Уводзіны ў філасофію нарысы, тэксты

Уводзіны ў філасофію

нарысы, тэксты
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 332с.
Мінск 2019
148.63 МБ
32 «Кажуць, што мы ўсе маем аднолькавыя правы. Я не разумею, што такое аднолькавыя правы, калі існуе няроўнасць здольнасці або сілы і не існуе ніякае гарантыі, ніякае санкцыі». Рэйналь. Амерыканская рэвалюцыя.
характару дзяржаўнага ладу, непасрэдна вынікае, што задавальненні ім прыемныя, а пакуты ненавісныя, што задавальненне пажаданае, а пакутаў трэба пазбягаць. Таму будзе справядліва і разумна, каб гэтыя істоты спрыялі, наколькі гэта ў іх моцы, узаемнаму задавальненню і карысці. Некаторыя з задавальненняў болып высокага гатунку, чым іншыя, болып чыстыя і надзейныя. Слушна было б ім аддаваць перавагу.
3 гэтых простых пачаткаў можна вывесці сцверджанне пра маральную роўнасць людзей. Мы ўсе валодаем аднолькавай прыродаю, і тыя варункі, якія спрыяюць карысці аднаго чалавека, спрыяюць і карысці іншага. Нашы пачуцці і здольнасці аднолькавыя. Таму задавальненні ды пакуты павінны быць адны і тыя самыя ў кожнага. Мы ўсе надзелены розумам, мы здольныя параўноўваць, меркаваць і рабіць высновы. Таму ўдасканаленні, пажаданыя для аднаго, пажаданыя і для іншага. Мы здолеем быць прадбачлівымі ў дачыненні да саміх сябе і зрабіцца карыснымі адно аднаму ў той ступені, у якой можам узняцца над духам прымхаў. Тая самая незалежнасць, тая самая свабода ад усялякага прымусу, якая магла б стрымаць нас даць волю ўласным разуменням або выказваць ва ўсіх выпадках тое, што мы лічым слушным, прывядзе да ўдасканалення ўсіх людзей. Маюцца вядомыя магчымасці і вядомыя сітуацыі, найболып спрыяльныя для ўсіх чалавечых істот, і па справядлівасці іх трэба даць усім у кожным разе ў той меры, у якой гэта дапускаецца агульнымі ўмовамі.
Існуе сапраўды адна разнавіднасць маральнае няроўнасці, адпаведная фізічнай няроўнасці, якая ўжо была апісаная. Стаўленне да людзей, якое ім належыць, вызначаецца іх заслугамі ды іх цнотамі. He магла б стаць асяродкам мудрасці і розуму краіна, дзе б да дабрадзейных людзей пачалі ставіцца гэтак сама, як да іх ворага. Але ў сутнасці гэтае адрозненне зусім не знаходзіцца ў супярэчнасці з роўнасцю ў якім бы там ні было сэнсе, а толькі спрыяе ёй, і ў адпаведнасці з гэтым яно вядомае пад назваю «справядлівасць», прычым гэтае слова мае агульнае паходжанне са словам «роўнасць». Хоць у нейкім сэнсе апісаная ўмова ёсць адхіленнем ад роўнасці, але яна мае за мэту, тое самае, што і прынцып роўнасці, мэту, якая складае ўсю годнасць гэтага прынцыпу. Гэтае адхіленне толькі ўкладзе ў душу кожнага імкненне да спаборніцтва ва ўдасканаленні. Трэба толькі імкнуцца да таго, каб як мага паўней былі скасаваныя ўсе адвольныя адрозненні паміж людзьмі з тым, каб поле дзейнасці было бесперашкодна дадзена здольным і дабрадзейным. Мы павінны імкнуцца да таго, каб усім адкрыць роўныя магчымасці і аказваць усім аднолькавае спрыянне, аддаючы належнае агульнай цікавасці і прызнаючы рашэнні найлепшых...
[Пра ўласнасць]
Пытанне аб уласнасці ўяўляе сабою краевугольны камень, на якім стаіць увесь будынак палітычнае справядлівасці. У залежнасці ад таго, ці слушныя нашы ўяўленні пра яе, яны перашкодзяць або дапамогуць нам уявіць сабе наступствы ўстанаўлення простае формы грамадства без урада і адолець прымхі, дыктаваныя нам праз яго складаную форму. Нішто не здольна так моцна скажаць нашы
думкі і меркаванні, як памылковыя ўяўленні, што датычацца значэння багацця. Урэшце, эпоха, якая павінна пакласці канец сістэме прымусу і пакарання, вырашальным чынам звязана з тым, наколькі права ўласнасці будзе заснавана на справядлівых пачатках.
