Узлёт Артура Уі, які можна было спыніць  Бертальт Брэхт

Узлёт Артура Уі, які можна было спыніць

Бертальт Брэхт
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 120с.
Мінск 2019
18.35 МБ
Флэйк. Ці ты здурэў?
Шыт.	Я не, хоць быў бы рады!
Сцэна 3
Рэстаран Дагсбора. Дагсбора іяго сын спалоскваюць шклянкі.
Уваходзяць Бутчэр і Флэйк.
Дагсбора.
Дарма вы тут! I вашы прапановы, Усе, як рыба здохлая, смярдзяць.
Дагсбора-сын. He хоча бацька.
Бутчэр.
Ну, тады не трэба.
He хоча і няхай: як не, дык не.
Дагсбора.
Усё лухта, усё падман! Прычалы... He будзе іх!
Дагсбора-сын.	He хоча бацька.
Бутчэр.
Добра, Тады забудзем.
Дагсбора.
Гарадская каса He міска супу, каб усякі соваў Туды сваю нявымытую лыжку. Ды бізнэс ваш, халера, хоць куды!
Бутчэр.
Дагсбора.
А што казаўя, Флэйк? Вы песіміст! Быць песімістам здрада! He губіце Сябе напуста. Гандляваць капустай Святая справа. Бо яна якхлеб. Як мяса. Хлеб і мяса з зелянінай Патрэбны людзям. Вось, падам я ім Сухі біфштэкс без каліва гарніру, Катлету без гарошку, без пюрэ I прападу адразу без кліентаў. Сёй-той, бывае, муляецца, крэкча, Баіцца лішняе пераплаціць, Ніяк не важыцца купіць касцюм... А на гародніну заўсёды знойдзе Ён дзесяць цэнтаў. Так што, хлопцы, дружна! He бойцеся! Смялей! Напору болей!
Флэйк.
Цябе паслухаеш, стары, і лёгка На сэрцы робіцца.
Бутчэр.
I мне вясёла Адразу на душы, што ты, Дагсбора, Так верыш цвёрда ў будучыню трэста: Мы ж да цябе прыйшлі не проста так. He бойся, не за тым, пра што ты думаў. 3 пазыкай скончана, забыта й пахавана. Мы па прыемнай справе так мы верым. Згадалі мы, што дваццаць тры гады Назад, якраз у чэрвені, аддаўшы Найлепшыя гады на росквіт наш, Пайшоў, Дагсбора, ты ад нас служыць Ужо ўсяму Чыкага. I не стаў бы Наш горад тым, чым ёсць ён сёння. Толькі ж I трэст не быў бы тым, чым ёсць, калі б Яму памог Чыкага! I я вельмі рады, Што нашы справы шчыра ты прымаеш. Бо вырашылі мы ўрачыста дату Адсвяткаваць і даказаць табе, Як мы цябе, стары, высока цэнім, Цябе і ўсе твае паслугі трэсту. Чым даказаць? Табе падносім пачак, На дваццаць тысяч акцый. Вось, прымі Пакет кантрольны акцый параходства.
(Кладзе на стол пакет акцый.}
Дагсбора.
Бутчэр.
Што гэта, Бутчэр?
Я скажу, Дагсбора, 3 усёю шчырасцю: у нас у трэсце Чуллівых душ не дужа шмат; але, Калі мы ўчора твой адказ пачулі, Адказ без хітрыкаў і цырымоній, На просьбу ідыёцкую пазыку Нам удзяліць, тут і пазналі мы Старога друга, добрага Дагсбора. Прызнацца сорамна: у многіх слёзы

На вочы нагарнуліся. « Ну, так, Сказаў адзін (не бойся, Флэйк, імя Ягонага не назаву), пайшлі, Дальбог, дальбог, мы гібельнай дарогай!» Паўстала паўза, і сама сабой, Дагсбора, ўзнікла наша прапанова.
Дагсбора.
Бутчэр.
Флэйк.
Флэйк, Бутчэр, што ўсё гэта азначае? Ну, як што? Як што? Наша прапанова! I ты прымі яе, стары. Вось ты Стаіш тут перад намі, ўвасабленне Сумлення грамадзянскага і цноты... Ты, шклянкі мыючы, змываеш бруд I з нашых душ, Дагсбора! Але ж ты He багацейшы за сваіх кліентаў.
Дагсбора.
Бутчэр.
He ведаю, што вам сказаць.
А ты маўчы Бо ты сумленны чалавек. Вазьмі Пакет, табе спатрэбіцца. Ты знаеш, He часта нам сумленна грош даецца. Вось і сынок твой тут... Пра сына думай! Вядома, гонар даражэй за чэк, Але ж і грошы рэч! Вазьмі пакет! Мы верым, што ніякіх крыўд не будзе.
Дагсбора.
Флэйк.
А параходства, Шыт!
Зірні ў акно.
Дагсбора (каля акна}. Я дваццаць год гляджу на параходства...
Флэйк.
Дагсбора.
Флэйк.
Бутчэр.
Дагсбора.
Пра гэта мы й падумалі.
А Шыт?
Ён будзе узначальваць гандаль півам.
Ну што, дык згода?
Ну, ды параходствы ж За так не аддаюць.
Флэйк.
He бойся, дружа!
Вядома, дваццаць тысяч нам таксама He лішнія цяпер, калі з пазыкай Так прагарэла ўсё.
Бутчэр.
Пакеты акцый

