Уводзіны ў філасофію нарысы, тэксты

Уводзіны ў філасофію

нарысы, тэксты
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 332с.
Мінск 2019
148.63 МБ
Маркузэ, Герберт (1898-1979) нямецкі і амерыканскі філосаф, найбуйнейшы прадстаўнік франкфурцкай філасофскай школы, прадстаўнік неамарксізму, экзістэнцыялізму і псіхааналізу. Найважнейшыя працы: «Розум і рэвалюцыя», «Канец утопіі», «Эрас і цывілізацыя», «Псіхааналіз і палітыка».
Мікалай Кузанскі (сапр.: Нікалас Крэбс, 1401-1464) філосаф нямецкага паходжання, усе свае творы на пісаў на лаціне. Асноўныя сярод іх трактат «Пра вучонае няведанне», дыялогі «Пра мудрасць», «Пра розум», «Пра няіншасць», «Пра вяршыню сузірання».
Міл, Джон Сцюарт (1806-1873) брытанскі эканаміст, філосаф-пазітывіст, адзін з ідэолагаў лібералізму. Асноўныя працы: «Сістэма індукцыйнай і дэдукцыйнай логікі», «Пра ўтылітарызм», «Пра Свабоду».
Мэрло-Панці, Марыс (1908-1961) французскі філосаф, прыхільнік фенаменалогіі і экзістэнцыялізму. Найважнейшыя працы: «Сэнс і нонсэнс», «Вока і дух», «Фенаменалогія перцэпцыі».
Нісбэт, Роберт Аляксандр (1913-1996) амерыканскі сацыёлаг неакансерватыўнай арыентацыі, палітычны філосаф, педагог. Асноўныя працы: «Традыцыя і паўстанне», «Сацыяльнае змяненне і гісторыя», «Гісторыя ідэі прагрэсу», «Кансерватызм: мара ці рэальнасць».
Ніцшэ, Фрыдрых (1844-1900) нямецкі філосаф, філолаг, літаратар. Прадстаўнік «філасофіі жыцця». Асноўныя працы: «Чалавечае, занадта чалавечае», «Па той бок Дабра і Ліха», «Да генеалогіі маралі», «Вясёлая навука», «Ессе homo», «Так казаў Заратустра», «Сутонне ідалаў».
Патачка, Ян (1907-1977) чэхаславацкі філосаф-фенаменолаг, дысідэнт, падпісант «Хартыі-77». Найважнейшыя працы: «Прыродны свет як філасофская праблема», «Уводзіны ў фенаменалогію Гусэрля», «Уводзіны ў фенаменалагічную філасофію».
Платон (сапр.: Арыстокл, 428/427-348/347 г. да н. э.) старагрэцкі філосаф, вучань Сакрата, заснавальнік аб’ектыўнага ідэалізму ў еўрапейскай філасофіі. Самыя значныя яго творы: дыялогі «Фэдон», «Фэдр», «Палітэя», «Сафіст», «Горгій», «Тээтэт» «Кратыл», «Філеб» і інш.
Плеснэр, Гельмут (1892-1985) нямецкі сацыёлаг і філосаф, адзін з галоўных прад-
стаўнікоў філасофскай антрапалогіі XX ст. Асноўныя працы: «Ступені арганічнага свету і чалавек. Уводзіны ў філасофскую антрапалогію», «Улада і чалавечая натура», «Антрапалогія адчуванняў».
Попер, Карл Раймунд (1902-1994) аўстрыйскі і брытанскі філосаф, логік, сацыёлаг, прадстаўнік крытычнага рацыяналізму. Найважнейшыя працы: «Пазнанне і фарміраванне рэчаіснасці», «Што такое дыялектыка?», «Логіка навуковых адкрыццяў», «Мізэрнасць гістарыцызму», «Адкрытае грамадства і яго ворагі».
Расэл, Бертран (1872-1970) брытанскі філосаф, матэматык, грамадскі дзеяч. Яго філасофскія погляды эвалюцыянавалі ад «нейтральнага манізму» і неарэалізму да неапазітывізму. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры. Асноўныя працы: «Гісторыя заходняй філасофіі», «Чалавечае пазнанне. Яго маштаб і межы», «Даследаванне значэння і праўды», «Чалавечае пазнанне, яго абсяг і межы», «Праблемы філасофіі».
Ролс, Джон Бордлі (1921-2002) амерыканскі палітычны філосаф ліберальнага напрамку. Найважнейшыя працы: «Асноўныя свабоды і іх прыярытэт», «Тэорыя справядлівасці», «Палітычны лібералізм».
Русо, Жан-Жак (1712-1778) французскі пісьменнік і філосаф-асветнік, прадстаўнік дэізму. Найважнейшыя філасофскія працы: «Разважанні пра пачаткі і прынцыпы няроўнасці сярод людзей...», «Пра грамадскую дамову, або Прынцыпы палітычнага права», «Разважанні пра навукі і мастацтвы».
