Узлёт Артура Уі, які можна было спыніць  Бертальт Брэхт

Узлёт Артура Уі, які можна было спыніць

Бертальт Брэхт
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 120с.
Мінск 2019
18.35 МБ
Давай, гізуйце!
Гандляры маўчаць.
Джывола {ялейна}. I не шкадуйце нас! Бо гандаль мой Вы ведаеце!
Першы ахоўнік. Хай жыве Джывола!
Джывола. Ну як надзейная ахова ці
Шантаж, забойствы, гвалт, рабунак, рэкет? Першы гандляр. Вы знаеце, ў мяне спакойна ўсё, Пакуль ніхто мне лаўку не граміў.
Другі гандляр. Маю таксама.
Трэці гандляр.	I ў мяне спакойна.
Джывола. Неверагодна!
Другі гандляр.	Кажуць, што нядаўна
Была ў піўнушках заварушка, кшталту Таго, пра што казаў Артура Уі, Там куфлі білі, вылівалі спірт, Бо тыя за ахову не плацілі, Ды, дзякуй богу, ў гандлі зелянінай Усё нармальна.
Poma.	А забойства Шыта?
А смерць касіра Боўла? Ўсё нармальна? Другі гандляр. А што, хіба ўсё гэта адбылося
У капусным гандлі ?
Poma.	He, чакай хвілінку!
Рома адыходзіць да Уі, які пасля сваёй прамовы сядзіць са змучаным і абыякавым выглядам. Сказаўшы некалькі слоў Уі, ён падклікае Гіры, Джывола таксама бярэ ўдзел ў абмене рэплікамі; усе гавораць шэптам. Потым Гіры падклікае аднаго ахоўніка і імкліва выходзіць разам з ім.
Джывола. Высокі сход! Паведамляю вам,
Што пэўная асоба захацела
Пры вас усіх сказаць сваю падзяку Артура Уі.
Ён адыходзіць у глыбіню сцэны і вяртаецца разам з ярка нафарбаванай і апранутай жанчынай Докдэйзі. Яна вядзе за руку дзяўчынку. Усе трое спыняюцца перад Уі, той устае.
Прашу вас, місіс Боўл.
{Звяртаецца да. гандляроў.}
Вось місіс Боўл, яна ўдава касіра, Што з параходства Шыта, ён учора 3 жаданнем шчырым выканаць святы Свой абавязак, спяшаў ва ўправу I быў забіты нейкім невядомым. Прашу вас, місіс Боўл!
Докдэйзі: Спадару Уі, перажываючы вялікае гора, якое апанавала мяне ў сувязі з гнюсным забойствам майго няшчаснага мужа, які ішоў дзеля выканання свайго грамадзянскага абавязку ў гарадскую ўправу, не магу не выказаць вам маёй найглыбейшай падзякі. Падзяку гэтую я выказваю з нагоды прысылкі вамі кветак мне і маёй маленькай дачушцы ва ўзросце шасці гадоў, якая так нечакана засталася без бацькі. (Звяртаючыся da cxody.) Спадарства сход, я ўсяго толькі няшчасная ўдава, і мне хацелася б сказаць толькі, што, не будзь спадара Уі, я сёння качалася б дзе-небудзь пад плотам, гэтыя свае словы я гатовая заўсёды паўтарыць. Спадар Уі, мая маленькая дачка, якой пяць гадоў, і я, мы ніколі не забудзем гэтага.
Уі працягвае Докдэйзі руку і бярэ дзіця за падбародак.
Джывола. Брава!
Уі.	Выказваю вам шчыра спачуванне,
Вам, місіс Боўл, з нагоды страты. Трываць забойцаў і бандытаў нельга...
Джывола (гандлярам, якія намерыліся сысцг).
Сход не зачынены яшчэ. Вам зараз
Наш сябар Грынвул Джэймс асвеціць памяць Нябожчыка жалобнай песняй, потым Збяром ахвяры на карысць сям’і
Няшчаснай Боўл. Джэймс барытон.
Адзін ахоўнік выходзіць наперад і спявае саладжавую песню, у якой часта паўтараецца слова «ачаг». Увесь гэты час гангстары яўна захоплены музыкай адзін апусціў галаву на рукі, іншыя, заплюшчыўшы вочы, адкінуліся на білцы крэслаў і г. д. Рэдкія воплескі пасля песні раптам перапыняюцца выццём паліцэйскіх і пажарных сірэн. Вялікае акно на заднім плане чырванее.
Рома. Пажар! Гарыць у порце!
Голас.	Дзе’
Ахоўнік.	Хто з вас
Гандляр, сэр Хук?
Другі гандляр.	Ну, я! А што такое?
Ахоўнік. Ваш склад гарыць.
Гандляр Хук імкліва выбягае. Некаторыя бягуць следам. Астатнія кідаюцца да акна.
Рома.	Стой! Заставацца тут!
