Уводзіны ў філасофію нарысы, тэксты

Уводзіны ў філасофію

нарысы, тэксты
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 332с.
Мінск 2019
148.63 МБ
Элементарны аб’ект мікрафізікі не ёсць цвёрдым целам. Напраўду, надалей немагчыма разглядаць электрычныя часцінкі, з якіх фармуецца любое рэчыва,
у якасці сапраўдных цвёрдых цел. I гэта не простае рэалістычнае сцверджанне, якое не мела б большай вартасці за пераборлівыя сцверджанні рэалістычнага атамізму. Паводле гэтай тэзы, сучасны фізік падае глыбокае сведчанне, вельмі характэрнае для найноўшае думкі, што электрычная часцінка не мае сутнасна формы цвёрдага цела, бо яна дэфармуецца ў руху. Пра яе мяркуюць наколькі гэта магчыма на падставе матэматычнага пераўтварэння...
Перадусім мы павінны разглядаць матэрыю як трансфарматар энергіі, як яе крыніцу; пасля давесці да дасканаласці эквівалентнасць паняццяў і адказаць на наступнае пытанне: якія чынам энергія можа атрымоўваць розныя характарыстыкі матэрыі. Інакш кажучы, паняцце энергіі дае найбольш плённую рысу ў сувязі паміж рэччу і рухам; менавіта з дапамогаю энергіі мы вымяраем актыўнасць рэчы ў працэсе руху, можам бачыць, якрухробіццарэччу...
...Гэта значыць, што ўжо недастаткова сцвярджаць, нібыта матэрыя вядомая нам з дапамогай энергіі як субстанцыя паводле свайго феномену, і пагатоў не варта казаць, што матэрыя валодае энергіяй, хутчэй, у плане быцця, трэба казаць, што матэрыя ёсць у энергіі, і, наадварот, энергія ёсць у матэрыі (або: матэрыя энергетычная, а энергія матэрыяльная). Гэтая замена дзеяслова «валодаць» на дзеяслоў «быць» сустракаецца ў шмат якіх галінах новай навукі. I гэта мае, на наш погляд, велізарнае метафізічнае значэнне. У выніку месца апісання займаецца раўнаннем, а месца якасці колькасцю; прычым апошняя замена зусім не азначае нейкай ахвяры. Наадварот, у філасофскім дачыненні для матэматычнай тэорыі гэта рашучая заваёва, паколькі яна, матэматыка, урываецца ў сферу метафізікі. 3 гэтага часу варта зразумець, што колькасная арганізацыя рэальнага азначае дасягненне, а зусім не страту ў параўнанні з якасным апісаннем звестак, атрыманых праз доследы.
Гастон Башляр. Новы навуковы дух.
Пераклад Р. Грудніцкага (рэдакцыя паводле: Bachelard, G. Le Nouvel esprit scientifique.
Paris, 1934. P. 38, 62, 65, 69, 144).
МАРЦІН ГАЙДЭГЕР
.. .Ці ёсць быццё рэччу? Ці знаходзіцца быццё, як і ўсё адпаведна існае, у часе? А наогул, ці ёсць быццё? Калі яно ёсць, то мы павінны непазбежна прызнаць, што яно нейкае існае, і, гэткім чынам, шукаць яго сярод іншага існага. Гэтая лекцыйная зала ёсць. У ёй ёсць святло. Мы прызнаем без размоваў і ваганняў гэтую лекцыйную залу існаю. Але дзе ва ўсёй гэтай зале мы знойдзем гэтае «ёсць»? Нідзе сярод рэчаў не знойдзем мы быцця. Кожная рэч мае свой час. Але быццё не рэч, не штосьці, што знаходзіцца ў часе. Нягледзячы на гэта, быццё па-ранейшаму вызначаецца як прысутнасць, як цяперашняе праз час, праз характэрнае для часу.
Тое, што знаходзіцца ў часе і гэткім чынам вызначаецца праз час, называюць часавым. Калі чалавек памірае і забіраецца ў тутэйшага, тут і там існага, мы кажам: «Ён дабраславіў часовае». Часовае абазначае тое, што прамінае, тое, што цягам часу праходзіць. Наша мова выказвае гэта яшчэ дакладней: гэткае, што
праходзіць з часам. Бо і сам час праходзіць. Але пастаянна праходзячы, час усё ж такі застаецца часам. Гэтае заставанне азначае: не-зніканне, а значыць прысутнасць. Вось жа, час вызначаецца праз быццё. Але як жа тады быццё павінна вызначацца праз час? 3 пастаяннага характару мінучасці часу, кажа быццё. Усё ж мы нідзе не здолеем выявіць час як нешта існае, як рэч.
