Уводзіны ў філасофію нарысы, тэксты

Уводзіны ў філасофію

нарысы, тэксты
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 332с.
Мінск 2019
148.63 МБ
прадмета ад іншага, хоць прадмет гэты сапраўды валодае такімі прыкметамі і рэквізітамі, на якія можа быць раскладзена яго паняцце; гэтак, напрыклад, колеры, пахі, смакавыя якасці ды іншыя характэрныя пачуццёвыя аб’екты мы пазнаём з дастатковай яснасцю і адрозніваем іх адзін ад аднаго, але толькі грунтуючыся на сведчаннях пачуццяў, а не на прыкметах, якія б маглі быць пазначаныя і выяўленыя; вось таму мы не можам растлумачыць сляпому, што такое чырвоны колер, і не можам растлумачыць гэткія рэчы іншым людзям іначай, як падводзячы іх да саміх прадметаў і змушаючы іх бачыць, нюхаць або есці тое самае, што і мы, ці, прынамсі, нагадваючы ім пра ранейшае, што мела месца, падобнае ўспрыманне, хоць несумненна, што паняцці гэтых якасцяў складаныя і маглі б быць раскладзеныя, бо яны, бясспрэчна, маюць свае прычыны. Падобным чынам жывапісцы ды іншыя творцы мастацтва вельмі добра ведаюць, штб зроблена добра, а што дрэнна, але падставы свайго меркавання яны часта не здольныя выкласці і на адпаведнае пытанне адказваюць, што ў прадмеце, які ім не падабаецца, чагосьці бракуе. Выразнае ж паняцце гэта такое, якое, напрыклад, маюць прабірнікі пра золата, г. зн. атрыманае дзякуючы прыкметам і пробам, якіх дастаткова для адрознівання золата ад усіх іншых падобных да яго рэчываў. Гэткія паняцці мы маем пра тое, што ёсць агульным для некалькіх органаў пачуццяў: напрыклад, пра велічыню, лік, фігуру і пра шмат якія душэўныя станы, як, напрыклад, страху або надзеі, карацей кажучы, пра тое, адносна чаго мы маем намінальнае азначэнне, якое ёсць нічым іншым, як пералікам дастатковых прыкмет. Але бывае выразнае пазнанне таксама і неазначальнага паняцця, а менавіта калі гэтае паняцце першаснае або ёсць прыкметаю самога сябе, г. зн. калі яно нераскладальнае і можа быць зразуметае толькі праз сябе і, такім чынам, не мае рэквізітаў. Але паколькі ў складаных паняццях іх паасобныя прыкметы-складнікі бываюць часам ясныя, але пазнаваныя толькі цьмяна як, напрыклад, вага, колер, рэакцыя на кіслату ды іншыя ўласцівасці, якія належаць да прыкмет золата, то падобнае пазнанне золата сапраўды выразнае, аднак неадэкватнае. Калі ж усё, што ўваходзіць у выразнае паняцце, у той жа самы час пазнанае выразна, або калі аналіз паняцця можа быць даведзены да канца, то такое пазнанне ёсць адэкватным-, я не ведаю, ці можна знайсці ў людзей прыклад такога пазнання, але паняцце ліку вельмі блізка падыходзіць да гэтага. У большасці ж выпадкаў, асабліва пры больш працяглым аналізе, мы сузіраем не ўсю прыроду прадмета адразу, але карыстаемся замест прадметаў знакамі, тлумачэнне якіх у падобных выпадках дзеля сцісласці мы звычайна апускаем, бо яно ў нашай уладзе: калі мы, напрыклад, думаем пра тысячавугольнік або шматвугольнік з тысячаю роўных старон, мы не заўсёды звяртаем увагу на прыроду стараны, на роўнасць або лік 1000 (або дзесяць у кубе), але ў думках карыстаемся гэтымі словамі (сэнс якіх для нашага розуму цьмяны або ўяўляецца няпоўна) замест адпаведных ім ідэй, бо нам падаецца, што значэнне гэтых слоў нам вядомае, тлумачэнне ж іх у дадзены момант не ёсць неабходным; падобнае пазнанне я звычайна называю сляпым або сімвалічным пазнанне, якім карыстаюцца ў алгебры і арыфметыцы, дый, бадай, амаль што ўсюды. I сапраўды, калі паняцце вельмі складанае, то мы адначасова не можам уявіць сабе ўсе паняцці, што ўваходзяць у яго, а пазнанне, у якім
гэта магчыма, я называю інтуітыўным. Першаснае выразнае паняцце мы можам спазнаць толькі інтуітыўна, у той час як складаныя паняцці збольшага толькі сімвалічна.
