Уводзіны ў філасофію нарысы, тэксты

Уводзіны ў філасофію

нарысы, тэксты
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 332с.
Мінск 2019
148.63 МБ
Стывен Тулмін. Філасофія навукі: уводзіны. Пераклад
Л. Баршчэўскага паводле: Toulmin, S. The Philosophy of Science. An Introduction. London, N. Y„ Toronto etc., 1953. P. vii, 10.
TOM AC СЭМЮЭЛКУН
...Навуковае развіццё, падобна як і развіццё біялагічнага свету, уяўляе сабою аднаскіраваны і незваротны працэс. Пазнейшыя навуковыя тэорыі лепш за ранейшыя стасуюцца для вырашэння галаваломак у тых, часта зусім іншых умовах, у якіх яны ўжываюцца. Гэта не рэлятывісцкая пазіцыя, і яна раскрывае той сэнс, які вызначае маю веру ў навуковы прагрэс.
У параўнанні з тым паняццем прагрэсу, якое прыкметна пераважае як сярод філосафаў навукі, так і сярод дылетантаў, гэтай пазіцыі, аднак, бракуе аднаго істотнага элемента. Пэўная навуковая тэорыя звычайна ўяўляецца лепшаю, чым тыя, што ёй папярэднічалі, не толькі ў тым сэнсе, што яна выяўляе сябе больш дасканалым інструментам для адкрыццяў і рашэнняў галаваломак, але таксама і таму, што яна ў нейкім дачыненні дае нам лепшае ўяўленне пра тое, што ж у сапраўднасці ўяўляе сабою прырода. Часцяком даводзіцца чуць, што наступныя, у параўнанні з папярэднімі, тэорыі заўсёды ўсё больш і больш набліжаюцца да праўды. Відавочна, што абагульненні падобнага кшталту датычаць не развязання галаваломак і не канкрэтных прагнозаў, што вынікаюць з тэорыі, а хутчэй, яе онталогіі, г. зн. адпаведнасці паміж тымі сутнасцямі, якімі тэорыя насяляе прыроду, і тымі, якія ў ёй «рэальна існуюць».
Томас С. Кун. Структура навуковых рэвалюцый. Пераклад Л. Баршчэўскага паводле: Kuhn, Th. S.. The Structure of Scientific Revolutions. Chicago, London, 1970. P. 206.
ПОЛ ФАЕРАБЕНД
Ідэя метаду, які змяшчае жорсткія, нязменныя і абсалютна абавязковыя прынцыпы навуковай дзейнасці, сутыкаецца з істотнымі цяжкасцямі пры супастаўленні з вынікамі гістарычнага даследавання. Пры гэтым высвятляецца, што не існуе правіла наколькі б праўдападобным і эпістэмалагічна абгрунта-
ваным яно ні здавалася, якое ў той ці іншы час не было б парушана. Робіцца відавочным, што гэткія парушэнні не выпадковыя і не ёсць вынікам недастатковых ведаў або няўважлівасці, якіх можна было б пазбегнуць. Наадварот, мы бачым, што яны неабходныя дзеля прагрэсу навукі. Сапраўды, адным з найбольш выдатных дасягненняў нядаўніх дыскусій у галіне гісторыі ды філасофіі навукі ёсць усведамленне таго факту, што гэткія падзеі і дасягненні, як вынаходніцтва атамізму ў антычнасці, капернікаўская рэвалюцыя, развіццё сучаснага атамізму (кінетычная тэорыя, тэорыя дысперсіі, стэрэахімія, квантавая тэорыя), паступовая пабудова хвалевай тэорыі святла, сталіся магчымымі толькі таму, што некаторыя мысляры альбо свядома вырашылі разарваць путы «відавочных» метадалагічных правілаў, альбо несвядома парушалі іх. Яшчэ раз паўтараю: такая ліберальная практыка ёсць не проста фактам гісторыі навукі яна і разумная, і абсалютна неабходная дзеля развіцця ведаў. Для любога канкрэтнага правіла, якім бы «фундаментальным» або «неабходным» для навукі яно ні было, заўсёды знойдуцца абставіны, пры якіх мэтазгодна не толькі ігнараваць гэтае правіла, але нават дзейнічаць насуперак яму...