Быццё гэта аніякая не рэч; гэткім чынам, быццё не будзе нічым часавым, але пры гэтым быццё як прысутнасць усё ж такі вызначаецца праз час.
Час гэта ніякая не рэч; гэткім чынам, яно не ёсць нічым існым, але застаецца ў сваёй мінучасці пастаянным, само не ўяўляючы сабою, у адрозненне ад існага ў часе, чагосьці часавага.
Быццё і час вызначаюць сябе ўзаемна, аднак так, што пра кожнае з іх нельга казаць наступным чынам: пра быццё нельга казаць як пра часавае, а пра час нельга казаць як пра існае. Абдумваючы ўсё гэта, мы блукаем сярод супярэчных выказванняў.
(На такія выпадкі ў філасофіі ведаюць пэўнае выйсце. Супярэчнасць пакідаюць, нават завастраюць і спрабуюць гэтае супярэчнае выказванне, якое праз гэта распадаецца, сабраць у нейкае ўсёахопнае адзінства. Гэты метад называюць дыялектыкай. Выкажам здагадку, што калі б было магчыма прывесці да згоды выказванні пра быццё і час, якія супярэчаць адно аднаму, праз адзінства, якое іх ахоплівае, тады гэта было б, вядома, выйсцем, г. зн. шляхам, які вядзе ўбок ад пытання, ад рэальнага стану рэчаў, бо гэты шлях не вёў бы ані да быцця як такога, ані да часу як такога, ані да суадносінаў таго і другога. Тут цалкам застаецца выключаным пытанне пра тое, ці ёсць узаемаадносіны быцця і часу дачыненнем, якое можна ў такім выпадку скласці праз узаемнае супастаўленне, ці быццё і час называюць такі стан рэчаў, з якога адно толькі і атрымліваюцца як быццё, гэтак і час).
Але ўсё ж якім чынам мы павінны ўвайсці ў гэткі стан рэчаў праз назвы «Быццё і час», «Час і быццё»?
Адказ: а так, што мы павінны абдумваць названыя рэчы асцярожна. Асцярожна гэта значыць перш за ўсё: не нападаць неабдумана на гэтыя рэчы з дапамогаю неправераных уяўленняў, а наадварот, старанна разважаць пра іх.
Але ці павінны мы быццё, ці павінны мы час выдаваць за рэчы? Яны аніякія не рэчы, калі «прадмет» азначае штосьці існае. Слова «рэч», «нейкая рэч» павінна цяпер азначаць для нас тое, пра што ідзе гаворка і што мае вызначальны сэнс, які з гэтага часу кіруе, у той меры, у якой у ім хаваецца штосьці непераадольнае. Быццё нейкая рэч, верагодна, якраз тая, што ёсць аб’ектам мыслення.
Час нейкая рэч, магчыма, якраз тая, што ёсць аб’ектам мыслення, паколькі ў быцці як прысутнасці прамаўляе штосьці такое, як час. Быццё і час, час і быццё называюць такі стясунак, стан рэчаў прадметаў, які дастясоўвае абедзве рэчы адну да адной і выносіць іх адносіны. Абдумваць такі стан рэчаў дадзена мысленню, пры ўмове, што яно па-ранейшаму гатовае непахісна чакаць на сваю рэч.
Быццё нейкая рэч, але ніякае не існае.
Час нейкая рэч, але ніякае не часавае.
Пра існае мы кажам: яно ёсць. У дачыненні да рэчы «быццё» і ў дачыненні да рэчы «час» мы застанемся прадбачлівымі. Мы не скажам: быццё ёсць, час ёсць,
а будзем казаць: быццё дадзена, і час дадзены. Гэтай пераменаю мы змянілі толькі словаўжыванне. Замест «ёсць», мы кажам «дадзена».
Каб дабрацца праз моўныя выразы назад да самой рэчы, мы павінны, паказаць, якім чынам гэтае «дадзена» дае сябе ўбачыць і выпрабаваць. Прыдатны шлях туды будзе такі, што мы павінны разабраць, штб ж даецца ў гэтым «дадзена», штб азначае быццё, якое дадзена і штб азначае час, які дадзены. Адпаведна, мы паспрабуем зірнуць на гэтае Es, якое дае нам быццё і час. Зірнуўшы на яго, мы станем прадбачлівымі і ў іншым сэнсе. Мы паспрабуем увесці ў поле зроку гэта Es і працэс яго давання ды напішам гэтае «Es» з вялікай літары.