3 гэтага зразумела, што мы не маем ідэй нават тых прадметаў, якія мы пазнаем выразна, калі мы не карыстаемся інтуітыўным пазнаннем. Сапраўды, часта здараецца, што мы памылкова думаем, нібыта маем у душы ідэі прадметаў, калі без усялякае падставы дапускаем, што якія-небудзь тэрміны, якімі мы карыстаемся, нам ужо былі растлумачаны; няслушнае таксама ці, прынамсі, двухсэнсоўнае сцверджанне, што мы не можам нічога казаць аб прадмеце мяркуючы, што разумеем сказанае, калі мы не маем ідэі прадмета. Бо часта мы разумеем асобныя найменні або ўзгадваем, што раней разумелі іх, але паколькі мы задавальняемся гэтым сляпым пазнаннем і недастаткова ўваходзім у аналіз паняццяў, то супярэчнасць, якая, магчыма, хаваецца ў фальшывым паняцці, застаецца намі не заўважанаю.
Г. В. Ляйбніц. Роздумы пра пазнанне, праўду і ідэі. Пераклад Л. Баршчэўскага паводле: https://la.wikisource.org/wiki/ Meditationes_de_cognitione,_veritate_et_ideis
ЖУЛЬЕН АФРЭ ДЭ ЛЯМЕТРЫ
Я ведаю, што малпа падобная да чалавека не аднымі толькі зубамі: гэта даводзіць параўнальная анатомія. Зрэшты, адных зубоў было дастаткова для Лінэя, каб змясціць чалавека ў шэрагу чатырохногіх (што праўда, на першым месцы). Але якою б вялікаю ні была кемлівасць малпы, чалавек істота найболып адораная ў разумовым дачыненні з іх усіх выяўляе нашмат большыя здольнасці да вучобы. He без падставы часам хваляць разумныя дзеянні жывёл, якіх у гэтым дачыненні можна параўнаць с чалавекам. I не меў рацыю датычна іх Дэкарт, які меў на гэта свае падставы. Але што б ні казалі, якія б цуды ні расказвалі пра жывёл, усё гэта не змяншае перавагі нашай душы; вядома, яна з таго самага паштэту і тае самае мадэлі вырабу; ды ўсё ж яна далёка не тае самае якасці, што душа жывёл. Дзякуючы гэтай якаснай перавазе чалавечай душы, дзякуючы лішку пазнання, што вынікае, відавочна, з будовы чалавека, ён і ёсць царом сярод жывёл і адзін толькі здольны да грамадскага жыцця, дзеля якога ягонаю працавітасцю вынайдзена мова, а ягонаю мудрасцю законы і норавы.
Мне застаецца толькі папярэдзіць пярэчанне, якое мне могуць выказаць. Калі ваш прынцып так могуць сказаць мне увогуле быў бы слушны, калі б патрэбы цела былі мераю розуму, то чаму ж да вядомага ўзросту, калі ў чалавека больш патрэбаў, чым у якую-небудзь іншую пару яго жыцця, бо чым бліжэй ён да моманту свайго нараджэння, тым хутчэй ён расце, у яго да такой ступені слаба развіты інстынкт, што без вялікага пастаяннага клопату пра яго ён бы немінуча загінуў; у той час як жывёлы, ледзьве толькі з’явіўшыся на свет, выяўляюць столькі прадбачлівасці, хоць, згодна з вашаю гіпотэзай і нават рэчаіснасцю, яны маюць вельмі мала патрэбаў?
Гэтае пярэчанне падасца малапераканаўчым, калі прыняць пад увагу той факт, што, з’явіўшыся на свет, жывёлы ўжо правялі значную частку свайго кароткага жыцця ва ўлонні маці; там яны фармуюцца нагэтулькі, што, напрыклад, ягня, не паспеўшы нарадзіцца, ужо бегае па лугах і скубе траву нароўні са сваімі бацькам і маці.
Час знаходжання ва ўлонні маці чалавечага плоду параўнальна менш працяглы: ён праводзіць у чэраве толькі 1/25 магчымай працягласці яго жыцця; паколькі, недастаткова сфармаваны, ён не можа думаць, то неабходна, каб яго органы мелі час здабыць моц і сілу, патрэбную дзеля атрымання інстынкту; прычына гэтага тая самая, паводле якой камень не змог бы выдаваць іскры, калі б не быў цвёрдым. Чалавек, народжаны больш голымі бацькамі і сам больш голы і далікатны, чым жывёла, не можа ў кароткі час набыць розум; справядлівасць патрабуе, каб, спазняючыся ў адным дачыненні, гэты розум забягаў наперад у іншым. Чалавек нічога не страчвае праз тое, што яму даводзіцца чакаць: прырода с лішкам узнагароджвае яго, даючы яму больш рухомыя і свабодныя органы.
