Уводзіны ў філасофію нарысы, тэксты

Уводзіны ў філасофію

нарысы, тэксты
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 332с.
Мінск 2019
148.63 МБ
Адсюль і праблема чытача нашых выданняў паўстае ў досыць спецыфічным ракурсе. Яна кардынальна адрозніваецца ад той звычайнай праблемы, якая ёсць у кожнага выдання ў кожнай краіне. Фармулюючы гэтае адрозненне, парадусім заўважым, што ў нас гэтая праблема не вырашаецца праз якасць і актуальнасць саміх тэкстаў. У нас яна найперш звязаная з пашырэннем Архіпелагу Беларусь і з павелічэннем колькасці яго насельнікаў. Рэч у тым, што каб стаць чытачом хоць якога з нашых выданняў, спачатку трэба зрабіцца беларусам. А каб зрабіць з шараговага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь беларуса, патрабуецца шмат часу і столькі ж высілкаў. Тым больш, што дзяржава Беларусь у «вытворчасці беларусаў» амаль не ўдзельнічае. Кожны свядомы беларус гэта штучны выраб, здзейснены на подзе Беларускага Тэксту самаахвярнымі намаганнямі прыватных асобаў. 3 гэтага, бадай, няцяжка зразумець, чаму наяўнасць нашага чытача залежыць не столькі ад якасці і актуальнасці тэкстаў, колькі ад спрыяльнага супадзення грамадска-палітычных падзеяў і прыватных ініцыятываў адэптаў беларушчыны. I вось толькі тады, калі праз збег прыватных ініцыятыў і сацыяльных акалічнасцяў з’яўляецца чарговы беларус, настае пара прылучэння яго да таго ці іншага выдання гэты акт паводле яго значнасці я з пэўнай доляй іроніі гатовы параўнаць з працэдурай пасвячэння ў рыцары нейкага сярэднявечнага ордэна ці ў сябры масонскай ложы...
Валянцін Акудовіч. Мяне няма: роздум на руінах чалавека.
Менск, 1998. С. 3-5. (Правапіс зменены').
СЯРГЕЙ САНЬКО
Культуру, як і традыцыю (калі надаваць увагу змястоўным адрозненням гэтых споцемаў), нельга зрабіць аб’ектам у сэнсе аб’екта класічнае гнасеалогіі. А тое, што існуе адмысловая навука аб культуры культуралогія (пераважна ў Цэнтральнаі Усходнееўрапейскім рэгіёне), Kulturwissenschaft ці Cultural Studies, Marno б выглядаць як тэарэтычны кур’ёз.
На культуру нельга кінуць абсалютна збочаны, «аб’ектыўны» позірк, бо інтэндаванасць гэткага позірку неўнікнёна стае ўгрунтаванаю ў інтэндаваным, г. зн. усё роўна ў культуры. Сітуацыя цалкам адпаведная той, што ўпершыню была ўсведамлена ў асадах фенаменалогіі: свядомасць мае справу не з фактамі нейкае «аб’ектыўнае рэчаіснасці», а заўсёды толькі з фактамі самое свядомасці. Не-культурны погляд на культуру гэта погляд бостваў, якія адны і маглі б уважацца за культуролагаў par excellance, калі ім, вядома, рупіць наш чалавечы клопат.
Культурны Космас даступны толькі пагляду знутры заангажаванаму пагляду. Тое, што ў культуралагічных штудыях неўнікнёна набывае выгляд квазі-аб’екта, насамрэч павінна разумецца як свайго роду рэфлексіўная дэскрыпцыя гэтага Космасу. У найбольшай ступені гэта датычыць таго, што звычайна падводзіцца пад не надта ўдалую рубрыку «традыцыйная культура» (нібыта можна памысліць сабе культуру без традыцыі). Калі вядзецца пра традыцыйную культуру, то найперш тут маецца на ўвазе такая культура, механізмы трывання якой у часе зарганізаваны адмысловым чынам, выразна адрозным ад функцыянавання адпаведных механізмаў, перадусім, мадэрнае ўрбаністычнае культуры. Такая культура ўяўляе сабою асобны культурны тып з толькі яму ўласцівым наборам характарыстычных азнакаў (таксонаў). Свядомая ўстаноўка на эксплікацыю менавіта гэтых азнакаў і пільнаванне ў даследніцкай практыцы пэўных асацыяваных з імі правілаў складаюць падваліну традыцыяналізму. А заангажаваны (у акрэсленым вышэй сэнсе) пагляд на традыцыю будзе паглядам традыцыяналісцкім. Я лічу, што гэта адзіна магчымы дасціпны і шчыры падыход...
