Уводзіны ў філасофію нарысы, тэксты

Уводзіны ў філасофію

нарысы, тэксты
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 332с.
Мінск 2019
148.63 МБ
цыя культуры як сродку зносінаў людзей, абмену досведам і ведамі, перадачы, прыёму і асэнсавання інфармацыі. Дзейнасна-творчая функцыя адлюстроўвае актыўную, канструктыўную прыроду культуры, яе здольнасць стымуляваць творчую актыўнасць людзей з дапамогаю назапашанага сацыяльнага досведу.
Апошнюю функцыю ў найвышэйшай ступені выяўляе мастацтва. Паняцце мастацтва ўжываецца ў шырокім і вузкім значэнні. У шырокім значэнні мастацтва азначае вышэйшы ўзровень майстэрства, незалежна ад сферы яго праяўлення. У вузкім значэнні пад мастацтвам разумеюць спецыфічную форму духоўнай дзейнасці, у працэсе якой ствараюцца эстэтычныя каштоўнасці. Мастацтва як феномен культуры падзяляецца на шэраг відаў, якія характарызуюцца спецыфічнай моваю, уласнаю знакаваю сістэмай, адметнымі сродкамі выяўлення. Мастацкая дзейнасць ёсць умоваю ўзнікнення і асноваю існавання мастацкай культуры. Гэтае існаванне абумоўлена двума чыннікамі. 3 аднаго боку, мастацтва існуе ў межах арганізацыйных структур, якія забяспечваюць тварэнне, функцыянаванне і трансляцыю эстэтычных каштоўнасцяў. Гэта адукацыйныя і выдавецкія ўстановы, навукова-даследчыя арганізацыі, музеі, сродкі масавай камунікацыі. 3 другога боку, мастацтва немагчымае без творчай эстэтычнай дзейнасці і па-за ёю.
Асаблівасцю мастацкай культуры з’яўляецца яе пачуццёва-вобразны характар. Мастацтва адлюстроўвае свет не ў сухіх і абстрактных паняццях, як навука, а ў жывых, канкрэтных, прывабных мастацкіх вобразах. Пры гэтым мастацтва не капіруе свет, а творча пераасэнсоўвае яго, стварае сваю ўласную рэчаіснасць, у якой аб’ектыўныя ўласцівасці прадметаў арганічна спалучаюцца з перажываннямі чалавека-творцы. У мастацкім вобразе аб’ект адлюстраваны не такім, якім ён ёсць, а такім, якім яго бачыць ці хоча бачыць чалавек. Дзякуючы гэтаму ў мастацтве нават звычайныя прадметы набываюць эстэтычную значнасць, здольнасць выклікаць у нас эстэтычныя пачуцці.
Мастацтва праз эстэтычнае ўздзеянне ўключае людзей у актыўнае грамадскае жыццё, фарміруе імкненне змяніць гэтае жыццё ў адпаведнасці з эстэтычнымі і маральнымі ідэаламі. Яно фарміруе эстэтычны густ і развівае эстэтычныя здольнасці чалавека, узвышае яго, выступае сродкам зносінаў паміж людзьмі. Мова мастацтва, наднацыянальная паводле самой сваёй сутнасці, дапамагае пераадолець моўныя, нацыянальныя адрозненні, збліжае людзей, узбагачае іх зносіны.
Такім чынам, мастацкая культура ёсць вынікам эстэтычнай дзейнасці, у падмурку якой ляжыць свабодная творчасць і развітая эстэтычная свядомасць. Эстэтычная дзейнасць гэта пазбаўленая прагматызму і спажывальніцтва дзейнасць паводле законаў прыгажосці. Найвышэйшаю праявай гэтай дзейнасці з’яўляецца мастацтва як адлюстраванне прыроднага і сацыяльнага свету ў мастацкіх вобразах. Функцыі, якія выконвае мастацтва, робяць яго надзвычай важным элементам культуры, які спрыяе гуманізацыі ды эстэтызацыі міжчалавечых адносінаў.
Важнае месца ў духоўнай культуры чалавецтва належыць таксама рэлігіі. Рэлігія гэта светапогляд і адпаведны яму тып паводзінаў, заснаваны на верыў існа-
ванне звышнатуральных (і звышразумных) сілаў. Структурна рэлігія складаецца з трох асноўных узаемазвязаных элементаў: рэлігійнай свядомасці, рэлігійнага культу і рэлігійнай арганізацыі. Злучаюцца гэтыя элементы ў адзінае цэлае вераю асноваю любой рэлігіі. Сутнасць рэлігійнай свядомасці выяўляецца ў імкненні дзяліць свет на прыродны і звышнатуральны, ставіць іх у стасункі паміж сабой. Гэтая свядомасць перакананая ў перавазе звышнатуральнага над прыродным і магчымасці ўстанаўлення сувязі паміж імі на падставе веры і культавых дзеянняў.
