Узлёт Артура Уі, які можна было спыніць  Бертальт Брэхт

Узлёт Артура Уі, які можна было спыніць

Бертальт Брэхт
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 120с.
Мінск 2019
18.35 МБ
Пракурор. Вашэці суддзя! Беручы пад увагу, што падсудны Фіш
усё яшчэ далей сімулюе страту памяці і разумення, пракурор лічыць, што дапытваць яго далей няма ніякага сэнсу. Таму мы прапануем...
Абаронца. Вашэці суддзя! Падсудны прыходзіць да памяці!
Хваляванне.
Фіш (мусіць, апамятаўшысяў Арларлвадарларлдавадарл!
Абаронца. Вады. Вашэці суддзя, абарона просіць працягваць допыт падсуднага Фіша!
Моцнае хваляванне.
Пракурор. Пратэстую! Нішто не дае падставы думаць, што падсудны ў ясным розуме. Усё гэта хітрыкі абароны, бегатня за сенсацыямі, гульня на публіку!
Фіш. Водарл.
Абаронца падтрымлівае яго, той устае.
Абаронца. Фіш, вы можаце адказваць?
Фіш. Дарл.
Абаронца. Фіш, скажыце суду: Ці падпалілі вы дваццаць восьмага апошняга месяца склад гародніны ў раёне порта? Так ці не?
Фіш. Аннне.
Абаронца. Фіш, калі вы прыбылі ў Чыкага?
Фіш. Выыдда.
Абаронца. Вады!
Хваляванне. Дагсбора-сын падыходзіць да суддзі і зноў нешта шэпча таму ў вуха.
Гіры (устае наўвесьрост і гарлае). Махлярства! Хлусня! Хлусня! Абаронца. Ці бачылі вы раней гэтага чалавека? {Паказвае на
Гірыў
Фіш. Дарл. Вадарл.
Абаронца. Дзе? Можа, у рэстаране Дагсбора каля порта?
Фіш (ціха). Там.
Моцнае хваляванне. Ахоўнікі дастаюць пісталеты і робяць «бу-бу».
Урач падбягае са шклянкай. Перш чым абаронца паспявае выхапіць у яго шклянку, урач вылівае яе ў рот Фішу.
Абаронца. Я пратэстую! Патрабую экспертызы гэтай вадкасці! Суддзя (пераглядваецца з пракурорам). Хадайніцтва абароны адхіляецца.
Докдэйзі (крычыць у бок Фіша). Забойца!
Абаронца. Вашэці! Рот ісціне, якой тут немагчыма Заткнуць зямлёй, заткнуць паперай хочуць, Спрабуюць ашукаць вашэці вас 3 разлікам, што не гонар вы, а ганьба. I тут крычаць закону: «Рукі ўгору!» Няўжо-такі наш горад, што ваюе Ўжо цэлы тыдзень з гэтым дзікім збродам, Пасля усіх прынесеных ахвяраў, Няўжо цяпер ён бачыць гібель права? I каб жа толькі гібель! Бачыць ганьбу Суду, які паддаўся сіле, гвалту! Спыніце ўсё, вашэці...
Пракурор.	Пратэстую!
Гіры. Сабака! Ты падкуплены сабака!
Ты хлус, паклёпнік! Атруціцель душ! Выходзь сюды адкінеш ногі, здраднік! Абаронца. Наш горад ведае яго...
Гіры (ашалела).	Маўчаць!
(Суддзі, убачыўшы, што той хоча яго перапыніць.)
I ты заткніся! Калі хочаш жыць!
Захлёбваецца ад лютасці, і суддзя, улучыўшы гэты момант, устаўляе слова.
Суддзя. Прашу ўсіх супакоіцца! Абаронца будзе прыцягнуты да адказнасці за непавагу да суду. Абурэнне спадара Гіры суду зразумелае. (Абаронцу.') Гаварыце.
Абаронца. Фіш! У рэстаране Дагсбора вас чым-небудзь паілі? Фіш! Фіш!
Гіры (лямантуе'). Ну кліч яго! Ну кліч! Няма больш газы! Пабачым, хто ў Чыкага гаспадар!
Моцнае хваляванне. Святло гасне.
Арган іграе жалобны марш Шапэна ў тэмпе скочнай музыкі.
ж
Калі апошні раз загараецца святло, с у д д з я стаіць за сваім сталом і бязгучным голасам чытае прысуд.
Падсудны Ф і ш збялеў як смерць.
Суддзя. Чарльз Фіш за падпал склада я прыгаворваю вас да пятнаццаці гадоў турмы.
З’яўляецца надпіс.
Сцэна10
Летнік Дагсбора. Світае. Дагсбора піша завяшчанне і перадсмяротны ліст.