Пускаць на рынак не зусім выгода.
Дагсбора.
Ну, гэта ўжо на праўду болып падобна. Што ж, справа неблагая, калі толькі Асобых там умоў...
Флэйк.
Дагсбора.
Флэйк.
Дагсбора.
Умоў ніякіх.
Дык кажаце вы, дваццаць...
Гэта многа?
He, не... Няўжо вось гэта параходства, Дзе шынкаром служыў я... Ну дык, што ж, Калі ніякіх тут ашукаў... Што, Вы адмаўляецеся ад пазыкі?
Флэйк.
Дагсбора.
Так.
Ну што ж, тады, вядома... Сынку мой, Ну вось табе... А я падумаў быў, Што вас пакрыўдзіў... Аж такая справа! Глядзі, сынок, здараецца, што часам I за сумленнасць плацяць. Праўда ваша: Ён можа ўспадкаваць маё імя, Імя сумленнае, ды болып нічога, А колькі ад галечы зла!..
Бутчэр.
Прымі Дарунак наш, і знікне непамысны Той прысмак ад нягеглай прапановы! Тады і мы свабодна па парады Прыходзіць будзем, і навучыш нас, Што нам рабіць, каб гонару не страціць, I каб сумленнасцю не паступіцца. Тады ты будзеш наш душой і целам, Бо будзеш звязаны агульнай справай I станеш сябрам трэста. Ну, дык згода?
Дагсбора {хапае яго заруку\ Бутчэр, Флэйк, бяру.
Дагсбора-сын.	Згадзіўся бацька.

З’яўляецца надпіс.
Сцэна 4
Піўнушка пры букмэкерскай канторы на 122-й стрыт.
Артура Уі іягоны памочнік Эрнэста Рома з ахоўнікамі слухаюцьрадыё праход скачак. Каля Ромы Докдэйзі.
Poma.
Артура, слухай, што скажу адкінь
Сваю блазноту і дурную скруху I думкі марныя, патрэбны дзеі. Пра тое толькі і гаворыць горад.
Уі (горка). Што горад мне! Лухта! Ніхто
Мяне не ведае й не помніць тут.
He мае горад памяці. Тут слава He вечная. Прайшоў заледзьве месяц, А ўжо забыліся пра сто налётаў.
I мы забылі ўсё.
(Праглядва.е газеты.)
Маўчыць і маўзер,
Маўчыць і прэса. Ўсіх пазабівай, А не скажу, што слоўца надрукуюць. He ўчынак варты, варты ўплыў ягоны. А ён залежыць ад майго рахунка. Ну ж, карацей, зайшло аж так далёка, Што ўсіх пашлю к чарцям сабачым.
Рома.
Хлопцы,
Як грошы скончыліся, падурэлі; Але найгоршае: гультайства іх псуе. Яны страляюць па тузах віновых, А не па людзях. Гэта нездарова. Артура, мне у штаб заходзіць гідка. Мне іх шкада. Я ім гляджу у вочы I сіл не маю абяцаць бясконца.

3 гароднінай прыдумаў ты выдатна, Цудоўны рэкет. Што ж мы тут сядзім! ?
Уі.
Poma.
Яшчэ не час, цярпі, яшчэ зарана. «Зарана» добра! Ужо каторы месяц, Як з трэста выгналі цябе, сядзіш I толькі план за планам выстаўляеш. Баішся трэста ты, за свой хрыбет Баішся. А з паліцыяй сустрэча У банку Гарпера цябе зламала, Дагэтуль лыткі млеюць.
Уі.
Poma.
Уі.
Там стралялі.
Стралялі у паветра. Ну, і што?
Калі б не тыя двое, сведкі, сёння Сядзеў бы я ў турме! А суд! Ніякай Спагады да мяне!
Poma.
Адной капусты Замала для стральбы, яна не банк. Пачнём з Дзясятай стрыт паб’ём ушчэнт Вітрыны крам і газай абальём Капусту, пасячом, патрушчым мэблю, Падпалім крэслы, лаўкі, так і дойдзем Да Сёмай стрыт. Эмануэле Гіры Пасля заявіцца да іх у фраку 3 гваздзічкам у пятліцы і купцам Ахоўваць іх запрапануе. Дзесяць Працэнтаў з выручкі гатоўкай.
Уі.
He.
Мне самаму ахова да зарэзу. Ад паліцэйскіх бараніць мяне Патрэба першая, і ад судоў, А там ужо я ўбараню другіх.
(Змрочна.}
Пакуль суддзю не пакладу ў кішэню, Пакуль не возьме грошы ад мяне,

Я смецце, пыл. I кожны паліцэйскі Заб’е мяне, застукаўшы на сейфе.
РоМА.
Тады нам застанецца толькі план Джыволы. У яго сабачы нюх I спрыт. Ён кажа: трэст «Цвятной капусты» Гнілізнаю прасмерд, і мусіць, праўда. Пра тое плёткі ходзяць з тога дня, Калі стары Дагсбора ўзяў пазычку.
I вось чыкагцы мелюць языкамі, Што нешта тут нячыста: дзе прычалы? Куды падзеліся прычалы? Зрэшты, Дагсбора сам падтрымлівае трэст.
Стары сваё імя высока ставіць I ўблытвацца не будзе у афёры. А, глянь, да нас сюды ідзе сам Рэг,
Рэг-рэпарцёр! Ну, гэты знае ўсё! Рэг (нападпітку). Хэло, Эрнэста Рома! Уі, хэло!

