Уводзіны ў філасофію нарысы, тэксты

Уводзіны ў філасофію

нарысы, тэксты
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 332с.
Мінск 2019
148.63 МБ
Ужо гэтае азначэнне пазнання вымагае ад нас высновы пра тое, што пазнанне дзеля свайго ажыццяўлення патрабуе развітай свядомасці і культуры, якая ўтрымлівае сацыяльна значныя праграмы дзейнасці і паводзінаў чалавека. А гэта азначае, што змест пазнання, формы і спосабы яго ажыццяўлення залежаць ад асаблівасцяў канкрэтна-гістарычных этапаў развіцця грамадства і культуры. На ранніх этапах антрапасоцыягенезу пазнанне непасрэдна ўключана ў прадметнапрактычную дзейнасць чалавека, ажыццяўляецца ў вобразна-пачуццёвай форме і скіравана на абагульненне і асэнсаванне непасрэднага жыццёвага досведу. Гэта духоўна-практычная форма пазнаўчай дзейнасці, якая ўвасабляецца ў штодзённым пазнанні або здаровым сэнсе. На больш позніх і развітых этапах гістарычнага
развіцця пазнанне вылучаецца са структур практычнай дзейнасці ў якасці адносна самастойнага віду духоўнай вытворчасці і набывае духоўна-тэарэтычную форму. На гэтай падставе можна вылучыць міфалагічнае, рэлігійнае, эстэтычнае, філасофскае і навуковае пазнанне.
Пазнаўчую дзейнасць нельга зводзіць толькі да акта мыслення. У гэтым працэсе ўдзельнічае ўся свядомасць, пачуцці, памяць, воля, мэты. У пазнавальных адносінах выяўляецца духоўная актыўнасць чалавека, у ёй прысутнічаюць перакананні, вера, памылкі ды ілюзіі. Гэта стварае падставы для разнастайных, часта супярэчлівых інтэрпрэтацый пазнання. Але як бы ні адрозніваліся адна ад аднае разнастайныя канцэпцыі пазнання, агульным для ўсіх было пытанне пра тое, ці пазнанне магчымае, ці здольны чалавек да змястоўнага і аб’ектыўна значнага пазнання. У гэтым пытанні спецыфіка філасофскага падыходу да праблемы пазнання, які ўвасабляецца ў тэорыі пазнання, альбо гнасеалогіі спецыяльным раздзеле філасофіі, прысвечаным даследаванню пазнання.
Зробім высновы з усяго сказанага.
1)	Свядомасць гэта адкрытая сістэма, у якую ўключаны не толькі рацыянальныя паняцці, тэарэтычныя веды і аперацыянальныя дзеянні, але і эмацыянальна-валявыя ды пачуццёва-вобразныя сродкі адлюстравання свету;
2)	яна ўзнікае на падставе прыродна-біялагічных перадумоў у працэсе ўзнікнення ды развіцця сацыяльнай практыкі і з’яўляецца яе адлюстраваннем-,
3)	найважнейшымі чыннікамі ўзнікнення і развіцця свядомасці былі прадметна-практычная дзейнасць з прымяненнем прылад працы, мова, гаспадарчы лад жыцця, супольнае існаванне людзей',
4)	свядомасць гэта асноўная характарыстыка чалавечай здольнасці да самарэфлексіі (разумення ўласнай мысленчай дзейнасці і сябе як асобы), якая выражаецца ў схільнасці да абагульненага, ацэначнага і мэтанакіраванага пазнання і канструктыўна-творчага пераўтварэння рэчаіснасці, папярэдняга мысленнага праектавання дзеянняў і прадбачання іх вынікаў, а таксама разумнага рэгулявання і кантралявання паводзінаў чалавека.
Структура пазнаўчага працэсу. Дзейнасць пазнання ажыццяўляецца на двух асноўных узроўнях пачуццёвым і рацыянальным. Пачуццёвае пазнанне ажыццяўляецца ў наглядна-вобразнай форме, скіравана на прадметы, непасрэдна дадзеныя ў штодзённым досведзе, адлюстроўвае знешнія прыкметы прадметаў у іх выпадковым праяўленні. Пачуццёвае пазнанне ажыццяўляецца ў трох формах. Элементарнай і гістарычна першай формай пачуццёвага пазнання з’яўляецца адчуванне. Адчуванне гэта здольнасць псіхікі фіксаваць асобныя прыкметы прадмета або суб’ектыўны вобраз асобных бакоў і прыкмет прадмета, які ўзнікае ў працэсе непасрэднага ўздзеяння яго на органы пачуццяў. Успрыманне гэта стварэнне цэласнага вобраза прадмета, непасрэдна дадзенага суб’екту ў працэссе пазнання. Структурна ўспрыманне гэта сінтэз разнастайных адчуванняў. Уяўленне, ці выабражэнне гэта канструяванне пачуццёвага вобразу раней успрынятага прадмета, які ўтрымліваецца ў свядомасці з дапамогаю памяці.
