Узлёт Артура Уі, які можна было спыніць  Бертальт Брэхт

Узлёт Артура Уі, які можна было спыніць

Бертальт Брэхт
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 120с.
Мінск 2019
18.35 МБ
Рома.
Ды што ты?
Гіры.
Так, бо параходства Шыта

Ужо ў руках Дагсбора. Боўл сам бачыў, Як акцыі перадалі яму.
Пакет «Цвятной капусты». Уручаў
Сам Бутчэр...
Уі.
Ну і што?
Боўл.
А тое, што

Ганебна...
Гіры.
Ты не разумееш, шэф?
Боўл.
Дагсбора дамагаўся ад уладаў Асігнаванняў для «Капусты»...
Гіры.
...тайна
Ва ўправу трэста ўлез!
Уі (пачынае нештаразумець}. Га, значыць хабар!
Авой, тады стары ў гаўне па горла!
БоЎл.	Пазыка дадзена была «Капусце»,
Але праз параходства. Ну, праз нас.
I ад імя Дагсбора, а не за Шыта, Як думаюць, падпісаў кантракт.
ГіРЫ.	Вось і Дагсбора вам! Усе крычаць:
Сумленны, непадкупны, шчыры, чысты! А ён старая шыльда, вось хто ён! Старэча беззаганная, чысцюля!
БоЎл.	Мяне турнуў за дробязную трату,
А сам... Старая псіна!
Poma.	Спакайней!
Ты не адзін, другім таксама кроў
Кіпіць, калі такое бачаць. Што
Ты сам пра тое думаеш, Артура?
Уі (паказвае на Боўла). Ён можа прысягнуць?
Гіры.	Вядома, можа!
Уі (раптам вьтростваецца). За ім сачыце! Рома, нам пара! Вялікія чакаюць справы нас!
Уі шпарка выходзіць, за ім Эрнэста Рома і ахоўнікі.
Гіры ^ляпае Боўла па плячы).
Ты пэўна запусціў у ход матор
Такі, што нам...
БоЎл.	...Барыш няблага б выпіць?
ГіРЫ.	Барыш за намі не закісне, браце!
З’яўляецца надпіс.
Сцэна 5

Летнік Дагсбора. Дагсбора з сынам.
Дагсбора.
Няварта мне было браць гэты летнік.
Мне акцыі ўручылі, ну і што?
Тут не прычэпішся.
Дагсбора-сын.	Тутчыстаўсё.
Дагсбора.
Я дамагаўся займу, бо на скуры Сваёй адчуў, як лёгка можа трэст У поўным росквіце, калі ў яго He хопіць грошай, ляснуцца умомант. Але, што стаўшы шэфам параходства, Я летнік гэты ўзяў, а ўжо тады Пачаў змагацца за пазыку, тайна Пазыку ўзяў сабе, дарма, дарма.
Дагсбора-сын. Такі дарма.
Дагсбора.
Сынок, благі учынак.

He трэба мне было браць летнік гэты, Каб ён згарэў!
Дагсбора-сын.	Такі было не трэба.
Дагсбора.
У пастку ўлезлі мы.
Дагсбора-сын.	Такіулезлі.
Дагсбора.
Ты бачыў, як, бывае, хітры, спрытны Карчмар бясплатнай воблай можа часам Узяць на шворку госця? Трата дробязь, Затое рыба просіць піць. Вось так Мяне злавілі на пакунак акцый.
(Паўза.)
Праклятаю пазыкаю ва ўправе Ўжо зацікавіліся, грошай бо Ужо няма. А бралі Кларк і Бутчэр, Браў Флэйк, Карузэр, я таксама браў,
Тым часам не было й няма цэменту! Яшчэ няблага, што па просьбе Шыта, Нікому я нічога не казаў, I аніхто не ведае нічога, Што я да параходства нешта маю.
Слуга (уваходзіць). Тэлефануе містэр Бутчэр.
Дагсбора.	Сын,
Пагавары з ім.
Дагсбора-сын выходзіць са слугою. Чуваць далёкі звон.
Што там Бутчэр хоча?
(Глядзіць у акно.)
Люблю я гэтыя таполі, выгляд На возера, дзе хвалі серабрацца. I тое, што не пахне півам тут. Прыгожыя вяршаліны ялін, Зялёна-шэрыя. А іх камлі Нібы з цялячай скуры, без якое Калісьці сцэджвалі мы з бочак піва. Галоўнае ж, вядома, што таполі! Таполі. Гм! Нядзелька сёння ў нас. Званы гудуць. О, колькі ў гэтым свеце Затоілася зла! Што хоча Бутчэр’... Чаго хацець ён можа у нядзелю?.. He, гэты летнік...
Дагсбора-сын.	Бутчэр мне сказаў:
Пастанавіла гарадская ўправа, Каб сёння ноччу глянуць на будоўлю Прычалаў для «Цвятной капусты». Тата, Ты?..
Дагсбора. Камфару!
Дагсбора-сын (падае лякарства). Вось.
Дагсбора.	Што там хоча Бутчэр?
Дагсбора-сын. Прыбыць.
Дагсбора.
Сюды? Я не прыму яго. Я хворы. Сэрца.
(Устае. Велічна.)
3 гэтай бруднай справай Я звязвацца не буду. Усё жыццё Ішоў я роўнаю дарогай, горад Пра гэта ведае.
Дагсбора-сын.	Напраўдутак.
Слуга (уваходзіць). Там нейкі містэр Уі у прыходжай Чакае вас.
Дагсбора.
Слуга.
Той гангстар?
Так, я бачыў Партрэт ягоны у газеце. Кажа, Што Кларк яго прыслаў.
Дагсбора.
Гані ў каршэнь!
Сказаў, ад Кларка? Ну і ну! Бандытаў Ужо мне падсылае Я ж яму...
Уваходзяць Артура Уі і Эрнэста Рома.
Уі.
Дагсбора.
РОМА.
Дагсбора.
Містэр Дагсбора.
Прэч, ідзіце прэч!
Мы не спяшаем! Сёння ў нас нядзеля. Вы чулі? Прэч!
Дагсбора-сын.	Вам бацька кажа прэч!
Рома.
Сказаўшы двойчы, разумней не станеш.
Уі (не кранаючыся з месца). Містэр Дагсбора.
Дагсбора.
Слугі дзе ? Пакліч

