Узлёт Артура Уі, які можна было спыніць  Бертальт Брэхт

Узлёт Артура Уі, які можна было спыніць

Бертальт Брэхт
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 120с.
Мінск 2019
18.35 МБ
Табе лепш бы надзейнага каго, Паслаць, каму ты давяраеш цалкам, Хто ў горадзе павагу мае, хай Ён разбярэцца ў блытаніне.
Дагсбора.
Гэфлз.
Добра.
Ну вось, са справай скончылі, цяпер жа Давай нам пакажы свой новы дом, Мы столькі чулі пра яго!
Дагсбора.
Гудвіл.
Дагсбора.
Хадзем!
Які прыгожы сад, які пейзаж! Такога чалавека я знайду.
Павольна выходзяць.
З’яўляецца надпіс.
Сцэна 6
Гарадская ўправа.
Бутчэр, Флэйк, Мальбэры, Кларк, Карузэр. Насупраць іх Д а г с б о р а, ён вельмі бледны; побач з ім О’Кэйсі, Гэфлз, Гудвіл.
Жур н алі сты.
Бутчэр {напаўголаса). Нешта ён доўга.
Мальбэры.
Мусіць быць ён з Шытам. Мабыць, яны спрачаліся ўсю ноч, Ды ўсё-ткі не змаглі прыйсці да згоды. Бо Шыт павінен тут пацвердзіць, што Кантроль над параходствам мае ён.
Карузэр.
Ну, шчасце невялікае засведчыць, Што ты махляр.
Флэйк.
КЛАРК.
Флэйк.
На то не пойдзе Шыт, Але ж павінен.
Ды якая радасць Браць на сябе пяць год турмы?
КЛАРК.
Бабла ж
Урве! А Мэйбл Шыт вельмі любіць шык!
Дагэтуль ён уклюпаны ў яе.
Пагодзіцца! А што турма наўрад ці Яго пасадзяць, бо не дасць Дагсбора.
Чутны крыкі хлапчукоў-газетчыкаў.
Уваходзіць рэпарцёр з газетаюўруцэ.
Гэфлз.	У гатэлі Шыта мёртвага знайшлі.
У кашальку білет да Сан-Францыска.
Бутчэр.	Шыт мёртвы?
О’Кэйсі (чытае газету). Ён забіты.
Мальбэры.	Божа!
Флэйк (ціха).	Нешта
Нячыста тут.
Гэфлз.	Дагсбора дрэнна!
Дагсбора (з цяжкасцю).	Усё
Ужо прайшло.
О’Кэйсі.	Смерць Шыта...
Кларк.	Нечакана
Памёр няшчасны Шыт, і гэта ставіць Расследаванне справы пад сумненне...
О’КэЙСі. Так ёсць, ды нечаканае, бывае, Так выглядае, нібыта яго Нехта якраз чакаў за ўсё найболей.
Такое ў нас жыццё... Цяпер стаю вось
Як дурань той з памытай шыяй... Больш вы He будзеце мне раіць ўсе пытанні Звяртаць да Шыта? Бо, як піша прэса, Апошнім часам нейкі Шыт маўклівы.
Мальбэры. Пра што пытацца? Знаеце ж вы самі: Крэдыт быў скіраваны ў параходства.
О’Кэйсі. Так, быў. Але камуяно належыць?
Флэйк (шэптам). Пытанне смешнае! Ён нешта тоіць! Кларк (таксама шэптам). Цікава, што?
О’Кэйсі (Дагсбора).	Дагсбора, ты не хворы?
(Да астатніх.)
Мяркую, трэба нам зрабіць выснову: Валіць на дамавіну Шыта можна He толькі жоўценькі пясок, але I бруд усякі. Мне здаецца...
Кларк.	Лепей,
Каб не здавалася нічога вам, О’Кэйсі. Наш закон абразы судзіць.
Мальбэры. Навошта тут намёкі нам, О’Кэйсі? Дагсбора сам прызначыў чалавека, Які раскрые ўсё. Мы пачакаем!
