Уводзіны ў філасофію нарысы, тэксты

Уводзіны ў філасофію

нарысы, тэксты
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 332с.
Мінск 2019
148.63 МБ
Безумоўна.
Другая патрэба памяшканні пад жыллё, трэцяя вопратка і падобнае.
Гэтак яно ёсць.
А цяпер паглядзім, сказаў я, як нашае гаспадарства можа забяспечыць сябе гэтымі вялікімі патрэбамі: ці не так, што хто-небудзь будзе земляробам, іншы будаўніком, яшчэ іншы ткачом? Ці маем мы яшчэ дадаць сюды шаўца і яшчэ каго-небудзь з тых, што абслугоўваюць патрэбы нашага цела?
Зусім трапна.
Што найменей, гаспадарства павінна складацца з чатырох або пяці чалавек.
Выглядае гэтак.
Тады, што маюць яны рабіць? Ці кожны з іх павінен выконваць сваю працу з разлікам на ўсіх наогул? Напрыклад, земляроб, хоць ён адзін, ці павінен вырошчваць хлеб на чатырох, затрачваць у чатыры разы больш часу і працы ды выдзяляць іншым з таго, што ён вырабіў, а можа, не клапоцячыся пра іх, ён павінен вырабляць толькі чацвёртую долю гэтага хлеба, выключна для самога сябе, і затрачваць на гэта ўсяго толькі чацвёртую частку свайго часу, а рэшту ягонага часу тры часткі спажыць на пабудову хаты, выраб вопраткі, абутку і не клапаціцца пра іншых, але прадукаваць усё сваімі ўласнымі сіламі і выключна для самога сябе?
Я думаю, Сакрат, сказаў Адэймант, што ён павінен прадукаваць толькі ежу і не вырабляць нічога іншага.
Вельмі магчыма, адказаў я, што гэта будзе лепшы спосаб; і, чуючы, як ты выказваеш сваю думку, яі сам сабе ўсведамляю, што мы ўсе не ёсць аднолькавымі; існуюць натуральныя розніцы між намі; і людзі ўспрымаюць схільнасць да розных заняткаў. Ці не гэтак думаеш і ты?
Я думаю гэтак сама.
Дык што ж? Хто будзе лепей працаваць ці той, хто зоймецца кожным мастацтвам, ці той,хто толькі адным?
Той, хто зоймецца толькі адным.
Зразумела, як мне здаецца, і тое, што калі нехта страціць час, неадпаведным чынам выконваючы пэўную працу, ён згубіць добрую нагоду.
Зразумела.
Бо падаецца, што ніякая праца не захоча чакаць, пакуль у работніка знойдзецца свабодны час; наадварот, ён увесь час павінен надаваць ёй увагі, а не займацца ёю так, між іншага.
Абавязкова.
I калі гэтак, дык трэба зрабіць выснову, што ўсе рэчы прадукуюцца ў большай колькасці, лягчэй і з лепшаю якасцю, калі чалавек выконвае адну працу адпаведна сваім натуральным схільнасцям і займаецца ёю ў вызначаны час з канцэнтрацыяй свае ўвагі толькі на ёй.
Несумненна.
Таму, Адэймант, мы будзем патрабаваць болей як чатырох грамадзян. Бо ж земляроб не будзе майстраваць патрэбнае для яго добрае сахі ані гэтаксама вырабляць матыкі ці іншыя земляробчыя прылады. 3 іншага боку, і будаўнічы майстар не будзе для сябе рабіць інструмантаў працы, бо ж і ён патрабуе рознае з гэтага; гэтак сама яно і з ткачом, і з шаўцом.
Праўду кажаш.
Калі, зноў жа, цесляры, кавалі ды шматлікія іншыя майстры возьмуць удзел у нашым маленькім гаспадарстве, дык яно пачне разрастацца.
Напэўна.
Але нават калі мы дадамо валапасаў, аўчароў і тых, што даглядаюць быдла на пашы, і іншых пастухоў, каб земляробы мелі валоў для арання, будаўнікі разам з земляробамі упражное быдла для перавозкі грузаў, а ткачы і шаўцы шкуру і воўну, дык і тады гаспадарства нашае ўсё яшчэ не будзе вельмі вялікае.
Гэта праўда; але і не вельмі малым будзе гаспадарства, калі будзе ўсё гэта мець.
Але, сказаў я, закласці гэткае гаспадарства ў мясцовасці, дзе яно не патрабавала б давозу звонку, бадай што немагчыма.
Сапраўды немагчыма.
Тады мусяць быць іншыя людзі, якія будць завозіць з іншае краіны тое, што патрэбна.