Рыкерт, Генрых (1863-1936) нямецкі філосаф навукі, педагог, адзін з прадстаўнікоў бадэнскай школы неакантыянства. Асноўныя працы: «Уводзіны ў трансцэндэнтальную філасофію. Аб’ект пазнання», «Філасофія навукі», «Навукі аб культуры і навукі аб прыродзе».
Сакрат (каля 470-399 г. да н. э.) старагрэцкі філосаф, вусныя выказванні якога дайшлі да нас у пераказах яго вучняў Платона («Апалогія Сакрата», «Крытон», «Пратагор», «Фэдон», «Палітэя» і інш.) і Ксенафонта («Успаміны пра Сакрата», «Абарона Сакрата на судзе»).
Салаўёў, Уладзімір (1853-1900) расійскі рэлігійны філосаф, літаратар. Прапаведаваў аб’яднанне Усходу з Захадам праз уз’яднанне хрысціянскіх цэркваў («Расія іўсяленская царква»). Іншыя асноўныя філасофскія і тэалагічныя працы: «Крызіс заходняе філасофіі», «Чытанні пра Богачалавека», «Філасофскія пачаткі цэласных ведаў», «Апраўданне дабра».
Санько, Сяргей (нар. у 1962 г. у Оршы) беларускі філосаф. Абараніў дысертацыю на тэму «Онталагічныя падставы тыпалогіі семіялагічных парадыгмаў». Быў галоўным рэдактарам часопіса «Крыўя», працаваўу Інстытуце філасофіі НАН Беларусі. Аўтар кнігі «Штудыі з кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралогіі» (1998), суаўтар энцыклапедычнага слоўніка «Беларуская міфалогія» (1-е выд, 2004), манаграфіі «Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі» (т. 1, 2008; т. 2,2010).
Сапега, Леў (1557-1633) дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, дыпламат, палітычны і рэлігійны мысляр. Родам з-пад Полацка. Асноўныя творы: «Зварот да ўсіх саслоўяў Вялікага Княства Літоўскага (прадмова да Трэцяга Статута ВКЛ)», «Пасланні да епіскапа Язафата Кунцэвіча».
Спіноза, Барух (Бенедыкт) (у сапр.: Барух Д’Эспіноса, 1632-1677) нідэрландскі філосаф-пантэіст габрэйскага паходжання. Пісаў на лаціне. Найважнейшыя пра-
цы: «Этыка», «Палітычны трактат», «Тэалагічна-палітычны трактат», «Трактат пра ўдасканальванне розуму».
Сцёпін, Вячаслаў (1934-2018) беларускі і расійскі філосаф навукі, педагог. У 1959­1987 гг. выкладаў філасофскія дысцыпліны ў розных ВНУ Беларусі, пасля пераехаў у Маскву, дзе з 1988 па 2006 г. узначальваў Інстытут філасофіі Акадэмій навук СССР і Расійскай Федэрацыі. Асноўныя працы: «Сучасны пазітывізм і прыватныя навукі» (Мінск, 1963), «Станаўленне навуковай тэорыі» (Мінск, 1976), «Прырода навуковага пазнання» (Мінск, 1978), «Спецыфіка навуковага пазнання» (Мінск, 1983), «Філасофія навукі і тэхнікі» (Масква, 1995), «Філасофія навукі. Агульныя праблемы» (Масква, 2006).
дэ Таквіль, Алексіс (1805-1859) французскі сацыёлаг, палітычны дзеяч і філосаф, у 1849 г. міністр замежных справаў Францыі. Асноўныя палітычна-філасофскія творы: «Дэмакратыя ў Амерыцы», «Стары парадак і рэвалюцыя».
Тамаш (Фама) Аквінскі (1225/26-1274) найбуйнейшы сярэднявечны філосафсхаласт, хрысціянскі арыстатэліст, заснавальнік тамізму. Паходзіў з-пад Неапаля, пісаў свае працы на лаціне. Найважнейшыя сярод іх: «Сума тэалогіі», «Сума супроць паганцаў», «Дыскусійныя пытанні наконт праўды», «Быццё і існасць», «Пра пазнанне Бога».
Татаркевіч, Уладзіслаў (1886-1980) польскі філосаф, прадстаўнік львоўска-варшаўскай філасофскай школы. Аўтар шэрагу прац па гісторыі філасофіі, у тым ліку знакамітага трохтомнага падручніка «Гісторыя філасофіі». Іншыя найважнейшыя працы: «Пра безадноснасць дабра», «Гісторыя эстэтыкі», «Пра дасканаласць», «Parerga».
