Уводзіны ў філасофію нарысы, тэксты

Уводзіны ў філасофію

нарысы, тэксты
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 332с.
Мінск 2019
148.63 МБ
Платон у сваім творы «Палітэя» слушна гаворыць: падобна да таго, як усякая празмерная якасць ператвараецца ў сваю процілегласць, так і некантраляваная свабода дэгенеруе ў неабмежаванае нявольніцтва. Калі грамадства дазваляе чалавеку не зважаць на закон і рабіць усё, што кожны хоча, яно гэтым самым патурае прыхамаці і сваволі мацнейшых і нясе рабства згалелым і нямоглым. Каб адшукаць падобны стан рэчаў, далёка хадзіць не трэба. Амаль усім даводзілася паспытаць гора ад нечага самачынства. Як часта жаўнеры, забыўшыся на свае абавязкі, скінуўшы путы ледзьве не ўсіх законаў, ляцяць на злом галавы туды, куды іх пацягне жарсць. За апошнія гады мы бачылі столькі забойстваў, столькі згвалтаваных жанчын, столькі абрабаваных маёнткаў і нават цэлых раёнаў, што большае плягі грамадства не магло б атрымаць нават ад ворага. I гэтыя ліхадзеі на ўвесь голас, не чырванеючы, заяўляюць, што маюць права на ўсё, бо яны вольныя, хаця ў сапраўднасці аказваюцца нікчэмнымі рабамі сваіх подлых жаданняў. Зрэшты, і самі яны церпяць несправядлівасць ад больш моцных.
Дык хай жа будуць як мага далей неразумныя памкненні тых, для каго свабода гэта неўтаймаваная вольнасць рабіць усё, што захочаш. Свабода заўсёды мае на мэце высакародныя ўчынкі і заўсёды спалучаецца са станоўчым ладам мыслення...
Каб свабода кожнага заставалася цэлай і непарушнай і каб ёю не злоўжывалі сквапныя, прагавітыя, несумленныя людзі, грамадствам былі вынайдзеныя сродкі гамаваць чалавечае сваволле і нахабства. Такімі сродкамі ёсць законы. Яны ўтрымліваюць нормы сумленнага выконвання абавязкаў, а таксама прадугледжваюць пакаранне тых, хто парушае гэтыя нормы. Так што калі нехта не захоўвае грамадскага парадку добраахвотна, яго прымушаюць зрабіць гэта пад пагрозай кары.
Няма ніякай свабоды там, дзе законы або адсутнічаюць, або, калі яны ёсць, то хутчэй каб патураць свавольству ліхадзеяў, а не яго стрымліваць. 3 гэтага ясна бачна, якая свабода патрэбная. А менавіта бяспечнае і без ніякага страху перад несправядлівасцю валоданне вышэй памянёнымі дабротамі, роўна як і разумнае, законнае карыстанне імі. Справядлівыя законы ўсяляк умацоўваюць грамадзянскую свабоду і нікому не дазваляюць злоўжываць дабротамі. Яны сцігуюць зламыснікаў, якія шкодзяць сваёй і чужой свабодзе. Бо ўсе парушальнікі справядлівых законаў і пастановаў не толькі падрываюць, але і душаць вольнасць
асобы. Калі яны чыняць гвалт, нявечаць чалавека альбо рабуюць маёмасць грамадзян, яны ёсць прыгнятальнікамі чужой свабоды. I яны губяць уласную свабоду, калі, аддаўшыся блуду і распусце, аказваюцца подлымі рабамі сваіх жаданняў і нявольнікамі злачынстваў...
Аднак у любым грамадстве законы акажуцца нічога не вартымі, калі будзе адсутнічаць дзейсны нагляд за іх выкананнем. Таму заўсёды і ва ўсякай грамадзянскай супольнасці ўпершую чаргу старанна абмяркоўвалі, каму даручыць кіраванне дзяржавай, каму даверыць дзяржаўную бяспеку, а таксама якая паўнамоцная ўстанова будзе сачыць за выкананнем законаў.
Ёсць некалькі спосабаў кіравання дзяржавай. Розныя народы ў залежнасці ад сваіх нораваў і звычаяў мелі розныя формы дзяржаўнасці. Паступова з іх вызначыліся тры асноўныя, якія адпавядаюць тром відам дзяржаўнай улады. Але сёння ў свеце амаль не знойдзеш іншай формы, апроч адной з тых трох, альбо, як вынік пэўных абмежаванняў, змешанай формы кіравання.
Калі найвышэйшая ўлада належыць аднаму чалавеку, а ўсе астатнія яму падуладныя, гэта манархічная форма праўлення. Пры арыстакратычнай форме ўладу чыняць аптыматы, ці знаць. Кіраванне грамадствам тады даручаецца некалькім найбольш выбітным асобам. Трэцяй формай з’яўляецца дэмакратыя, або народаўладдзе. Тут правяць ужо не манарх і не эліта, а народ. Усе грамадзяне маюць аднолькавыя магчымасці кіраваць грамадствам і роўныя правы як на заканадаўчую, так і на выканаўчую дзейнасць...