Мусяць быць.
Але калі такі ўвозчык толькі тады не вернецца з пустымі рукамі, але з тым,
што тут патрабавалася, калі ён адсюль выйдзе не парожні, з даставаю таго, што там спадзяюцца атрымаць.
Гэтак і мне падаецца.
Такім чынам, трэба будзе прадукаваць дома не толькі тую колькасць, якая патрэбна для забеспячэння саміх сябе, але ў аднолькавай колькасці і якасці ўсё тое, што будуць патрабаваць тыя, што задавольваюць іхнія патрэбы.
Так, трэба будзе.
Тады спатрэбіцца болей земляробаў і рамеснікаў у нашым гаспадарстве.
Болей, сапраўды.
Гэтаксама трэба ўспомніць тых, што будуць займацца ўвозам і вывазам, якіх называюць купцамі. Ці не так?
Але.
Значыць, і купцы нам спатрэбяцца.
Вядома.
А калі спатрэбіцца весці заморскі гандаль, патрэбнымі будуць у значнай колькасці гэтаксама і мараходы, што ведаюць справу марскога плавання.
О так, у немалой колькасці.
Ну, а як яно будзе ў самім полісе? Як яны будуць праводзіць абмен уласнае прадукцыі? Забяеспячэнне гэтага абмену і было, як ты, напэўна, памятаеш, адной з галоўных мэтаў фарміравання людское супольнасці, якую мы і назвалі гаспадарствам.
Зразумела, шляхам куплі і продажу.
Таму яны будуць патрабаваць рынак і манету, каб зрабіць сабе магчымым абмен.
У кожным выпадку.
Калі земляроб ці хто-небудзь з рамеснікаў прынясе свой выраб на рынак і прыбудзе ў той час, калі не будзе з кім зрабіць абмен, дык ці не станецца так, што ён, седзячы на рынку, будзе траціць час, патрэбны яму для працы?
Зусім не, адказаў Адэймант. бо знойдуцца людзі, якія, бачачы гэта, прапануюць яму свае паслугі. У добра ўладжаных гаспадарствах гэта звычайна людзі слабыя целам і не прыдатныя ні да якое іншае працы; іхняя задача быць на рынку і даць грошы ўзамен за тое, што нехта хоча збыць ды атрымаць грошы ўзамен ад таго, хто хоча купіць.
Гэтая патрэба, сказаў я, стварае ў нас у горадзе дробных гандляроў. Ці ж «гандляр» не ёсць тым словам, якім мы называем таго, хто сядзіць на рынку і пасярэднічае ў куплі і продажы, тады як тых, хто вандруе па гарадах, мы называем купцамі?
Вядома.
Гэтаксама ёсць, як я думаю, яшчэ іншыя службісты (SiaKovoi), якія з прычыны іхніх духоўных вартасцяў не вельмі заслугоўваюць, каб быць прынятымі ў супольнасць, але яны валодаюць цялеснаю сілай, дастатковаю для выканання цяжкіх прац. Яны прадаюць унаймы сваю сілу і называюць аплатаю цану за гэты наём, таму, калі я не памыляюся, і называюць іх наймітамі. Ці не так гэта?
Вядома, так.
Для дапаўнення нашага гаспадарства, як відаць, патрэбныя і найміты.
I мне гэтак здаецца.
Дык ці ж не разраслося ў нас, Адэймант, гаспадарства ўжо гэтак, што можна яго лічыць дасканалым?
Бадай што.
Тады дзе ж у ім ёсць месца для справядлівасці і несправядлівасці? I ў чым з таго, пра што мы размаўлялі раней, яны ўзнікаюць?
Я асабіста, Сакрат, гэтага не бачу, сказаў ён. Хіба што ў нейкіх узаемадачыненнях саміх грамадзян?
Магчыма, што ты маеш рацыю, сказаў я, што найменей, трэба будзе прыгледзецца да жыцця гэтых людзей і не адступацца ад нашага доследу.
Платон. Палітэя (Дзяржава) II Плятон. Політэя.
3 сэрыі «Выбраныя дыялёгі». Пераклад Яна Пятроўскага. Гэйнсьвільл, Флярыда, 1981.
С. 20-22, 60-65. (Новая рэдакцыя).
АРЫСТОТЭЛЬ
IV	. 1. Дзяржаўны лад (лоХіТЕІа) гэта распарадак у галіне арганізацыі дзяржаўных пасад наогул, і перадусім найвышэйшае ўлады; улада паўсюдна здзяйсняе дзяржаўнае кіраванне (noXiTEupa), а гэта і ёсць дзяржаўным ладам. Напрыклад, у дэмакратычных дзяржавах найвышэйшая ўлада у руках народа; аднак у алігархіі, наадварот, яе ажыццяўляюць нешматлікія асобы; таму мы кажам, што дзяржаўны лад у іх розны. Так яно ёсць і ў дачыненні ла іншых выпадкаў.
