Узлёт Артура Уі, які можна было спыніць  Бертальт Брэхт

Узлёт Артура Уі, які можна было спыніць

Бертальт Брэхт
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 120с.
Мінск 2019
18.35 МБ
(Падымае галаву, азіраецца, шукаючы на падлозе труп Артураў
Дзе ён?
Джывола.	Пайшоў!
Рома (пакуль яго падцягваюць да сцяны).
Сабакі! Эх, сабакі!
Джывола (холадна).
Кульгавыя? Дыкты, брат, безгаловы.
Ідзі цяпер кчарцям сабачым, падла!
З’яўляецца надпіс.
Сцэна 13
Лаўка кветак Джывольі. Уваходзяць Ігнацій Дольфітгэта мужчынаростам зхлопчыка і Бэці Дольфіт.
Дольфіт.
Бэці.
He хочацца.
Чаму ж бо? Ромы Няма.
Дольфіт.
Бэці.
Забіты.
Ці не ўсё адно?
Кларк кажа, парыванні маладосці Артура ўжо мінулі, ён пачаў Прыстойнае, саліднае жыццё, Забыў ён хуліганскія замашкі. Зноў нападаць на Уі азначала б, Будзіць у ім агідныя інстынкты. Ты сам, Ігнацій, пашкадуеш першы. Калі ж маўчацьмеш, пальцам не зачэпяць.
Дольфіт.
Бэці.
He думаю, што лепш маўчаць.
Яны Далёка не звяры.
3 бакавога ўваходу з’яўляецца Г і р ы, на ім Рэмаў капялюш.
Гіры.
Хэло! Вы тут?

I шэф прыйшоў. Ён будзе вельмі рады.
А я бягу, пакуль ніхто не бачыў! Пардон! А капялюш я гэты сцібрыў У Джыволы!
(Рагоча, аж са столі сыплецца тынк, памахваючы рукою, выходзіць.
Дольфіт.
Бэці.
Іх свары страшныя, а смех страшней. Маўчы, Ігнацій, тут маўчы!
Дольфіт (горка).	Цяпер

Маўчаць усюды трэба...
Бэці.
Што тут зробіш?

Усім у Цыцэра вядома: Уі
Прымае спадчыну Дагсбора. 3 трэстам Збіраюцца і гандляры яднацца.
Дольфіт.
Пакуль там што, а мне разбілі дзве Друкарскія машыны. Адчуваю, Нядобра будзе нам!
Уваходзяць Джывола і У і, працягваючы рукі, як на абдымкі.
Бэці.
Хэло, Уі!
Уі.
Дольфіт.
Я рады вас пабачыць, Дольфіт!
Містэр Уі, 3 візітам я марудзіў...
Уі.
Ну, чаго ж?
Такі адважны ўсюды госць жаданы.
Джывола.
Дольфіт.
Тым больш такая дама!
Я не ўтою, Што я дагэтуль гонарам лічыў Змагацца супраць...
Уі.
Непаразуменне!
Нам з самага пачатку меўся сэнс
Кантакт наладзіць, мы тады маглі б
Усе завады абысці. Заўсёды
Хацеў я толькі добрага між намі.
Дольфіт.
Уі.
Насілле...
...я таксама ненавіджу.
Навошта сіла, дзе кіруе розум?
Дольфіт.
Уі.
Мая ж бо мэта...
I мая таксама:
Абодва мы душой за росквіт гандлю. За тое, каб гароднінны гандляр Якому, вой! нясоладка бывала, Спакойна прадаваў тавар. I мог бы На моцную разлічваць абарону.
Дольфіт (рашуча). I сам рашаў, ці трэба абарона.

У гэтым цвёрда я перакананы.
Уі.
I я. Хай сам рашае. А чаму ?
Таму, што, выбіраючы свабодна Сабе ахоўніка, ён ускладае Адказнасць на таго, каго абраў Сабе за сябра, і таму між імі Давер пануе. Ў гандлі зелянінай Найперш давер патрэбен, як і ўсюды. Я так заўсёды гаварыў.
Дольфіт.
Я рады Ад вас пачуць тут гэта: Цыцэра Насілля не прымае.
Уі.
Зразумела!
Насілле без патрэбы хто пацерпіць.
Дольфіт.
Скажу я шчыра вам: інтэгравацца
3 «Цвятной капустай» вынік будзе страшны: У Цыцэра хаос крывавы будзе, Як і ў Чыкага, я вам не саюзнік!
Паўза.
Уі.
I я таксама шчыры буду, Дольфіт, Я ведаю: раней у нас бывала, Што парушаліся, часцей міжвольна, Законы і маштаб маралі. Гэта У барацьбе бывае. А сябры Такога не дапусцяць. Мілы Дольфіт, Я толькі аднаго хачу: каб вы Мне верылі, мяне лічылі сябрам, Які ў бядзе не кіне. Аніколі. Але прашу я перайду да справы He публікуйце у газеце вашай Тых страшных казак, што людзей бянтэжаць. Ці ж я прашу залішне многа?
Дольфіт.
He. Маўчаць пра тое, што не існуе, He цяжка.
Уі.
А калі ж узнікне спрэчка, Па дробязі бо людзі ж толькі людзі, Дык вось, я думаю, ніхто не будзе Крычаць: Ратуйце! Гвалт! Забойцы! Я ж He буду абяцаць, што аніколі Шафёр не мацюкнецца! Ну, бывае! Калі ж сёй-той гандляр сяму-таму Паставіць куфаль піва за дастаўку Цвятной капусты, не крычыце з ходу Шантаж! Разбой!
Бэці.
О, добры містэр Уі, Мой муж гуманны.
Джывола.
Гэта ўсім вядома.
Ну, раз мы ўсё абгаварылі мірна I высветлілі ўсё, я прапаную Вам паказаць, сябры, аранжарэю...
Уі (прапускаючы Дольфіта Hanepad}.