О’Кэйсі. Марудзіць нешта ён. Ды спадзяюся, Раскажа і пра Шыта, і не толькі...
Флэйк. Раскажа праўду ўсю, якая ёсць.
О’Кэйсі. Ах, ён сумленны? Гэта добра! Сёння, Як Шыт памёр, дайсці да праўды цяжка.
(Да Дагсбора.)
Дык добрага ты выбраў чалавека?
Кларк (рэзка). Які ўжо ёсць цярпіце. Вось і ён.
Уваходзяць Артура Уі і Эрнэста Рома з ахоўнікамі.
Уі.	Гэй, Кларк, хэло! Дагсбора, Флэйк! Хэло!
Кларк.	Хэло.Артура!
Уі.	Чым магу служыць ?
О’Кэйсі Дагсбора'). Дык ён ваш чалавек?
Кларк.	Ачымблагі?
Гудвіл. Дагсбора, хіба...
О’Кэйсі (да журналістаў, якія нарабглі шуму\ Ціхаце вы там!
Рэпарцёр. ГэтажУі!
Смех.
О’Кэйсі (заклікае да парадку, потымразглядвае ахоўнікаў'). А гэта хто?
Уі.	Сябры.
О’Кэйсі (Рому}. Вы хто такі?
Уі.	Памочнік мой, Эрнэста Рома.
Гэфлз. Дагсбора, ты сур езна?..
Дагсбора маўчыць.
О’Кэйсі.	Што ж, Уі,
3 Дагсборава маўчання мы выснову Выводзім: вы той самы чалавек, Што быў яго даверам увянчаны. Прашу тады, скажыце: дзе кантракты?
Уі.	Якія ’шчэ кантракты’
Кларк (тым часам О’Кэйсі глядзіць на Гудвіла). Параходства Напэўна ж, падпісала дагаворы Наконт таго, каб будаваць прычалы, 3 якімі-небудзь фірмамі.
Уі.	Пра гэта
Мне невядома.
О’Кэйсі.	Праўда?
Кларк.	Што ж, выходзіць,
Няма кантрактаў?
О’Кэйсі (рэзка).	3 Шытам гаварылі?
Уі (адмоўна круціць галавою'). He думаў нават.
Кларк.	Яктак?
Уі (запальчыва).	Хлус, хто скажа,
Што я з ім гаварыў.
О’Кэйсі.	А я ж бо думаў,
Што даручылі вам разблытаць справу.
Уі.	Ну так.
О’КэЙСі.	I ці была з таго карысць?
Уі.	Вядома. Праўду ўстанавіць нялёгка.
Яна нярадасная. Я на даручэнне Дагсбора высвятляў, дзе і ў каго Ўсе грошы, што плацельшчыкі падаткаў Даверылі муніцыпалітэту I параходству нейкаму былі пасля Пазычаны. Дазнаўся я, што іх Раскралі ўсе дашчэнту. To пункт першы. Цяпер другі: хто іх украў? I гэта Таксама ўрэшце высветліць я змог, I вінаваты тут, на жаль...
О’Кэйсі.	Ну й... хто ж?
Уі.	Сам Шыт.
О’Кэйсі.	Ах, Шыт! Нябожчык той, з якім
Вы нават не пагаварылі?
Уі.	Ён.
Чаго ўтаропіліся? Злодзей Шыт.
КЛАРК.
Уі.
Шыт мёртвы. Ты хіба не чуў пра гэта? Што, ён памёр? Я ў Цыцэра быў ноччу I чую першы раз. Са мной быў Рома.
Паўза.
РОМА.
Ну, проста смех! Хто скажа, быццам гэта Ўсё проста супадзенне...
Уі.
Так, спадарства,
Шыт скончыў самагубствам праз злачынства, Якое сам падступна і ўчыніў.
Жахліва!
О’Кэйсі.
Уі.
