• Газеты, часопісы і г.д.
  • Уводзіны ў філасофію нарысы, тэксты

    Уводзіны ў філасофію

    нарысы, тэксты

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 332с.
    Мінск 2019
    148.63 МБ
    Фрыдрых Аўгуст фон Гаек. Канстытуцыя свабоды.
    Пераклад пад рэдакцыяй В. Вайткевіча II Анталогія сучаснай палітычнай філасофіі.
    Мінск, 1999. С. 93-95.
    ЭРЫХ ФРОМ
    Які ж наш падыход... да разумення чалавечага базіса культуры? Перш чым адказаць на гэтае пытанне, дарэчы будзе нагадаць асноўныя інтэрпрэтацыі, якія адрозніваюцца ад нашай.
    1.	«Псіхалагічны» падыход, характэрны для мыслення Фройда, згодна з якім культурныя з’явы абумоўлены псіхалагічнымі чыннікамі, якія маюць свае карані ў інстынктыўных памкненнях; на гэтыя памкненні грамадства ўплывае толькі спрабуючы цалкам або часткова іх стлуміць. Аўтары, які ідуць услед за Фройдавым напрамкам, тлумачылі капіталізм як наступства анальнага эратызму,
    а развіццё ранняга хрысціянства як вынік амбівалентнасці ў дачыненні да вобраза бацькі.
    2.	«Эканамічны» падыход узнік як наступства перакручвання таго разумення гісторыі, якое распрацаваў Маркс. У адпаведнасці з гэтым падыходам, у якасці прычын такіх з’яваў культуры, як рэлігія і палітычныя ідэі, трэба разглядаць суб’ектыўныя эканамічныя інтарэсы. 3 гэтага псеўдамарксісцкага гледзішча можна спрабаваць вытлумачыць пратэстантызм як непасрэднае адлюстраванне пэўных эканамічных патрэбаў буржуазіі, і толькі.
    3.	Нарэшце, існуе «ідэалістычны» падыход, які мае месца ў працы Макса Вебера «Пратэстанцкая этыка і дух капіталізму». Вебер сцвярджае, што новы тып эканамічных паводзінаў і новы дух культуры былі абумоўлены з’яўленнем новых ідэй, хоць адначасна і падкрэслівае, што гэтыя паводзіны ніколі не вызначаліся выключна рэлігійнымі дактрынамі.
    У адрозненне ад усіх гэтых канцэпцый, мы лічым, што ідэалогія і культура наогул маюць свае карані ў сацыяльным характары; сам сацыяльны характар фарміруецца ладам жыцця дадзенага грамадства, але дамінантныя рысы гэтага характару ў сваю чаргу робяцца творчымі сіламі, якія фарміруюць сацыяльны працэс.
    Эрых Фром. Уцёкі ад свабоды. Пераклад
    Л. Баршчэўскага паводле:
    Fromm, Е. Escape from Freedom. 22th Printing. N. Y„ 1961. P. 299-300.
    КАРЛПОПЕР
    Зараз я хацеў бы згадаць толькі тое, што ёсць для мяне амаль відавочным: «капіталізму» ў сэнсе Маркса больш не існуе. Грамадства, якім яго ведаў Маркс, зведала велізарныя і сапраўды цудоўныя ператварэнні. Невыносна цяжкая ручная праца, якая выцягвала ўсе сілы з мільёнаў мужчынаў і яшчэ болыпай колькасці жанчын, у нашым заходнім грамадстве знікла. Гэтыя пераўтварэнні, невядомыя тым, хто з імі не сутыкаўся, я сам бачыў на свае вочы: пад уплывам «эпідэмічнага» росту тэхналагічных новаўвядзенняў адбылася сапраўдная рэвалюцыя.
    Развіццё грамадства пайшло ў напрамку, процілеглым таму, які прадказваў Маркс. Рабочыя сталі менш беднымі, а шмат хто з іх у краінах заходняй дэмакратыі адчуў сябе нават шчаслівым. Зразумела, левыя як чырвоныя, так і зялёныя усё яшчэ спрабуюць накінуць людзям думку пра пачварнасць нашага свету і пра тое, што мы нешчаслівыя. Менавіта гэткім чынам яны, на жаль, распаўсюджваюць само няшчасце, бо шчасце залежыць у тым ліку і ад скіраванасці нашых думак. Аднак з гістарычнага гледзішча наша адкрытае грамадства самае лепшае і найбольш справядлівае з усіх, што дагэтуль існавалі на Зямлі.
    Вядома, гэта ўжо зусім не тое грамадства, якое Маркс калісьці назваў «капіталізмам», і незразумела, чаму мы павінны і далей сябе падманваць, называючы яго так.
