Уводзіны ў філасофію нарысы, тэксты

Уводзіны ў філасофію

нарысы, тэксты
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 332с.
Мінск 2019
148.63 МБ
Гэтая патрэба ў фундаментальных дыялектызаваных паняццях, гэты клопат пра тое, каб падтрымліваць абмеркаванне дасягнутых вынікаў, гэтая пастаянная палемічная дзейнасць розуму не павінны ўводзіць нас у зман што да канструктыўнай актыўнасці філасофіі адмаўлення. Філасофія адмаўлення не ёсць жаданнем адмаўлення. Яна не ўтвараецца з духу супярэчнасці, які пярэчыць без доказаў і ўжывае цьмяныя слоўныя выкрунтасы. Яна не ўхіляецца сістэматычна ад усялякіх правіл. Наадварот, яна верная правілам унутры пэўнае сістэмы правіл. Яна не прымае ўнутранае супярэчлівасці. Яна ініцыіруе для добра вызначаных дзеянняў індукцыйны рух, які яе характарызуе і які вызначае перабудову ведаў на аснове пашырэння...
Філасофія адмаўлення тым болей не мае анічога агульнага з апрыёрнаю дыялектыкай. У прыватнасці, яна не можа па-сур’ёзнаму развівацца ў асяроддзі гегелеўскае дыялектыкі...
Адмаўленне павінна заставацца ў кантакце з першапачаткова засвоеным. Яно павінна пакідаць магчымасць дыялектычнага абагульнення. Абагульненне праз адмаўленне павінна ахопліваць тое, што адмаўляецца. Напраўду, увесь уздым навуковае думкі цягам апошняга стагоддзя апраўдвае такія дыялектычныя абагульненні пры засваенні таго, штб яны адмаўлялі. Гэтак, неэўклідава геаметрыя ўключае ў сябе геаметрыю Эўкліда; квантавая, не-ньютанаўская механіка ўключае ў сябе ньютанаўскую механіку; механіка хваль уключае ў сябе рэлятывісцкую механіку.
Гастон Башляр. Філасофія не. Пераклад Л. Баршчэўскага паводле: Bachelard, G. La philosophic du non. Paris, 1966. P. 99-100,123-127.
ПАВЕЛ ФЛАРЭНСКІ
Дыялектыка ёсць дотыкам да рэчаіснасці. He пра сімвалы рэчаіснасці, ім створаныя, апавядае філосаф, але самі сімвалы, у іх нараджэнні ад рэчаіснасці, паказвае. Ён не навучае, а перад намі выпрабоўвае рэчаіснасць. Дыялектыка гэта бесперапынны дослед з рэчаіснасцю, каб заглыбіцца ў паслядоўныя шыхты яе рэальнасці. Паводле Наймудрэйшага, «вока ніколі не насыціць зрокам, а вуха слыхам» (параўн. Экл. 1, 8). Гэтае ненасычальнае ўзіранне ў рэальнасць і гэтае ненасычальнае выслухоўванне яе слова ёсць дыялектыкай. Прабіваючыся наўскрозь абалонкі нашае суб’ектыўнасці, цераз змярцвелыя адклады нашага духу, думка філосафа ёсць заўсёднадасведчанаю думкаю, бо яна нязменна працуе не над сімваламі, як такімі, а толькі сімваламі над самою рэчаіснасцю. Пакуль яны поўныя жыцця, яны нясуць сваю пасаду; але калі, засыхаючы і мярцвеючы, як той восеньскі лісток, яны адпадаюць ад залатога дрэва жыцця, тады думка прарываецца і праз іх да новага судакранання з самім жыццём, і гэтак яшчэ і яшчэ. Навука здавольваецца адзінкавым досведам і, пабудаваўшы схему, абгарнуўшы яго схемаю, працуе над абгортвальнаю схемаю; філасофія шукае заўсёднанеўвядальнага досведу, і думка рухаецца сюды-туды ад сябе да жыцця і ад жыцця зноў да сябе. Гэты яе рух сюды-туды ёсць дыялектыкай, філасофскім метадам.