Што там у Капуі чуваць ?
Уі.
Рэг.
Дзе, дзе?
У Капуі. Там войска Ганібала Калісьці згінула з пустой раскошы I ад бяздзеяння.
Уі.
Рома (Рэгу).
Ідзі ты кчорту!
Ну, годзе ўжо! Лепш раскажы нам, Рэг, Які кавалак трэсту адваліў
На гандаль чортавай капустай горад?
Рэг.
А вам чаго так галава баліць?
Ці, можа, й вам на ўме капуста тая? Усё ясна! Вам пазыка? А Дагсбора Усё чыста зладзіць.
(Пераймаючы голас Дагсборл.)
«Горад не дазволіць, Каб заняпаў такі кавалак ладны У эканоміцы». Муніцыпальны

Савет аж душыцца ад слёз... Капуста Расчуліла савет, а браўнінг твой, Артура, не расчульвае нікога.
Усе рагочуць.
РОМА.
Рэг.
Ён не ў гуморы, не дражні яго!
Што ж, разумею. А Джывола, кажуць, Да Аль Капонэ перабег.
Докдэйзі (моцна п’яная').	Хлусня!
Рэг.
Джузэпэ не чапай!
Няўжо, Докдэйзі, Ты ўсё яшчэ любоўніца Джыволы?
(Прадстаўляе яе.) Чацвёртая любоўніца другога Памочніка
(паказваючы на Уі)
Докдэйзі Рэг.
амаль патухлай зоркі
Чортведама якой велічыні.
О, горкі лёс!
Заткніце падлу храпу!
Нашчадкі гангстарам вянкоў не носяць.
Натоўп герояў вышукае новых.
Кумір мінулы вымра і саступіць
Свой трон наступнаму. «О людзі, людзі, Я ж вас параніў!» «Што, калі?» «Было!» -
Уі (гаркае).
«Усё загоілася.» « А на целе
Праходзяць шнары разам з целам». «Што?
На свеце, дзе ніхто не заўважае
Дабра, ліхое ўсё слядоў таксама
He пакідае?» «Не!» «О свет гнілы!» Заткніце храпу падлу!
Ахоўнікі набліжаюцца да Рэга.
Рэг (бялее).
Ціха, ціха, Уі, я прэса!
Наведнікі піўнушкі ўскокваюць.
Рома (выштурхвае Рэга').	Ты усё сказаў,
Рэг.
Ідзі, ідзі дамоў, хутчэй!
Бывай!
Піўнушка пусцее.
Рома (да Артура УІ). Нервовы стаўты.
Уі.
Станеш тут! Прыдуркі,

Як гаўняка, нагой шпыняюць!
РОМА.
Гэта
Таму, што ты перапускаеш ім.
Уі (змрочна).
РОМА.
Уі.
Дзе Гіры? Дзе юрыст з «Цвятной капусты»? Казаў, у тры гадзіны будуць тут.
А што за плёткі ходзяць пра Джыволу
і Аль Капонэ?
РОМА.
Быў Капонэ ў лаўцы Ў Джыволы і купляў вянкі.
Уі.
РОМА.
Уі.
РОМА.
Каму?
He нам, прынамсі.
Я не паручыўся б.
Ай, не кажы! Ты сёння дужа змрочны. Ніхто не думае пра нас.
Уі.
3 дзярмом
Лепш абыходзяцца, чым з намі! Здрадзіць Джывола нам пры першай жа няўдачы. Калі ж нам пафарціць, тады ён наш!
РОМА.
А вось і Гіры!
Уваходзяць Э м а н у э л е Г і р ы, з ім бывалы прайдзісвет Б о ўл.
Гіры.
Шэф, вось прадстаўнік

Ад трэста.
Рома (Боўлу).	Ты і ёсць юрыст з «Капусты»?
БоЎл.
Нядаўна быў. Ды тыдзень вось ужо, Як той стары сабака...
Гіры.
Ен «Капусту»
I што капустай пахне зненавідзеў.
Боўл.
Мяне стары Дагсбора...
Уі (перабіваю'
чы').	Што Дагсбора?
Рома.
Якія у цябе гешэфты з ім?
Гіры.
Таму я і прывёў яго!
Боўл.
Мяне

Прагнаў Дагсбора.
Рома.
3 параходства Шыта?
Боўл.
3 Дагсборавага параходства. Ён там
3 пачатку верасня іх новы шэф.