Уводзіны ў філасофію нарысы, тэксты

Уводзіны ў філасофію

нарысы, тэксты
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 332с.
Мінск 2019
148.63 МБ
Гадамер, Ганс-Геарг (1900-2002) нямецкі філосаф, заснавальнік філасофскай герменеўтыкі. Найважнейшыя працы: «Праўда і метад», «Розум у эпоху навукі», «Пахвала тэорыі», «Пачатак філасофіі».
фон Гаек, Фрыдрых Аўгуст (1899-1992) аўстрыйскі эканаміст і палітычны філосаф ліберальнага напрамку. Найважнейшыя працы: «Чыстая тэорыя капіталу», «Шлях да паняволення», «Канстытуцыя Свабоды», «Згубная пыха розуму. Пра памылкі сацыялізму», «Выкарыстанне ведаў у грамадстве».
Гайдэгер, Марцін (1889-1976) нямецкі філосаф, прыхільнік фенаменалогіі, а пазней адзін з заснавальнікаў экзістэнцыялізму. Галоўныя працы: «Быццё і час», «Што такое метафізіка?», «Што значыць мысленне?», «Уводзіны ў метафізіку», «Пра сутнасць праўды», «Ідэнтычнасць і рознасць».
Гайзенберг, Вернер (1901-1976) нямецкі фізік-тэарэтык і філосаф навукі. Найважнейшыя філасофскія працы: «Фізіка і філасофія», «Прыродазнаўчая і рэлігійная праўда», «Частка і цэлае».
Гегель, Геарг Фрыдрых Вільгельм (1770-1831) нямецкі філосаф і логік, заснавальнік новай ідэалістычнай філасофіі, прыхільнік дыялектыкі. Найважнейшыя працы: «Фенаменалогія духу», «Навука логікі», «Лекцыі па філасофіі гісторыі», «Асновы філасофіі права», «Лекцыі па гісторыі філасофіі», «Энцыклапедыя філасофскіх навук».
Гелен, Арнольд (1904-1976) нямецкі філосаф і сацыёлаг, адзін з галоўных прадстаўнікоў філасофскай антрапалогіі XX ст. Найважнейшыя працы: «Чалавек: яго прырода і яго становішча ў свеце», «Мараль і гіпермараль», «Душа ў эпосе тэхнікі».
Гётэ, Ёган Вольфганг (1749-1832) нямецкі пісьменнік, навуковец-прыродазнаўца, мысляр. Галоўныя працы філасофскага характару: «Максімы і развагі», «Эксперымент як пасярэднік паміж суб’ектам і аб’ектам», «Метамарфозы раслін», «Да вучэння пра колеры».
Гобс, Томас (1588-1679) англійскі філосаф, заснавальнік кантрактуалізму. Асноўныя працы: «Левіяфан, або Сутнасць, форма і ўлада царкоўнае і свецкае дзяржавы», «Пра грамадзяніна», «Элементы філасофіі», «Элементы натуральнага і палітычнага права».
Годвін, Уільям (1756-1836) англійскі літаратар і сацыяльны філосаф. Аўтар двухтомнай працы «Даследаванне наконт палітычнай справядлівасці».
Гольбах, Поль Анры (1723—1789) французскі філосаф-асветнік матэрыялістычнага напрамку. Найважнейшыя працы: «Сістэма прыроды», «Грамадская сістэма, або Натуральныя прынцыпы маралі і палітыкі».
Горкгаймер, Макс (1895-1973) нямецкі філосаф і сацыёлаг, прадстаўнік т. зв. «крытычнай тэорыі». Найважнейшыя працы: «Да паняцця розуму», «Дыялектыка Асветніцтва» (з Т. Адорна), «Да крытыкі інструментальнага розуму».
Грудніцкі, Рыгор (нар. у 1947 г. у Тонежы на Гомельшчыне) беларускі філосаф і педагог. Абараніў дысертацыю па праблеме гнасеалогіі ў класічнай нямецкай філасофіі; загадваў кафедрай філасофіі ў Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Аўтар шэрагу навуковых артыкулаў, навучальных дапаможнікаў па філасофіі для студэнтаў («Філасофія. Канспект лекцый», Наваполацк, 2005, і інш.).
Гуатары, Фелікс (1930-1992) французскі філосаф і псіхатэрапеўт. Галоўныя працы: «Псіхааналіз і трансверсійнасць», «Малекулярная рэвалюцыя»; «Капіталізм і шызафрэнія» і «Што такое філасофія?» (абедзве з Ж. Дэлёзам).
Гусэрль, Эдмунд (1859-1938) нямецкі філосаф, заснавальнік фенаменалогіі. Асноўныя працы: «Крызіс еўрапейскіх навук і трансцэндэнтальная фенаменалогія», «Філасофія як дакладная навука», «Даследаванні па логіцы», «Картэзіянскія рэфлексіі».
