымлівае гэтыя ўспрыманні без таго, каб па-за намі існавалі якія-кольвечы аб’екты. Нам вядома, што падчас сну мы бачым і адчуваем рэчы, якія не існуюць; можа, наша жыццё не што іншае, як бесперапынны сон, смерць жа бывае момантам нашага абуджэння або канцом сну, за якім ніякае абуджэнне не прыйдзе.
Пачуцці нашы ўводзяць нас у зман нават тады, калі мы не спім; самая маленькая перамена ў нашых органах пачуццяў прымушае нас часам бачыць аб’екты і чуць гукі, не выкліканыя нічым іншым, як разладам нашага цела; таму цалкам магчыма, што мы заўсёды адчуваем тое, што здараецца з намі час ад часу.
Яны дадаюць, што, калі мы бачым аб’ект, мы заўважаем яго колер, абрысы, чуем гукі, і нам было пажадана даць усяму гэтаму назву модус дадзенага аб’екта, але якою тады ёсць субстанцыя гэтага аб’екта? Сапраўды, сам аб’ект выслізгвае ад нашага ўяўлення; тое, чаму мы з гэткаю адвагаю надаём назву субстанцыі, у сапраўднасці ёсць не чым іншым, як спалучэннем модусаў. Пазбаўце канкрэтнае дрэва гэтага колеру, гэтых абрысаў, якія даюць вам ідэю дрэва, і што ж застанецца? Значыць, тое, што я называю модусамі, ёсць не чым іншым, як маімі ўспрыманнямі; я магу колькі заўгодна казаць пра тое, што я маю ідэю зялёнага колеру і цела, якое мае вось гэткія абрысы, але я не маю аніякага доказу існавання такога цела і гэтага колеру: вось, што кажа Сэкст Эмпірык13 і з нагоды чаго ён не можа знайсці адказу.
13 Грэцкі філосаф і лекар, які жыў у III ст. н. э„ прадстаўнік скептыцызму.
Прыпішам на імгненне гэтаму спадарству нешта большае за тое, на што яны прэтэндуюць; яны сцвярджаюць, быццам ім нельга давесці, што існуюць целы; прызнаем, што яны ўмеюць давесці самім сабе небыццё цел. Што ж з гэтага будзе вынікаць? Ці пачнём мы інакш паводзіць сябе ў нашым жыцці? Ці будуць у нас хоць пра што-небудзь іншыя ідэі? Неабходна будзе толькі змяніць адно слова ў сваіх размовах. Напрыклад, калі адбудзецца некалькі бітваў, трэба будзе казаць: «здаецца, было забіта дзесяць тысяч чалавек; пэўнага афіцэра, відаць, параніла ў нагу, а пэўны хірург, як падаецца, яе яму ампутаваў». Гэта як калі б, згаладаўшыся, мы запатрабавалі бачнасці кавалка хлеба, каб зрабіць выгляд, што мы яго з’ядаем. Аднак вось што ім можна адказаць значна больш сур’ёзна:
1)	Дакладна кажучы, вы не можаце параўнаць жыццё са станам сну, бо ў сне вы думаеце толькі пра рэчы, ідэі якіх вы мелі ў той час, калі не спалі; вы бываеце ўпэўненыя ў тым, што вашы сны не што іншае, як слабыя рэмінісцэнцыі. Наадварот, падчас няспання і атрымоўваючы адчуванне, мы ні ў якім разе не можам зрабіць выснову, што атрымліваем яго ў парадку рэмінісцэнцыі. Да прыкладу, калі камень, падаючы, параніць нам плячо, дастаткова цяжка ўявіць, быццам гэта адбываецца ў выніку намаганняў памяці.
2)	Абсалютна слушна тое, што нашы пачуцці часта бываюць уведзенымі ў зман, але што з гэтага вынікае? Уласна кажучы, мы валодаем толькі адным пачуццём дотыку: гук, пах гэта толькі дакрананне да прамежкавых цел, што зыходзяць з аддаленага ад нас цела. Ідэя зорак узнікае ў мяне толькі ў выніку дотыку да святла, якое б’е мне ў вока з адлегласці тысяч мільёнаў льё; ён адчуваецца зусім не так, як дотык маіх рук; і ён залежыць ад асяроддзя, праз якое прабіваюцца цельцы святла; гэта той дотык, які недакладна называюць падманным [для пачуццяў]; ён зусім не дазваляе мне ўбачыць аб’екты на іх сапраўдным месцы; ён не дае мне аніякага ўяўлення пра іх памеры; аніводзін з гэтых дотыкаў, якія нельга адчуваць, не дае мне пазітыўнай ідэі цел. Калі я ўпершыню адчуваю пах нябачнага прадмета, ад якога ён зыходзіць, мой розум не выяўляе ніякае сувязі паміж нейкім целам і гэтым пахам; але дотык у дакладным сэнсе гэтага слова, збліжэнне майго цела з іншым, дае мне, незалежна ад іншых маіх пачуццяў, ідэю матэрыі; бо, калі я датыкаюся да каменя, я выдатна адчуваю, што не магу стаць на яго месца; і гэта значыць, што тут знаходзіцца нешта працяглае і непранікальнае. Такім чынам, калі дапусціць (бо чаго толькі мы не дапускаем!), што чалавек меў бы ўсе пачуцці, з выняткам пачуцця дотыку ва ўласным сэнсе слова, чалавек гэты мог бы цалкам сумнявацца ў існаванні знешніх аб’ектаў і нават, можа, доўга заставаўся б без якое-кольвечы іх ідэі; але глухі і сляпы, які іх адчуваў бы, не здольны быў бы сумнявацца ў існаванні рэчаў, што выклікаюць у яго адчуванне калянасці; усё гэта таму, што ні афарбоўка, ні гучанне не належаць да сутнасці матэрыі а толькі працягласць і непранікальнасць. I што адказалі б скрайнія скептыкі на наступныя два пытанні:
1)	Калі наогул не існуюць знешнія аб’екты і ўсё гэта справа майго ўяўлення, чаму мяне апякае ад дотыку да агню і ніякім чынам не апякае, калі ў мроях мне здаецца, нібыта я датыкаюся да яго?
