Узлёт Артура Уі, які можна было спыніць  Бертальт Брэхт

Узлёт Артура Уі, які можна было спыніць

Бертальт Брэхт
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 120с.
Мінск 2019
18.35 МБ
Берталып Брэхт
УЗЛЁТ АРТУРА УІ, ЯКІ МОЖНА БЫЛО СПЫНІЦЬ
Ораматургі свету
Бертальт Брэхт
УзлётАртура Уі,
ЯКІМОЖНА БЫАО СПЫНШЬ
Трагіфарс
Пераклаў з нямецкай Васіль Сёмуха
Мінск
Выдавец Зміцер Колас 2019
УДК 821.112.2-21
ББК 84(4Нем)-6
Б87
Серыя заснаваная ў 2018 годзе.
Рэдкалегія серыі:
Л. Баршчэўскі, П. Васючэнка, Зм. Колас, В. Мазынскі, М. Пушкіна, В. Ракіцкі
Прадмова і каментар Лявона Баршчэўскага
Пераклад зроблены паводле выдання: Bertolt Brecht. Der aufhaltsame Aufstieg des Arturo Ui. (Taschenbuch, edition Suhrkamp 144). Frankfurt-am-Main: Suhrkamp-Verlag, 1966.
Ha фронтыспісе:
Рудольф Шліхтэр, Бертальд Брэхт кіроўца грузавіка (1926).
ISBN 978-985-23-0036-0
©Сёмуха В. С., пераклад на беларускую мову, 2019.
©Афармленне і дызайн серыі. Выдавец Зміцер Колас, 2019.
ЭПІЧНЫ ТЭАТР БЕРТАЛЬТА БРЭХТА IЯГО П’ЕСА ПРА АРТУРА УІ
Выбітны нямецкі драматург, стваральнік тэорыі эпічнага тэатра Ойген Бертальд Фрыдрых Брэхт (які пазней падпісваў свае творы скарочана: Бертальт Брэхт або Берт Брэхт') нарадзіўся ў баварскім Аўгсбургу 10 лютага 1898 г. Пасля заканчэння гімназіі ў 1917 г. ён пачаў вывучаць у Мюнхене медыцыну і прыродазнаўчыя навукі, але дарогу ў жыцці Брэхту падказвалі найперш ягоныя літаратурныя і тэатральныя схільнасці.
У 1922 г. першая п’еса Бертальта Брэхта «Барабаны ўначы» была ўпершыню пастаўлена ў Мюнхене; а «Ваал» быў апублікаваны ў выглядзе кнігі. На прэм’еры «Барабанаў уначы» ў Берліне Брэхт упершыню ўбачыў актрысу Гелену Вайгель, якая вельмі яскрава ўвасабляла яго ўяўленні пра асаблівасці акторскай прафесіі ў дваццатым стагоддзі. У тым жа 1922 г. Брэхт пераехаў у Берлін, дзе пачаў працаваць у Нямецкім тэатры ў якасці драматурга, на замовы знакамітага рэжысёра Макса Райнгарда. Тады ж ён пазнаёміўся з філосафам, культуролагам і тэатральным крытыкам Вальтарам Беньямінам, з якім іх надалей лучыла сяброўства (аж да самагубства апошняга ў 1940 годзе).
Зварот Бертальта Брэхта, сына аўгсбургскага фабрыканта, да марксізму, што адбыўся прыкладна ў 1926 г., з кожным годам меў усё большы ўплыў на яго творчасць. У 1926 і 1927 гг. былі апублікаваныя яго адметныя зборнікі паэзіі адпаведна, «Хатнія казані Бертальта Брэхта» і «3 чытанкі для жыхароў гарадоў». Сапраўдную славу яму, аднак, прынесла «Трохграшовая опера», прэм’ера якой адбылася ў берлінскім тэатры на Шыфбаўэрдам 31 жніўня 1928 г. Менавіта пасля гэтай пастаноўкі крытыкі пачалі гаварыць пра асаблівасці эпічнага тэатра, які Брэхт свядома супрацьпастаўляў традыцыйнаму, называючы апошні «арыстотэлеўскім».
У 1929 г. вядомы ўжо драматург і паэт ажаніўся з Геленай Вайгель, Прэм’ера оперы «Узвышэнне і падзенне горада Махагона», тэкст лібрэта да якой напісаў Брэхт, скончылася спробай прыхільнікаў нацысцкай партыі ўчыніць беспарадкі.
Назаўтра пасля сумнавядомага пажару рэйхстага ў лютым 1933 г. Бертальт Брэхт са сваёй сям’ёй выехаў у Прагу. Іншымі, карацейшымі або даўжэйшымі, прыпынкамі ў яго шматгадовым вымушаным выгнанні былі Швейцарыя, Францыя, Данія, Швецыя і Фінляндыя. За гэты час з’явіліся, сярод іншага, п’есы, «Матухна Кураж і яе дзеці» (прэм’ера адбылася ў Цюрыху ў 1941 г.) і «Жыццё Галілея». У 1941 г. Брэхт атрымаў уязную візу ў ЗША, дзе ён жыў да 1947 года.