Дагсбора. Сумленны і пачцівы, я, Дагсбора, Пражыўшы цэлых восемдзесят год Дастойна, годна і ў людской павазе, Цяпер агідны аферыст. О людзі! Ўсе вы, хто ведае мяне даўно I кажа, што не знаў я, бо каб ведаў He дапусціўся б век. Але жя знаў. Я ведаў, і хто склад спаліў капусны, I хто скраў Фіша, каб у рэстаране Пасля дурманам абпаіць, я знаў, Што Рома быў у Шыта ў дзень, калі Сканаў той, маючы білет ў кішэні; Я ведаў, кім забіты быў на плошчы Няшчасны Боўл за тое, што хацеў ён Шмат пра мяне, Дагсбора, расказаць; Яго забойца Гіры, так, той самы, Які забіў і Хука. Бачыў я, На ім пасля і Хукаў капялюш. Я ведаў і пра тыя пяць забойстваў, Якія на Джыволе, іх ніжэй я Усе пералічу. Я ўсё пра Уі Сказаць магу, пра тое, што і ён Ад Шыта да Джыволавых забойстваў, I да праклятага пажару ведаў. А я, Дагсбора, ўсё гэта трываў Праз прагу да багацця ці ад страху, Што страчу ўсё. Я варты лютай смерці.
Сцэна 11
Гатэль «Мамот». Нумар Артура Уі. Уі, утаропіўшыся ў адну кропку, разваліўся ў глыбокім фатэлі. Джывола нешта піша; два ахоўнікі, выскаляючыся, глядзяць празяго плячо.
Джывола.
Шынок свой завяшчаю я, Дагсбора, Рупліваму і добраму Джыволу, Адважнаму ж, запальчываму Гіры Адпісваю свой летні дом, а Рому Я завяшчаю сына. Прашу аддаць Судзейскую пасаду Гіры, шэфам Паліцыі пастаўце Рому, Джыволу Апекуном усіх убогіх. Шчыра Сваім рэкамендую пераемцам Артура Уі, гэтае пасады Ён цалкам варты. Верце мне, Догсбора. Усё. Такі наказ мой забяспечыць Нам поўны поспех. Ну, цяпер, напэўна, Ён капыты адкіне спраўна. Трэба 3 усёй пашанай пахаваць яго.
I трэба на яго магільны помнік Прыдумаць надпіс. Крумкачы даўно Жывуць старой амаль забытай славай, Што ім ад белае сястры далася. Стары Дагсбора белая варона, Так, белая сярод чародаў чорных.
Ды вось што, шэф. Ваш Гіры шмат таўчэцца Вакол Дагсбора. Гэта непрыгожа.
Уі (ускоквае). Што? Гіры? Дзе?
Джывола.
Шэф, я сказаў, што Гіры Вакол Дагсбора шмат таўчэцца.
Уі.	я
Яму не давяраю.
Уваходзіць Г і р ы ў новым капелюшы гэта капялюш Хука.
Джывола.	Я таксама.
Мой мілы Гіры! Як там у Дагсбора
Яго кандрашка?
Гіры.	Ён не дапускае
Ніякіх дактароў.
Джывола.	Таго таксама,
Умельца, што так спраўна карыстаў
Нябогу Фіша?
Гіры.	I другога я
He падпушчу. Стары балбоча многа.
Уі.	А можа, і пры ім балбочуць лішне...
Гіры.	Што гэта значыць?
(Джыволу.)
Ты, трапло, ты зноў Чагосьці набрахаў?
Джывола (заклапочана). Мой мілы Гіры, А прачытай нам ліст!
Гіры (вырывае ў яго зрук паперу'). Эрнэста шэфам
Паліцыі? Ды вы павар’яцелі!
Джывола. Ён патрабуе. Я ж таксама супраць.
Ды з Ромам не жартуюць!
Уваходзіць Р о м а з ахоўнікамі.
Мілы Рома!
Чытай тэстамант.
Рома (вырываеўГіры паперу). Дай сюды! Што, Гіры Суддзёй?! А дзе апошняе пісьмо?
Гіры.	Яго схаваў ён, хоча перадаць.
Я тры разы застукаў сына ў спробе...
Рома (працягваеруку). Аддай. Ну!
Гіры.	Што? Няма яго ў мяне!
РОМА.
Ты хлусіш, псіна.
Яны ў лютасці стаяць адзін насупроць аднаго.
Раскусіў цябе!
Там справа ПІыта, і яна мяне Цікавіць дужа!
ГіРЫ.
Там пра справу Боўла, Яна датычыцца мяне!
РОМА.
Вядома.
Але вы махляры, а я мужчына.
Цябе я знаю, Гіры! Ты, Джывола, Кульгавы, што само ўжо падазрона. Чаго вы тут? Якія вашы планы? Артура, што яны табе шапталі’ Глядзіце ж вы, далёка не заходзьце. Даведаюся што, сатру на пыл.
ГіРЫ.
Ты на сваіх крычы мардаваротаў!
Poma (сваім ахоўнікам').