Тойнбі, Арналд Джозэф (1889-1975) брытанскі філосаф, гісторык і сацыёлаг, аўтар арыгінальнай канцэпцыі развіцця гісторыі і культуры чалавецтва. Асноўныя працы: «Даследаванне гісторыі», «Спасціжэнне гісторыі», «Перспектывы заходняй цывілізацыі».
Тузава, Тамара (нар. у 1949 г. у Клімавічах, на Магілёўшчыне) беларускі філосаф, педагог. Шматгадовая супрацоўніца Інстытута філасофіі НАН Беларусі, загадчыца кафедры ў прыватным Інстытуце правазнаўства ў Мінску. Суаўтар манаграфіі «Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі» (т. 1, 2008). Іншыя асноўныя працы: «Філасофія і крытыка, ці Крытычнасць філасофіі» (1999), «Спецыфіка філасофскай рэфлексіі» (2001), «Жан Поль Сартр» (2009), «Адказнасць як асобасная структура» (з К. Аляксеевай, 2011).
Тулмін, Стывен Эдэлстан (1922-2009) амерыканскі філосаф навукі, прадстаўнік постпазітывізму. Асноўныя працы: «Філасофія навукі: уводзіны», «Чалавечае разуменне», «Канцэптуальныя рэвалюцыі ў навуцы».
Тэяр дэ Шардэн, П’ер (1881-1955) французскі філосаф і тэолаг, прадстаўнік філасофскай антрапалогіі. Найважнейшыя працы: «Феномен чалавека», «З’яўленне чалавека», «Будучыня чалавека».
Ўайтхед, Алфрэд Норт (1861-1947) англа-амерыканскі філосаф, логік, матэматык, метадолаг навукі. Найважнейшыя працы: «Працэс і рэальнасць», «Прынцып рэлятыўнасці», «Навука і сучасны свет», «Прыгоды рэчаў», «Прыгоды ідэй», «Спосабы мыслення», «Канцэпцыя прыроды».
Фаерабенд, Пол Карл (1924-1994) амерыканскі філосаф і метадолаг навукі, прадстаўнік постпазітывізму. Асноўныя працы: «Супраць метаду», «Навука ў свабод-
ным грамадстве», «Веды, навука і рэлятывізм», «За і супраць метаду» (з I. Лакаташам).
Фіхтэ, Еган Готліб (1762-1814) нямецкі філосаф, прадстаўнік класічнага ідэалізму. Найважнейшыя працы: «Асновы натуральнага права», «Тэорыя ведаў», «Яснае, як сонца, паведамленне шырэйшай публіцы пра сапраўдную сутнасць найноўшай філасофіі», «Найважнейшыя рысы сучаснае эпохі», «Прамовы да нямецкай нацыі».
Фларэнскі, Павел (1882-1937) расійскі рэлігійны філосаф-ідэаліст. Распрацоўшчык метафізікі ўсеагульнае еднасці. Асноўныя працы: «Сэнс ідэалізму», «Стоўп і сцвярджэнне праўды», «Зваротная перспектыва».
Фоербах, Людвіг Андрэас (1804-1872) нямецкі філосаф-матэрыяліст, адзін з апошніх прадстаўнікоў класічнай нямецкай філасофіі. Асноўныя працы: «Гісторыя новай філасофіі», «Да крытыкі філасофіі Гегеля», «Сутнасць хрысціянства», «Пачаткі філасофіі будучыні», «Думкі пра смерць і неўміручасць».
Фройд, Зігмунд (1856-1939) аўстрыйскі псіхолаг, псіхіятр і мысляр, стваральнік тэорыі псіхааналізу. Найважнейшыя працы: «Я і Яно», «Вытлумачэнне сноў», «Пра псіхааналіз», «Дыскамфорт ад культуры».
Фром, Эрых (1900-1980) нямецка-амерыканскі сацыяёлаг, псіхолаг і філосаф, прадстаўнік псіхааналітычнага напрамку. Найважнейшыя працы: «Мець ці быць?», «Разумнае грамадства», «Уцёкі ад свабоды», «Анатомія чалавечай дэструктыўнасці».
Фуко, Мішэль Поль (1926-1984) французскі філосаф, сацыёлаг, гісторык культуры, прадстаўнік постструктуралізму і постмадэрнізму. Асноўныя працы: «Словы і рэчы. Археалогія гуманітарных навук», «Гісторыя вар’яцтва ў эпосе класіцызму», «Парадак дыскурсу», «Гісторыя сэксуальнасці».
Фурс, Уладзімір (1963-2009) беларускі філосаф, сацыяльны тэарэтык. Прафесар, доктар філасофскіх навук. Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце, Еўрапейскім гуманітарным універсітэце. Аўтар манаграфій «Філасофія незавершанага мадэрна Юргена Габермаса» (2000), «Контуры сучаснай крытычнай тэорыі» (2002), «Сацыяльная тэорыя ў непапулярным выкладанні» (2006), шэрагу артыкулаў.