Узлёт Артура Уі, які можна было спыніць  Бертальт Брэхт

Узлёт Артура Уі, які можна было спыніць

Бертальт Брэхт
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 120с.
Мінск 2019
18.35 МБ
Цяпер нас шмат! I моцны мір у гандлі He мара, а рэальнасць. Доўгі мір Каб забяспечыць вам, я загадаў Сюды даставіць новыя прылады: Браневікі, гранаты, кулямёты I соцень пяць дубінак эластычных: Бо абароны нашай сёння просяць
Усе не толькі ў Цыцэра й Чыкага, Але і ў іншых гарадах: Дэтройт, Таледа, Бостан, Вашынгтон, Нью-Йорк! I там капусту любяць. Флінт, Атланта, Лінкольн! Дыега! Санта-Фэ! Сэнт-Пол! Шайен! Чарлстон! Калумбія! Лас-Вэгас! Усім адно: «Абарані, Артура!» I абароніць, і паможа Уі.
Грукат барабанаў, фанфары.
Падчас прамовы з’яўляецца надпіс.
Сцэна 17
Цыцэра. 3 разбітага грузавіка выпаўзае акрываўленая ж а н ч ы н a і з цяжкасцю ідзе наперад.
Жанчына. Ратуйце! Людзі, памажыце! Людзі!
Ратуйце! Муж забіты у машыне!
Рука мая прапала... і машына!
Хутчэй мне дайце бінт... Нас б’юць, як мух, Што лётаюць над куфлем піва! Божа!
Няма нікога! Памажыце ж! Муж!.. Забойцы! Ведаю забойцу мужа! Ты, Артура Уі!
(Шалёна.)
Звер!Пачвара!
Падонак, гной, смярдзючая пачвара!
Ты бруд з апошняй ямы бруду! Вош! Ты гніда, горшая за гніду!
I ўсе маўчаць! Забойца Уі! Людзі, Забойца ён!
Паблізу трашчыць кулямёт, жанчына падае.
О божухны! Чаму Дагэтуль не звялі чуму!
ЭПІЛОГ
Вучыцеся глядзець, самкнуўшы вочы, I дзейнічаць, не галаву марочыць. Вы лічыце, што чалавецтву годзе, Адправіць к чорту чортава выроддзе ? He радуйцеся рана: тое лона, Што спарадзіла гада, родзіць зло нам.
ХРАНАЛОГІЯ
Надпісы, якія з’яўляюцца ў канцы кожнай сцэны.
Сцэна1
1929-1932. Сусветны крызіс моцна ўдарыў па Германіі. Калі ён дасягнуў свайго апагею, прускія юнкеры зрабілі некалькі спробаў атрымаць пазыку у дзяржавы. Доўга гэтыя спробы не давалі плёну. Рэйнскія прамыслоўцы мараць пра заваёвы.
Сцэны 2 і 3
Памешчыкі, спрабуючы зацікавіць прэзідэнта Гіндэнбурга сваімі патрэбамі, падносяць яму ганаровы дарунак маёнтак.
Сцэна 4
Увосень 1932 года партыя Гітлера і ягоная асабістая гвардыя стаялі перад пагрозай фінансавага краху, а значыцца, неадкладнага роспуску. Гітлер пачаў рашуча дамагацца ўлады. Але яму доўга не ўдавалася атрымаць аўдыенцыю ў Гіндэнбурга.
Сцэна 5
У студзені 1933 года прэзідэнт Гіндэнбург некалькі разоў адмаўляўся прызначыць лідэра нацыянал-сацыялісцкай партыі на пасаду рэйхсканцлера. Але ён баяўся расследавання скандальнай справы з «усходняй дапамогай», у якой ён быў сам замешаны. За падараваны яму маёнтак Нойдэк Гіндэнбург узяў дзяржаўныя грошы і патраціў іх не па прызначэнні.
Сцэна 6
Калі рэйхсканцлер генерал Шлейхер загразіў прэзідэнту выкрыццём фінансавых афёраў і злоўжыванняў, Гіндэнбург 30 студзеня 1933 года перадаў Гітлеру ўладу. Следства было спынена.
Сцэна 7
Паводле некаторых крыніц Гітлера вучыў дэкламацыі і сцэнічнай пластыцы правінцыйны актор Бызіль.
Сцэна 8
У лютым 1933 года загарэўся будынак рэйхстага. Гітлер звінаваціў сваіх праціўнікаў у падпале і падаў сігнал да ночы доўгіх нажоў.