.. .Рэальны досвед кажа, што кожная сітуацыя дыялогу культур гэта заўсёды пэўная інтэрпрэтацыя іншае культуры і пэўная яе рэканструкцыя. Гэтасітуацыя актуалізацыі пэўных «магчымых светаў» альбо, кажучы больш дасціпна і навукова, пэўнага мноства мадэляў, рэалізаванага на нейкім мностве аб’ектных элементаў з дапамогаю таго ці іншага селектыўнага мноства...
Сяргей Санька. Традыцыяналісцкі пагляд на традыцыю: «Прэзумпцыя аўтахтоннасці» і «дэканструкцыя традыцыі» II Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня.
С.-Пецярбург, 2003. С. 46-47, 56.
(Правапіс зменены).
КАРОТКІЯ ЗВЕСТКІ
ПРА АЎТАРАЎ ЦЫТАВАНЫХ ПРАЦ
Адорна, Тэадор Людвіг Візенгрунд (1903-1969) нямецкі філосаф, сацыёлаг і музыказнаўца, прадстаўнік франкфурцкай школы. Найважнейшыя філасофскія працы: «Негатыўная дыялектыка», «Да метакрытыкі тэорыі пазнання», «Аспекты філасофіі Гегеля», «Дыялектыка Асветніцтва» (з М. Горкгаймерам).
Акудовіч, Валянцін (нар. у 1950 г.) беларускі літаратурны крытык, эсэіст, філосаф. Галоўныя творы: «Мяне няма: Роздумы на руінах чалавека» (1998), «Разбурыць Парыж» (2004), «Дыялогі з Богам» (2006), «Код адсутнасці. Асновы беларускай ментальнасці» (2007), «Кніга пра Нішто» (2012), «Прачнуцца ранкам у сваёй краіне» (2016).
Анаксагор з Клазаменаў (каля 500-428 г. да н. э.) старагрэцкі філосаф, заснавальнік афінскай філасофскай школы. Аўтар трактата «Аб прыродзе» і іншых твораў, ад якіх да нас дайшлі толькі невялікія фрагменты.
Артэга-і-Гасэт, Хасэ (1883-1955) іспанскі філосаф культуры, сацыёлаг і публіцыст. Галоўныя працы: «Паўстанне мас», «Дэгуманізацыя мастацтва», «Узнікненне філасофіі», «Чалавек і людзі».
Арыстотэль Стагірыт (384-322 г. да н. э.) старагрэцкі філосаф і науковец-энцыклапедыст, стваральнік аднаго з першых усёабдымных філасофскіх вучэнняў і класічнай логікі. Найважнейшыя працы: «Метафізіка», «Арганон», «Пра душу», «Фізіка», «Нікамахава этыка», «Палітыка», «Рыторыка», «Паэтыка».
Аўгусцін Аўрэлій (354-430) хрысціянскі філосаф-багаслоў, адзін з айцоў Царквы. Галоўныя творы: «Пра места Божае», Споведзь».
Бабкоў, Ігар (нар. у 1964 г. у Гомелі) беларускі філосаф і літаратар. Аўтар манаграфіі «Філасофія Яна Снядэцкага» (2002), шэрагу артыкулаў і эсэ. Суаўтар манаграфіі «Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі» (т. 1, 2008; т. 4, 2017).
Баркоўскі, Павел (нар. у 1978 г. у Мінску) беларускі філосаф, сацыяльны тэарэтык, педагог. Выкладае ў Белдзяржуніверсітэце. Абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме: «Тэорыя разумення як даследніцкі праект у сучаснай гнасеалогіі» (2005). Іншыя найважнейшыя працы: «Феномены разумення. Абрысы сучаснай герменеўтычнай філасофіі» (2008), «Універсітэт: дыскусія пра асновы» (з Ул. Мацкевічам, 2011).
Бахцін, Міхаіл (1895-1975) расійскі філосаф, літаратуразнаўца, культуролаг, частка жыцця і творчасці якога звязана з Вільняй і Віцебскам. Асноўныя працы: «Аўтар і герой у эстэтычнай дзейнасці», «Праблемы творчасці Дастаеўскага», «Да філасофіі ўчынку», «Творчасць Франсуа Рабле і народная культура сярэднявечча і Рэнесансу».
Бахэнскі, Юзаф (1902-1995) польскі рэлігійны філосаф, логік. Галоўныя працы: «Еўрапейская філасофія сучаснасці», «Фармальная логіка», «Сучасныя мета-
ды мыслення», «Нарыс гісторыі філасофіі», «Нарысы пра нацыяналізм і польскі каталіцызм», «Пра аналітычную філасофію».