Нікуды не выходзіць!
(Ахоўніку.)
Там падпал?
Ахоўнік. Няма сумнення. Там знайшлі каністры
3 бензінам, бос.
Трэці гандляр.	Каністры неслі тут!
Рома ^раз’юшанаў Хто? Дзе? Хто можа нас абвінаваціць?!
Ахоўнік (тыцкае гандляру ў бокрэвальверам).
Ну, што? Праносілі каністры? Што?
Ну, паўтары!
Іншыя ахоўнікі (астатнім гандлярам).
Ты бачыў? Ты? А ты?
Гандляры. Я не. I я не бачыў. He. Я не!
Рома. Восьбачыце!
Джывола (паспешліва). Той самы чалавек, Які тлумачыў нам зусім нядаўна, Што ўсё спакойна ў гандлі зелянінай, Цяпер сам бачыць: складяго гарыць, Падпалены бандытам. Хіба вы He бачыце? Вы што, усе аслеплі? Гуртуйцеся, і пераможам зло!
Уі (крычыць). Далёка ўсё зайшло ў Чыкага ў нас! Затое ўсе напэўна ўразумеюць: Ратунак наш жалезная рука.
Сцэна 9
Працэс падпальшчыкаў. Прэса. Суддзя. Пракурор. Абаронца. Малады Дагсбора. Гіры. Джывола. Докдэйзі. Ахоўнікі.
Урач. Гандляры гароднінай і падсудны Фіш.
A
На лаве сведкаў Эмануэле Гіры;ён паказвае рукою на падсуднага Ф і ш а, які ў поўнай апатыі.
Гіры (крычыць). Вось чалавек, які рукой злачыннай
У порце падпаліў і знішчыў склад.
Калі застаў яго я, той якраз
Трымаў бітон! Устань, устань, паскуда!
Фіша сілком падымаюць. Ён стаіць, хістаючыся.
Суддзя. Падсудны, вазьміце сябе ў рукі. Вы стаіце перад судом. Вас абвінавачваюць у падпале. Падумайце, што пастаўлена на карту!
Фіш (мармыча). Арларларл.
Суддзя. Дзе вы ўзялі бітоны з газаю?
Фіш. Арларларл.
На знак суддзі пануры ўрач, апрануты звышэлегантна, схіляецца да Фіша, потым пераглядваецца з Гіры.
Урач. Сімуляцыя.
Абаронца. Абарона патрабуе выклікаць іншых урачоў.
Суддзя ^усміхаецца}. Спадар Гіры, як-такі сталася, што вы апынуліся як рыхтык на месцы здарэння у той самы час, калі на складзе ў спадара Хука выбухнуў агонь, які знішчыў дваццаць два дамы?
Гіры. Я якраз быў на шпацыры, дзеля мацыёну.
Некаторыя ахоўнікі смяюцца. Гіры таксама пачынае смяяцца.
Абаронца. Ці вядома вам, спадар Гіры, што падсудны Фіш беспрацоўны, што ён за дзень да падпалу пеша дабраўся да Чыкага, дзе ён раней ніколі не бываў?
Гіры: Што? Дзе? Калі?
Абаронца. Нумар вашай машыны нібыта ХХХХХХ?
ГіРЫ: Ну, вядома.
Абаронца. Здаецца, гэтая самая машына за чатыры гадзіны да пажару якраз стаяла каля рэстарана Дагсбора на Восемдзесят сёмай стрыт, а з рэстарана вынеслі падсуднага Фіша ў стане беспрытомнасці ?
ГіРЫ: Чаго б я меў гэта ведаць? Я цэлы той дзень прабыўу Цыцэра, дзе сустракаўся з пяцюдзесяццю дзвюма асобамі, і ўсе яны могуць прысягнуць, што мяне бачылі.
Ахоўнікі смяюцца.
Абаронца. Здаецца, вы толькі што сказалі што былі на шпацыры дзеля мацыёну, у Чыкага непадалёк ад докаў?
ГіРЫ: А вам што да таго, што я абедаю ў Цыцэра, а пераварваю ў Чыкага?
Ахоўнікі доўга рагочуць; да іх далучаецца і суддзя.
Святло гасне. Чуюцца гукі аргана, у тэмпе скочнай музыкі жалобны марш Шапэна.
Б
Калі зноў загараецца святло, на сцэне гандляр гароднінай Ху к; ён сядзіць на лаве сведкаў.
Абаронца. Спадар Хук, ці сварыліся вы калі-небудзь з падсудным! Ці бачылі вы яго калі-небудзь увогуле?
Хук. Ніколі.
Абаронца. А спадара Гіры ці бачылі?
Хук. Так, у канторы трэста «Цвятная капуста», якраз таго самага дня, як у мяне згарэў склад.
Абаронца. Да пажару?
Хук. Перад самым пажарам. Ён прайшоў праз кантору, а за ім чацвёра дзецюкоў, яны валаклі бітоны з газаю.