He, не, прашу вас, містэр Дольфіт!
Яны ідуць аглядаць лаўку кветак. Уі вядзе Бэці, Джывола Дольфіта.

Потым яны знікаюць за кашамі з кветкамі.
З’яўляюцца Джывола і Дольфіт.
Джывола.
Дольфіт.
Джывола.
Дольфіт.
Японскія дубкі-банзаі, гляньце.
Тут цэлы год цвітуць над воднай гладдзю.
Прыгожа так звісаючы з разэтак.
Як той казаў: зладзюгам не да кветак.
Праходзяць. Уваходзяць Б э ц і і У і.
Бэці.
Уі.
Бэці.
Уі.
Бэці.
Уі.
Насілле горшы козыр мацака. Найлепшы козыр з бізуном рука. Найлепш за ўсё разумны аргумент. Ды не таму, хто сплюндраны ушчэнт. He сумяшчаюцца правы і зброя. Рэальная палітыка вось хто я.
Праходзяць. Уваходзяць Джывола і Дольфіт.
Дольфіт.
Інтрыгі і падман не доля кветак.
Джывола.
Ці не таму і я люблю іх гэтак.
Дольфіт.
Жывуць у догдядзе, сярод пяшчоты.
Джывола (хітра). Нягож! Няма газет, няма й турботы!
Праходзяць. Уваходзяць Бэці і Уі.
Бэці.
Пра вас я чула, быццам вы спартанец.
Уі.
Я проста не люблю курцоў і п’яніц.
Бэці.
Дык вы, сказаць павінна я, святы.
Уі.
Жыву я без ілюзіяў пустых.
Праходзяць. Уваходзяць Джывола і Дольфіт.
ДольфіТ.
Як добра жыць у гэтакай прыродзе.
Джывола.
Няблага. Еж, і пі, і спі дый годзе! Праходзяць. Уваходзяць Бэці і Уі.
Бэці.
Вы верыце! Якой жа цэрквы сын?
Уі.
Мадам, скажу вам, я хрысціянін.
Бэці.
Аяк жа, скажам, дзесяць запаветаў?
Уі.
Жыву, не думаю пра глупства гэта.
Бэці.
Даруйце мне маю настырнасць, пане, Як з прынцыпамі ў сацыяльным плане ?
Уі.
Я сацыяльны ўвесь наскрозь, мадам, За лёс багатых я жывот аддам.
Праходзяць. Уваходзяць Д жыв ола і Дольфіт.
Дольфіт.
Вось гэтыя як з мёртвае натуры.
Джывола.
О так, без іх хаўтуры не хаўтуры.
Дольфіт.
Пардон, забыўся, кветачкі ж ваш хлеб.
Джывола.
О так, смерць самы лепшы мой кліент.
Дольфіт.
Я спадзяюся, вы з ёй не ў хаўрусе ?
Джывола.
Усіх згаворлівых я не баюся.
Дольфіт.
Грахоў так набярэшся пад завязкі.
Джывола.
Да мэты можна йсці праз кветкі й краскі.
Дольфіт.
Вядома.
Джывола.
Бледны вы.
Дольфіт.
О, пахі тут такія...
Джывола.
Ў вас на пылок і пахі алергія.
Праходзяць. Уваходзяць Б э ц і і У і.
Бэці.
Уі.
Бэці.
Я радая дамове вашай з мужам.
He сумняваюся, цяпер мы дружым.
Сябры, здабытыя ў нягодах сумных...
Уі (кладзе ёй руку на плячо).
Люблю жанчын здагадлівых, разумных.
Уваходзяць Джывола і Дольфіт ён увесь збялелы.
Заўважае руку Уі на плячы сваёй жонкі.
Дольфіт. Ну, пойдзем, жонка.
Уі (ідзе насустрач яму, працягвле руку).