Толькі тут не самагубства. А што ж яшчэ? Дарэчы, я і Рома Былі якраз у Цыцэра, не зналі. Але што добра ведаем мы ўсе, Дык гэта тое, што сумленны Шыт, Наш паважаны камерсант, быў гангстар!
О’Кэйсі.
Ну ясна. Сёння вам на Шыта можна Кляпаць усё, што на язык налезе. Але давай пагаварым з Дагсбора...
Дагсбора.
Са мной?
Бутчэр (рэзка). Пры чым тут ён?
О’Кэйсі.
А вось пры чым!
Наколькі зразумеў я вас, Уі, А зразумеў я вас выдатна, — Пазыку атрымала параходства I траціла яе неадпаведна.
Адно пытанне: як цяпер назваць
Нам мэты тратаў? Вы сказалі «Шыт». Навошта ж нам імя? Нам трэба знаць, Каму належыць параходства, А не яго імя. Хай нават Шыту.
Шыт мог бы патлумачыць, толькі ж ён Знямеў пасля таго, як Уі ноч Прабыўу Цыцэра. А параходствам, Магчыма, ўжо валодаў нехта іншы -

Якраз у дні растраты. Што, Дагсбора, Нам скажаш ты?
Дагсбора.
О’Кэйсі.
Я?
Так, што скажаш ты? Ты мог якраз быць у канторы Шыта, Калі кантракт... не заключалі, скажам?
Гудвіл.
О’Кэйсі!
Гэфлз (О’Кэйсі). Што? Дагсбо... Ты з глузду з’ехаў!
Дагсбора.
О’Кэйсі.
Я... я...
Раней, у гарадской управе, Калі тлумачыў ты нам цяжкасці У гандлі зелянінай, ты зыходзіў 3 уласных досведаў, Дагсбора?
Бутчэр.
Годзе!
Ты ж бачыш, чалавеку дрэнна!
Карузэр.
Старац Шаноўны.
Флэйк.
Сівізна ягоная Павагі вартая высокай!
РОМА.
Дзе У вас доказы?
О’Кэйсі.
Уі.
Я вам іх пакажу.
Сябры, цішэй! Трымайцеся парадку!
Гэфлз {гучна\Дагсбора, дружа, раскажы ім...
Ахоўнік (раптам крычыць).	Шэф
Уі.
Загадвае маўчаць! Маўчаць!
Адразу робіцца ціха.
Хачу Сказаць, што ў гэты час мяне хвалюе. Калі я бачу страшную карціну, Як чалавек сівы, пачцівы раптам Абражаны, а вы, сябры, ані, Каб заступіцца! Дык скажу адно: Я веру вам, шаноўны наш Дагсбора.
Які ж ён вам злачынец, паглядзіце!? Хіба ж падобны ён да аферыста? Ці белае адразу стала чорным? He, далібог, вы лішне перабралі!
Кларк. Такога патрыярха вінаваціць, Што быццам ён падкуплены?
О’Кэйсі.	Што сам
Падманшчык ён і ашуканец! Бо Сцвярджаю я, што гэта параходства, Вакол якога столькі розных чутак, Толькі лічылася пад Шытам, але ім Валодаў ў час пазыкі сам Дагсбора!
Мальбэры. Хлусня!
Гэфлз.	Я за Дагсбора галавой
Гатовы прысягнуцца! Ды тут кожны Гарой за яго стане!
Рэпарцёр (другому, які толькіўвайшоу). Ну і ну! Дагсбора ўжо падазраваны!
Другі рэпарцёр.	Го!
Чаму ж не Аўраам Лінкольн?
Мальбэры і Флэйк.	Дзесведкі?
О’КэЙсі. Ах, вам патрэбен сведка? Зараз будзе.
Сміт, запрасі яго. Няхай заходзіць.
Адзін з яго людзей падышоў да дзвярэй і даў знак рукою. Усе глядзяць на дзверы.
Кароткая паўза, потым стрэлы, шум. Поўнае хваляванне. Рэпарцёры выбягаюць з залы.
