Уводзіны ў філасофію нарысы, тэксты

Уводзіны ў філасофію

нарысы, тэксты
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 332с.
Мінск 2019
148.63 МБ
Падобныя спадзяванні відавочна беспадстаўныя: бо прыналежнасць да агульнай «мадэрнай кандыцыі» не перашкаджала знішчальным войнам у Еўропе. I «культуралісцкая» трактоўка «множных сучаснасцяў» заслугоўвае крытыкі не толькі за свой прыўкраснадушны ідэалізм, але і за тое, што пераадоленне ўніверсалізацыі заходняга досведу «сучаснасці» тут было хутчэй абвешчана, чым паслядоўна ажыццёўлена: за культурнымі адрозненнямі мноства «сучаснасцяў» ўгледжваецца цывілізацыйная аднастайнасць «праграмы сучаснасці» як такой, пазітыўны змест якой непазбежна пішацца па заходнім узоры. У сувязі з гэтым можна казаць пра міжвольную ідэалагічнасць «культуралісцкай» версіі канцэпцыі «мноства сучаснасцяў» па аналогіі з тым, як пропаведзь мультыкультуралізму апынаецца завуаляваным прызнаннем універсальнай значнасці і аўтарытэтнасці ліберальных эканамічных і палітычных прынцыпаў.
Нам уяўляецца, што адну з магчымасцяў для вызвалення ідэі «мноства сучаснасцяў» ад латэнтнага заходніцтва адкрывае больш карэктнае ўспрыманне паняццевага інструментарыя Кастарыядзіса: у канцэпцыі апошняга «культуры» адпавядае не «сацыяльнае ўяўнае», а «сімвалічнае». Непасрэдным чынам мы су-
39 Sachsenmeier, D. Multiple Modernities the Concept and Its Potential II Sachsenmeier, Eisen­stadt, Riedel, op. cit., p. 58.
тыкаемся з сімвалічным у выглядзе мовы, але ў больш шырокім сэнсе, мяркуе Кастарыядзіс, кожнае грамадскае аб’яднанне (і супольнасьць у цэлым як татальны інстытут) уяўляе сабой сімвалічную сетку сістэму, якая складаецца ў аднясенні сімвалаў (якія азначаюць) да дэфініяваных (уяўленняў, парадкаў, загадаў або пабуджэнняў што-небудзь рабіць ці не рабіць, вынікаў дзеяння) і ў надзяленні гэтых адносінаў значнасцю, так што яны становяцца абавязковымі для той ці іншай групы. Падобная трактоўка яшчэ прадстаўляе сабой больш-менш свабодны пераказ ідэй Леві-Строса. Арыгінальнасць уласнай пазіцыі Кастарыядзіса палягае якраз у дапаўненні сімвалічнага сацыяльным уяўным. Неправамерна разглядаць значэнне толькі як вынік адрозненняў паміж знакамі; сапраўды, інстытуты існуюць толькі ў сімвалічных сістэмах і праз іх, але самі сімвалічныя сістэмы ўтвараюцца і трансфармуюцца гісторыяй. Таму пытаннем першараднай значнасці з’яўляецца пытанне пра гістарычнае ўзнаўленне сімвалічных сістэм, якое адсылае да сацыяльна ўяўнага як да таго элементу, які «з’яўляецца тварэннем пэўнага гістарычнага перыяду, яго ўнікальнай манерай жыць, бачыць, праводзіць уласнае існаванне, мець уласны свет і будаваць свае адносіны з гэтым светам, першасны структуравальны кампанент. ..»40. Уяўнае і сімвалічнае маюць на ўвазе адно аднаго: уяўнае складае прыроду сацыяльна-сімвалічных сістэм, а сімвалічнае надзяляе ўяўнае целам грамадскага існавання.
I як бы ні ставіцца да спробы Кастарыядзіса ўкараніць уяўнае ў спекулятыўнай анталогіі «магмы», варта канстатаваць, што ідэя «сацыяльнага ўяўнага» (апорная для канцэпцыі «мноства сучаснасцяў») выводзіць за межы «культуры» і адсылае да крэатыўнага («таго, які ўсталёўвае») складніку «грамадска-гістарычнага». У кантэксце нашых пошукаў прынцыповае значэнне мае тая акалічнасць, што ідэя аўтаноміі вызначаецца Кастарыядзісам менавіта праз рэфлексіўную актуалізацыю гэтага ўяўнага вымярэння пасродкам «палітыкі». Пра «палітыку» ва ўласным сэнсе слова, мяркуе ён, можна казаць толькі тады, калі: 1) наяўны інстытут грамадства радыкальна ставіцца пад пытанне, 2) дзякуючы гэтаму эксплікуецца (заўсёды толькі часткова) крэатыўнае вымярэнне «грамадска-гістарычнага» і яго ўзаемадзеянне з наяўнымі інстытутамі, 3) у рэфлексіўна празрыстай калектыўнай дзейнасці ажыццяўляецца пераўсталяванне грамадства.