У ложы прэсы і сярод ахоўнікаў неспакойны рух.
Суддзя. Ціхаце там, прэса!
Абаронца. Спадар Хук, чыя тэрыторыя мяжуе з вашым складам?
Хук. Тэрыторыя параходства, якое належала Шыту. 3 майго склада ёсць ход у двор параходства.
Абаронца. Ці вядома вам, спадар Хук, што спадар Гіры жыў у доме параходства, што належала Шыту, і, значыцца, меў доступ на тэрыторыю параходства?
Хук. Так, якупраўляючы склада.
У ложы прэсы моцнае хваляванне. Ахоўнікі робяць «бу-бу-бу»
і становяцца ў пагрозлівую пазіцыю перад Хукам, абаронцам
і журналістамі. Дагсбора-сын падбягае да суддзі і нешта шэпча яму ў вуха.
Суддзя. Ціха! Пасяджэнне адкладваецца з прычыны таго, што падсудны занямог.
Святло гасне. Арган зноў іграе жалобны марш Шапэна у тэмпе скочнай музыкі.
В
Калі святло загараецца зноў, Ху к сядзіць на лаве сведкаў. Відаць, што ён знясілеў, побач з ім стаіць палка, галава яго забінтаваная, на вачах таксама павязка.
Пракурор. Хук, вы кепска бачыце?
Хук (з цяжкасцю). Кепска.
Пракурор. Ці можаце вы пацвердзіць, што вы здольны разгледзець і пазнаць чалавека?
Хук. He.
Пракурор. Вы не можаце сцвярджаць, што калі-небудзь бачылі яго?
Хук. He.
Пракурор. Цяпер я вам задам вельмі важнае пытанне. Падумайце як след, перш чым адказваць. Вось маё пытанне: Ці мяжуе ваш склад з тэрыторыяй параходства, якое належала Шыту ?
Хук (пасля паўзы). He.
Пракурор. У мяне ўсё.
Святло гасне. Арган іграе зноў.
Г
Калі зноў загараецца святло, на лаве сведкаў сядзіць Докдэйзі.
Докдэйзі (абыякава). Я вельмі добра пазнаю падсуднага па вінаватым выглядзе ягонага твару, а таксама таму, што рост яго метр семдзесят сантыметраў. Я чула ад нявесткі, што ў той дзень, калі муж мой па дарозе ў гарадскую ўправу быў забіты з рэвальвера, гэтага чалавека бачылі каля будынка гарадской управы. Падпахай ён трымаў аўтамат сістэмы Вэбстэр і рабіў вельмі падазронае ўражанне.
Святло гасне. Арган іграе далей.
д
Калі святло загараецца зноў, на лаве сведкаў сядзіць Д ж у з э п э Д ж ы в о л а. Непадалёк ахоўнік Гр ы н вул.
Пракурор. Тут было заяўлена, што незадоўга да падпалу некалысі чалавек вынеслі з управы трэста «Цвятная капуста» бітоны з газаю. Што вы пра гэта ведаеце?
Джывола. Гаворка можа ісці толькі пра спадара Грынвула.
Пракурор. Спадар Грынвул ваш службовец, спадар Джывола? Джывола. Ну так.
Пракурор. Спадар Джывола, хто вы па прафесіі?
Джывола. Я гандлюю кветкамі.
Пракурор. Вашаму гандлю патрэбна шмат газы?
Джывола. He, толькі тлю труціць.
Пракурор. Што рабіў спадар Грынвул у канторы трэста «Цвятная капуста»?
Джывола: Ён спяваў песню.
Пракурор. Значыцца, ён не мог адначасова пераносіць бітоны з газаю да склада Хука?
Джывола: Гэта выключацца. Ен чалавек зусім не такога складу, каб падпальваць склады. У яго барытон.
Пракурор. Прашу суд прапанаваць сведку Грынвулу паспяваць тую цудоўную песню, якую ён спяваў у канторы трэста «Цвятная капуста» якраз у той самы момант, калі быў падпалены склад.
Суддзя. Суд не бачыць у тым аніякай патрэбы.
Джывола. Я заяўляю пратэст.
(Устае.)
He чуў, каб так, як тут цкавалі. Ганьба! Тут у хлапцах крыві чысцюткай самай За тое, што той-сёй там-сям страляе, Без аніякае прычыны бачаць Суб’ектаў цёмных, падазроных. Ганьба!
Рогат. Святло гасне. Арган іграе.
Е
Калі святло загараецца зноў, відаць, што суддзя зусім змучаны.
Суддзя. Прэса дазволіла сабе пэўныя намёкі, што на суд з боку пэўных асобаў робіцца ціск. Суд заяўляе, што ніхто ніякага ціску на яго не робіць і што ён функцыянуе цалкам незалежна і свабодна. Лічу, што гэтая заява дастатковая, каб задаволіць усіх.