Уводзіны ў філасофію
нарысы, тэксты
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 332с.
Мінск 2019
2) пазнанне інспіравана патрэбамі прадметна-практычнай дзейнасці людзей і ўяўляе сабой структураваны працэс, у якім удзельнічаюць такія здольнасці чалавека, як мысленне, эмоцыі, воля, памяць, інтуіцыя-,
3) пазнанне ажыццяўляецца на пачуццёвым ірацыянальным узроўні, якія выступаюць як узаемазвязаныя іўзаемазалежныя эпементы цэласнага пазнаўчага працэсу,
4) галоўным пытаннем тэорыі пазнання ёсць пытанне наконт праўдзівасці нашых ведаў. У гісторыі філасофіі гэтае пытанне вырашалася па-рознаму, што прыводзіла да змянення акцэнту з пытання аб’ектыўнасці ісціны як адпаведнага стану рэчаіснасці да пытання суб’ектыўнай прыроды чалавечай веды і яе шматлікіх складнікаў.
Р. Грудніцкі, П. Баркоўскі.
тэксты
АНАКСАГОР
Рэшта мае сваю долю ва ўсім, але розум не ёсць чымсьці, вызначаным межамі і самадамінантным ды перамяшаным з іншымі рэчамі, а ён адзін, самастойны, які існуе дзеля сябе. Бо калі б ён не існаваў дзеля сябе, а быў перамяшаны з нечым іншым, то ён бы меў сваю долю ў іншых рэчах як перамяшаны з нечым. Бо ва ўсім утрымліваецца перадусім доля, як ужо казалася вышэй; і яму б заміналі падмяшаныя рэчывы, гэтак што ён ён не мог бы панаваць ні над якою рэччу гэтаксама, як ён існаваў бы толькі дзеля сябе самога. Бо ён ёсць самай тонкаю з усіх рэчаў і самай чыстаю, і ён перадусім валодае ўсёю ведаю і мае найвялікшую моц. I над усім, што мае душу, над большымі або меншымі істотамі над усім розум пануе. I над усім усеагульным рухам абарочвання розум пераняў панаванне, так што ён даў штуршок гэтаму абарочванню. I напачатку гэтае абарочванне зыходзіла з пэўнага маленькага пункту, але абарочванне сягае ўсё шырэй і будзе сягаць яшчэ шырэй. I тое, што тут прымешвалася і аддзялялася і адасаблялася адно ад аднаго усё гэта пазнаваў розум. I таму, якім усё павінна было стаць і якім было тое, што больш ен ёсць гэткім, і ўсё, што ёсць цяпер і якім яно будзе, усё гэта ўпарадкаваў розум, і таксама гэтае абарочванне, якое цяпер здзяйсняюць зоркі, сонца, месяц, паветра і эфір, якія аддзяляюцца. Але менавіта гэтае абарочванне абумовіла, што яны раздзяліліся. I ад рэдкага аддзяляецца густое, ад халоднага цёплае, ад цёмнага светлае, ад вільготнага сухое. Пры гэтым у наяўнасці маецца мноства частак ад мноства рэчываў. Ды цалкам нічога не раздзяляецца і не аддзяляецца адно ад аднаго, і адно з адным толькі розум. Але розум нязменна мае адзін і той самы кшталт, большы або меншы. Больш, аднак, нішто не ёсць аднаго кшталту з іншым, але тое, чаго больш за ўсё ўтрымліваецца ў нейкай рэчы, ёсць найбольш выразна пазнаўчым, калі б гэта нават была асобная рэч.
Анаксагор. Аб прыродзе. Пераклад Л. Баршчэўскага паводле: Die griechische Literatur in Text und Darstellung.
Klassische Periode I. Stuttgart, 1986. S. 344, 346.
ПЛАТОН
...Табе будзе лягчэй зразумець, калі я выкажу наступныя заўвагі. Я думаю, табе вядома, што студэнты геаметрыі, арыфметыкі ды іншых падобных навук зыходзяць з меркавання, што яны ведаюць, што такое цот і лішка, фігуры, тры рады вуглоў ды іншае ў іхніх розных галінах навукі. Гэта ўсё ёсць іхнімі гіпотэзамі, якія яны ведаюць, і не лічаць і не ўважаюць за патрэбнае даваць справаздачу сабе ці перад кім-небудзь іншым, быццам для ўсіх гэта ёсць само сабою зразумелым. Зыходзячы з гэтых меркаванняў яны праводзяць аналіз усяго іншага і ў выніку даводзяць да канца тое, што было прадметам іхняга разважання.