Сцэна 9
Пасля гучнага судовага працэсу пра падпал Рэйхстага трыбунал у Лейпцыгу прыгаварыў да пакарання смерцю звар’яцелага валацугу. Сапраўдныя падпальшчыкі выйшлі сухія з вады. 3 таго часу германская юстыцыя працуе на Гітлера.
Сцэны 10 і 11
Блізкая смерць Гіндэнбурга выклікала жорсткія разборкі ў лагеры нацыстаў. Уплывовыя колы патрабавалі адхіліць Эрнста Рэма. Неўзабаве дайшло да акупацыі Аўстрыі.
Сцэна12
У ноч на 30 чэрвеня 1934 года Гітлер учыніў напад на свайго сябра Эрнста Рэма ў гатэлі, дзе Рэм чакаў яго, каб пачаць сумесныя дзеянні супроць Гіндэнбурга і Герынга.
Сцэна13
У 1934 годзе аўстрыйскі канцлер Энгельберт Дольфус згадзіўся на патрабаванне Гітлера забараніць аўстрыйскаму друку нападаць на нацысцкую Германію.
Сцэны 14
Акупацыя Аўстрыі папярэднічала забойства Энгельберта Дольфуса, аўстрыйскага канцлера. Нацысты нястомна вербавалі ў Аўстрыі прыхільнікаў.
Сцэна16
11 сакавіка 1938 года Гітлер уступіў у Аўстрыю. Ва ўмовах нацысцкага тэрору 98 працэнтаў выбаршчыкаў галасавалі за Гітлера. Германія ступіла на шлях заваёваў. Пасля Аўстрыі настала чарга Чэхаславакіі, Польшчы, Даніі, Нарвегіі, Галандыі, Бельгіі, Францыі, Румыніі, Балгарыі, Грэцыі.
КАМЕНТАР
П’еса «Узлёт Артура Уі, які можна было спыніць» была напісана цягам трох тыдняў у сакавіку 1941 г. у Фінляндыі. Яшчэ за сем гадоў перад тым нямецкі філосаф і крытык Вальтэр Беньямін у сваіх нататках адзначыў, што Брэхт прыдумаў сюжэт пра Артура Уі, але да напісання самой п’есы тады справа не дайшла. Брэхт планаваў паставіць гэтую п’есу ў Злучаных Штатах, куды ён перабраўся неўзабаве пасля пачатку савецка-нямецкай вайны. Дзеля гэтага ён аднавіў сувязі са знакамітым нямецкім даваенным рэжысёрам Эрвінам Піскатарам, які з сярэдзіны 1930-х гг. жыў у ЗША і досыць паспяхова супрацоўнічаў з шэрагам нью-ёркскіх тэатраў на Брадвеі. Піскатар замовіў Хофману Рэйналдсу пераклад п’есы на англійскую мову. Неўзабаве пасля завяршэння перакладу рэжысёр арганізаваў яго чытанне ў нью-ёркскай Драматычнай майстэрні, але ў выніку п’еса не зацікавіла амерыканскіх прадусараў.
Калі ў канцы 1940-х гг. Брэхт фактычна ўзначаліў наваствораны тэатр «Берлінер ансамбль» у камуністычным Усходнім Берліне, сітуацыя з магчымасцю пастаноўкі «Узлёту Артура Уі» не палепшала: відавочна, ідэолагі новага рэжыму ўбачылі ў ёй намёкі на дзейнасць новых, духоўна ім блізкіх дыктатараў. Першая пастаноўка п’есы адбылася толькі 10 лістапада 1958 г. у заходнегерманскім Штутгарце. Рэжысёрам гэтага спектакля быў Петэр Паліч, а ў загалоўнай ролі выступіў актор Вольфганг Кілінг. Годам пазней спектакль нарэшце з’явіўся і на сцэне берлінскага брэхтаўскага тэатра, прычым яго паставіў той жа Петэр Паліч у супрацоўніцтве з Манфрэдам Вэквертам. У тым жа годзе «Артура Уі» быў пастаўлены ў знакамітым парыжскім нацыянальным народным тэатры сусветна вядомым рэжысёрам Жанам Віларам (разам з Жоржам Вільсонам), прычым сам Вілар выконваў ролю загалоўнага героя.
Розгалас мела таксама пастаноўка п’есы, ажыццёўленая ў 1962 г. у варшаўскім Сучасным тэатры рэжысёрам Эрвінам Аксэрам: галоўную ролю там бліскуча выканаў знакаміты польскі актор і рэжысёр Тадэвуш Ламніцкі.