Во, гэта ён пра вас! У нашым штабе! Пра вас, як пра мардаваротаў плешча! Пазасядалі у «Цвятной капусце», (паказвае на Гіры)
Кашулі шыюць у краўцоў звышмодных, Пакуль вы працай бруднаю заняты.
(Звяртаецца да Уі.)
А ты ўсё патураеш ім і церпіш.
Уі (нібы прачнуўшыся). Што я цярплю?
Джывола.	А тое, што страляў
Уі.
Ён па машынах Карузэра, хоць Сам ведае, што Карузэр член трэста. Вы што, стралялі па грузавіках Карузэра?
РОМА.
Ды не, мае малойцы Пацэлілі знянацку ў нешта там... Ды хлопцам часта і няўцям бывае,

Чаму адно малыя лаўкі ў шкодзе, А багацеі, гандляры буйныя Жывуць спакойна без турбацый лішніх. Шэф, я і сам тут нештачкі таго...
Джывола.
Гіры.
А трэст шалее.
Кларк мне ўчора кажа: Няхай хоць раз паўторыцца такое... Ён дават у Дагсбора быў...
Уі (змрочна).
Эрнэста, He трэба так!
Гіры.
Шэф, дай ім па руках, А то й табе яны на карак сядуць.
Джывола.
А трэст шалее!
Poma (дастае рэвальвер, да абодвух).

Нуце, рукі ўгору! [Іхнім ахоўнікам.)
I вы таксама! Рукі ўгору ўсе! Даволі жартаў! Да сцяны!
Джывола, ягоныя людзі і Гіры падымаюць рукі і павольна адыходзяць да сцяны.
Уі (абыякава').	Ану,
Што там такое ? Рома, не палохай. Чаго так лаяцца? Разок-другі Там стрэлілі у грузавік з капустай! Чорт з ёю неякутрасецца! Справы У нас ідуць выдатна, чыста, гладка. Пажар удаўся. Лаўкі плацяць трыццаць Працэнтаў за ахову. Чым жа блага? Праз тыдзень на каленях будзе цэлы Раён. Ніхто не пікне. А пакуль Я маю болып сур’ёзны план.
Джывола (паспешліва').	Якіж?
Гіры.	На планы я паклаў! Пакуль што рукі
Няблага б апусціць.
Poma.
Артура, лепей

Няхай трымаюць рукі так.
Джывола.
А што, Калі Кларк зойдзе ? To ж бо дзіву дасца!
Уі.
Poma.
Эрнэста, прыхавай свой рэвальвер.
He, шэф. Прачніся. Ці ж не бачыш ты, Яны табой гуляюць і цябе ж Падпіхваюць да гэтых Карузэраў, Да Кларкаў і Дагсбораў? Бачыце: «Калі Кларк зойдзе!» Грошы параходства Куды падзеліся? Мы іх не бачым.
А нашы хлопцы лупяць па машынах, Па лаўках, цёгаюць каністры з газай I наракаюць: «Уі забыў пра тых, Каму ён абавязаны усім!
Задраў ён нос высока, ў панства пнецца». Адумайся.
Гіры.
Уі {ycKOKeae).
Усё выкладвай — з кім ты?
Вы хочаце мне рэвальвер прыставіць Да скроні? А трасцы вам! Сілком Хваробу што дастанеце з мяне!
Са мной не выйдзе так! А папярхнуцца He хочаце? Са мною добрым ладам! Бо то ж пагрозаў я не пацярплю!
He хочаш слепа верыць? пацалуй мне!.. К чарцям сабачым! Я тут гаспадар! А ты выконвай, што табе сказалі, I не высоўвайся. Вось мой закон.
А што ты заслужыў пасля пабачым. Спачатку паслужы. Я патрабую Ад вас даверу, трыразы даверу! Вам не хапае веры, а без веры Усё прапала. Бо чаму ж я столькі Паспеў зрабіць? Таму, што верыў сам. Я фанатычна верыў справе нашай;
Апранены у веру, толькі верай Чыкага я паставіў на калені. I толькі верай перамог Дагсбора I перамог О’Кэйсі. Цвёрда верыў I перамог іх!
Рома.	3 рэвальверам!
Уі.	Ёсць
I ён, гарачанькі, як у людзей. Але ў людзей няма жалезнай веры, Што быць павінна ў лідэраў народных. Якраз таму павінны верыць вы Ў мяне, не разважаючы, а верыць I толькі верыць, што хачу я вам Дабра, што ведаю, у чым яно, Што толькі я знайду шляхі-дарогі Да перамогі. А памрэ Дагсбора, I я адзін скажу, каго куды Прыстроіць варта... Ведайце адно: Ваш правадыр не падвядзе!
Джывола (прыціскаючы руку да сэрца). Артура!
Рома (змрочна).	Вольна!
Гіры, Джывола і ахоўнікі Джыволы, не апускаючы рук, павольна выходзяць.
Гіры (выходзячы, Ромуў Мне падабаецца твой капялюш. Джывола (выходзячы). Мой мілы Рома...
Рома.	Прэч з вачэй маіх!
Той блазен Гіры хай сабе рагоча!
Ты злодзей, Джывоала, сваю кульгавасць Вазьмі з сабою ты ж яе украў!
Уі (пасля таго якяны выйшлі, зноўупадаеў самнамбулічны стан). Пакінь мяне!