    Як я напісаў у «Лісце маім рускім чытачам», «капіталізму» ў тым гістарычным сэнсе гэтага тэрміна, у якім выкарыстаў яго Маркс, ніколі не на Зямлі не існавала. He было грамадства, якое несла ў сабе тэндэнцыі, падобныя да Марксавага «закона абсалютнага і адноснага збяднення рабочага класа» ці прыхаванай дыктатуры капіталістаў. Усё гэта абсалютнае ўвядзенне ў зман. Сапраўды, першапачаткова індустрыялізацыя давалася вельмі цяжка. Аднак індустрыялізацыя прывяла да павышэння прадукцыйнасці працы і ўкаранення масавай вытворчасці. Таму частка серыйнай прадукцыі рана ці позна апынулася даступнаю шырокім масам. Прароцтва Маркса і намаляваная ім гістарычная карціна не проста няправільная яна немагчымая. Слой багатых капіталістаў, які змяншаецца і пра які казаў Маркс, сам па сабе не меў патрэбы ў масавай вытворчасці.
    Вось жа, у сапраўднасці Марсаў капіталізм гэта разумовы канструкт, які не мае нічога агульнага з рэальнасцю, г. зн. ёсць увядзеннем у зман.
    Карл Попер. Адкрытае грамадства і яго ворагі. Пасляслоўе замест прадмовы да рускага выдання.
    Пераклад Р. Грудніцкага паводле: Карл Поппер. Открытое обіцество м его врагм. Т. II. Москва, 1992. С. 485.
    РОБЕРТНІСБЭТ
    У кансерватыўнай філасофіі няма больш важкага прынцыпу, чым прынцып унутранай і абсалютнай неадпаведнасці паміж свабодаю і роўнасцю. Такая неадпаведнасць вынікае з процілегласці сэнсу і мэты дзвюх гэтых каштоўнасцяў. Галоўныя сэнс і мэта свабоды ахова індывідуальнай і сямейнай уласнасці (маецца на ўвазе ўласнасць у самым шырокім сэнсе слова, улучаючы матэрыяльныя і нематэрыяльныя бакі жыцця). А мэта, унутрана ўласцівая роўнасці, наадварот, заключаецца ў пэўным пераразмеркаванні ці ўраўнілаўцы няроўна падзеленых матэрыяльных і нематэрыяльных каштоўнасцяў у грамадстве. Аднак людзі ад нараджэння надзелены рознымі духоўнымі і фізічнымі здольнасцямі, і ўсе спробы згладзіць гэтае адрозненне праз законы ці палітычную сістэму могуць толькі зашкодзіць рэалізацыі індывідуальных свабодаў, асабліва свабоды найбольш моцных і выбітных постацяў...
    Увага кансерватараў да такіх інстытутаў, як сям’я, царква і мясцовая супольнасць, практычна ёсць увагаю да некаторых грамадскіх роляў, без якіх гэтыя інстытуты не абыходзяцца. Такім чынам, кансерватары выказалі пэўную падтрымку разнастайным вызвольным рухам XX ст. Калі ўлічваць кансерватыўную боязь «масаў», боязь распаду грамадскіх малекул на атамы, боязь агульнага адпрэчвання грамадства і культуры ў выніку індывідуалісцкага геданізму і разбуральнага ўздзеяння грамадства і эканомікі на традыцыйныя супольнасці, дык наўрад ці выкліча здзіўленне, што кансерватары ад самага пачатку былі зацятымі праціўнікамі фемінісцкіх рухаў. Адна рэч цаніць і шанаваць жанчыну як маці, жонку, дачку; і зусім іншая рэч разглядаць жанчыну адасоблена ад яе гістарычных роляў, як гэта робіць сучасны лібералізм. Характэрна, што амаль
    такую ж пазіцыю яны займалі па пытаннях рэлігіі, адукацыі, дый у праблеме палітычных правоў...
    Кансерватары абгрунтоўваюць супрацьдзеянне пераразмеркаванню (амаль трапістычнае ад самага пачатку), асобным правам і іншым «праграмам канструктыўнага дзеяння» тым, што ўсе гэтыя пераразмеркаванні і праграмы паддаюць разнастайнасць грамадства непазбежна разбуральнаму ўздзеянню, і таму самаму ўздзеянню (калі не большаму) паддаюць іерархію грамадства. Законам грамадскую іерархію не знішчыш, а як паказалі спробы зрабіць гэта ў сацыялістычных грамадствах (найбольш брутальна такая палітыка ажыццяўлялася ў Савецкім Саюзе), у гэтым выпадку назіраецца толькі мінімальнае выкараненне іерархіі (ці ўвогуле ніякага выкаранення не адбываецца), а проста адны класы губляюць, а іншыя набываюць моц і багацце. Затое ў выніку значнага пераразмеркавання істотна збядняецца культурная, грамадская, псіхалагічная і сацыяльна-эканамічнаяразнастайнасць людзей...