2)	Калі я накідваю свае ідэі на гэтым аркушы паперы, а іншы чалавек
збіраецца прачытаць мне тое, што я напісаў, якім чынам магу я зразумець свае ўласныя словы, якія я мысліў і напісаў калі гэты іншы чалавек не чытае іх мне ўсапраўднасці? Як магу я гэтыя словы прызнаць, калі на паперы яны не існуюць?
Нарэшце, якія б намаганні я ні прыкладаў на карысць маіх сумненняў, я, хутчэй, перакананы ў існаванні цел, чым у большасці геаметрычных аксіём. Гэта можа падацца дзіўным, але я нічога не магу тут зрабіць: я цалкам здольны абысціся без геаметрычных доказаў, калі хачу пераканацца, што ў мяне ёсць бацька і маці; я магу колькі заўтодна прызнаваць даказаным мне аргумент (ці, інакш кажучы, не магу яго аспрэчыць), які сведчыць, што паміж акружнасцю і датычнай да яе можна правесці бясконцае мноства крывых ліній, але я адчуваю несумненна, што калі б нейкая ўсёмагутная істота паспрабавала сказаць мне, што з двух сказаў целы існуюць і бясконцае мноства крывых праходзіць паміж акружнасцю і датычнай да яе адзін непраўдзівы, і папрасіла б адгадаць, які менавіта, я адказаў бы, што другі; бо, выдатна ведаючы, што мне доўгі час невядомы быў гэты апошні і спатрэбілася няспынная ўвага дзеля спасціжэння яго доказу; што я бачыў тут наяўнасць цяжкасцяў; урэшце, што геаметрычныя аксіёмы знаходзяць рэальнасць толькі ў маім розуме, я мог бы западозрыць свой розум у тым, што ён уведзены ў зман.
Вальтэр. Метафізічны трактат. Пераклад
Р. Грудніцкага (рэдакцыя паводле: https://fr.wikisource.org/ wiki/Traite_de_metaphysique/p. 206-208/).
Мудрацы, у якіх пытаюцца, што такое душа, адказваюць: мы нічога пра гэта не ведаем. Калі ў іх пытаюцца, што такое матэрыя, адказ іх гучыць дакладна гэтак сама. Што праўда, прафесары, асабліва школьныя, ведаюць усё гэта дасканала; паўтараючы, што матэрыя працяглая і падзельная, яны лічаць, быццам гэтым сказалі ўсё; аднак, калі іх просяць растлумачыць, што абазначае «працягласць», яны адчуваюць збянтэжанасць. «Працяглая» значыць «тая, што складаецца з частак», кажуць яны. Але з чаго складаюцца гэтыя часткі? Ці падзельныя элементы гэтых частак? I тады яны альбо змаўкаюць, альбо кідаюцца ў шматслоўныя тлумачэнні: тое і іншае выглядае аднолькава падазрона. Амаль невядомае нам быццё, названае матэрыяй, ці вечнае яно? Уся антычнасць адказвала на гэтае пытанне сцвярджальна. Ці валодае яна сама па сабе актыўнаю сілай? Шматлікія філосафы меркавалі, што валодае. А тыя, хто гэта адмаўляе, ці маюць права яны гэта рабіць? Вы не разумееце, якім чынам матэрыя можа мець штосьці сама па сабе. Але як вы можаце сцвярджаць, нібыта яна не валодае сама па сабе неабходнымі ёй уласцівасцямі? Вы не разумееце яе прыроды і адмаўляеце яе модусы, закладзеныя ў яе прыродзе: бо, урэшце, з таго моманту, як яна існуе, неабходна, каб яна мела пэўны выгляд і форму, а з моманту, калі яна праз неабходнасць атрымлівае форму, хіба магчыма, каб яна не мела іншых модусаў, датычна сваіх абрысаў? Матэрыя існуе, і вы пазнаяце яе выключна праз свае адчуванні. Які жаль! Чым служаць нам усе тонкасці розуму, калі мы разважаем? Геаметрыя паведаміла нам нямала аксіём, метафізіка надта мала. Мы ўзважваем матэрыю, вымяраем яе, раскладаем на часткі; але калі мы захочам зрабіць хоць крок па-за