Уводзіны ў філасофію нарысы, тэксты

Уводзіны ў філасофію

нарысы, тэксты
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 332с.
Мінск 2019
148.63 МБ
Свядомы досвед адначасова і самая знаёмая рэч на свеце, і самая таямнічая. He існуе нічога болып непасрэднага за свядомасць, пра якую мы ведаем, але далёка не да канца зразумела, як узгадніць, замірыць яе з усім, што мы ведаем. Чаму яна існуе? Што яна робіць? Як гэта магло ўзнікнуць з кавалка шэрага рэчыва? Мы ведаем свядомасць нашмат глыбей, чым мы ведаем рэшту таго, што ёсць на свеце, але мы разумеем рэшту таго, што ёсць на свеце, нашмат лепш, чым мы разумеем свядомасць.
Свядомасць можа быць агаломшвальна інтэнсіўнаю. Гэта самы яскравы сярод феноменаў; няма нічога больш рэальнага для нас. Але яна можа быць да расчаравання бессэнсоўнаю: калі мы кажам пра свядомы досвед, добра вядома, што цяжка вызначыць яго прадмет. «Міжнародны слоўнік псіхалогіі (International Dictionary of Psychology, 1989) нават не спрабуе даць наўпроставую характарыстыку:
Свядомасць гэта валоданне ўспрыманнем, думкамі і пачуццямі; усведамленне чагосьці. Тэрмін немагчыма вызначыць, хіба што толькі калі ўжываць тэрміны, неканцэптуальныя без разумення таго, што азначае свядомасць. Шмат хто трапляе ў пастку блытаніны свядомасці з самасвядомасцю: каб быць свядомым, трэба толькі ўсведамляць вонкавы свет. Свядомасць гэта з’ява, якая захапляе, але пры гэтым няўлоўная: немагчыма вызначыць, штб гэта такое, штб яна робіць або чаму яна развівалася.
Без малага кожны, хто напружана думаў пра свядомасць, будзе адчуваць сімпатыю да гэтых адчуванняў. Свядомасць нагэтулькі нематэрыяльная, што нават гэтая абмежаваная спроба даць дэфініцыю можа быць аспрэчаная: магчыма, могуць існаваць неўсвядомленае ўспрыманне і думка, пра што сведчаць паняцці падсвядомага ўспымання і несвядомага мыслення. Што ёсць цэнтральным для свядомасці прынамсі, у самым цікавым сэнсе дык гэта досвед. Але гэта не ёсць дэфініцыяй. У найлепшым выпадку гэта высвятленне.
Спроба даць азначэнне свядомага досведу ў тэрмінах больш прымітыўных паняццяў бясплённая. Можна таксама паспрабаваць дэфініяваць матэрыю або прастору ў тэрмінах чагосьці больш фундаментальнага. Самае лепшае, што мы можам зрабіць, гэта даць ілюстрацыі ды характарыстыкі, якія знаходзяцца на адным узроўні. Гэтыя характарыстыкі не могуць быць кваліфікаваныя як праўдзівыя дэфініцыі праз іх імпліцытна колавы характар, але яны могуць дапамагчы вызначыць, пра што ідзе гаворка. Я мяркую, што кожны чытач мае рознага кшталту свой свядомы досвед. Калі ўсё пойдзе добра, гэтыя характарыстыкі дапамогуць зафіксаваць, што гаворка ідзе менавіта пра тыя, пра якія мы кажам.
Прадмет можа быць лепш за ўсё ахарактарызаваны як «суб’ектыўная якасць досведу». Калі мы нешта ўспрымаем, калі мы думаем і дзейнічаем, узнікае прычынна-выніковая сувязь і апрацоўка інфармацыі, але гэтая апрацоўка звычайна не адбываецца ў цемры. Ёсць таксама ўнутраны аспект, ёсць не-
шта накшталт кагнітыўнага агента. Гэты ўнутраны аспект свядомы досвед. Гатункі свядомага досведу могуць быць самыя розныя: ад яскравых колеравых адчуванняў да адчуванняў самых слабых фонавых пахаў; ад вострых боляў да няўлоўнага досведу думак на кончыку языка; ад будзённых гукаў да ўсёабдымнае велічы музычнага досведу; ад трывіяльнасці непрыемнага свербу да цяжару глыбока экзістэнцыяльнага страху; ад спецыфічнасці смаку мяты да ўсеагульнасці чыйгосьці досведу самасці. Усе яны маюць выбітную досведную якасць. Усё гэта выдатныя часткі ўнутранага жыцця розуму.