Са Злучаных Штатаў Бертальт Брэхт спачатку адправіўся ў Швейцарыю, адкуль ён пільна сачыў за сітуацыяй у акупаванай саюзнікамі і падзеленай Германіі. Галоўнай мэтай творцы было так ці іначай вярнуцца ў тэатр. У той жа час ён вёў перамовы адначасова з заходнегерманскім выдавецтвам Паўля Зуркампа (Франкфурт-на-Майне) і з выдавецтвам «Аўфбаў» ва Усходнім Берліне. У выніку абодва выдавецтвы атрымалі правы публікацыі яго твораў.
У 1949 г Бертальт Брэхт пераехаў ва Усходні Берлін, дзе на Гелену Вайгель была ўскладзена задача стварэння тэатра «Берлінер ансамбль». Брэхт стаў мастацкім кіраўніком тэатра. У 1951 г. за ажыццяўленне пастановак на сцэне тэатра «Берлінер ансамбль» ён атрымаў Нацыянальную прэмію ГДР. У снежні 1954г. Брэхту была прысуджана савецкая прэмія «Заўмацаванне міру паміж народамі». Зрэшты, нягледзячы на свой збольшага марксісцкі светапогляд, Брэхт у сваёй лірыцы, у лістах-зваротах да кіраўнікоў ГДР не хаваў крытычнага стаўлення да пэўных дзеянняў уладаў Усходняй Германіі.
14 жніўня 1956 г. Бертальт Брэхт памёр ад сардэчнага прыступу. Машына хуткай дапамогі ехала да яго берлінскага дома занадта доўга...
Абрысы мастацкага свету Бертальта Брэхта вызначаны паэтыкай створанага ім «эпічнага тэатра». Брэхт разглядаў тэатр
у якасці трыбуны выказвання сваіх поглядаў, марыў пра «павучальную п’есу», пра пераўтварэнне тэатра ў «педагагічную дысцыпліну». Нямецкі творца вынайшаў творчы метад «ачужэння», закліканы разбурыць сцэнічную ілюзію, уцягнуць у дзеянне на сцэне гледача. Апошні павінен не гэтулькі давяраць таму, што адбываецца перад яго вачыма, колькі рабіць самастойныя высновы. Актор, які выконвае свае ролі ва ўмовах «ачужэння», раз-пораз ператвараецца ў каментатара падзей, у іх рэзанёра. Песні-зонгі, якія таксама каментуюць падзеі п’есы, ствараюць пэўнага кшталту бар’ер паміж гледачом і сцэнаю. Дзеля больш дасканалага адчування гэтага бар’ера драматург ужывае і іншыя прыёмы напрыклад, размяшчае на сцэне розныя таблічкі з надпісамі, што з’яўляюцца над галовамі актораў на пачатку кожнага чарговага эпізоду.
П’еса «Узлёт Артара Уі, які можна было спыніць» была задумана Брэхтам як трагіфарс. Часавыя рамкі дзеяння можна змясціць у перыяд паміж 1929 і 1941 гадамі. Брэхт выкарыстаў у той час прытчавую форму, каб паказаць асобныя этапы прыходу Адольфа Гітлера да ўлады ў Германіі, захоп ім суседняй Аўстрыі.
3 дапамогай прыёмаў эпічнага тэатра і эфекту ачужэння Брэхт здолеў стварыць п’есу, якую ён сам ахарактарызаваў як «гісторыю-фарс» (г. зн. грубавата-камічны твор з гістарычным фонам). Пры гэтым аўтар ставіў сабе за мэту, з аднаго боку, паказаць брутальны характар паводзінаў Гітлера на шляху да ўлады, а з другога прымусіць гледача пасля прагляду спектакля задумацца пра тое, што ж папраўдзе адбылося. У сваім, апублікаваным у 1948 г. «Пасляслоўі» да п’есы Брэхт адказаў на абвінавачванні з боку некаторых крытыкаў, што, маўляў, не дапушчальна «выстаўляць вялікіх злачынцаў на пасмешышча». Брэхт, па-першае, сцвярджаў, што Гітлер не быў «вялікім злачынцам», а быў «вінаваты ў вялікіх палітычных злачынствах» (што не адно і тое ж), а па-другое, ён хацеў паказаць «дробнабуржуазную» павагу да тых, хто выжыў: маўляў, надзвычай важна, каб з дапамогай смеху разбурыць тыя чары, якія шмат у каго яшчэ засталіся ад Гітлера пасля 1945 года.