Куды ні паглядзіш, які прыклад ні возьмеш, бачыш толькі адно: прынцыпы крытычнага рацыяналізму (ставіцца да фальсіфікацый сур’ёзна: павялічваць змест, пазбягаць гіпотэз ad hoc, «быць сумленным», што б гэта ні азначала, і да т. п.) і, адпаведна, прынцыпы лагічнага эмпірызму (быць дакладным; засноўваць нашы тэорыі на вымярэннях; пазбягаць нявызначаных і няўстойлівых ідэй і да т. п.) даюць неадэкватныя разуменне мінулага развіцця навукі і робяць перашкоды для яе развіцця ў будучыні. Яны ствараюць неадэкватнае разуменне навукі таму, што навука ёсць куды больш «расплывістаю» ды «ірацыянальнаю», чым яе метадалагічны вобраз. I яны служаць перашкодаю для яе развіцця, бо, як мы бачылі, спроба зрабіць навуку болып «рацыянальнаю» і больш дакладнаю знішчае яе. Такім чынам, адрозненне паміж навукаю і метадалогіяй, якое ёсць відавочным фактам гісторыі, паказвае на слабасць апошняй, а таксама, магчыма, на слабасць «законаў розуму». Тое, што ў параўнанні з гэткімі законамі ўяўляецца як «расплывістасць», «хаатычнасць» або «апартунізм», адыграла вельмі важную ролю ў распрацоўцы тых самых тэорый, якія сёння лічацца істотнымі часткамі нашага пазнання прыроды. Гэтыя «адхіленні» і «памылкі» ёсць перадумовамі прагрэсу. Яны дазваляюць выжыць у складаным і цяжкім свеце, які мы насяляем; яны дазваляюць нам заставацца свабоднымі і шчаслівымі дзеячамі. Без «хаосу» няма пазнання. Без частае адмовы ад аргументаў розуму няма прагрэсу. Ідэі, якія ўтвараюць цяпер сапраўдны базіс навукі, існуюць толькі таму, што жывуць яшчэ прымхі, саманадзейнасць, запал менавіта яны процістаяць розуму і па меры магчымасці выяўляюць сябе. Адсюль мы павінны зрабіць выснову, што нават у навуцы розум не можа і не павінен быць уладным і мусіць часам адыходзіць на другі план або выключацца на карысць іншых памкненняў. Няма ніводнага правіла, якое захоўвае сваё значэнне пры ўсіх акалічнасцях, і ніводнага падахвочвання, да якога можна апеляваць заўсёды.
Пол Фаерабенд. Супраць метаду. Пераклад Л. Баршчэўскага паводле: Feyerabend, Р. Against Method. London, N. Y„ 1993. P. 14,157-158.
МІШЭЛЬ ФУКО
У даляглядзе любой гуманітарнай навукі ляжыць праект прывядзення чалавечай свядомасці да яе рэальных умоў, вяртання яе да тых формаў і зместаў, якія яе спарадзілі, а цяпер хаваюцца ў ёй; менавіта таму праблема несвядомага яго магчымасці, яго месца, яго спосабу існавання, сродкаў яго пазнання і выяўлення гэта не проста адна з унутраных праблем гуманітарных навук, з якою яны выпадкова сутыкаюцца на сваіх шляхах: гэта праблема, якая ў канчатковым рахунку суэкстэнсіўная з усім іх існаваннем. Трансцэндэнтальны ўзлёт, які выліваецца ў «выкрыццё» неўсвядомленага, гэта падмурак усіх навук пра чалавека.
Магчыма, менавіта тут мы знаходзім сродак убачыць, што ж у гуманітарных навуках самае важнае. У кожным разе, відавочна, што карэнная сутнасць гуманітарных навук палягае не ў чалавеку як прывілеяваным, па-асабліваму заблытаным аб’екце. Папраўдзе, стварае іх і адводзіць ім асаблівую сферу зусім не чалавек, а агульная дыспазіцыя эпістэмы, а менавіта яна знаходзіць ім месца, заклікае і сцвярджае іх, дапускаючы тым самым канстытуяванне чалавека ў якасці іх аб’екта.
Гэткім чынам, «гуманітарныя навукі» ўзнікаюць не ўсюды, дзе ставіцца пытанне пра чалавека, але ўсюды, дзе ў некаторым уласцівым несвядомаму вымярэнні паддаюцца аналізу нормы, правілы, якія азначаюць структуры, што выкрываюць перад свядомасцю ўмовы сваіх формаў і зместаў. Ва ўсіх іншых сэнсах казаць пра «гуманітарныя навукі» азначала б толькі злоўжываць моваю.
Мішэль Фуко. Словы і рэчы.
Пераклад Л. Баршчэўскага паводле: Foucault, М. Les mots et les choses. Paris, 1966. P. 375-376.