Вынікам пачуццёвага пазнання з’яўляецца ідэальны вобраз, пазбаўлены якіх-кольвечы фізічных параметраў. Ён фарміруецца ў працэсе актыўнай
прыстасоўнай дзейнасці арганізма да навакольнага асяроддзя і ўказвае на тое, што пазнанне ёсць не пасіўным сузіраннем, а актыўнай творчай дзейнасцю. Ідэальны вобраз з’яўляецца вынікам узаемадзеяння аб’екта з разнастайнымі элементамі псіхафізіялагічнай структуры арганізма і ўяўляе сабою функцыянальна выдзелены змест нейрадынамічнага кода, суаднесены з паводзінамі і дзейнасцю.
Рацыянальнае пазнанне ажыццяўляецца ў форме паняцця, суджэння (меркавання) і высновы (выснавання). Паняцце гэта форма мыслення, у якой адлюстраваныя істотныя прыкметы прадмета, што фіксуюцца моўнымі сродкамі ў дэфініцыях. Гэта зыходная і асноўная форма рацыянальнага пазнання. Фарміраванне паняццяў працэс складаны. У ім удзельнічаюць разнастайныя пазнаўчыя працэдуры, звязаныя з аналізам, крытыкай, ацэнкаю пазнаўчай дзейнасці і пераўтварэннем яе вынікаў: групіроўка ўласцівасцяў прадмета, параўнанне і вылучэнне дамінантнай прыкметы, выяўленне мяжы той ці іншай уласцівасці, або ідэалізацыя і інш. Суджэнне ўяўляе сабой форму мыслення, у якой штосьці сцвярджаецца альбо адмаўляецца адносна чаго-небудзь. Высноўванне форма мыслення, у якой на падставе аднаго ці некалькіх суджэнняў выводзіцца новае па форме суджэнне, якое пашырае нашыя веды пра прадмет мыслення. Рацыянальнае пазнанне носіць абстрактны характар, ажыццяўляецца ў паняццевай форме, скіравана на выяўленне ўнутранай структуры аб’екта, яго сувязяў і механізмаў змянення.
Вылучэнне двух узроўняў пазнання не азначае, што ў рэальным пазнаўчым працэсе яны адасобленыя адзін ад аднаго. Пачуццёвае і рацыянальнае гэта два элементы адзінага працэсу пазнання, якія ўзаемадапаўняюцца. Сувязь пачуццёвага і рацыянальнага мае характар узаемаабумоўленасці. Рацыянальнае фарміруецца на аснове пачуццёвага, залежыць ад яго, а пачуццёвае прадвызначана рацыянальным, залежыць ад ідэальных канструкцый розуму, структур сацыяльнай практыкі, нормаў і каштоўнасцяў, прынятых грамадствам на той ці іншай ступені яго развіцця.
Менавіта спробы асэнсавання пачуццёвага і рацыянальнага пазнання прыводзяць да ўзнікнення ў новаеўрапейскай філасофіі эмпірызму і рацыяналізму.
Эмпірызм гэта напрамак у філасофіі, які пачуццёвы досвед лічыць адзінай ці пераважнай крыніцай пазнання. Прыхільнікі эмпірызму перакананыя ў тым, што ў розуме няма нічога такога, чаго б не было ў пачуццях. Роля розуму ў эмпірычнай мадэлі пазнання другасная і службовая: ён абагульняе дадзенае пачуццёвым досведам і дае яму найменне.
Рацыяналізм напрамак у гнасеалогіі Новага часу, які адстойвае прыярытэт розуму ў пазнанні і аддае перавагу дэдуктыўнаму метаду і інтуіцыі. Як цэласная сістэма ён пачаў фарміравацца ў новаеўрапейскай філасофіі пад уплывам матэматыкі і матэматызаванага прыродазнаўства. Рацыяналісты былі перакананыя, што ўсеагульныя і неабходныя праўды нельга вывесці непасрэдна з пачуццёвага досведу: дзеля гэтага неабходны спецыяльныя намаганні розуму, які, зрэшты, ёсць крыніцаю гэтых праўдаў.