Павел Фларэнскі. Каля водападзелаў думкі. Пераклад Р. Грудніцкага паводле: Флоренскнй, П. А. У водоразделов мыслм. Т. 2. Москва, 1990. С. 131.
ТАДЭВУШ КАТАРБІНСКІ
...Метад, або сістэма паводзінаў гэта спосаб выканання складанага дзеяння, які палягае ў пэўным падборы і расстаноўцы яго складовых частак, прычым гэта спосаб, спланаваны і прыдатны для шматразовага паўтарэння.
Вызначаючы метад падобным чынам, мы, бадай, не разыходзімся са звыклым штодзённым разуменнем гэтага тэрміна і ў той жа час настойліва падкрэсліваем яго праксеалагічны характар. А паколькі само паняцце метаду належыць да сферы праксеалагічных паняццяў, то і магчымая навука пра віды метадаў, пра вартасці метадаў ды іх недахопы, г. зн. пастуляваная агульная метадалогія, знаходзіцца ў сферы перспектыў праксеолага і не ёсць выключна кампетэнцыяй логікі ў шырокім разуменні гэтага слова. Да цяперашняга часу атрымлівалася так, што пра метадалогію кажуць амаль выключна як пра складовую частку менавіта гэтай навукі, якая ахоплівае тэорыю формаў слушных высноў з пэўнымі дабудовамі. Адна з гэтых дабудоў (разам з семантыкай і разам з некаторымі праблемамі тэорыі пазнання) атрымала найменне і называецца або проста метадалогіяй, або метадалогіяй навук. Усё ж такі, без усялякіх сумневаў, можна не толькі разважаць згодна з такім, а не іншым метадам, не толькі развіваць навуку ды пісаць навуковыя працы лепш ці горш з пункту погляду адпаведнага метаду. Акрамя таго,
можна рабіць што-небудзь лепш ці горш з пункту погляду метаду, калі робіцца нешта болып-менш складанае, што ахоплівае больш чым адзін ізаляваны адвольны імпульс.
Але, несумненна, метадалогія навук, адна з дысцыплін-складнікаў логікі ў больш шырокім разуменні гэтага слова, ёсць прыватным выпадкам агульнай метадалогіі, а такім чынам, праксеалогіі. А ў гэтай якасці яна ёсць сферай магчымых ужыванняў яе абагульненняў. I калі, напрыклад, некаторыя знаўцы навуковых метадаў развіваюць ідэю аб удасканаленні гэтых метадаў, беручы пад увагу ашчаднасць паводзінаўу даследаваннях і выкладзе вынікаў даследаванняў, то яны якраз і займаюцца даследаваннямі, праксеалагічнымі паводле сваёй сутнасці, хоць і абмежаванымі пэўнымі галінамі разумовай працы як сферай іх ужывання.
Тадэвуш Катарбінскі. Трактат пра добрую працу. Пераклад Л. Баршчэўскага паводле: Kotarbinski, Т. Dziela wszystkie: Traktat о dobrej robocie.
Wroclaw, 2001. Str. 56-57.
ЛЮДВІГ ВІТГЕНШТАЙН
. ..Слушным метадам філасофіі быў бы наступны: не казаць нічога, акрамя таго, што можа быць сказана, г. зн. палажэнняў прыродазнаўства уласна кажучы, таго, што не мае нічога агульнага з філасофіяй, і пасля заўсёды, калі хто-небудзь захоча сказаць нешта метафізічнае, паказаць яму, што ён не надаў ніякага значэння пэўным знакам у сваіх высновах. Гэты метад быў бы незадавальняльным для нашага суразмоўцы апошні не адчуваў бы, што мы вучым яго філасофіі, але ўсё ж гэта быў бы адзіны бездакорна слушны метад.
Людвіг Вітгенштайн. Логіка-філасофскі
трактат. Пераклад Л. Баршчэўскага паводле: http://www.gleichsatz.de/b-u-t/ trad/witt.html
КАРЛПОПЕР
Метад, з дапамогай якога спрабуюць наблізіцца да вырашэння ўсіх праблем, звычайна адзін і той самы, гэта метад спроб і памыпак. Гэты самы метад, у сваёй аснове, выкарыстоўваецца і арганізмамі ў працэсе адаптацыі. Зразумела, што яго паспяховасць у велізарнай ступені залежыць ад колькасці і разнастайнасці спроб: чым больш мы робім спроб, тым больш верагодна, што адна з іх апынецца ўдалаю.