Башляр, Гастон (1884-1962) французскі філосаф, які распрацоўваў свае ідэі на аснове прыродазнаўча-навуковых доследаў. Асноўныя працы: «Новы рацыяналізм», «Фарміраванне навуковага духу», «Псіхааналіз агню», «Філасофія не».
Бергсон, Анры (1859-1941) французскі філосаф, прадстаўнік інтуітывізму і філасофіі жыцця. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры. Галоўныя працы: «Творчая эвалюцыя», «Дзве крыніцы маралі і рэлігіі», «Матэрыя і памяць», «Мысленне і творчае станаўленне».
Бубер, Марцін (1878-1965) нямецкі і габрэйскі філосаф, блізкі да экзістэнцыялізму і «дыялектычнай тэалогіі». Найважнейшыя працы: «Я і Ты», «Праблема чалавека», «Першасная адлегласць і стасунак», «Паходжанне і сутнасць хасідызму».
Бэкан, Фрэнсіс (1561-1626) англійскі філосаф, пісьменнік, родапачынальнік англійскага матэрыялізму. Галоўныя творы: «Новы Арганон», «Новая Атлантыда».
Бэрлін, Ісая (1909-1997) расійска-брытанскі палітычны філосаф, гісторык ідэй, прыхільнік лібералізму. Найважнейшыя працы: «Дзве канцэпцыі свабоды», «Гістарычная непазбежнасць», «Век Асветы», «Чатыры эсэ пра свабоду», «Паняцці і катэгорыі».
Бярдзяеў, Мікалай (1874-1948) расійскі рэлігійны і палітычны філосаф, адзін з аўтарытэтных крытыкаў камуністычнай ідэалогіі. Асноўныя працы: «Сэнс творчасці», «Філасофія вольнага духу», «Вытокі і сэнс расійскага камунізму», «Філасофія няроўнасці», «Самапазнаванне».
Вальтэр (сапр.: Франсуа Мары Аруэ, 1694-1778) французскі пісьменнік, аўтар «філасофскіх аповесцяў», і філосаф-асветнік. Галоўныя філасофскія творы: «Метафізічны трактат», «Філасофскія лісты», «Філасофскі слоўнік».
Вебер, Макс (1864-1920) нямецкі сацыёлаг, гісторык, эканаміст, філосаф. Асноўныя працы: «Пратэстанцкая этыка і дух капіталізму», «Гаспадарка і грамадства», «Эканамічная этыка сусветных рэлігій».
Віндэльбанд, Вільгельм (1848-1915) нямецкі філосаф, лілар бадэнскай школы неакантыянства. Найважнейшыя працы: «Прэлюдыі», «Гісторыя і прыродазнаўчая навука», «Абнаўленне гегельянства».
Вітгенштайн, Людвіг (1889-1951) аўстрыйскі філосаф і логік, прадстаўнік аналітычнай філасофіі. Асноўныя працы: «Логіка-філасофскі трактат», «Філасофскія даследаванні».
Волян, Андрэй (1530/31-1610) публіцыст, тэолаг-кальвініст, пісьменнік і філосаф, чыя дзейнасць звязана з Вялікім Княствам Літоўскім і Польскай Каронай. Пісаў на лаціне. Асноўныя працы: «Аб палітычнай, або грамадзянскай свабодзе» (Кракаў, 1572), «Пра шчаслівае жыццё, або Найвышэйшае чалавечае дабро» (Вільня, 1596), «Пасланне да высокашаноўных Радзівілаў і Хадкевічаў» (Вільня, 1600), «Пра гаспадара і ўласцівыя яму дабрачыннасці» (Гданьск, 1610).
фон Врыгт, ГеаргХенрык (1916-2003) фінскі філосаф і логік, прадстаўнік аналітычнай філасофіі. Найважнейшыя працы: «Тлумачэнне і разуменне», «Каўзальнасць і дэтэрмінізм», «Даследаванні логікі», «Шэсць эсэ па філасофскай логіцы».
Вярнадскі, Уладзімір (1863-1945) расійскі і ўкраінскі навуковец-прыродазнаўца, мысляр, стваральнік вучэння пра біясферу і наасферу. Першы прэзідэнт Украінскай Акадэміі навук. Найважнейшыя працы: «Навуковая думка як планетарная з’ява»,
«Біясфера», «Хімічная будова біясферы Зямлі і яе наваколля», «Філасофскія думкі натураліста».
Габермас, Юрген (нар. у 1929 г.) нямецкі філосаф і сацыёлаг, прадстаўнік «другой генерацыі» тэарэтыкаў франкфурцкай школы. Асноўныя працы: «Пазнанне і інтэрас», «Навука і тэхніка як ідэалогія», «Тэорыя камунікатыўнага дзеяння», «Філасофскі дыскурс мадэрну».