МЕРАБ МАМАРДАШВІЛІ
Сапраўды, якім жа ёсць мыслязмест (мыслмтельное содержанне), напрыклад, універсальных фізічных законаў, што самым непасрэдным чынам фарміруюць сутнасць навукі? Зразумела, што ён звязаны найперш з магчымасцю іх эмпірычнага развязання з дапамогаю пэўных правілаў доследу, якія не змяшчаюць аніякіх указанняў на іх «культурныя» месца і час. Гэта проста вынік таго, што фармулёўка гэткіх законаў не можа быць абмежавана прыватным, канкрэтным (і ў гэтым сэнсе выпадковым) характарам чалавечае істоты, самога чалавечага аблічча як «прылады», што адлюстроўвае, пазнае і г. д. Больш за тое, у сваім змесце фізічныя законы не залежаць таксама і ад таго факту, што тыя назіранні, на падставе якіх яны фармулюцца, ажыццяўляюцца на Зямлі, г. зн. у прыватных варунках планеты з назваю «Зямля». Дзеля гэтага ў навуцы якраз і існуе рэзкае размежаванне паміж самімі законамі ды іх першапачатковымі або гранічнымі ўмовамі. Навука ад самага пачатку свайго ўзнікнення (не толькі сучасная, дзе гэтая рыса вельмі выразна заўважная, але і антычная) арыентаваная, так бы мовіць, касмічна ў сваім змесце.
Інакш кажучы, навука, узятая ў гэтым вымярэнні, мае на ўвазе не толькі ўніверсальнасць чалавечага розуму і досведу ў дачыненні да любых грамадстваў і культур, але і наогул незалежны характар сваіх зместаў ад прыроднай, дадзенай прыродаю на Зямлі разнавіднасці пачуццёвае і інтэлектуальнае будовы істоты, якая пазнае. He кажучы ўжо аб выпадковасці таго, у якім грамадстве і ў якой культуры знаходзіцца чалавечая істота, якая пэўным чынам гэткія ўніверсальныя фізічныя законы фармулюе.
Мераб Мамардашвілі. Навука і культура.
Пераклад Р. Грудніцкага паводле:
Мераб Мамардашвмлн. Как я понвмаю фмлософмю. Москва, 1992. С. 292.
ВЯЧАСЛАЎ СЦЁПІН
Карціну свету можна разглядаць у якасці пэўнай тэарэтычнай мадэлі рэальнасці, якая даследуецца. Але гэта адмысловая мадэль, адрозная ад мадэляў, што ляжаць у падмурку канкрэтных тэорый.
Па-першае, яны адрозніваюцца паводле ступені агульнасці. На адну і тую самую карціну свету можа апірацца мноства тэорый, у тым ліку і фундаментальных. Напрыклад, з механічнаю карцінай свету былі звязаны механіка Ньютана Ойлера, тэрмадынаміка і электрадынаміка Ампера Вебера. 3 электрадынамічнай карцінаю свету звязаны не толькі асновы максвэлаўскай электрадынамікі, але і асновы механікі Герца.
Па-другое, спецыяльную карціну свету можна адрозніць ад тэарэтычных схем, аналізуючы абстракцыі (ідэальныя аб’екты), якія іх утвараюць. Так, у механічнай карціне свету працэсы прыроды характарызаваліся з дапамогаю такіх абстракцый, як «непадзельная карпускула», «цела», «узаемадзеянне цел, якое перадаецца імгненна па прамой і якое змяняе стан руху целаў», «абсалютная прастора» і «абсалютны час». Што ж да тэарэтычнай схемы, якая ляжыць у падставе ньютанаўскай механікі (узятай у яе ойлераўскім выкладзе), то ў ёй сутнасць механічных працэсаў характарызуецца пры дапамозе іншых абстракцый, такіх, як «матэрыяльны пункт», «сіла», «інерцыяльная прасторава-часавая сістэма адліку».
Аналагічным чынам можна выявіць адрозненне паміж канструктамі тэарэтычных схем і канструктамі карціны свету, звяртаючыся да сучасных узораў тэарэтычных ведаў. Так, у межах фундаментальнай тэарэтычнай схемы квантавай механікі працэсы мікрасвету характарызуюцца ў тэрмінах адносінаў вектара стану часцінкі да вектара стану прыбора. Але гэтыя самыя працэсы могуць быць апісаны «менш строгім» чынам, напрыклад, у тэрмінах карпускулярна-хвалевых уласцівасцяў часцінак, узаемадзеяння часцінак з вымяральнымі прыборамі пэўнага тыпу, карэляцый уласцівасцяў мікрааб’ектаў адносна макраўмоў і гэтак далей. I гэта ўжо не ўласна мова тэарэтычнага апісання, а мова фізічнай карціны свету, якая дапаўняе яго і звязана з ім.