Спачатку мы пачнём абдумваць быццё, каб дадумаць яго самое ў яго ўласным. Потым мы рушым услед думкай за часам, каб увесці яго думкаю ў яго ўласнае. Праз гэта павінен выявіцца спосаб, з дапамогаю якога дадзена быццё, з дапамогаю якога дадзены час. У гэтым працэсе давання ўвідавочніцца, якім чынам павінна вызначацца гэтае даванне, якое іх нясе ў дачыненні адно да аднаго ды іх выдае.
Быццё, дзякуючы якому ўсё існае вызначаецца менавіта як такое, азначае прысутнасць. У дачыненні да прысутнага ў думках прысутнасць выяўляе сябе як дазвол прысутнічаць. Але цяпер гаворка ідзе пра тое, каб адмыслова прадумаць сам гэты дазвол прысутнічаць, паколькі прысутнасць дазволена. Дазвол прысутнічаць выяўляе сваё ўласнае ў тым, што яно выводзіць у несхаванае. Дазволіць прысутнічаць значыць раскрыць, увесці ў адкрытае. У раскрыцці вядзе гульню даванне, а менавіта тое самае даванне, якое ў дазволе прысутнічаць дае прысутнасць, г. зн. быццё.
(Прадмет «быццё», каб думаць уласна яго, патрабуе, каб наша разважанне рушыла ўслед за ўказаннем, што выяўляецца ў дазволе прысутнічаць. Гэтае ўказанне ў дазволе прысутнічаць выяўляе раскрыццё. Але з гэтага раскрыцця прамаўяле «даванне», «дадзена»),
Пры гэтым для нас па-ранейшаму застаецца незразумелым як згаданае даванне, так і гэтае названае тут Es, якое дае.
Быццё, калі думаць яго само, патрабуе, каб мы адмовіліся ад таго быцця, якое даследуецца і тлумачыцца ўсёю метафізікай з існага і дзеля існага ў якасці яго падставы. Каб думаць уласнае быццё, патрабуецца пакінуць яго як падставу існага на карысць схаванага ў раскрыцці давання, якое вядзе гульню, г. зн. на карысць таго, што «дадзена». Быццё належыць гэтаму «дадзена» ў даванні ў якасці дарунку. Быццё як дарунак не выштурхоўваецца з давання. Быццё, прысутнасць толькі пераўтвараецца. У якасці дазволу прысутнічаць яно належыць раскрыццю і, як дарунак раскрыцця, утрымліваецца ў даванні. Быццё не ёсць. Быццё дадзена, дадзена як раскрыццё прысутнасці.
Каб гэта «дадзена быццё» здолела выявіць сябе больш выразна, рушым яшчэ болып рашуча ўслед за гэтым даваннем, пра якое ідзе гаворка. Гэткае ў нас атрымаецца ў тым выпадку, калі мы звернемся да багацця змяненняў таго, што досыць няпэўна называюць быццём таго, што не пазнаюць у яго найбольш уласным, працягваючы і надалей лічыць яго самым пустым з усіх пустых паняццяў. Ад гэтага ўяўлення пра быццё як пра дасканалую абстракцыю не адмовіліся на-
ват у прынцыпе; больш за тое, гэтае ўяўленне толькі пацвярджаецца, калі быццё як цалкам абстрактнае здымаецца ў зусім канкрэтнай рэчаіснасці абсалютнага духу гэта адбываецца ў самой моцнай думцы Новага часу у гегелеўскай спекулятыўнай дыялектыцы, і так гэта выкладаецца ў яго «Навуцы логікі».
Спроба падумаць багацце змяненняў знаходзіць сабе першае апірышча, якое ў той жа час паказвае нам далейшы шлях, у тым, што мы думаем быццё ў сэнсе прысутнасці.
(Я маю на ўвазе, што мы думаем, а не проста паўтараем чужыя словы так, як быццам разуменне быцця як прысутнасці само сабою відавочнае).
Але што нам дае права характарызаваць быццё як прысутнасць? Пытанне пастаўлена занадта позна. Таму што гэтая вычаканьванне быцця здзейснена ўжо даўно без нашага ўдзелу. Адпаведным чынам, мы прывязаны да характарыстыкі быцця як прысутнасці. Ад пачатку еўрапейскага мыслення ў грэкаў у памяці пра азначэнне быцця як прысутнасці, што звязвае, мысленне, захавана ўсё, што было прамоўленае пра «быццё» і «ёсць». Азначэнне быцця як прысутнасці сапраўднае і для мыслення, што вядзе сучасную тэхніку ды прамысловасць, але, вядома, толькі ў пэўным сэнсе...