Мы можам сказаць, што нейкая істота свядомая, калі ёсць нешта, да чаго яна падобная, каб быць гэтай істотаю... Гэтак сама псіхічны стан усвядомлены, калі ёсць нешта, да чаго яно падобнае ў гэтым псіхічным стане. Інакш кажучы, мы можам сказаць, што псіхічны стан усвядомлены, калі ён валодае якасным адчуваннем асацыяванай якасцю досведу. Гэтыя якасныя адчуванні таксама вядомыя як якасці феномена, якія можна коратка назваць словам qualia. Праблема вытлумачэння гэтых якасцяў феномена гэта проста праблема вытлумачэння свядомасці. I гэта напраўду складаная частка праблемы розуму і цела.
Чаму наогул павінен быць свядомы досвед? Гэта галоўнае ў суб’ектыўным пункце погляду, але з аб’ектыўнага гледзішча гэта зусім нечакана. 3 аб’ектыўнага гледзішча мы можам распавесці гісторыю пра тое, як палі, хвалі ды часцінкі ў прасторава-часавай шматстайнасці далікатна ўзаемадзейнічаюць, прыводзячы да развіцця складаных сістэм гэткіх, як мозг. У прынцыпе няма ніякай глыбокай філасофскай таямніцы ў тым факце, што гэтыя сістэмы могуць апрацоўваць інфармацыю складанымі спосабамі, рэагаваць на раздражняльнікі са складаным тыпам паводзінаў і нават дэманстраваць гэткія складаныя здольнасці, як навучанне, памяць ды мову. Усё гэта моцна ўражвае, але метафізічна яно не збівае з тропу. Наадварот, існаванне свядомага досведу, як падаецца, з гэтага пункту погляду ёсць новаю асаблівасцю. Гэта не тое, што можна было б прадказаць толькі арыентуючыся на іншыя прыкметы.
Вось жа, свядомасць здзіўляе. Калі б усё, што мы ведалі, было фактамі фізікі, або нават фактамі пра дынаміку і апрацоўку інфармацыі ў складаных сістэмах, не было б пераканаўчай прычыны пастуляваць існаванне свядомага досведу. Калі б не было нашых наўпроставых доказаў у справе ад першае асобы, гэтая гіпотэза, здавалася б неабгрунтаванаю, магчыма, амаль што містычнаю. Разам з тым, мы ведаем непасрэдна, што існуе свядомы досвед. Пытанне палягае ў тым, якім чынам сумясціць гэта з усім, што мы ведаем?
Свядомы досвед ёсць часткаю свету прыроды, і, гэтак сама, як і іншыя прыродныя з’явы, ён патрабуе тлумачэнняў. Тут маюцца сама менш дзве асноўныя мэты тлумачэння. Першая і самая галоўная само існаванне свядомасці. Чаму існуе свядомы досвед? Калі гэта ўзнікае з фізічных сістэм, як яно падаецца імаверным, то як яно ўзнікае? Гэта выклікае пэўныя, больш канкрэтныя пытанні. Ці ёсць сама свядомасць фізічнаю, або яна проста спадарожнічае фізічным сістэмам? Наколькі пашырана свядомасць? Ці ёсць свядомы досвед, напрыклад, у мышэй?
Другая наша мэта гэты спецыфічны характар разнавіднасцяў свядомага досведу. Беручы пад увагу факт існавання свядомага досведу, мы задаём пытанне:
чаму індывідуальны досвед мае сваю асаблівую прыроду? Калі я расплюшчваю вочы і аглядаю свой офіс, чаму я маю гэткую разнавіднасць складанага свядомага досведу? На больш базавым узроўні, чаму чырвонае бачыцца так, а не гэтак? Падаецца імаверным, што гледзячы на чырвоныя рэчы гэткія, як ружы, чалавек мог бы мець тыя самыя колеравыя адчуванні, што ён мае, калі глядзіць на блакітныя рэчы. Чаму досвед бывае адным, а не іншым? Чаму. у сувязі з гэтым, мы маем адчуванне, што перад намі нешта чырванаватае, а не нейкае зусім іншага кшталту адчуванне гэткае, як гукі трубы?
