Уводзіны ў філасофію
нарысы, тэксты
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 332с.
Мінск 2019
3 дапамогай такіх нягнуткіх рамак тэза пра «адзінства цывілізацыі» існуе і па сённяшні дзень. У параўнанні з перыядам жыцця асобнага індывіда перыяд жыцця цывілізацыі гэткі велізарны, што нельга і спадзявацца вымераць яго крывую, пакуль не апынешся на дастатковай ад яе адлегласці. А атрымаць гэтую перспектыву можна, толькі даследуючы памерлае грамадства. Гісторык ніколі не здолее цалкам вызваліцца ад грамадства, у якім жыве ён сам. Іншымі словамі, браць на сябе смеласць сцвярджаць, што цяпер існуе грамадства вынік чалавечай дзейнасці, значыць упарта трымацца слушнасці высновы, выключыўшы магчымасць яе спраўджвання. Але паколькі падобныя эгацэнтрычныя ілюзіі былі ўласцівыя людзям заўсёды, не варта шукаць у іх навуковую доказнасць.
Арналд Джозэф Тойнбі. Спасціжэнне гісторыі. Пераклад Л. Баршчэўскага паводле: Toynbee, A. J. A Study of History. N. Y., London, 1947. P. 36-38.
MAKC ГОРКГАЙМЕР
Для таго, хто здольны да тэарэтычнага мыслення, для ўсіх, хто надзелены сацыяльным чуццём, свет сёння прамаўляе выразнаю мовай. Разумець і нястомна фармуляваць яе задача філасофскае думкі, якая злучаецца з сацыялогіяй. I чым больш дакладна яна прамаўляе, утрымліваючы канкрэтныя парады, тым больш пэўна яна рэалізуецца на практыцы тымі, хто вучыцца, і тымі, хто дзейнічае. 3 абсалютнае вернасці навукі таму, што ёсць, высветляцца балючыя месцы, і не будзе патрэбы весці гаворку пра канкрэтныя мэты: яны будуць утрымлівацца ў тэорыі, што будзе з кожным крокам рабіцца болып чыстаю, бо ў кожным пазнанні ўтрымліваецца крытычны, звернуты ў рэчаіснае момант. Ён знікае толькі тады, калі пазнанне скажаецца і ператвараецца ў рэцэпт або ў прапаганду. Але пакуль яно трымаецца сваёй уласнай сутнасці, яно траціць характар простага сродку і здольнае зрабіцца гістарычнаю сілаю. Таму з часоў Платона філасофію немагчыма адлучыць ад палітыкі, і мы, нягледзячы на ўвесь песімізм, які ўнушае нам становішча ў свеце, і сёння можам усведамляць іх шчыльную ўзаемасувязь, а нават і еднасць.
Макс Горкгаймер. Да паняцця розуму.
Пераклад Л. Баршчэўскага паводле:
Philosophenlesebuch. Bd. 3. Berlin, 1991. S. 566-567.
ГЕРБЕРТ МАРКУЗЭ
Toe, што сёння пастаўлена на карту, гэта ідэя новай тэорыі чалавека не толькі як тэорыі, але і як спосабу існавання: ідэя ўзнікнення і развіцця жыццёвай патрэбы ў свабодзе і жыццёвых патрэбаў свабоды свабоды, якая больш не грунтуецца на дэфіцыце і неабходнасці адчужанай працы і не абмяжоўваецца імі. Развіццё якасна новых чалавечых патрэбаў выяўляецца ў выглядзе біялагічнай неабходнасці; яны ўяўляюць сабою патрэбы ў чыста біялагічным сэнсе слова. Бо сярод значнай часткі насельніцтва развітых капіталістычных краін, аб’екта маніпуляцый, патрэба ў свабодзе не ёсць жыццёва важнаю, неабходнаю патрэбаю або перастала быць ёю. Разам з гэтымі жыццёвымі патрэбамі новая тэорыя чалавека таксама мае на ўвазе ўзнікненне новай маралі ў выглядзе адмаўлення атрыманай у спадчыну юдэа-хрысціянскай маралі, якой дагэтуль вызначалася гісторыя заходняй цывілізацыі. Менавіта пераемнасць патрэбаў, што развіваюцца і задавальняюцца ў рэпрэсіўным грамадстве, зноў і зноў узнаўляе гэткае грамадства ў саміх індывідах. Індывіды ўзнаўляюць рэпрэсіўнае грамадства ў сваіх патрэбах, якія захоўваюцца нават падчас рэвалюцыі, і менавіта гэтая пераемнасць дагэтуль перашкаджала скачку ад колькасці да якасці свабоднага грамадства. Гэтая ідэя мае на ўвазе, што чалавечыя патрэбы носяць гістарычны характар. Усе чалавечыя патрэбы, уключаючы сэксуальнасць, ляжаць па-за межамі жывёльнага свету. Яны вызначаюцца гісторыяй і змяняюцца ў працэсе яе развіцця. I разрыў з пераемнасцю гэтых патрэбаў, якія ўжо ўтрымліваюць здушэнне сябе саміх, скачок да якаснага адрознення, уяўляе сабою не простае вынаходніцтва, а неад’емную ўласцівасць развіцця саміх прадукцыйных сіл. Гэтае развіццё дасягнула такога ўзроўню, пры якім яно сапраўды мае патрэбу ў новых жыццёвых патрэбах дзеля раскрыцця сваіх патэнцыйных магчымасцяў.