Прынялі рашэнне, I гэта, містэр Дольфіт, вельмі добра! Усім яно паслужыць на дабро. Саюз такіх людзей, як вы і я, Зарука поспеху.
Джывола (даеБэці кветкі). Прыгожае пасуе
Бэці.
Да прыгажосці!
Паглядзі, Ігнацій!
Бывайце, містэр Уі!
Выходзяць.
Джывола.
Ну, скляпалі Канцы!
Уі (змрочна).
He падабаецца мне ён.
З’яўляецца надпіс.
Сцэна14
Пад царкоўны звон за труною, якую нясуць у маўзалей горада Цыцэра, ідуць Бэці Дольфіт ужалобе, Кларк; Уі, Гіры і Джывола нясуць кожны вялікі вянок. Уі, Гіры і Джывола, перадаўшы вянкі, застаюцца каля ўваходу ў маўзалей. Адтуль чуецца голас святара.
Голас святара. Заўчасна стрэўшы смерць, Ігнацій Дольфіт Спакой тут знойдзе. Пройдзена дарога, He барышамі складзеная, працай, Той працай, што прыносіла багацце, Ды не таму, хто памнажаў яго I хто дачасна адышоў ад свету.
Каля нябеснай брамы сам архангел Руку ўскладзе прышэльцу на плячо I скажа: «Гэты чалавек пранёс Цяжар вялікі». У гарадской управе, На пасяджэннях моўчкі пасядзяць, Чакаючы, што слова скажа Дольфіт. Ахвотна грамадзяне йшлі за ім. Ён быў сумленны. Сёння з ім памерла Сумленне горада. Ён быў патрэбны, Найбольш цяпер, і ён пайшоў ад нас, Пайшоў ад нас той чалавек, які Умеў ісці дарогаю наўпрост, Які грамадскія законы ведаў.
Ён ростам быў малы, вялікі духам. Зрабіў сваю газету ён амбонам, I гэты гучны голас чуўся ўсюды, Прастору і граніцы перамогшы. Ігнацій Дольфіт, спі спакойна. Аман.
Джывола. Тактоўны пастар наш: пра тое, як Сканаў газетчык, ані слова.
Гіры (на імДольфітаў капялюш).	Mae
Ён не тактоўнасць семярых дзяцей.
3 маўзалея выходзяць Кларк і Мальбэры.
КЛАРК.
Вы, свалата, пастойце над труною, Каб ісціна не выпаўзла наверх?
Джывола.
Ах, Кларк, навошта груба так? Ці можна Так лаяцца ў святыні ? Ды і шэф He любіць жартаваць.
Мальбэры.
Ах, душагубы!
Ігнацій Дольфіт слова не парушыў, I ён маўчаў.
Джывола.
Заслугі мала ў тым Дапамагаць маўчаннем. Хочам мы Падтрымкі не маўчаннем, а высокім I гучным словам.
Мальбэры.
Ён адно сказаў бы: Вы душагубы!
Джывола.
Дольфіта прыбраць Была патрэба. Ён быў тая пора, Якая выдзяляла пот усіх Спалоханых зеляншчыкоў. Запахла Крывавым потам баязліўства.
Гіры.
Вам
3 капустай вашай ці патрэбен рынак?
Ці не?
Мальбэры.
Нам не патрэбныя забойствы!
Гіры.
Чысцюлі, бач! Вам рэжам быдла мы, А ростбіфы ясце са смакам вы! Крычыце: мяса! Лаеце пасля На кухні кухара, што вострыць нож! Вы ёлупы, на нас маліцца трэба, А не крычаць! Ану дамоў!
Мальбэры.
Ах, Кларк, У чорны дзень ты іх прывёў да нас.
КЛАРК.
Я ведаю.
Абодва панура выходзяць.
Гіры.
He паступайся, шэф! Хай не азмрочаць Нам гады свята нашага!
Джывола.
Ша! тут Бэці!
3 маўзалея выходзіць Бэці Дольфіт, яе падтрымлівае пад руку ж а н ч ы н а. У і робіць некалькі крокаў ёй насустрач.
Уі.
3 маўзалея чуецца арганная музыка. Прыміце, місіс Дольфіт...
Яна моўчкі праходзіць міма.
Гіры (крычыць).	Эй.пастой!
Яна спыняецца, паварочваецца. Відаць, што твар у яе белы.
Уі.
Прыміце спачуванне, місіс Дольфіт! Ваш муж пакінуў гэты грэшны свет, Але гародніна жыве. Хай нават Забыліся вы пра сваю капусту, Хай слёзы слепяць вашы вочы, толькі ж Трагедыя няхай вас не прымусіць Забыць, што кулі подлых тэрарыстаў Грузавікі з капустаю цаляюць, Што газа льецца на капусту вашу, На мірную капусту. Толькі ж я, Я побач з вамі, нашу абарону Прашу прыняць. Што скажаце на гэта?
Б э ц і (узвёўшы вочыў неба\ О Божа! Дольфіт не астыўяшчэ!
Уі.
Смуткую разам з вамі я па сябры, Забітым хціва з-за вугла рукою Падступнаю.
Бэці.
Так, Дольфіта забіла Рука, якую ён з даверам паціскаў. Дык ці не ваша?
Уі.
Гэта зноў паклёпы, Цкаванне, закіды, ліхія чуткі,

I нежаданне зразумець мяне,
I недавер да шчырасці маіх пачуццяў, Фальшывая інтэрпрэтацыя
Маіх найлепшых парыванняў сэрца Як дзеянняў варожых, адхіленне Маёй працягнутай рукі!
Бэці.
Рукі, Якая душыць.