Сюжэт п’есы будуецца на ўяўленні пра характар дзеяння гангстарскіх груповак, які быў добра вядомы Бертальту Брэхту (менавіта з бандай гангстараў параўноўваецца нацысцкая партыя). На сустрэчы ўласнікаў чыкагскага трэста «Цвятная капуста» у адным з банкаў пэўны Артура Уі прапаноўвае спосаб ратавання бізнэсу праз пагрозы і шантаж. Яго ідэя на пачатку падабаецца іншым бізнэсоўцам ды звязаным з імі людзьмі, якія паступова пачынаюць трапляць ва ўсё большую залежнасць ад авантурыста і шантажыста Уі. У выніку, пасля шэрагу арганізаваных забойстваў, уладу Уі прызнаюць не толькі ў Чыкага, але і ў суседнім гарадку Цыцэра. Арганізаваўшы забойства кіраўніка гарадка Ігнація Дольфіта, Артура Уі спрабуе дамовіцца з яго жонкай Бэці аб супрацоўніцтве. Але ўзнікае канфлікт, і Бэці гіне ад рук забойцаў, падасланых Артура. У эпілогу Брэхт павучае публіку:
Вучыцеся глядзець, самкнуўшы вочы, I дзейнічаць, не галаву марочыць. Вы лічыце, што чалавецтву годзе, Адправіць к чорту чортава выроддзе ? He радуйцеся рана: тое лона, Што спарадзіла гада, родзіць зло нам.
У п’есе Брэхта можна бачыць нямала паралеляў з сюжэтамі іпэкспіраўскіх п’ес ды іх героямі. Як і Макбета ў аднайменнай трагедыі Шэкспіра, загалоўнага героя п’есы Брэхта наведвае здань адной з ягоных ахвяр. Для таго, каб больш яскрава паказаць зло і злачынны ўзыход Артура Уі да ўлады, драматург, відавочна, прымушае чытача ўзгадаць пра шэкспіраўскага Рычарда III. Урэшце, уменне Уі выступаць перад публікай гэта адзін з вынікаў урокаў, атрыманых ім ад актора: апошні вучыць галоўнага героя, якім спосабам той павінен рухацца, сядзець і прамаўляць. У іншым месцы актор наўпрост цытуе прамову Марка Антонія з шэкспіраўскага «Юлія Цэзара».
Лявон Баршчэўскі
УЗЛЁТ АРТУРАУІ, ЯКІ МОЖНА БЫЛО СПЫНІЦЬ
АСОБЫ
Заклікач Флэйк, Карузэр, Бутчэр, Мальбэры, КлАРК
дзялкі, сябры ўправы трэста « Цвятная капуста»
Шыт, уладальнік параходства Стары Дагсбора Дагсбора-сын
Артура Уі, шэф гангстараў Эрнэста Рома, яго памочнік Эмануэле Гіры, гангстар Джузэпэ Джывола, гандляр кветкамі, гангстар
Тэд Рэг, рэпарцёр газеты «Стар»
Докдэйзі
Боўл, касір у Шыта Гудвіл і Гэфлз, клеркі
з гарадской управы
О’Кэйсі, упаўнаважаны па расследаванні
Актор
Хук, аптовы гандляр гароднінай
Падсудны Фіш
Абаронца
Суддзя
Урач
Пракурор
Жанчына
Малады іна, давераны Ромы НіЗКАРОСЛЫ ЧАЛАВЕК
ІГНАЦІЙ Дольфіт
Бэці Дольфіт, яго жонка
Слугі Дагсбора
Ахоўнікі
Гангстары
Гандляры ЗЕЛЯНІНАЙ
з Чыкага і Цыцэра
Газетныя рэпарцёры.
ПРАЛОГ
Перад заслонай выходзіць Заклікач. На заслоне вялікія афішы: «Новае пра скандал у доках», «Барацьба за тэстамант і прызнанні старога Дагсбора», «Сенсацыя на працэсе аб пажары на складзе», «Забойства гангстара Эрнэста Рома ягонымі сябрамі», «Шантаж і забойства Ігнація Дольфіта», «Захоп гангстарамі горада Цыцэра». За заслонаю аркестр ударных.
Заклікач. Шаноўная публіка, сёння ў нас пойдзе гаворка... Эй, ціхаце вы там, галёрка!
I вы, мадам, здыміце свой капялюшык, Ага ж!... сёння мы вас крыху разварушым Сканадальна-актуальным за гэтым разам Гісторыка-гангстарскім паказам: Пра будаўніцтва прычалаў і пра крэдыты, Якімі займаліся ў Чыкага бандыты. Пасля вам раскажуць нашы акторы Пра завяшчанне сумленнага старца Дагсбора. Пра пажар на складзе з судовым разборам, Пра забойства Дольфіта, Ромы Эрнэста, Пра росквіт славутага Капуснага трэста, Пра тое, як Цыцэра і горад Чыкага Апанавала гангстарская шарага.
Тут пройдуць кар’ера Артура Уі бандыта, Вяршкі мафіёзнага свету, яго эліта, Убачыце мёртвых, жывых і прысных Любімых у народзе і ненавісных, Народжаных, узнесеных з разборам, Напрыклад вось, старац сумленны, добры Дагсбора.