3	усяго сказанага няцяжка зразумець: ніякае грамадства не можа ганарыцца сапраўднаю свабодай, калі не ўсе яго грамадзяне жывуць адпаведна законам. Ніхто не будзе аспрэчваць, што ў чалавечай супольнасці, дзе адсутнічаюць прававыя нормы жыцця, якія прадугледжваюць пэўныя санкцыі супраць правапарушальнікаў, усе або прынамсі слабейшыя застаюцца ў рабскай прыгнечанасці. Аднак у розных частках свету заўсёды былі і ёсць шматлікія народы, якія, хоць і жывуць адпаведна з законнымі нормамі, але не могуць пра сябе сказаць, што цалкам вызваліліся ад няволі. Таму не без падставы ўзнікае патрэба даць слову «закон» азначэнне, каб у выніку скажонай інтэрпрэтацыі недасведчанымі яго не палічылі за інструмент прыгнёту...
Ніякая норма, якая па прыродзе сваёй не абапіраецца на дабро і справядлівасць, не можа мець у чалавечым грамадстве сілу закона. А сярод разнастайных людскіх дасягненняў ёсць нямала паняццяў, прадыктаваных чалавеку яго натуральным розумам і ўкладзеных у яго свядомасць самой прыродай, у прыватнасці: не гвалціць дзявочай нявіннасці, не квапіцца на чужое дабро і не замахвацца на жыццё. Але насуперак усеагульнаму досведу варварскі, дзікі народ парушыў натуральныя нормы чалавечнасці і ўвёў бязглуздыя, шкодныя для жыцця ідэі ў практыку абрадавых звычаяў. Тым не менш, яму не ўдалося зрабіць, каб гэтыя звычаі ператварыліся ў норму і набылі аўтарытэт закона. Урэшце яны выйшлі з ужытку і зніклі.
I ўсе законы, якія супярэчаць нармальнаму розуму, будуць выклікаць супраціў у грамадстве, аж пакуль іх, як гібельныя і разбуральныя, не адменіць сама ўлада або не скасуе, паўстаўшы, народ. Такім чынам, каб забяспечыць лю-
дзям сапраўдную свабоду і трывалы спакой, пад найменнем закона ў жыццё грамадзянскай супольнасці трэба ўводзіць толькі такія нормы, якія дыктуе розум і падказвае рацыянальная думка.
Ёсць нязменны, пастаянны закон прыроды: не чыніць ні над кім гвалту, кожнаму аддаваць ягонае і, як кажа Цыцэрон, стрымліваць сваю прагнасць, берагчы ўласнае і адводзіць ад чужога думкі, вочы і рукі. Калі жыццё асобы ў грамадстве абароненае ад забойства і здзеку і маёмасці чалавека не пагражае разрабаванне, то і ўвесь народ пачуваецца ў поўнай бяспецы. У такім грамадстве і сэнс салодкага слова «свабода» застаецца ўстойлівым і непарушным...
Нялёгка абмежаваць уладу, калі кожны імкнецца ўзвысіцца, каб закабаліць другога. Як слушна павучае Лівій, празмерная свабода, якая ператвараецца ў цяжар для слабейшых, аказваецца неўтаймоўнай і небяспечнай і для саміх самаўладцаў. А вось калі свабода абмяжоўваецца, яна карысная ўсім і асобнаму чалавеку, і грамадству. Паколькі ж, аднак, жадаць здаровага і шчаслівага грамадства лягчэй, чым яго пабудаваць, то пакінем гэта на Бога і мудрацоў...
Паводле Цыцэрона, свабода гэта, апроч усяго іншага, абавязак дзейнічаць разумна, справядліва, выконваць неабходнае і мець ясна азначаны жыццёвы шлях. Таму скаргі на ўціск свабоды будуць беспадстаўнымі, калі законы, насуперак жаданню скаржніка, змушаюць да высакародных, дабрадзейных учынкаў. Дзяржаўныя законы найлепшыя вартаўнікі свабоды. Яны, як настаўнікі, вучаць правільна весці ўсялякія справы. Розніца паміж беззаконнем і свабодай заключаецца ў тым, што беззаконнае дзеянне кіруецца толькі жаданнем бягучага моманту, а свабода стрымлівае безразважныя, аблудныя памкненні цуглямі розуму. 3 гэтай прычыны заканадаўцы павінны ўважліва прыглядацца да зместу законаў, каб пад аздобай свабоды, заснаванай на законах грамадства, у жыццё і норавы людзей не пранікла вераломнае самачынства. Такое магчыма, калі законы адыходзяць ад маральных правілаў, увасобленых у нашай свядомасці Богам, ці калі законы, якія накіроўваюць грамадзян на дабрачынныя дзеянні, адсутнічаюць увогуле...