2.	Варта пачаць з пытання: з якою мэтаю ўзнікла дзяржава і колькі разнавіднасцяў мае ўлада, якая кіруе чалавекам у яго грамадскім жыцці? Яшчэ на пачатку нашых разважанняў... было пазначана, што чалавек паводле сваёй прыроды істота палітычная, у сувязі з чым нават тыя людзі, якія нізвання не маюць патрэбы ва ўзаемадапамозе, падсвядома імкнуцца да сумеснага жыхарства.
3.	Зрэшты, да гэтага людзей падахвочвае і ўсведамленне агульнае карысці, бо на долю кожнага прыпадае ўдзел у боскім жыцці каХшс;); гэта пераважна і ёсць мэтаю як для аб’яднанай супольнасці людзей, гэтак і для кожнага чалавека паасобку. Людзі гуртуюцца і дзеля самога жыцця, умацоўваючы дзяржаўныя зносіны: бо, мабыць, і жыццё, узятае выключна як такое, мае ў сабе часцінку боскага, выключаючы хіба што толькі тыя выпадкі, калі занадта пераважаюць нягоды. Зразумела, што большасць людзей гатовая перажываць мноства пакутаў праз сваю цягу да жыцця, бо ў ёй самой па сабе заключаецца пэўны дабрабыт і натуральная асалода.
4.	Няцяжка адрозніць так званыя разнавіднасці ўлады; пра іх мы неаднаразова разважалі таксама ў творах, звернутых да шырокае публікі. Улада гаспадара над нявольнікам, хоць адно і тое ж карысна і для нявольніка ад нараджэння, і для гаспадара ад нараджэння, усё ж такі мае на ўвазе галоўным чынам карысць гаспадара, у той час як для нявольніка яна карысная пабочным чынам (калі гіне нявольнік, улада гаспадара над ім, відавочна, павінна перастаць існаваць).
5.	Улада ж над дзецьмі, над жонкаю і ўсім домам, якую мы наогул называем хатнягаспадарчаю ўладай, ажыццяўляецца або дзеля дабра падуладных, або дзеля супольнага дабра абодвух бакоў, але па сутнасці дзеля дабра падуладных, як мы гэта назіраем і ў выпадку медыцыны, гімнастыкі і мастацтваў наогул, якія толькі выпадкова могуць служыць таксама і дабру саміх тых, хто валодае гэтымі мастацтвамі. Бо нішто не перашкаджае кіраўніку палестры31 часам і самому прыняць удзел у гімнастычных практыкаваннях, гэтаксама як і стырнавы заўсёды ёсць таксама адным з мараплаўцаў. Кіраўнік палестры або стырнавы маюць на ўвазе дабро падпарадкаваных ім людзей, але яны атрымоўваюць сваю долю дабра, калі самі робяцца аднымі з іх: стырнавы адным з мараплаўцаў, кіраўнік палестры адным з тых, што займаюцца гімнастычнымі практыкаваннямі.
6.	Гэтаксама і ў выпадку палітыкі: там, дзе дзяржава заснавана на пачатках раўнапраўя і роўнасці грамадзян, грамадзяне лічаць, што яны павінны кіраваць па чарзе. Даўней гэтая патрэба мела натуральныя падставы; дзяржаўныя павіннасці выконваліся па чарзе, і кожны жадаў, каб, падобна да таго, як ён сам, знаходзячыся раней ва ўладзе, клапаціўся пра карысць іншага, так і гэты іншы, у сваю чаргу, меў на ўвазе яго карысць. Аднак у цяперашні час праз выгоды, звязаныя с грамадскай справаю і знаходжаннем ва ўладзе, усе жадаюць бесперапынна валодаць ёю, як калі б тыя, хто стаіць ва ўладзе, карысталіся пастаянным квітнеючым здароўем, нягледзячы на сваю хваравітасць; бо тады б таксама яны пачалі імкнуцца атрымаць пасады.
7.	Выснова тут відавочная: толькі тыя дзяржаўныя прылады, якія маюць на ўвазе агульную карысць, згодна са строгаю справядлівасцю, правільныя; тыя ж, якія маюць на ўвазе толькі карысць тых, хто кіруе усе хібныя і ўяўляюць сабою адхіленні ад правільных: яны заснаваныя на пачатках панавання, між тым як дзяржава гэта супольнасць свабодных людзей.