Калі нехта націскае на «до» ў сярэдзіне клавіятуры піяніна, то ўзнікае складаны ланцуг падзей. Гук стварае вібрацыю ў паветры, і хваля рухаецца да майго вуха. Хваля апрацоўваецца і аналізуецца ў частотах унутры вуха, і сігнал адсылаецца ў слыхавую частку кары галаўнога мозгу. Тут адбываецца далейшая апрацоўка: вылучэнне пэўных аспектаў сігнала, катэгарызацыя і, у канчатковым выніку, рэакцыя. Усё гэта не так складана зразумець у прынцыпе. Але чаму гэта павінна суправаджацца досведам і, у прыватнасці, чаму яно павінна суправаджацца гэтым досведам, з яго характэрным насычэннем тонам і тэмбрам? Гэта два стрыжнявыя пытанні, на якія мы хацелі б даць адказ тэорыі свядомасці.
Урэшце, нам хацелася б, каб тэорыя свядомасці сама менш забяспечыла наступнае: яна павінна даваць умовы, пры якіх фізічныя працэсы ствараюць пачатак свядомасці, а для тых працэсаў, што выклікаюцца свядомасцю, яна павінна вызначаць, які менавіта досвед назапашваецца. I мы б хацелі, каб тэорыя вытлумачыла, якім чынам яна ўзнікае, гэтак што з’яўленне свядомасці здаецца зразумелым, а не магічным. Напрыканцы мы б хацелі, каб тэорыя дазволіла нам бачыць свядомасць як інтэгральную частку прыроднага свету. У цяперашні час, магчыма, складана зразумець, да чаго падобнаю павінна быць гэткая тэорыя, але без тэорыі такога кшталту нельга сказаць, што мы належным чынам асэнсоўваем, чым ёсць свядомасць.
Хацелася б тут таксама... звярнуць увагу на тэрміналогію. Тэрмін «свядомасць» неадназначны, калі браць пад увагу пэўную колькасць з’яваў. Раз-пораз ён выкарыстоўваецца для вызначэння кагнітыўных здольнасцяў гэткіх, як здольнасць да самааналізу або паведамлення пра свае псіхічныя станы. Часам гэтае слова выкарыстоўваецца як сінонім слова «абуджэнне». Бывае, што гэта цесна звязана з нашай здольнасцю засяродзіць увагу або добраахвотна кантраляваць свае паводзіны. Сяды-тады «ўсведамляць штосьці» зводзіцца да таго самага, што і «ведаць пра нешта». Усё гэта агульнапрынятыя варыянты выкарыстання тэрміна, але я ўжываю яго ў іншым сэнсе... Цяпер, калі я кажу пра свядомасць, я кажу толькі пра суб’ектыўную якасць досведу што значыць быць кагнітыўным агентам.
Дэвід Джон Чэлмерс. Свядомы розум.
Перакпад Л. Баршчэўскага паводле: Chalmers, David J. The Conscious Mind.
Oxford, N. Y„ 1996. P. 3-11.
VI. МЕТАД I МЕТАДАЛОГІЯ
Навуковыя метады. Пазнанне як спецыфічны від дзейнасці дзеля свайго ажыццяўлення патрабуе пэўных прыёмаў і аперацый, якія павінны забяспечыць дасягненне пастаўленых мэтаў. Гэта метадычныя сродкі пазнаўчай дзейнасці. Метад гэта сукупнасць разнастайных прыёмаў, аперацый і сродкаў практычнага і тэарэтычнага засваення рэчаіснасці. Метад павінен уключаць у сябе: а) сфармуляваную мэту; б) апісанне аб’ектыўнай сітуацыі, у межах якой вырашаецца практычная альбо тэарэтычная задача; в) працэдуру або пералік аперацый, якія неабходна ажыццявіць дзеля дасягнення мэты ў дадзеных умовах.
На ўзроўні штодзённай практычнай дзейнасці метад фарміруецца стыхійна і толькі пазней усведамляецца людзьмі. У сферы ж навукі метад фарміруецца свядома і мэтанакіравана. Навуковы метад толькі тады адпавядае свайму статусу, калі ён забяспечвае адэкватнае адлюстраванне ўласцівасцяў і заканамернасцяў прадметаў знешняга свету. Таму навуковы метад супадае з навуковай тэорыяй. Метад гэта тэорыя ў яе практычным ужытку. 3 аднаго боку, тэорыя ўяўляе сабой сістэму ведаў аб тым альбо іншым фрагменце свету, а з другога яна ж выступае і як сродак рашэння тэарэтычных задач, гэта значыць як метад.