Дзеля фарміравання розуму гэткага, як наш, патрабуецца больш часу, чым трэба прыродзе на фарміраванне розуму жывёл: трэба прайсці праз перыяд дзяцінства, каб дасягнуць розуму; трэба мець у мінулым усе недахопы і пакуты жывёльнага стану, каб атрымаць з іх тыя перавагі, што характарызуюць чалавека.
Нованароджанаму немаўляці было б недастаткова інстынкту жывёл дзеля пераадолення ўсіх нямогласцяў, што абступаюць яго калыску. Усе хітрасці жывёл пацярпелі б тут паразу. Дайце дзіцяці інстынкт, якім валодаюць найбольш развітыя жывёлы, і ён не зможа нават перавязаць сваю пупавіну і, тым больш, знайсці грудзі сваёй карміцелькі. Пакіньце жывёлам бездапаможнасць чалавека першых дзён пасля яго нараджэння, і ўсе яны праз гэта загінуць.
Я разгледзеў душу як частку натуральнае гісторыі адушаўлёных цел, але я не наважыўся б лічыць тэорыю паслядоўнага адрознення паміж душамі гэткаю ж новаю, як тую гіпотэзу, якою тлумачаць гэтую паслядоўнасць. Бо колькі філосафаў і нават тэолагаў прызнавалі ў жывёл душу?! На думку аднаго з тэолагаў, душа чалавека суадносіцца з душою жывёл гэтак жа сама, як душа анёлаў з душою чалавека і, калі ўзыходзіць вышэй, гэтак сама, як душа Бога з душою анёлаў.
Ж. А. дэ Ляметры. Чалавек-расліна. Пераклад
Р. Грудніцкага (Рэдакцыя паводле: https://fr. wikisource.org/wi ki/L’Homme_Plante).
ІМАНУЭЛЬ КАНТ
Уласна метафізічныя высновы ўсе сінтэтычныя. Трэба адрозніваць тыя, што належаць да метафізікі, ад уласна метафізічных. Сярод першых вельмі шмат якія ёсць аналітычнымі, але яны толькі служаць сродкамі для метафізічных высноў, якія цалкам ёсць мэтаю навукі і якія заўсёды сінтэтычныя. Бо калі пэўныя паняцці належаць да метафізікі да прыкладу, паняцце субстанцыі, то і высновы, што ўзнікаюць з простага раскладання гэтых паняццяў, таксама належаць да метафізікі, напрыклад, субстанцыяй ёсць тое, што існуе толькі як суб’ект
і г. д., і праз шматлікія аналітычныя высновы гэткага кшталту мы імкнёмся дасягнуць дэфініцыі паняцця. Паколькі, аднак, аналіз чыста інтэлектуальнага паняцця (гэткія ўтрымоўвае метафізіка) адбываецца не якім-небудзь іншым чынам, а толькі праз раскладанне ўсялякага іншага эмпірычнага паняцця (напрыклад, паветра гэта пругкае рэчыва, і гэтая пругкасць не знішчаецца ні праз якуюкольвечы вядомую нам ступень холаду); таму ўласна метафізічным ёсць толькі паняцце, а не метафізічная выснова; бо гэтая навука мае штосьці асаблівае і адметнае ў стварэнні іх ведаў a priori; якое такім чынам павінна адрознівацца ад таго, што лучыць метафізіку з усімі іншымі інтэлектуальнымі паняццямі: так, да прыкладу, тэза «ўсё, што ў рэчах ёсць субстанцыяй, нязменнае» ёсць сінтэтычнаю і менавіта метафізічнаю тэзаю.
Калі напачатку паводле пэўных прынцыпаў сабраць паняцці a priori, што ўтвараюць матэрыю метафізікі, тады раскладанне гэтых паняццяў будзе мець вялікае значэнне; яно нават можа быць пададзена адасоблена ад усіх сінтэтычных тэзаў, што складаюць саму метафізіку як асаблівая частка (так бы мовіць, philosophia definitiva), якая ўтрымлівае толькі аналітычныя, прыналежныя да метафізікі тэзы. Бо ў сапраўднасці гэтыя раскладанні не прыносяць істотнае карысці анідзе, акрамя метафізікі г. зн. у дачыненні да сінтэтычных тэзаў, што могуць быць утвораны з гэтых, раскладзеных напачатку паняццяў.