Яшчэ адной істотнай формай культуры з’яўляецца стварэнне чалавекам маральных і прававых нормаў, законаў і запаветаў, якія кіруюць і рэгламентуюць чалавечую дзейнасць. Мараль часам выводзяць з традыцый і звычаяў продкаў, інтуітыўных формаў рэгуляцыі чалавечых зносінаў, у іншых выпадках мараль разглядаюць як спецыфічную выпрацаваную сістэму каштоўнасцяў, якую чалавек мае гадаваць і вырабляць насуперак традыцыйным формам жыцця, як «закон унутры сябе». У нямецкай трансцэндэнтальна-крытычнай філасофіі таксама было прынята разводзіць паняцці маралі (Moral) і маральнасці (Sittlichkeit), калі першае звязвалася з індывідуальнымі цнотамі чалавека, то апошняе разглядалася як агульная сістэма нормаў і правілаў паводзінаў. Існуюць розныя рэлігійныя і свецкія маральныя сістэмы, якія безумоўна ўплываюць на чалавечы свет. Асобна можна вылучаць таксама такую сферу культурных зносінаў як сістэма права. Паўставанне юрыдычных нормаў і законаў было ў свой час важным крокам ад першаснай кадыфікацыі нормаў і каштоўнасцяў у патрабаваннях маралі і звычаю да іх замацавання ў якасці сацыяльна прызнаных, узнаўляльных і абароненых грамадствам правілаў калектыўнага жыцця. Першасныя сістэмы права, відавочна, былі адным з галоўных фактараў пераходу старажытных грамадстваў у цывілізаваныя формы жыцця.
Зробім высновы са сказанага:
1)	культура з’яўляецца вынікам дзейнасці чалавека і спосабам выяўлення яго творча-актыўнай канструктыўнай прыроды, паказчыкам чалавечнасці чалавека і крытэрыем яго свабоды;
2)	пад культураю разумеюць складаную сістэму гістарычна зменлівых праграм дзейнасці людзей, іхзносін і паводзінаў, заснаваных на сацыяльнай інфармацыі. Гэтыяпраграмызабяспечваюцьадпаведныягістарычнымумовамспосабырэгуляцыі, захавання, узнаўлення і развіцця як грамадства, так і асобнага чалавека-,
3)	у залежнасці ад спосабаў вытворчасці культурных каштоўнасцяў і спецыфікі патрэбнасцяў, якія яны задавальняюць, вылучаюць культуру матэрыяльную і духоўную. Гэтыя каштоўнасці ўтвараюць сферы культуры, якія з’яўляюцца асновай тыпалогіі кулыпур;
4)	асноўнымі фармамі культуратворчасці ёсць, сярод іншага, мастацтва, рэлігія, навука, мараль і права.
Р. Грудніцкі, П. Баркоўскі.
тэксты
АРТУР ШОПЭНГАЎЭР
Але якога ж кшталту пазнанне ахоплівае тое, што існуе па-за і незалежна ад усякіх дачыненняў, разглядае адзіную сапраўдную існасць свету, сапраўдны змест яго з’яваў, не падпарадкаваны аніякай змене і праз гэта на ўсе часы пазнаваны ў аднолькавай праўдзе, карацей кажучы, ідэі, якія ўяўляюць сабою непасрэдную і адэкватную аб’ектнасць рэчы ў сабе, волі? Гэта мастацтва, твор генія. Яно ўзнаўляе спазнаныя чыстым сузіраннем вечныя ідэі, істотнае і нязменнае ва ўсіх з’явах свету, і, гледзячы па тым, якім ёсць матэрыял, у якім яно іх узнаўляе, яно ёсць выяўленчым мастацтвам, паэзіяй ці музыкай. Яго адзіная крыніца пазнанне ідэй; яго адзіная мэта перадаць гэтае пазнанне. У той час як навука, ідучы за бесперапынным і зменлівым патокам чатырохкшталтных прычын і вынікаў, пасля кожнай дасягнутай мэты скіроўваецца ўсё далей і далей і ніколі не можа дасягнуць канчатковае мэты, поўнага задавальнення гэтак, як нельга дабегчы да таго пункта, дзе аблокі судакранаюцца з даляглядам, то мастацтва, наадварот, заўсёды знаходзіцца каля сваёй мэты. Бо яно вырывае аб’ект свайго сузірання з сусветнага патоку і ставіць яго ізалявана перад сабою: і гэтая асобная з’ява, якая ў жыццёвым патоку была знікомай малой часцінкаю, робіцца для мастацтва прадстаўніцаю цэлага, эквівалентам бясконцага мноства ў прасторы і часе; таму мастацтва і спыняецца на гэтай прыватнасці: яно затрымлівае кола часу, дачыненні знікаюць перад ім: толькі істотнае, ідэя вось яго аб’ект...