Бясконцая колькасць зусім непапраўных злоўжыванняў здзейснена пры кіраванні ўласнасцю. Кожнае з гэтых злоўжыванняў можна было б з вялікаю карысцю зрабіць аб’ектам асаблівага разгляду. Мы маглі б вывучыць прыклады ўціску, выкліканыя думкамі аб нацыянальнай велічы або ганарыстасцю ўладаў. Г эта прывяло б нас да слушнай ацэнкі рознага кшталту абкладання, якое адносіцца да нерухомасці або да гандлю і якое мае сваім аб’ектам прадметы неабходнасці або раскошы. Мы маглі б даследаваць злоўжыванні, якія далучыліся да камерцыйнай сістэмы ў выглядзе манаполій, хартый, патэнтаў, ільготных мытаў, урадавых забаронаў і заахвочванняў... Усе гэтыя даследаванні паказваюць велізарную важнасць гэтага прадмета. Вывучыўшы ўсё гэта, мы зразумелі б вялікае значэнне гэтых пытанняў. Аднак не будзем на іх спыняцца, а канец гэтай працы прысвяцім не якім-небудзь асобным злоўжыванням, звязаным з кіраваннем уласнасцю, але тым агульным пачаткам, якія ляжаць у яе падмурку і якія пры ўсёй сваёй памылковасці павінны разглядацца не толькі як крыніца пералічаных вышэй злоўжыванняў, але і мноства іншых, занадта шматлікіх і складаных для кароткага пераліку.
Прадмет, да якога належыць дактрына ўласнасці, гэта ўсе тыя рэчы, якія спрыяюць або могуць быць залічаны, каб прыносіць карысць ці задавальненне чалавеку, і якія не могуць быць інакш ужытыя да выкарыстання адною або некалькімі асобамі, чым праз пастаяннае або часовае выключэнне астатніх відаў. Да такіх рэчаў, у прыватнасці, належаць харчаванне, адзенне, жытло і мэбля.
Адносна гэтага непазбежна ўзнікаюць два пытанні. Хто мае права на выкарыстанне якога-кольвечы канкрэтнага артыкула гэткага кшталту? Хто той чалавек, у чыіх руках захаванне і распаўсюджванне любой колькасці гэтых артыкулаў будзе найбольш справядліва і выгодна здзейснена?
Адказ на першае з гэтых пытанняў просты, у адпаведнасці з прынцыпамі гэтае працы. Даказана, што справядлівасць ёсць правілам, якое стасуецца да ўсіх праблем чалавека. Яна абвяшчае пра кожны выпадак, які можа ўзнікнуць, і нічога не пакідае ў распараджэнні кароткачасовага капрызу. He існуе артыкула вышэйзгаданых відаў, які ў канчатковым выніку не зробіцца інструментам большае карысці ды шчасця ў адным індывідуальным спосабе ўжытку, чым у любым ініпым, які толькі можа быць вынайдзены. Гэта ўжытак, які ён павінен атрымаць.
Тут мы прыйшлі да таго разгляду тых разнавіднасцяў правоў, які быў наўмысна адкладзены ў больш раннім раздзеле гэтай працы.
Кожны чалавек мае права на пастаяннае валоданне правам у тых рэчах, карыстанне якімі было нададзена яму, і вынікам гэтага будзе большая колькасць выгодаў і задавальненняў, чым іх магло ўзнікнуць праз набыццё іх іншым спосабам.
...Гэта той самы прынцып, што і толькі што прад’яўлены, з невялікім змяненнем формы. Калі чалавек мае права на што-небудзь, ён мае права на
справядлівасць. Гэтыя тэрміны, паколькі яны звычайна выкарыстоўваліся ў маральным даследаванні, ёсць, дакладна і слушна кажучы, канвертавальнымі тэрмінамі.