Мы можам апісваць значэнне гэтага метаду ў развіцці чалавечай думкі і асабліва філасофіі як прыватны выпадак метаду спроб і памылак. Мабыць, людзі часцей за ўсё рэагуюць на праблему двума спосабамі: яны або вылучаюць тэорыю і захоўваюць адданасць ёй як мага даўжэй (у выпадку памылковасці тэорыі
яны часам нават аддаюць перавагу смерці перад адрачэннем28), альбо змагаюцца супраць такой тэорыі, калі зразумелі яе слабасць. Гэтае змаганне ідэалогій якое, несумненна, можа быць растлумачана ў тэрмінах метаду спроб і памылак характэрнае для ўсяго, што можна назваць развіццём чалавечага мыслення. Выпадкі, у якіх яно адсутнічае, як правіла, маюць месца тады, калі за пэўную тэорыю або сістэму, нягледзячы ні на што, трымаюцца на працягу доўгага часу. Аднак знойдзецца вельмі няшмат прыкладаў (калі яны ўвогуле існуюць) развіцця мыслення, якое было б павольным, няўхільным, бесперапынным ды ішло б шляхам паступовага паляпшэння, а не шляхам спроб, памылак ды змагання ідэалогій.
Калі метад спроб і памылак развіваецца ўсё больш і больш свядома, то ён пачынае набываць характэрныя рысы «навуковага метаду». Гэты «метад» коратка можна апісаць наступным чынам. Сутыкнуўшыся з пэўнаю праблемаю, навуковец прапануе ў парадку гіпотэзы пэўнае рашэнне тэорыю. Калі гэтая тэорыя і прызнаецца навукаю, то толькі ўмоўна; і самая характэрная рыса навуковага метаду палягае акурат у тым, што навукоўцы не пашкадуюць сіл дзеля крытыкі і спраўджвання тэорыі, што абмяркоўваецца. Крытыка і праверка ідуць поруч: тэорыя паддаецца крытыцы з самых розных бакоў, і крытыка дазваляе выявіць тыя моманты тэорыі, якія могуць апынуцца хісткімі. Праверка ж тэорыі дасягаецца з дапамогаю як мага больш строгага выпрабавання гэтых хісткіх месцаў. Вядома, гэта зноў-такі варыянт метаду спроб і памылак. Тэорыі вылучаюцца ў якасці гіпотэз і грунтоўна спраўджваюцца. Калі вынік праверкі сведчыць аб памылковасці тэорыі, то тэорыя элімінуецца; метад спроб і памылак ёсць, у сутнасці, метадам элімінацыі. Яго поспех залежыць галоўным чынам ад выканання трох умоў, а менавіта: прапанаваныя тэорыі павінны быць досыць шматлікімі (і арыгінальнымі); яны павінны быць досыць разнастайнымі; праверкі, якія робяцца, павінны быць дастаткова строгімі. Такім чынам мы здолеем, калі нам пашанцуе, гарантаваць выжыванне самай аптымальнай тэорыі з дапамогаю элімінацыі менш аптымальных.
Карл Р. Попер. Што такое дыялектыка?
Пераклад Л. Баршчэўскага паводле: https://www.vordenker.de/ggphilosophy/ popper_what-is-dialectic.pdf
ТЭАДОР АДОРНА
.. .Утопіяй пазнання было б спрабаваць раскрыць непаняццевае пры дапамозе паняццяў, не прыпадабняючы ім гэта непаняццевае.