Дабшэвіч, Бенедыкт (1722—1799) філосаф-эклектык, тэолаг, педагог беларускага паходжання. Родам з-пад Наваградка. Выкладаў у Наваградку і Вільні. Апублікаваныя працы: «Погляды новых філосафаў...» (Вільня, 1760), «Лекцыі па логіцы...» (Вільня, 1761), «Тэзісы для ўніверсальнай філасофіі» (Вільня, 1763).
Джэймісан, Фрэдрык (нар. у 1934 г.) амерыканскі сацыёлаг, філосаф і літаратурны крытык левых поглядаў. Найважнейшыя працы: «Постмадэрнізм і культурніцкія тэорыі», «Позні марксізм», «Постмадэрнізм, або Культурніцкая логіка позняга капіталізму», «Вартасці дыялектыкі».
Доўгірд, Анёл (1776-1835) філосаф, логік, педагог беларускага паходжання (родам з Мсціслаўшчыны). Найважнейшыя працы: «Пра логіку, метафізіку і маральную філасофію» (Вільня, 1821), «Выклад уласцівых мысленню правіл, або Логіка тэарэтычная і практычная» (Полацк, 1828), «Сапраўднасць чалавечых ведаў» (Вільня, 1839).
Дэкарт, Рэнэ (лацінізаванае прозвішча: Картэзій, 1596-1650) французскі філосаф, матэматык, навуковец-прыродазнаўца, пачынальнік рацыяналізму ў гнасеалогіі. Галоўныя філасофскія працы: «Развагі аб метадзе», «Пачаткі філасофіі», «Роздумы пра першасную філасофію...», «Правілы для кіраўніцтва развагі», «Трактат пра жарсці душы».
Дэлёз, Жыль (1925-1995) французскі філосаф, педагог, прадстаўнік «філасофіі станаўлення». Найважнейшыя працы: «Логіка сэнсу», «Вобраз-час», «Эмпірызм і суб’ектыўнасць», «Логіка адчування», «Розніца і паўтор», «Што такое філасофія?» (з Ф. Гуатары).
Залускі, Лукаш (1604-1676) філосаф, педагог, паходзіў з Міншчыны. Выкладаў у Вільні і ў іншых гарадах Рэчы Паспалітай. Аўтар кнігі «Агульная філасофія» (Вільня, 1640).
Зянон Элейскі (каля 490-430 г. да н. э.) старагрэцкі філосаф, прадстаўнік элейскай школы. Аўтар знакамітых парадоксаў, трактата «Аб прыродзе».
Калакоўскі, Лешак (1927-2009) польскі філосаф, гісторык ідэй, літаратар. Асноўныя філасофскія працы: «Лекцыі па сярэднявечнай філасофіі», «Пазітывісцкая філасофія (ад Х’юма да філосафаў Венскага кола)», «Галоўныя плыні марксізму. Узнікненне, развіццё, распад», «Прысутнасць міфа».
Кант, Імануэль (1724-1804) родапачынальнік класічнай нямецкай філасофіі. Найважнейшыя працы: «Крытыка чыстага розуму», «Крытыка практычнага розуму», «Крытыка здольнасці суджэння», «Пралегомены да любой будучай філасофіі...», «Метафізіка маралі».
Карнап, Рудальф (1891-1970) аўстрыйскі філосаф і логік, адзін з лідараў лагічнага пазітывізму. Асноўныя працы: «Лагічныя асновы імавернасці», «Асновы матэматыкі і логікі», «Філасофскія асновы фізікі», «Два эсэ пра энтрапію».
Касірэр, Эрнст (1874-1945) нямецка-шведска-амерыканскі філосаф і логік, адзін з галоўных прадстаўнікоў неакантыянскай марбургскай школы. Асноўныя працы: «Філасофія сімвалічных формаў», «Праблема пазнання ў філасофіі і навуцы Новага часу», «Паняцце субстанцыі і паняцце функцыі», «Эсэ пра чалавека».
Катарбінскі, Тадэвуш (1886-1981) польскі філосаф і логік, прадстаўнік львоўскаваршаўскай школы. Найважнейшыя працы: «Утылітарызм у этыцы Спенсера і Міла»; «Элементы тэорыі пазнання, фармальнай логікі і метадалогіі навукі»; «Трактат пра добрую працу».
Кацье, Жорж-Мары (1922-2016) швейцарскі каталіцкі філосаф, кардынал. Асноўныя працы: «Пытанні сучаснасці», «Жыццё ў разуменні», «Атэізм учора і сёння», «Шлях да метафізікі», «Этыка інтэлекту».