- Гэта дык я ведаю.
- А ці ж няведама табе, што, хоць яны і выкарыстоўваюць спасцярожныя формы і паддаюць іх пад развагу, усё ж такі яны не думаюць пра іх, але пра ідэалы, якія яны выражаюць; не пра фігуры, якія яны вырысоўваюць, але пра абсалютны квадрат, пра абсалютныя дыяганалі і так далей формы, якія яны рысуюць або вылепліваюць і якія выражаюць цені або адлюстраванні ў вадзе, але самі яны фактычна служаць адно дзеля вобразных выражэнняў таго, што можна бачыць толькі вокам розуму.
- Ты праўду кажаш.
- I ў гэтым сэнсе я гаварыў, як аб зразумелым, хоць у пошуку яго душа змушаная ўжываць гіпотэзы, а затым не ўзнімаецца да першапачатковага прынцыпу, бо яна не здольная ўзняцца вышэй за межы гіпотэз і карыстацца адно вобразнымі падабенствамі, цені якіх, у сваю чаргу, з’іначваюцца ўнізе ў падабенствы ніжэйшых рэчаў, і асабліва тых, у якіх яна знаходзіць і паважае больш выразнае іхняе выражэнне...
Платон. Палітэя (Дзяржава) II Плятон.
Політэя. 3 сэрыі «Выбраныя дыялёгі». Пераклад Яна Пятроўскага. Гэйнсьвільл, Флярыда, 1981. С. 251. (Новая рэдакцыя).
МІКАЛАЙ КУЗАНСКІ
Аб тым, што дакладная праўда неспасціжная
Само сабою зразумела, што няма ніякага параўнальнага стасунку бясконцага да канечнага; такім чынам, цалкам відавочна, што там, дзе мы знаходзім параўнальныя ступені таго, што перавышае, над тым, што перавышаецца, мы не дасягаем безумоўнага максімуму; бо рэчы, параўнальна большыя і меншыя, канечныя; але неабходным чынам такі максімум бясконцы. Тым самым для любой дадзенай рэчы, акрамя гэтага максімуму проста, відавочна можа мысліцца і большая. Паколькі ў роўнасці мы таксама бачым ступені сярод падобных рэчаў адна больш роўная другой, чым трэцяй, адпаведна падабенству і адрозненню сваім родам, відам, месцам, уплывам і часам, то, вядома, нельга знайсці ані некалькіх, ані нават дзвюх рэчаў, гэтак падобных і роўных адна адной, каб яны не маглі бяс-
конца рабіцца яшчэ болып падобнымі. Адпаведным чынам, мера і вымеранае пры любой іх роўнасці таксама заўсёды застануцца рознымі.
Значыць, наш канечны розум не можа ў дакладнасці спасцігнуць праўду рэчаў з дапамогаю дачынення прыпадабнення. Бо праўда не бывае большым і меншым, яна палягае ў чымсьці непадзельным і, акрамя як самой жа праўдаю, нічым дакладна вымераная быць не можа: гэтак, як як круг, быццё якога палягае ў чымсьці непадзельным, не можа быць вымераны не-кругам. Такім чынам, наш інтэлект, які не ёсць праўдаю, таксама ніколі не спасцігае праўду гэтак дакладна, каб ён не мог спасцігаць яе ўсё дакладней да бясконцасці, і ставіцца да праўды, як многавугольнік да круга. Чым большым робіцца лік вуглоў ва ўпісаным у круг многавугольніку, тым больш ён прыпадабняецца да круга, але ніколі не зробіцца гэткім самым, нават пры памнажэнні сваіх вуглоў да бясконцасці, калі не ператворыцца ў тоеснае з ім.
Такім чынам відавочна, што наконт праўды мы ведаем толькі тое, што ў дакладнасці, як ёсць, яна неспасціжная; праўда мае пры гэтым значэнне абсалютнае неабходнасці, якая не можа быць ані большаю, ані меншаю, чым яна ёсць; а наш інтэлект значэнне магчымасці. Сутнасць рэчаў, што ёсць праўдаю існага, у чыстым выглядзе недасяжная; яе шукалі ўсе філосафы, але ніхто не знайшоў яе такою, як яна ёсць; і чым глыбейшая будзе нашая абазнанасць у гэтым няведанні, тым мы бліжэй падыдзем да праўды.
Мікалай Кузанскі. Пра вучонае няведанне.
Пераклад Л. Баршчэўскага паводле: Nicolai de Cusa De docta ignorantia. Lipsiae, 1832. P. 8-9.