Якія ж тыя тэндэнцыі прадукцыйных сіл, што робяць магчымым гэты скачок ад колькасці да якасці? Перш за ўсё, гэта тэхнізацыя ўладарання, якая падкопвае сам падмурак уладарання. Паслядоўнае скарачэнне фізічнай працы ў вытворчым працэсе (працэсе матэрыяльнай вытворчасці) і яго замяшчэнне ва ўсё большай ступені разумоваю працай прыводзіць да канцэнтрацыі неабходнай грамадству працы ў класе спецыялістаў, навукоўцаў, інжынераў і г. д. Гэта азначае магчымасць вызвалення асобы ад адчужанай працы. Безумоўна, гаворка ідзе толькі пра тэндэнцыі, але тэндэнцыі, якія грунтуюцца на развіцці і далейшым існаванні капіталістычнага грамадства. Калі капіталізму не ўдасца скарыстацца гэтымі новымі магчымасцямі прадукцыйных сіл ды іх арганізацыі, прадукцыйнасць працы ўпадзе ніжэй за ўзровень, патрабаваны нормаю прыбытку. I калі капіталізм, прыняўшы пад увагу гэтае патрабаванне, усё ж працягне аўтаматызацыю, ён сутыкнецца з уласнаю ўнутранаю мяжою: крыніцы дадаванай вартасці, неабходнай для падтрымання абмену ў грамадстве, будуць вычарпаныя...
Калі адсутнічае жыццёвая патрэба ў скасаванні (адчужанай) працы, калі, наадварот, існуе патрэба ў захаванні і пашырэнні працы, нават калі яна губляе сваю грамадскую неабходнасць; калі няма жыццёвай патрэбы ў радасці, шчасці з чыстым сумленнем, а ёсць неверагодна ўбогая патрэба здабываць прыбытак з усяго,
што толькі можна; калі названых жыццёвых патрэбаў няма або яны задушаныя рэпрэсіўнымі патрэбамі, тады застаецца чакаць сапраўднага ператварэння новых тэхнічных магчымасцяў у новыя магчымасці прыгнёту з боку ўладаў.
Мы ўжо ведаем, што кібернетыка і кампутары могуць спрыяць усталяванню ўсебаковага кантролю над чалавечым існаваннем. Новыя патрэбы, якія ў сапраўднасці ёсць рашучым адмаўленнем існых патрэбаў, спачатку выяўляюцца ў выглядзе адмаўлення патрэбаў, якія падтрымліваюць існую сістэму панавання, і адмаўлення каштоўнасцяў, на якіх яны грунтуюцца: напрыклад, адмаўлення патрэбнасці ў барацьбе за існаванне (апошняя, паводле агульнага меркавання, неабходная, а ўсе ідэі або фантазіі, якія кажуць пра магчымасць спынення барацьбы за існаванне, гэткім чынам, супярэчаць згаданым натуральным і грамадскім умовам чалавечага існавання); адмаўлення патрэбы зарабляць на жыццё; адмаўлення прынцыпу прадукцыйнасці працы, канкурэнцыі; адмаўлення патрэбнасці ў знішчальнай, пагібельнай вытворчасці, непарыўна звязанай з разбурэннем; урэшце адмаўлення жыццёвай патрэбы ў крывадушным здушэнні інстынктаў. Такія патрэбы адмаўляліся б жыццёвай біялагічнаю патрэбаю ў свеце, якая сёння не ёсць жыццёвай патрэбаю большасці: патрэбаю ў спакоі, патрэбаю быць аднаму, сам-насам з сабою ці то з іншымі людзьмі, якіх кожны выбірае для сябе сам, патрэбаю ў прыгажосці, патрэбаю ў «незаслужаным» шчасці і ўсё гэта не проста ў выглядзе індывідуальных патрэбаў, але ў выглядзе грамадскай прадукцыйнай сілы, у выглядзе сацыяльных патрэбаў, што могуць быць актывізаваныя з дапамогай кіравання і распараджэння прадукцыйнымі сіламі.