Кіркегар, Сёрэн (1813-1855) дацкі тэолаг, філосаф і пісьменнік, прыхільнік экзістэнцыяльнай дыялектыкі асобы. Асноўныя тэалагічныя і філасофскія працы: «Або або», «Страх і трапятанне», «Пра паняцце іроніі», «Філасофскія кавалачкі».
Кіш, Янаш (нар. у 1943) венгерскі філосаф, сацыёлаг, палітолаг і педагог. Прадстаўнік ліберальнага напрамку ў палітычнай філасофіі. Найважнейшыя працы: «Палітыка як маральная праблема», «Роўная Годнасць», «Ці ў нас існуюць правы чалавека?», «Палітычная нейтральнасць».
Конт, Агюст (1798-1857) французскі філосаф, сацыёлаг, адзін з родапачынальнікаў пазітывізму. Найважнейшыя працы: «Курс пазітыўнай філасофіі», «Сістэма пазітыўнай палітыкі».
Крукоўскі, Мікалай (1923-2013) беларускі філосаф, культуролаг і педагог. Асноўныя працы: «Логіка прыгажосці» (1965), «Асноўныя эстэтычныя катэгорыі: Вопыт сістэматызацыі» (1974), «Кібернетыка і законы прыгажосці» (1977), «Homo pulcher Чалавек прыгожы» (1983), «Філасофія культуры: Уводзіны ў тэарэтычную культуралогію» (2000), «Бляск і трагедыя ідэалу» (2007).
Кун, Томас Сэмюэл (1922-1996) амерыканскі філосаф навукі, фізік і гісторык. Найважнейшыя працы: «Структура навуковых рэвалюцый», «Шлях пасля «Структуры навуковых рэвалюцый», «Два полюсы. Традыцыя і наватарства ў навуковых даследаваннях».
Лок, Джон (1632-1704)англійскі філосаф, эканаміст і палітычны дзеяч, заснавальнік класічнага эмпірызму і лібералізму. Асноўныя працы:«Два трактаты аб кіраванні», «Разважанні пра чалавечы розум», «Ліст пра талерантнасць».
Лоўзі, Джон (нар. к. 1938 г.) амерыканскі гісторык філасофіі навукі, педагог. Асноўныя працы: «Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі», «Філасофія навукі і гістарычныя даследаванні», «Тэорыі навуковага прагрэсу».
Лукрэцый (поўнае імя: Ціт Лукрэцый Кар, каля 99 каля 55 г. да н. э.) старажытнарымскі паэт і філосаф-эпікурэец, аўтар вершаванага трактата «Аб прыродзе рэчаў».
Ляйбніц, Готфрыд Вільгельм (1646-1716) нямецкі філосаф, фізік, матэматык, мовазнаўца. Прадстаўнік рацыяналізму. Асноўныя філасофскія працы: «Манадалогія», «Роздумы пра пазнанне, праўду і ідэі», «Ліст да Якуба Тамазія», «Новая сістэма прыроды».
дэ Ляметры, Жульен Афрэ (1709-1751) французскі філосаф, публіцыст, адзін з пачынальнікаў хрысціянскага сацыялізму. Асноўныя працы: «Чалавек-машына», «Чалавек-расліна», «Натуральная гісторыя душы».
Майман, Саламон (сапр.: Шлома Гэйман, 1753/54-1800) габрэйска-нямецкі філосаф-асветнік, які развіваў ідэі нямецкай класічнай філасофіі. Родам з беларускай вёскі Жукаў Барок, што пад Мірам. Найважнейшыя працы: «Катэгорыі Арыстотэля», «Спроба трансцэндэнтальнай філасофіі», «Аб прагрэсе філасофіі», «Спроба новай логікі, або Тэорыя мыслення».
Мак’явэлі, Нікало (1469-1527) італьянскі гісторык, пісьменнік, юрыст, дыпламат, палітычны філосаф. Аўтар знакамітага філасофска-палітычнага трактата «Уладар», мноства літаратурных і гістарычных твораў.
Мамардашвілі, Мераб (1930-1990) грузінскі і расійскі філосаф, педагог. Найважнейшыя працы: «Формы і змест мыслення», «Як я разумею філасофію», «Картэзіянскія роздумы», «Страла пазнання».
Марк Аўрэлій (121-180) старажытнарымскі дзяржаўны дзеяч, імператар (161­180 гг.), філосаф-стоік. Галоўны твор «Роздумы» («Да сябе самога»).
Маркс, Карл Генрых (1818-1883) нямецкі грамадскі дзеяч, мысляр, публіцыст габрэйскага паходжання, заснавальнік філасофіі марксізму. Галоўныя працы: «Капітал», «Нямецкая ідэалогія», «Мізэрнасць філасофіі».