Падобнае паняцце дыялектыкі абуджае сумневы ў самой яго магчымасці. Праз актуалізацыю бесперапыннага руху ў супярэчнасцях, як уяўляецца, мож-
28 Гэтая дагматычная ўстаноўка на нязменную адданасць тэорыі мае важнае значэнне. He маючы гэткай скіраванасці, мы ніколі не змаглі б зразумець сутнасць тэорыі, мы адмовіліся б ад яе яшчэ перад тым, як з’явілася б рэальная магчымасць выявіць яе сілу. У выніку ніводная тэорыя ніколі не здолела б выканаць сваю ролю, якая палягае ў тым, каб парадкаваць свет, рыхтаваць нас да будучых падзей або прыцягваць нашу ўвагу да падзей, якія, калі б не было гэтай тэорыі, мы проста ніколі не навучыліся б назіраць. (Заўв. аўтара.)
на авалодаць татальнасцю духу і хай сабе, як заўсёды, і ў пераўтворанай форме можна спасцігнуць пакладзеную без усялякіх намаганняў ідэю тоеснасці. Дух, які ўвесь час рефлексуе пра супярэчнасці ў рэчы, павінен сам быць рэччу, калі ён неабходным чынам будуе гэтую рэч па форме супярэчнасці. Праўда, якая ў ідэалістычнай дыялектыцы фармулюецца датычна ўсякага адзінкавага як у сваёй адзінкавасці непраўдзівага, ёсць праўдаю цэлага; калі праўда не асэнсоўваецца загадзя, то дыялектычныя крокі, працэдуры ды этапы губляюць матывацыю і кірунак. Супраць гэтага можна запярэчыць наступнае: аб’ект духоўнага пазнання ў сабе ёсць у вышэйшай ступені рэальнай, антаганістычнай сістэмаю не толькі дзякуючы сваёй апасродкаванасці ў дачыненні да пазнаванага суб’екта, які і адкрывае сябе ў гэтай апасродкаванасці. Прымусовае «складанне» рэальнасці, якую ідэалізм спраецыраваў у сферу суб’екта і духу, можна павярнуць у адваротны бок. 3 гледзішча ідэалізму лішнім ёсць дапушчэнне, што аб’ектыўныя дэтэрмінанты духу, грамадства, з гэткім самым поспехам сукупнасць суб’ектаў ёсць тым жа, што і іх адмаўленне. У такой негацыі яны не пазнавальныя, нямоглыя і безуладныя; менавіта таму адмаўленне так адчайна аб’ектыўнае, а паняцце (як і ідэалізм у сваёй пазітыўнасці) недаацэньвае яго. Сістэма не ёсць сістэмаю абсалютнага духу; сістэма залежыць ад усіх тых, хто ёю распараджаецца, хто ніколі не зможа даведацца, наколькі гэтая сістэма ёсць сістэмаю іх саміх. Суб’ектыўная прэфармацыя матэрыяльнага грамадскага вытворчага працэсу, прынцыпова адрознага ад тэарэтычнай канструкцыі, складае яго непадзельнае тое, што не ў згодзе з суб’ектамі. Іх уласны розум, які несвядома, накшталт трансцэндэнтальнага суб’екта, праз абмен стварае тоеснасць, застаецца чымсьці несувымерным для суб’ектаў; розум яны прыводзяць да адзінага назоўніка: суб’ект аказваецца ворагам суб’екта. Папярэдняя ўсеагульнасць як праўдзівая, так і непраўдзівая, бо яна ўтварае той «эфір», які Гегель называе духам; непраўдзівая, бо яе розум яшчэ не ёсць такім, яе ўсеагульнасць гэта прадукт прыватных інтарэсаў. Таму філасофская крытыка тоеснасці выходзіць па-за межы філасофіі. Тое, што гэты выхад патрабуе чагосьці, што не ўкладаецца ў рамкі тоеснасці (паводле тэрміналогіі Маркса, выходзіць за рамкі спажывецкага кошту) азначае, што жыццё павінна працягвацца нават у рамках пануючых вытворчых адносінаў. Гэта і ёсць невымоўнае inneffabile29 ўтопіі. Утопія блытаецца ў тым, што было абяцана; што яна не можа рэалізаваць сама па сабе. У дачыненні да канкрэтнай магчымасці ўтопіі дыялектыка ёсць онталогіяй фальшывага, непраўдзівасці стану рэчаў. Сапраўднае становішча спраў у сістэме, гэтак як і ў супярэчнасці, далёка не свабоднае ад улады ўтопіі.