Пасля таго, як мы разгледзелі ў цэлым пытанне пра асобу, якая мае права на выкарыстанне сродкаў выгоды або задавальнення, надышоў час перайсці да другога пытання пра чалавека, у руках якога захаванне і распаўсюджванне любога з гэтых сродкаў будзе найбольш справядлівым і выгодным. Паміж вытворчасцю любога тавару і яго спажываннем непазбежна павінен існаваць пэўны інтэрвал часу. Тыя рэчы, што неабходныя для адаптацыі чалавека ў грамадстве, не могуць быць атрыманыя без працы чалавека. Калі яны падыходзяць для яго выкарыстання, яны не дапускаюць, каб іх пакідалі на волю выпадку, а патрабуюць, каб іх захоўвалі на перыяд фактычнага спажывання. Яны не будуць, па-першае, трапляць у валоданне кожнага чалавека ў дакладнай прапорцыі, неабходнай дзеля ягонага спажывання. Хто ж тады павінен быць фактарам або каморнікам, які будзе сачыць за іх захаванасцю і кіраваць іх размеркаваннем?
Гэта, строга кажучы, пытанне аб уласнасці. Мы не называем чалавека, які выпадкова бярэ свой абед за маім сталом, уласнікам таго, што ён есць, хоць ён, у наўпроставым і відавочным сэнсе, ёсць тым, хто атрымлівае выгоду ад яго. Уласнасць мае на ўвазе пэўную нязменнасць вонкавага валодання і ўключае ў яе ідэю магчымага канкурэнта.
Пра тры ступені ўласнасці
Першая і самая простая ступень гэта тое, што я валодаю пастаянным правам у тых рэчах, карыстанне якімі было нададзена мне; большая колькасць выгодаў і задавальненняў будзе вынікам гэтага, чым іх магло ўзнікнуць праз набыццё іх іншым спосабам. Няма значэння ў гэтым выпадку, якім чынам я атрымаў у валоданне іх; адзінымі неабходнымі ўмовамі ёсць іх найвышэйшая карыснасць для мяне, і гэтае маё права на іх ёсць гэткім, як яно нададзена супольнасцю, у якой я жыву. Любы чалавек будзе несправядлівым, паводзячы сябе так, што шануе такія рэчы, якія б парушалі маю здольнасць карыстання імі, у той час калі карыстанне імі будзе для мяне сапраўды важным.
Ужо высветлілася, што адным з найбольш істотных правоў чалавека ёсць маё права на цярплівасць з боку іншых; не проста, што ім належыць устрымлівацца ад любых рэчаў, якія непасрэдным чынам могуць закранаць маё жыццё або маё валоданне паўнамоцтвамі, але што ім належыць устрымлівацца ад спробаў узурпаваць маё разуменне і належыць пакідаць мне пэўную аднолькавую сферу дзеля выказвання майго прыватнага меркавання. Гэта неабходна, паколькі для іх ёсць магчымым дапускаць памылкі, гэтаксама як і для мяне, бо дасягненне разумення ёсць істотным дзеля паляпшэння чалавека, і паколькі тыя боль і перашкоды, на якія я пакутую, гэткія самыя рэальныя, калі яны парушаюць, у маім толькі разуменні, тое, што мае значэнне для мяне, як калі б парушэнне было самым што ні ёсць відавочным. Адсюль вынікае, што звычайным парадкам ніводзін чалавек не мае права карыстацца маім жытлом, мэбляю або вопраткаю
ці харчамі шляхам тавараабмену або арандавання, не атрымаўшы на тое маёй папярэдняй згоды.
Другая ступень уласнасці гэта той абсяг, які даецца чалавеку прадукаваць вырабы сваёй вытворчасці, ці нават частку з іх, ужыванне якой не павінна надавацца яму самому. Ужо не раз было паказана, што ўсе правы чалавека, якія апісваюцца такім парадкам, пасіўныя. У яго няма права выбару распараджацца ўсім, што можа трапіць у яго рукі. Кожны шылінг яго маёмасці і нават кожнае, самае мінімальнае выкарыстанне яго ўлады было прадвызначана прадпісаннямі справядлівасці. Але ён адно толькі распарадчык... Нікому з людзей індывідуальна не надаецца права ўжываць прымус на любога іншага, бо гэта прывяло б да ўсеагульнай анархіі. Нікому з людзей калектыўна не надаецца права ўжываць неабмежаваны прымус, бо гэта прывяло б да ўсеагульнага рабства: да ўмяшальніцтва ўраду, так або іначай надзеленага неперадузятасцю, без сумневу, трэба звяртацца толькі ў выпадках, якія надараюцца рэдка, пры абсалютна пільнай неабходнасці.