Дасягнуўшы гэтага пункта, мы рызыкнем перайсці ад пачцівага прайгравання тэзісаў Кастарыядзіса да радыкальнай пераінтэрпрэтацыі (па сутнасці, «перакульвання») яго тэарэтычнай пазіцыі. Растлумачым: ідэя ўяўнага як крыніцы, якая напаўняе значэннямі сацыяльна-сімвалічныя сеткі інстытутаў і тым самым спараджае своеасаблівы свет таго ці іншага грамадства, сапраўды, адкрывае перспектыву тэарэтычнага асэнсавання нерэдукаванай разнастайнасці таварыстваў іабсалютнаапраўданазадзейнічаеццаўрамках канцэпцыі«мноствасучаснасцяў». Але пры гэтым у пазіцыі Кастарыядзіса прысутнічае відавочны дысананс паміж эмпірычнай прадуктыўнасцю ідэі разнастайнасці сацыяльных уяўных і вельмі абмежаваным выкарыстаннем гэтай ідэі: па сутнасці, толькі для таго, каб аб-
40 Castoriadis, С. The Imaginary Institution of Society. Cambridge: Polity Press, 1987. P. 145.
грунтаваць замену дэтэрмінісцкай сацыяльнай анталогіі на індэтэрмінісцкую метафарычную анталогію «магмы», настолькі ж «трансцэндэнтальную», як і яе папярэдніца. Ідэя множнасці ўяўных застаецца ў Кастарыядзіса абстрактнай і пустой, таму што працуе толькі як аксіяматычны адпраўны пункт для ўвядзення «анталогіі тварэння», але ад апошняй ужо немагчыма перайсці да вывучэння сапраўднай сацыяльнай разнастайнасці ў канкрэтных абставінах геаграфічнай прасторы і гістарычнага часу41.
Але калі менавіта «онталагічнае насланнё» блакуе даследніцкую рэалізацыю плённай ідэі, то чаму б не вызваліцца ад яго, пазбаўляючы канцэптуальную мадэль Кастарыядзіса фундаменталізму і заадно інвертаваць лагічную паслядоўнасць яе разгортвання? У яго гэтая паслядоўнасць такая: 1) магма; 2) сацыяльнае ўяўнае (крэатыўны элемент грамадства, «які ўсталёўвае»); 3) аўтаномія (рэфлексіўнае прысваенне ў «палітыцы» ананімнай крэатыўнасці, якая ўсталёўвае грамадскія формы); 4) гетэранамія адчужаны стан грамадства: такое ўтойванне крэатыўнасці за ўсталяванай формай грамадства, пры якім чалавечыя калектывы не пазнаюць ва «ўяўленых» інстытутах свае ўласныя прадукты і практычна суадносяцца з імі як з квазіпрыроднай рэальнасцю.
Калі мы адмаўляемся ад анталагічнага «фундавання» сацыяльнага ўяўнага ў «магме», памятаючы пры гэтым пра непрымальнасць яго ўвагі да культуры, то прыходзім да высновы пра тое, што сацыяльнае ўяўленне фундуецца «палітыкай» гістарычна і геаграфічна канкрэтным пераўсталяваннем грамадства. Падобнае пераўсталяванне, па-першае, ніколі не з’яўляецца поўным і ўсёабдымным: яго маштаб і межы вызначаюцца апазнаннем пэўных рыс і складнікаў наяўнай формы жыцця як складнікаў грамадскай «гетэранаміі». Па-другое, яно з’яўляецца рэфлексіўным у тым сэнсе, што кіруецца нарматыўнай ідэяй аўтаноміі. Адсюль вынікае выснова, важная для мэтаў нашага пошуку: ідэя аўтаноміі, якая з’яўляецца ключавой характарыстыкай «сучаснасці», не мае ўніверсальнага зместу і сама па сабе фармальная (хоць розныя напаўненні гэтай ідэі цалкам могуць мець «сямейнае падабенства»). Нарматыўны гарызонт «палітыкі» (праекта аўтаноміі) вызначаецца ад адваротнага у залежнасці ад таго, што апазнаецца як гетэранамія ў канкрэтных абставінах. Прапанаваная трактоўка, на нашу думку, дазваляе больш паслядоўна праводзіць ідэю прынцыповай разнастайнасці «сучаснасцяў».