Рэпарцёры. Дзе гэта? Каля дома? Што такое ? Там кулямёт? Як зваць яго, О’Кэйсі? Хэло Артура!
О’Кэйсі (падыходзячы да дзвярэй). Боўл!
(Крычыць.)
Сюды нясіце!
Праўленцы трэста. Хто там такі?.. Каго застрэлілі?.. На лесвіцы... Халера!.. Чорт яго...
Бутчэр (П). Забойства зноў? Уі, між намі будзе Ўсё скончана, калі...
Уі.	Ну, ну?
О’Кэйсі.	Сюдынясіце!
Паліцэйскія ўносяць мёртвае цела.
Ну вось і сведка мой. Але баюся, Для роспыту ён болей непрыдатны.
(Імкліва выходзіць.)
Паліцэйскія кладуць цела Боўла ў куток залы.
Дагсбора (Гэфлзу). Гэлфз, выведзі мяне адсюль...
Гэфлз, не адказваючы, праходзіць міма і знікае.
Уі (падыходзіць да Дагсбора, працягвае ямуруку).
Віншую
3 пачаткам добрым бітвы. Абяцаю, Што справы ўсе папраўлю. Так ці гэтак.
З’яўляецца надпіс.
Сцэна 7
Гатэль «Мамот». Нумар Артура Уі. Два ахоўнікі падводзяць да яго абадранага а к т о р а.
На заднім плане Джывола.
Першы ахоўнік. Шэф, гэта актор. Без зброі.
Другі ахоўнік. Hi цэнта за душою на хлеб няма, не тое каб на браўнінг. А насмактаўся ён вось чаму: у шалмане, як набяруцца, дык гарлаюць: «Чытай!» Кажуць, актор добры. Класіканскі.
Уі. Дык вось: сёй-той навёў мяне на думку, што маё вымаўленне, дыкцыя, не тое, каб на вышыні. Што зробіш, давядзецца гаварыць прамовы, асабліва калі сунуцца ў палітыку. Я хачу ўзяць некалькі ўрокаў. Дэкламацыя і рух.
Актор. Так-так.
Уі. Падайце люстра.
Адзін ахоўнік выносіць на авансцэну вялікае трумо.
Найперш паходка. Як вы ходзіце ў драме ці ў гэтай вашай оперы?
Актор. Разумею вас. Вы маеце на ўвазе высокі стыль. Юлій Цэзар, Гамлет, Рамэа, п’есы Шэкспіра. Спадар Уі, перад вамі чалавек, які вам у самы акурат. Стары Мэхані за дзесяць хвілін навучыць вас, як выступаць на класічнай сцэне. Спадарства, перад вамі трагічны выпадак. Я скруціўся на Шэкспіры. Англійскі пісьменнік. He будзь у нас Шэкспіра, я мог бы сёння іграць на Брадвэі. Трагедыя характару. «Мэхані, калі вы граеце Ібсэна, не трэба іграць Шэкспіра! Зірніце на каляндар, у нас на дварэ адна тысяча дзевяцьсот дванаццаты год, спадару!» «Спадару, адказваю, мастацтва не ведае календароў, а я чалавек ад мастацтва». Вось вам.
Джывола. Шэф, ты, здаецца, не на таго надыбаў. Ён учарашні дзень.
Уі. Там пабачым. Прайдзіцеся такой паходкай, як гэта след у sa­mara Шэкспіра.
Актор праходзіцца па сцэне.
Добра!
Джывола. Ну, нельга ж так хадзіць перад зеляншчыкамі. Гэта ненатуральна!
Уі. Што значыць ненатуральна? За нашым часам нічога натуральнага не бывае. Калі я іду, хай людзі бачаць, што я іду. (Пераймае паходку актора.)
Актор. Галаву назад.
Уі адкідвае галаву назад.
Нагу трэба ставіць так, каб спярша наступаць на насочак.
Уі ставіць нагу на насочак.