Паліцыю!
Рома.
Сынок, не бегай марна, Унізе хлопцы там, а што, калі He так ты імі будзеш зразуметы?
Дагсбора.
Poma.
Што? Гвалт?
He гвалт, а проста тлумачэнне.
Маўчанне.
Уі.
Дагсбора, вам яшчэ я не знаёмы, Хіба што нешта чулі краем вуха. Дагсбора, перад вамі тут няшчасны, Недаацэнены усімі скрозь.
Яго клялі зайздроснікі ліхія.
Я сын кварталаў Бронкса, беспрацоўным Пачаў свой шлях жыццёвы у Чыкага, I не скажу, што шлях няўдалы быў!
Амаль пятнаццаць год таму назад Са мной было сем хлопцаў, як і я, Рашучасці і светлай прагі поўных Зарэзаць на абед сабе карову Любую, што пад небам ходзіць. Сёння Нас дваццаць пяць, а потым будзе болей. Спытаеце: што трэба ад мяне Артура Уі? Аднаго: прызнання.
Я не хачу лічыцца прайдзісветам, Авантурыстам і лаўцом удачы!
{Пракашліваецца.)
А болын таго хачу, каб ува мне Паліцыя не памылялася, Бо я цаню яе. Таму прашу (Ая прасіць не звыклы), ды прашу Закінуць за мяне слаўцо-другое, Калі патрэба выпадзе.
Дагсбора(
'не верачы вушам).	Каб я
За вас даваў зарукі ?
Уі.
Пры патрэбе.
Залежаць будзе ад таго, наколькі Паладзім з гандлярамі зелянінай...
Дагсбора.
Уі.
А вам што да іх гандлю?
Я скажу.
Хачу узяць іх пад сваю апеку, Пад абарону. Калі трэба будзе, I зброяю абараняць.
Дагсбора.
Пакуль
Ніхто, здаецца, ім не пагражаў.
Уі.
Дагэтуль так! Ая гляджу наперад, I я кажу: а ці навечна так?
Чыкагская паліцыя была
I ёсць прадажная, ці ж доўга тут Гароднінаю гандляваць спакойна? Зладзеі заўтра вычысцяць і крамы, I касы... Дык няўжо ж ніхто не схоча Нам за ахову заплаціць?
Дагсбора.
Уі.
Наўрад.
Ну, можа, й не. А гэта ж толькі значыць, Што гандляры сваёй карысці ў тым He бачаць. А тым часам ён, гандляр, Прыстойны, дробны, блізарукі ён Патрэбу мае ў моцным кулаку.
Ён трэсту абавязаны усім, Ды гэтага не ўсведамляе толькі. I ў гэтым бачу я свой абавязак, I трэст патрэбу мае ў абароне. Дастань кашэль! Плаціць не можаш? Што ж Дык гандаль зачыняй! Слабому смерць! Такі закон прыроды. Карацей Патрэбен трэсту я.
Дагсбора.
Што мне да трэста, I што мне да «Цвятной капусты»? Мне Здаецца, пераблыталі вы адрас.
Уі.
Пра тое потым. А пакуль скажу: «Цвятной капусце» кулакі патрэбны. Даю вам дваццаць пяць маіх арлоў.
Дагсбора.
Магчыма, што замест канторскіх кнопак Гарматы хоча трэст купіць, магчыма, Ды не ўваходжу я ў яго.
Уі.
Пра тое
Пасля. Вы скажаце: як дваццаць пяць
Хлапцоў па трэсце швэндацца пачнуць, Хто можа паручыцца, што на гэтым He прагарым? Адказ мой вельмі просты: Хто плаціць, той і сілу мае!
Хто раздае канверты з платай? Вы. Дык як жа я магу на вас напасці ? Апроч таго, я вас цаню высока, Тут веры дайце! А ці шмат у нас Хаўруснікаў, прыхільнікаў? Прыходзяць, Сыходзяць, засталося, можа, з дваццаць Тых рызыкантаў, што са мною. Вы Мой ратаўнік. Без вас хана і мне. Па-чалавечы сёння вы павінны Ад ворагаў уратаваць мяне.
I, шчыра кажучы вам, ад сяброў.
На карту я паставіў, што ствараў
Пятнаццаць год! Дык будзьце жчалавекам! Дагсбора. Ну што ж, я буду чалавекам, добра,
I клікну паліцэйскіх.
Уі.	Паліцэйскіх?
Дагсбора. Так, паліцэйскіх.
Уі.	Значыць, чалавекам
He хочаце вы быць, дапамагчы?
(Крычыць.)
Тады я не прашу, а патрабую... Зладзей! Пра вас я ведаю усё!
I выкрыю! Вы аферыст! Махляр! Вы укляпаліся у брудную афёру 3 прычаламі! I параходства Шыта He Шытава, а ваша! He змушайце Мяне на меры крайнія! Праверка Ужо назначана...
Дагсбора (увесь збялелы). Яе не будзе.
Mae сябры...
Уі.	Сяброў ужо няма.