Ніхто, бадай, не будзе аспрэчваць, што законы забяспечваюць цэласць і непарушнасць грамадзянскай свабоды і ствараюць умовы для агульнага дабрабыту, пры якіх кожны адчувае сябе абароненым ад ліхадзейства. Але нярэдка бывае, што і пасля законна вынесенага прысуду многія лічаць сябе пакрыўджанымі і пакаранымі беспадстаўна. Таму, каб законы, па сваёй сутнасці прызначаныя служыць апорай свабоды, не ўспрымаліся як інструмент крыўды і ліха, пры іх ужыванні трэба праяўляць вялікую асцярожнасць. Але нішто не можа служыць падставай, каб ганіць законы, заснаваныя на дабры і справядлівасці. Прычына таго, што законы, прызначаныя бараніць невінаватага, нясуць яму разарэнне і гібель, палягае, галоўным чынам, у зламыснасці або невуцтве суддзяў...
Многія знакамітыя філосафы дасціпна адзначалі, што амаль кожны закон мае хоць нейкую недасканаласць. Пры вялікай разнастайнасці чалавечай дзейнасці і ўсемагчымых яе абставінах ніводзін закон не можа быць бездакорным настолькі, каб не вымагаць ці настойліва не патрабаваць пэўнага свайго абмежавання. Часам суддзі, называючы сябе строгімі выканаўцамі пісанага закона ці проста па
недасведчанасці, аказваюцца няздольнымі вызначыць, штб ў той ці іншай справе найбольш адпавядае справядлівасці. I тады законы, закліканыя абараняць сумленнасць, робяцца небяспечнымі якраз таму, каму не павінны шкодзіць. Нездарма ў народзе з даўніх часоў ходзіць вядомая прымаўка: «Найвышэйшы закон найвышэйшая несправядлівасць». Гэтая прымаўка, якая ўзнікла з жыцця, стала вынікам памылак і махлярства суддзяў. Бо калі суддзя ў разгляданай справе не бярэ пад увагу асобу падсуднага і не ўлічвае іншыя акалічнасці, ён аказваецца не слугой правасуддзя, а служкам судзілішча, злоўжываючы аўтарытэтам законаў і чынячы несправядлівасць.
Андрэй Волян. Аб грамадзянскай, або палітычнай свабодзе. Пераклад У. Шатона. Мінск, 2009. С. 12, 17-18, 20-23, 26-28, 34, 51-52, 87-88,
ЛЕЎСАПЕГА
Бачылі тое ўсіх стагоддзяў людзі мудрыя, што ў кожнай рэчы паспалітай прыстойнаму чалавеку няма нічога даражэйшага за свабоду. А няволя так павінна быць агідная, што не толькі скарбамі, але і смерцю яе ад сябе адганяць абавязаны. А таму прыстойныя людзі не толькі маёмасці, але і жыццяў сваіх супраць кожнага няпрыяцеля выносіць не шкадуюць, каб пад іх жорсткую ўладу не патрапіць. А будучы пазбаўленымі свабоды сваёй, згодна з воляй і думкамі іх, як нявольнікі не хацелі жыць. Аднак ужо мала б і на тым было, каб чалавек ад няволі ад пабочнага няпрыяцеля быў свабодны, калі б дамашняга няпрыяцеля над сабой павінен быў цярпець. Тады той муштук, або цуглі, на стрымліванне кожнага нахабніка быў прыдуманы, каб, баючыся права, ад усякага гвалту і самавольства стрымліваўся, а з больш слабага і горшага не здзекаваўся і прыгнятаць яго не мог, бо для таго правы ўстаноўлены, каб багатаму і моцнаму не ўсё можна было рабіць. Як Цыцэрон казаў, што мы з’яўляемся нявольнікамі правоў для таго, каб карыстацца свабодай маглі. А калі ж прыстойнаму чалавеку нічога няма мілейшага за тое, калі ў айчыне сваёй, бяспечна жывучы, не баяцца, каб яго хто добрую славу яго зняславіць або целу і здароўю нанесці пашкоджанне, або таксама на ўласнай маёмасці яго пакрыўдзіць мог, тады нічому іншаму, толькі праву павінен быць удзячны, пры якім ад кожнага ў спакоі жыве і ніякага гвалту, паклёпу і крыўды для сябе не трывае таму, што тая мэта і вынік усіх правоў ёсць і павінны быць на свеце, каб кожны добрую славу сваю, здароўе і маёмасць у цэласці меў, а на тым усім ніякага ўрону не трываў. I тое ёсць наша свабода, якой усе мы між іншымі народамі хрысціянскімі хвалімся, каб пана, каб згодна з воляй сваёй, а не згодна з правамі нашымі кіраваў, над сабой не маем, а як славай добрапрыстойнай, так жыццём і маёмасцю свабодна карыстаемся. Таму, што хто-небудзь з трох тых рэчаў у чым нас пакрыўдзіў і па свайму капрызу, а не згодна з правамі нашымі, з нас здзекавацца асмеліўся, той ужо не панам нашым, але парушальнікам правоў і вольнасцей нашых быў, а мы стаць нявольнікамі яго былі б павінны. I правільна за праўду маем, за што Госпаду Богу ўдзячны, што пад уладай каралёў іх міласці