Звычайны чалавек, гэты фабрычны тавар прыроды, які яна штодня вырабляе тысячамі, як я ўжо сказаў, зусім не здольны, прынамсі, на працяглае і ў поўным сэнсе незацікаўленае назіранне, што складае сапраўдную сузіральнасць: ён можа скіроўваць сваю ўвагу на рэчы толькі ў той меры, у якой яны маюць хоць якое-небудзь, нават і вельмі ўскоснае, дачыненне да яго волі. Бо паколькі дзеля гэтага патрабуецца толькі спазнанне адносінаў і досыць абстрактнае паняцце рэчы а найчасцей яно нават болып прыдатнае, то звычайны чалавек доўга не затрымліваецца на чыстым сузіранні, не прыкоўвае надоўга свайго позірку да аднаго прадмета, а для ўсяго, што яму сустракаецца, шукае, хутчэй, паняцці, пад якія можна было б гэта падвесці гэтак, як гультай шукае крэсла, і потым рэч яго ўжо больш не цікавіць. Вось чаму ён так хутка разбіраецца з усім: з творамі мастацтва, з прыгожымі стварэннямі прыроды і, па сутнасці, з паўсюдным шматзначным відовішчам жыцця ва ўсіх яго сцэнах. Але яму няма калі спыняцца: ён шукае толькі свайго шляху ў жыцці у крайнім выпадку яшчэ і ўсяго таго, што можа калі-небудзь зрабіцца яго шляхам: г. зн. тапаграфічных нататак у шырокім сэнсе гэтага слова; а на сузіранне гэтага жыцця як такога ён не траціць часу. Наадварот, геній, чыя пазнаваўчая сіла праз свой лішак на пэўны час вызваляецца ад служэння яго волі, спыняецца на сузіранні самога жыцця, імкнецца ў кожнай рэчы спасцігнуць яе ідэю, а не яе дачыненні да ініпых рэчаў вось чаму ён часта не зважае на свой уласны жыццёвы шлях і таму ў большасці выпадкаў праходзіць яго досыць нязграбна.
Артур Шопэнгаўэр. Свет як воля і ўяўленне.
Пераклад Л. Баршчэўскага паводле: http://www.zeno.org/
Philosophie/M/Schopenhauer,+Arthur/Die+Welt+als+Wille+und+Vorstellung
ФРЫДРЫХ НІЦШЭ
Добрае і прыгожае. Людзі мастацтва ўвесь час услаўляюць: іншага яны нічога не робяць, а менавіта усе тыя станы рэчаў ці самі рэчы, якія карыстаюцца славаю, што пры іх і з іх чалавек можа адчуваць сябе вялікім або добрым, або захопленым, або вясёлым, або здаровым і мудрым. Гэтыя падабраныя рэчы і станы рэчаў, каштоўнасць якіх для чалавечага шчасця лічыцца пэўнаю і вызначанаю, ёсць аб’ектамі для людзей мастацтва: яны заўсёды падпільноўваюць, каб адкрыць He­rnia падобнае для сябе і перацягуць іх у свет мастацтва. Я хачу сказаць: яны самі не ёсць ацэншчыкамі шчасця і шчаснага, але яны ўвесь час імкнуцца праціснуцца як найбліжэй да гэтых ацэншчыкаў, каб з вялікаю цікаўнасцю і ўцехаю адразу ж атрымаць карысць з іх ацэнак. Гэткім чынам яны бо акрамя нецярплівасці ў іх ёсць вялікія лёгкія вестуноў і ногі бегуноў заўсёды будуць сярод першых, якія ўслаўляюць новае добрае, і часта ўзнікаюць у якасці тых, хто спачатку добра называе і добра ацэньвае гэта. Але тут, як было сказана вышэй, мае месца памылка: яны толькі шпарчэйшыя і гучнейшыя, чым сапраўдныя ацэншчыкі. А хто ж яны такія? Гэта багатыя і бяздзейныя.