У вас ужо няма сяброў, а заўтра He атрасеце ворагаў. Уі, Адзін Уі уратаваць вас можа!
Дагсбора.
Праверкі мне не зробяць, Можа так Абразіць хто мяне захоча? Я Сівы старэча...
Уі.
Так, сівы і белы, Ўсярэдзіне ж суцэльна чорны, ўвесь. Паслухайце сюды, Дагсбора!
(Спрабуе ўзяць таго заруку.)
Вы ж Разумны чалавек! Дазвольце вас Уратаваць! Скажыце толькі слова I знішчу кожнага, хто вас кране. Прашу ў вас дапамогі, заклінаю! Бо як што не згаворымся мы з вамі, Дык як вярнуся да маіх малойцаў?
(Плача.)
Дагсбора.
Ніколі! Я не зблытаюся з вамі, Хай лепей смерць!
Уі.
Вядома, лепей. Знаю.
Мне сорак год і я пустое месца.
О, памажыце!
Дагсбора.
Уі.
He!
Апошні раз
Прашу! Бо знішчу вас!
Дагсбора.
Пакуль жыву, Вам рэкет на гародніне не ўдасца. Вы чулі? He! Гатовы пабажыцца!
Уі (з годнасцю). Мне сорак год, вам восемдзесят. Значыць,

Дагсбора, вас, дасць Бог, перажыву I гандлем апаную!
Дагсбора.
Бог не дасць!
Уі (Эрнэста Рому). Хадзем.
(Ветліва паклангўшыся, выходзіць з Ромам.)
Дагсбора.
Мне душна! Вой, якая морда! Якая морда! Ну навошта я Прыняў быў гэты летнік. He, яны 3 праверкаю з’яўляцца не пасмеюць!
Уваходзяць Гудвіл і Гэфлз.
Гудвіл.
Дагсбора.
Хэло, Дагсбора!
А, вы, Гудвіл, Гэфлз! Што новага?
Гудвіл.
Ды добрага нічога... Сустрэўся ў холе нейкі экземпляр. Ён хто? Ці не Артура Уі ?
Дагсбора (натужліва смеючыся). Ён.
Гудвіл.
He дужа каб прыемны джэнтльмэн. Зусім не джэнтльмэн. Даруй, Дагсбора! Хацелася б пагаманіць з табой Пра тую трэстам ўзятую пазыку Для параходства.
Дагсбора (з каменным. тварам). Што ж такога з ёю?
Гэфлз.
Учора на паседжанні ва ўправе Яе назвалі толькі не сярдуй Афёраю.
Дагсбора.
Гудвіл.
Афёрай?
He хвалюйся!
Мы болыпасцю адверглі гэты тэрмін.
Спрачаліся ледзь не дайшло да бойкі.
Гэфлз.
«Махляр Дагсбора!» злоснікі крычалі. Тады мы ім: мо й Біблія таксама Махлярства вам, падман, ашука? Словам, Той дыспут наш тваім трыумфам стаў. Твае сябры адразу абвясцілі, Што на рэвізіі настойваюць, і Паклёпнікаў усіх тым збілі з тропу. Дык тыя, ўбачыўшы, якім даверам

Ты карыстаешся, лямантавалі:
He трэба, не, мы не дазволім! Толькі ж, Нас большасць не хацела, каб хоць цень На рэпутацыю тваю упаў,
Мы ўсе крычалі: «Слаўны наш Дагсбора Імя і чалавек, закон маралі, Дагсбора наш жыццёвы лад! Мы хочам Праверкі, калі ўжо пайшло на тое!» I мы перамаглі праверка будзе.
Дагсбора.
Гудвіл.
Праверка?
Так, галоўны ў іх О’Кэйсі.
3 «Капусты» хлопцы заявілі, нібы Пазыку ўсю сплацілі параходству Й кантракты на будоўлю заключала Кантора параходства Шыта.
Дагсбора.
Гудвіл.
Шыта.