БАРУХ (БЕНЕДЫКТ) СПІНОЗА
Раздзел V
Такім чынам, няма разумнага жыцця без разумення, і рэчы толькі ў той меры складаюць дабро, у якой яны дапамагаюць чалавеку карыстацца жыццём душы, якая вызначаецца разуменнем. Наадварот, усё тое, што перашкаджае чалавеку ўдасканальваць розум і карыстацца разумным жыццём, мы называем ліхам.
Раздзел VI
Але паколькі ўсё тое, чаго дзейны чалавек ёсць прычынаю, неабходным чынам ёсць дабром, то чалавек можа цярпець ліха толькі ад знешніх прычын, а менавіта, паколькі ён складае частку цэлае прыроды, законам якой чалавечая прырода вымушана падпарадкоўвацца і прыстасоўвацца да яе амаль бясконцаю колькасцю спосабаў.
Раздзел VII
Немагчыма, каб чалавек не быў часткаю прыроды і не падпарадкоўваўся агульнаму яе парадку; але калі ён круціцца сярод такіх індывідаў, якія адпавядаюць
прыродзе чалавека, то тым самым падтрымліваецца і ўзмацняецца яго здольнасць да дзейнасці. Калі ж, наадварот, ён знаходзіцца ў асяроддзі такіх індывідаў, якія менш за ўсё адпавядаюць яго прыродзе, то ён наўрад ці можа прыстасавацца да іх, не змяняючы моцна сябе.
Раздзел VIII
Усё тое ў прыродзе рэчаў, што мы лічым ліхам або што можа перашкаджаць нашаму існаванню ды нашаму карыстанню разумным жыццём, мы можам ліквідоўваць тым спосабам, які здаецца нам найбольш пэўным. I наадварот, усё тое, што мы лічым добрым або карысным дзеля захавання нашага існавання і дзеля карыстання разумным жыццём, мы можам браць ва ўжытак і гэтым карыстацца якім заўгодна спосабам. I наогул, кожнаму найвышэйшым правам прыроды дадзена тое, што, на яго думку, спрыяе яго карысці.
Раздзел IX
Нішто не можа больш дапасавацца да прыроды якой-небудзь рэчы, чым іншыя індывіды таго самага віду; таму... для чалавека нічога не можа быць болып карысным дзеля захавання яго існавання і дзеля карыстання разумным жыццём, як іншы чалавек, які кіруецца розумам.
Потым, паколькі паміж асобнымі рэчамі мы не ведаем нічога больш дасканалага за чалавека, які кіруецца розумам, то ніхто нічым не можа болей паказаць, наколькі ён моцны ўмельствам і духам, як гэткім выхаваннем людзей, каб яны жылі пад выключнай уладаю розуму.
Барух Спіноза. Этыка. Пераклад Л. Баршчэўскага паводле: https://la.wikisource.org/wiki/Ethica_-_
Pars_quarta_-_De_servitute_humana_seu_de_affectuum_viribus
ГОТФРЫД ВІЛЬГЕЛЬМ ЛЯЙБНІЦ
Пазнанне бывае або цёмным, або ясным\ яснае, у сваю чаргу, бывае цьмянаватым або выразным, выразнае неадэкватным або адэкватным, а адэкватнае бывае сімвалічным або інтуітыўным. Самае дасканалае веданне тое, якое ў адзін і той жа час адэкватнае ды інтуітыўнае.
Цёмнае тое паняцце, якое недастатковае дзеля таго, каб пазнаць паказаны прадмет напрыклад, калі я памятаю раней кветку або жывёлу, якіх я бачыў раней, але не нагэтулькі, каб пазнаць іх, калі яны трапяцца мне, ці адрозніць іх ад якіх-небудзь іншых, да іх падобных, або калі я пачну разглядаць які-небудзь тэрмін, мала вытлумачаны ў школах, напрыклад Арыстотэлеву «энтэлехію» або «прычыну», бо гэты тэрмін агульны для матэрыі, формы, дзейснага і мэты, або нешта падобнае, што не мае ў нас дакладнага вызначэння; таму і меркаванне, у склад якога ўваходзіць такое паняцце, робіцца цьмяным. Вось жа, пазнанне яснае тады, калі я маю тое, па чым я магу пазнаць паказаны прадмет; гэтае пазнанне ў сваю чаргу бывае або цьмяным, або выразным. Яно цьмянае, калі я не магу паасобку пералічыць прыкметы, дастатковыя для адрознівання гэтага