Уладзімір Фурс. Беларускі праект «сучаснасці»?
Пераклад Евы Гілевіч. Друкуецца паводле:
Код прысутнасці: анталогія беларускага мыслення 2000-2015. Мінск, 2016. С. 196-205.
41 Ср.: Gaonkar, op. cit., р. 9.
VIII.	ФІЛАСОФІЯ НАВУКІ
Значэнне навукі для сённяшняга свету. Прагрэс навукі, яе відавочная сацыяльна-практычная каштоўнасць, дакладнасць яе фактаў, яснасць гіпотэз і іх практычнае пацвярджэнне, бясспрэчнасць вынікаў навуковага пазнання фарміравалі перакананне, што навука неабмежаваная ў сваіх магчымасцях і здольная вырашыць усе сацыяльныя праблемы, якія паўстаюць перад чалавекам. Толькі навука дае нам дакладныя і аб’ектыўна-змястоўныя веды пра свет і чалавека і толькі ў навуцы мы адкрываем сапраўдныя іх вобразы. Навука, такім чынам, становіцца не толькі сродкам пазнання, але і светапоглядам. Навука тым больш навука, чым менш у ёй метафізікі. Таму і філасофія, калі яна хоча апраўдаць сваё існаванне, павінна адмовіцца ад спекуляцый і стаць сродкам класіфікацыі фактаў і законаў. Яна павінна грунтавацца на фактах і законах навукі і не прэтэндаваць на пазнанне таго, што ляжыць па-за імі.
Але гісторыя навукі пераканаўча паказвае, што прынятыя ў ёй метады і працэдуры вельмі рэдка адпавядалі ідэалу самакрытыкі. Навука ў сваім гістарычным развіцці праходзіць тры стадыі: дапарадыгмальную, парадыгмальную (нармальную) і экстраардынарную (пазапарадыгмальную навуку стадыі навуковай рэвалюцыі). На першай стадыі навука ўяўляе сабою эклектычнае спалучэнне разнастайных узаемнасупярэчлівых гіпотэз і навуковых груповак. Ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі ствараюцца шматлікія мадэлі рэальнасці, з ліку якіх на пэўным этапе развіцця вылучаецца адна тэорыя як узор навуковага рашэння тэарэтычных задач, а яе фундаментальныя прынцыпы, метады і каштоўнасці, якія безумоўна падзяляюцца навуковай супольнасцю, утвараюць парадыгму. Яна задае тып аб’ектаў ды спосабы іх пазнання і адначасова адкідае ўсе факты і тэорыі, якія ёй супярэчаць. На гэтай стадыі нармальнай навукі адбываецца збор фактаў, правядзенне эксперыментаў на падставе і ў адпаведнасці з дамінантнай парадыгмай, пашырэнне межаў яе прымянення, спробы рашэння невырашаных праблем. Гэта перыяд нармальнага развіцця навукі, калі асноўныя заканамернасці аб’екта адкрытыя ды асэнсаваныя і калі ажыццяўляецца назапашванне ведаў і пошук межаў, у якіх гэтыя заканамернасці дзейнічаюць. Тут і адкрываюцца «анамальныя» з’явы, якія не ўпісваюцца ў прынятую парадыгму. Гэта нараджае крызіс навуковай тэорыі, выклікае навуковую рэвалюцыю, у працэсе якой навука прыходзіць да новага творчага сінтэзу і фармулёўкі новай парадыгмы.
Адпаведна ідэалогіі пазітывізму ў сваім гістарычным развіцці чалавечае пазнанне праходзіць тры стадыі: тэалагічную, метафізічную і пазітыўную. На тэалагічнай стадыі ўсе рэчы і падзеі разглядаюцца і знаходзяць сваё тлумачэнне з пункту погляду звышпрыроднай волі, якая праяўляецца ў фетышызме, політэізме і монатэізме. На метафізічнай стадыі, што працягвалася да канца сярэдневякоўя, знешняя воля як прынцып тлумачэння прадметаў саступае мес-
ца абстракцыям розуму, якім надаецца аб’ектыўная рэальнасць. На пазітыўнай стадыі адкідаецца як воля аб’екта, гэтак і аўтарытэт суб’екта, а навука скіроўвае сваю ўвагу на назіранне за пастаяннымі і паслядоўнымі зменамі пэўных з’яваў і адкрыццё на гэтай аснове непарушных законаў іх станаўлення. Усё сказанае адносіцца не толькі да навук прыродазнаўчых, але і да грамадскіх.