    Кансерватыўная тэорыя прыватнай уласнасці нясе на сабе яўны адбітак рымскай філасофіі. Уласнасць гэта больш, чым вонкавы дадатак да чалавека, не проста нерухомы выканаўца чалавечых прыхамацяў. У цывілізацыі яна перш за ўсё ёсць умоваю чалавечнасці чалавека, умоваю ягонай перавагі над усім прыродным светам...
    Уся сутнасць кансерватыўнай тэорыі ўласнасці, а таксама рымска-феадальная рошчына гэтай тэорыі, безумоўна, праяўляюцца ў падтрымцы традыцый і законаў першародства і маярату. Абодва гэтыя законы накіраваныя на захаванне сямейнага характару ўласнасці, на ахову ўласнасці ад больш цьмянага, больш, так бы мовіць, часовага становішча, калі ўласнасцю валодае адна асоба...
    Нічога з напісанага мною пра кансерватызм ды ўласнасць (і пра дзяржаву ўсеагульнага дабрабыту) не мае на мэце, што кансерватары абавязкова абыякава ставіліся да бедаў загнаных і бяздольных. Аргументацыю кансерватараў сфармуляваць няцяжка: ёсць сацыяльныя інстытуты ад сям’і да грамады і царквы, мэта якіх аказанне дапамогі, прычым у форме ўзаемадапамогі, а не надзьмутай дабрачыннасці бюракратаў. Па сваёй прыродзе такія групы ёсць пасярэдніцкімі; яны бліжэйшыя да індывіда, чым дзяржава; яны натуральныя саюзнікі індывіда, дзякуючы свайму выразна супольнаму характару. Найпершая задача ўрада сачыць за наяўнасцю ўмоваў дзеля таго, каб сацыяльныя інстытуты былі моцныя, бо шматвекавая гіс торыя гэтых інстытутаў найлепшым чынам прыстасавала іх для вырашэння большасці праблемаў, што ўзнікаюць у жыцці чалавека. Кансерватары лічылі, што наўпроставая сацыяльная дапамога пэўным класам індывідаў «праз галаву» дадзеных сацыяльных інс тытутаў гэта наўпроставы шлях да дыскрымінацыі інстытутаў, падрыву іх значэння і неэфектыўнасці іх працы. Незапатрабаванасць і атрафія інстытутаў лёгка прыводзіць да сацыяльнай эвалюцыі.
    Робэрт Нісбэт. Кансерватызм.
    Пераклад А. Андрыеўскай і 3. Дынько. Менск Вільня, 2000.
    С. 54, 56-57, 60-61, 63, 68-69.
    ДЖОНРОЛС
    Канцэпцыі свабоды і грамадскага супрацоўніцтва
    . ..Разгледзім спачатку канцэпцыю асобы. Шмат розных праяў нашае прыроды можна вылучыць як надзвычай істотныя рысы, што залежаць ад нашых мэтаў і поглядаў. Гэта пацвярджаецца выкарыстаннем такіх тэрмінаў, як Homo politicus, Homo oeconomicus i Homo faber33. Мэта справядлівасці як сумленнасці выпрацаваць канцэпцыю палітычнай і сацыяльнай справядлівасці, блізкай да найбольш глыбокіх перакананняў і традыцый сучаснай дэмакратычнай дзяржавы. Сэнс такой мэты паглядзець, ці зможам мы выйсці з тупіка нядаўняй палітычнай гісторыі, а менавіта з непаразумення, як ладзіць асноўныя грамадскія інстытуцыі, каб яны адпавядалі свабодзе і роўнасці грамадзянаў як асоб. Таму з самага пачатку канцэпцыя асобы разглядаецца як частка канцэпцыі палітычнай і сацыяльнай справядлівасці. Інакш кажучы, яна характарызуе тое, як грамадзяне павінны ўяўляць сябе і адзін аднаго ў палітычных і сацыяльных стасунках, абумоўленых асноўнай структураю грамадства. Гэтую канцэпцыю нельга блытаць з ідэалам асабістага жыцця (напрыклад, ідэалам сяброўства) або ідэалам супольнікаў пэўнай асацыяцыі, тым больш з такім маральным ідэалам, як ідэал мудрага чалавека ў філасофіі стоікаў.