Герберт Маркузэ. Канец утопіі.
Пераклад Л. Баршчэўскага паводле: http://www.irwish.de/PDF/Marcuse/ Marcuse-Das_Ende_der_Utopie.pdf
ФРЫДРЫХ АЎТУСТ ФОН ГАЕК
Вялікай мэтай барацьбы за свабоду стала роўнасць перад законам. Такая роўнасць паводле правілаў, устаноўленых дзяржаваю, можа дапаўняцца роўнасцю правілаў, якіх людзі добраахвотна трымаюцца ў дачыненнях паміж сабою. Гэтае пашырэнне прынцыпу роўнасці на правілы маралі і грамадскіх паводзінаў ёсць галоўным зместам таго, што звычайна называецца дэмакратычным духам, а магчыма, такі яго аспект, які з найбольшай дзейснасцю згладжвае няроўнасці, што нясе з сабою свабода.
Роўнасць перад агульнымі палажэннямі закона і правіламі паводзінаў, аднак, адзіны від роўнасці, які спрычыняецца да свабоды, і адзіны від роўнасці, які можна забяспечыць, не парушаючы самой свабоды. Свабода не толькі не кранаецца ўсялякага іншага віду роўнасці, але ў асобных выпадках нават павінна нараджаць няроўнасці. Гэта абавязковы вынік і частка абгрунтавання асабістай свабоды: калі б праявы асабістай свабоды не дэманстравалі, што некаторыя спосабы жыцця больш удалыя параўнальна з іншымі, тады б шмат якія аргументы на яе карысць можна было аспрэчыць.
He таму, што ўрад дапускае, быццам усе людзі фактычна роўныя, і не таму, што ён спрабуе зрабіць іх роўнымі, але дзеля свабоды неабходна, каб урад ставіўся да ўсіх людзей аднолькава. Гэты аргумент не толькі прызнае, што ўсе людзі вельмі розныя, але і моцна апіраецца на гэтае дапушчэнне. Ён настойвае, што асабістыя адрозненні не апраўданне таго, каб урад ставіўся да людзей па-рознаму. Ён супраць адрозненняў у стаўленні ўрада да людзей, якія неабходныя, калі фактычна зусім розным асобам трэба забяспечыць аднолькавае становішча ў жыцці.
Сучасныя абаронцы большай матэрыяльнай роўнасці звычайна адмаўляюць, што іх патрабаванні грунтуюцца на дапушчэнні фактычнай роўнасці людзей. Тым не менш, па-ранейшаму многія вераць, што гэта галоўная падстава для такіх патрабаванняў. Нішто, аднак, не можа быць больш згубным для патрабавання аднолькавага стаўлення, чым абгрунтаванне яго відавочна няправільным дапушчэннем пра фактычную роўнасць усіх людзей... Сутнасць патрабавання да роўнасці перад законам у тым, што да людзей трэба ставіцца аднолькава, хоць яны і розныя...
3 таго факта, што людзі вельмі розныя, вынікае: калі мы будзем ставіцца да іх аднолькава, сцвердзіцца няроўнасць іхняга сапраўднага становішча, і адзіным спосабам забяспечыць ім роўнае становішча магло б быць толькі рознае да іх стаўленне. Значыць, роўнасць перад законам, якой патрабуе свабода, прыводзіць да матэрыяльнай няроўнасці...
Мы не супраць роўнасці ўвогуле. Але так здараецца, што патрабаванне роўнасці гэта надуманы матыў бальшыні тых, хто хоча навязаць грамадству штучную мадэль размеркавання. Мы выступаем супраць усіх спробаў навязаць грамадству ўсялякую наўмысна абраную мадэль размеркавання, хоць бы яна і была прадыктаваная меркаваннямі роўнасці ці няроўнасці. Мы, сапраўды, бачым, што многія з тых, хто патарбуе пашырэння роўнасці, насамрэч патрабуе не роўнасці, а размеркавання, якое болып адпавядае чалавечым уяўленням пра індывідуальныя вартасці, іх жаданні такія ж несувымерныя са свабодаю, як і больш жорсткія эгалітарныя патрабаванні.