У 1997 г. спектакль «Узлёт Артура Уі, які можна было спыніць» па п’есе Бертальта Брэхта ў перакладзе Васіля Сёмухі быў пастаўлены беларускім рэжысёрам Валерыем Мазынскім на сцэне тэатра «Вольная сцэна», і гэта, паводле паведамленняў беларускай незалежнай прэсы, стала адной з прычын таго, што беларускае міністэрства культуры праз нейкі час не працягнула кантракт з рэжысёрам.
Вышэйзгаданы пераклад Сёмухі, перададзены рэдкалегіі серыі «Драматургі свету», з нязначнымі праўкамі перакладчыка друкуецца ў гэтым выданні.
Большасць герояў п’есы мае сваіх наўпроставых гістарычных адпаведнікаў. Глядач павінен пазнаць у асобе Артура Уі Адольфа Гітлера; стары Дагсбора дзейнічае падобна да германскага прэзідэнта Паўля фон Гіндэнбурга; учынкі Эмануэле Гіры вельмі падобныя да дзеянняў рэйхсмаршала Германа Гёрынга, Джузэпэ Джывола выглядае вылітым Ёзэфам Гёбельсам; імя і прозвішча Эрнэста Рома не дазваляюць усумніцца, што гаворка ідзе пра гістарычную асобу камандзіра падраздзяленняў СА; Тэд Рэг выклікае непазбежныя асацыяцыі з паплечнікам Рома Грэгарам Штрасэрам; асоба Кларка асацыюецца з асобай дагітлераўскага канцлера фон Папена; у паводзінах Фіша выразна чытаюцца намёкі на асобу абвінавачанага ў падпале рэйхстага Марынуса ван дэр Любэ; прозвішча Дольфіт вельмі нагадвае прозвішча аўстрыйскага канцлера і міністра замежных спраў Дольфуса.
Пад вобразам горада Чыкага маецца на ўвазе тагачасны германскі рэйх, а Цыцэра гэта не што іншае, як Аўстрыя 1930-х гадоў. Калі гараць сховішчы з кветкавай капустай, глядач разумее, што тут гаворка ідзе пра падпал рэйхстага.
Лявон Баршчэўскі
ЗМЕСТ
Эпічны тэатр Бертальта Брэхта і яго п’еса пра Артура Уі. Лявон Баршчэўскі	5
Узлёт Артура Уі, які можна было спыніць	9
Сцэна 1	13
Сцэна 2	19
Сцэна 3	22
Сцэна 4	26
Сцэна 5	33
Сцэна 6	42
Сцэна 7	50
Сцэна 8	56
Сцэна 9	64
Сцэна 10	72
Сцэна 11	73
Сцэна 12	86
Сцэна 13	90
Сцэна 14	96
Сцэна 15	103
Сцэна 16	105
Сцэна 17	111
Эпілог	112
Храналогія	113
Каментар. Лявон Баршчэўскі	116
Брэхт, Б.
Б87 Узлёт Артура Уі, які можна было спыніць / Бертальт Брэхт; пер. з нямецкай Васіля Сёмухі; прадмова Л. Баршчэўскага. — Мінск : Выдавец Зміцер Колас, 2019. — 120 с. (Драматургі свету).
ISBN 978-985-23-0036-0.
Бертальт Брэхт (1898-1956) нямецкі драматург і паэт, стваральнік «эпічнага тэатра», чалавек, які ўсё сваё жыццё мусіў рабіць выбар паміж рознымі таталітарнымі ідэалогіямі і, як мог, супрацьстаяў кожнай з іх. Драма «Узлёт АртураУі, які можна было спыніць» (1941) не толькі паказвае тэхналогію заваявання ўлады гітлераўскім і да яго падобнымі рэжымамі, але і ставіць вечнае пытанне: ці можа палітыка наогул быць маральнай?
Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.
УДК 821.112.2-21
ББК 84(4Нем)-6
Серыя «Драматургі свету»
Літаратурна-мастацкае выданне
Бертальт Брэхт
УЗЛЁТ АРТУРА УІ, ЯКІМОЖНА БЫЛО СПЫНІЦЬ
Адказны за выпуск Зм. Колас.
Падпісана да друку 21.01.2019. Фармат 60x84 716. Папера афсетная. Друк лічбавы.
Ул.-выд. арк. 5,70. Ум. друк. арк. 6,98. Наклад 99 асобнікаў. Заказ № 10.
Выдавец і паліграфічнае выкананне індывідуальны прадпрымальнік Зміцер Колас. Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюдніка друкаваных выданняў № 1/291 ад 17.04.2014. Пр. Незалежнасці, 105-14, 220023, Мінск.
ISBN 978-985-23-0036-0
Т ’