Прыхільнікі гэтых плыняў у філасофіі выявілі і абгрунтавалі істотныя характарыстыкі пазнаўчага працэсу, выказалі шэраг ідэй, якія мелі вялікае
значэнне для далейшага развіцця тэорыі пазнання. I ўсё ж яны не пазбеглі абмежаванасці і аднабаковасці. Эмпірызм абсалютызаваў ролю пачуццяў у пазнанні, пачуццёвае пазнанне разглядаў не як этап або ўзровень агульнага працэсу, а.як самастойны від пазнання. Гэтым самым прыніжалася, а тое і наогул адмаўлялася, роля мыслення ў пазнанні. Рацыяналізм жа адмаўляў магчымасць досведнага паходжання такіх прыкмет ведаў, як усеагульнасць і неабходнасць, арыентаваўся на выяўленне ўніверсальных лагічных схем дзейнасці, якія ён часцей за ўсё разглядаў у якасці прыроджаных ідэй, дадзеных суб’екту да ўсялякага досведу, апрыёрна. Гэта значыць, што як эмпірызм, так і рацыяналізм у новаеўрапейскай філасофіі не выходзілі па-за межы дыхатаміі пачуццёвага і рацыянальнага, іх ізаляванасці і проціпастаўленасці. У некласічнай філасофіі таксама займеў папулярнасць такі напрамак, як інтуітывізм, які дэклараваў пераважнасць несвядомых, інтуітыўных працэсаў чалавечага пазнання, дзе ісціна з’яўляецца вынікам азарэння ці нелінейнага знаходжання канечнай веды.
Праблема праўды (ісціны) у філасофіі. Сутнасць пазнання палягае ў тым, што яно ёсць адлюстраваннем знешняга свету, а веды, як вынікі гэтага адлюстравання, выступаюць у якасці ідэальных вобразаў адпаведных аб’ектаў. Вось чаму галоўным пытаннем тэорыі пазнання ёсць пытанне аб тым, як адносяцца нашыя веды да аб’ектыўнага свету. У гэтым пытанні сутнасць праблемы праўды (ісціны).
У класічнай філасофіі праблема ісціны вырашалася пераважна шляхам суаднясення чалавечай веды з прадметам пазнання і знаходжаннем паміж імі адпаведнасці; гэта карэспандэнтная тэорыя ісціны. Наступнае развіццё навукі і філасофіі паказала праблематычны характар падобнага разумення ісціны, бо аб’ектыўнасць і правяральнасць на досведзе чалавечай веды аказалася не заўжды дасягальнымі рэчамі. У некласічнай філасофіі атрымаў пашырэнне шэраг альтэрнатыўных тэорый ісціны: а) прагматычная ісціна ўяўляе сабой вынік чалавечай практыкі, які дасягае належнай мэты дзейнасці; б) кагерэнтная ісціну разумеюць як сувязь старой і новай веды пра свет, дзе новае перавяраецца праз сваю адпаведнасць ужо прынятаму, усталяванаму; в) канвенцыянальная ісціна можа быць прадстаўленая як прадукт пагаднення (канвенцыі) паміж вучонымі ці экспертамі ў пэўнай галіне веды, штб лічыць праўдзівым; г) семантычная ісціна разглядаецца як вынік несупярэчлівасці выказванняў, дзе прадметнае значэнне меркавання спраўджваецца праз выхад у метамоўную пазіцыю, што задае характар самога выказвання; д) марксісцкая крытэрыям ісціны выступае гістарычная практыка, сама ісціна заўжды адносная, але змяшчае ў сабе элемент абсалютнай веды і інш.
У сучаснай філасофіі праблема праўды вырашаецца на шляху адмаўлення ад гнасеалагічнага суб’екта і звароту да «суб’екта зацікаўленага». Гэта азначае, што рашэнне праблемы праўды тут выводзіцца ў болып шырокую, чым толькі гнасеалагічная, і больш значную для чалавека сферу каштоўнасцяў, мэтаў і сэнсаў.
Сфармулюем асноўныя палажэнні тэмы.
1)	пазнанне гэта найвышэйшая форма псіхічнага адлюстравання, спецыфічны від духоўнай дзейнасці, скіраванай на вытворчасць, назапашванне і трансляцыю змястоўных ведаў аб прыроднай і сацыяльнай рэчаіснасці. Змест, формы і спосабы пазнання маюць сацыяльна абумоўлены, канкрэтна-гістарычны характар;