Узлёт Артура Уі, які можна было спыніць  Бертальт Брэхт

Узлёт Артура Уі, які можна было спыніць

Бертальт Брэхт

12+
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 120с.
Мінск 2019
18.35 МБ
Рома.	Калі б, Артура, я
He верыў так жалезна у цябе, He мог бы я глядзець у твары хлопцам!
Нам трэба дзейнічаць! Адразу! Гіры Надумаў нешта подлае!
Уі.	Эрнэста,
Я намыслы вялікія гадую.
Забудзь пра Гіры! Ты стары мой сябар, Памочнік мой адданы, і з табою Хачу я падзяліцца новым планам.
Рома (ззяе). Выкладвай! Тое, што хацеў сказаць Пра Гіры я не спех.
(Сядае побач з Артура Уі.)
Ягоныя людзі чакаюць яго, стоячы зводдаль у куце.
Уі.	Чыкага наш,
Ды гэтага мне мала.
Рома.	Мала?
Уі.	Хіба
Гароднінай нідзе больш не гандлююць? Рома. Чамужбоне! Ды як туды пралезці ?
Уі.	Як як? Хай заднім ходам. Хай парадным.
А хай акном. Ці ў фортку. Ці праз комін.
Ці просьбай, грозьбай, ці слязьмі, усмешкай. Хай нават гвалтам далікатным, хай Абдымкамі сталёвымі, як тут.
Рома. Усюды розныя умовы.
Уі.	Во!
I я пра тое думаю, Эрнэста, Пра рэпетыцыю спектакля на Малой, пакуль што, сцэне. I пабачым, Ці многа розніцы у розных месцах.
Poma.	А дзе ты хочаш свой спектакль паставіць?
Уі.	У Цыцэра, вядома.
Рома.	Там жа Дольфіт
3 ягонай маралісцкаю газеткай
Для гандляроў мяне ў ёй штосуботы
Ён палівае як забойцу Шыта.
Уі.
Poma.
Заткнуць ёй пашчу!
Гэта трэба й можна!
Шмат ворагаў пісака мае. Многіх Даводзіць ён да шалу. I мяне... Mary спыніць я лаянку, Артура.
Уі.
Валяй, Эрнэста! Трэстужо вядзе Перагаворы з Цыцэра. Мы ж будзем Капусту мірным гандлем прадаваць.
Poma.
Уі.
А хто вядзе перагаворы?
Кларк.
Але яму не проста. Мы завада.
Poma.
Дык, значыць, Кларк вядзе гульню. Я Кларку He веру ні на шэлег.
Уі.
А там кажуць, Што прысмакталіся да трэста мы, Як п’яўкі. Ім капуста, а не мы Патрэбны. Гандляры баяцца нас. А жонка Дольфіта ва ўправе фірмы «Зялёны імпарт», увайшла б яна I ў трэст «Цвятной капусты», толькі мы Яе палохаем.
Poma.
Дык значыць, план
Ісці вайной на Цыцэра не ты
Прыдумаў нам, а трэст «Цвятной капусты»?
Я зразумеўусё, Артура. I цяпер
Я разумею іх гульню.
Уі.
Poma.
Чыю?
Ну, трэста! I Дагсбора завяшчанне Заказана Капусным трэстам! Ен Імкнецца Цыцэра заваяваць.
А ты ў іх на дарозе. Як адпрэчыць Цябе? Яны яшчэ ў тваіх руках. Патрэбен ты ім толькі на махлярствы, Яны цябе дагэтуль збольшага трывалі. Куды цябе падзець? Ану, Дагсбора,

Давай пішы апошняе пісьмо. Вакол яго стаіць Капусны трэст, Пасля яны расчулена знаходзяць Канверт з лістом; і са слязьмі пасля Чытаюць на вачах у журналістаў: Стары раскаяўся і просіць-моліць Расправіцца з чумой, якую сам Наклікаў быў, і зноў усім вярнуцца У чысты і сумленны гандаль. План Такі у іх. Замешаныя ў ім
I Гіры, бо Дагсбора ён тэстамант Прымусіў напісаць, ён сябар Кларка, Які у Цыцэра перагаворы Вядзе, і «мае цяжкасці», які Лапатай хоча грошы заграбаць, А рук не пэцкаць. Джывола таксама, Адразу чуе падлу. А Дагсбора Дагсбора, ён сумленны ёлуп, што Адразу піша завяшчанне-здраду, Дзе ты абхляпаны да самых пят Памыямі, дык вось, Дагсбора мусіць Даць дуба без адкладу, бо інакш Дасць дуба план твой хітрамудры!
Уі.
Рома, Ты думаеш, што тут пляцецца змова? I насамрэч, да Цыцэра мяне Яны не падпускаюць. Я заўважыў.
Poma.
Артура, я наладжу гэту справу, Дазволь мне, слухай: сёння я ўначы 3 дзясяткам добрых дзецюкоўяўлюся На летнік да старэйшага Дагсбора, Яго ў машыну ўкіну ды скажу: « Да доктара», і з ходу ў маўзалей.
Уі.
На летніку ж Эмануэле Гіры...
Poma. Ён можа там застацца...
Яны глядзяць адзін на аднаго.
Чыстка!
Уі.	А Джывола?
Рома.	Наведаюся, едучы назад,
Калі ўжо прыкуплю вянок Дагсбора I Гіры заплачу гатоўкай.
{Паказвае на свой рэвальвер.)
Уі.	Эрнэста, брыдкі і ганебны план
Дагсбора-Кларкаў-Дольфітаў мяне Прыбраць з дарогі, выціснуць з гешэфту Павінны мы сарваць. Я давяраю Адно табе.
Рома.	Прымаю гэты гонар.
Але спачатку ты павінен хлопцаў Крыху натхніць і падбадзёрыць, я ж Прамоўца кепскі.
Уі (паціскае яму руку). Згода.
Рома.	Ведаўя,
Артура! Разам, толькі цесна разам Мы пераможам. Бо адна ў нас мэта! Мы разам! Як было калісьці ў нас.
(Сваім людзям.)
Ну, што я вам казаў? Артура з намі!
Уі.	Прыйду.
Рома.	У адзінаццаць.
Уі.	Акуды?
Рома. Ў гараж. Ура! Мы падымаем сцяг!
(Выходзіць са сваімі людзьмі.')
Уі (ходзіць туды-сюды, рэпеціруючы прамову, якую ён скажа перад ахоўнікамі Ромы).
Сябры! 3 вялікім жалем я дазнаўся,

Што за плячмі ў мяне даўно сплялася Гнюсотлівая змова-здрада. Гэта Mae бліжэйшыя спаборцы тыя, Якім я давяраў найбольш, нядаўна! Аддаўшыся ў палон любві да славы I прагнасці, схаўрусаваліся
Супроць мяне з Капусным трэстам... He, He з трэстам, а з паліцыяй, каб нас Ліквідаваць. Са мной расправіцца.
Нясцерп трываць! Я вам загадваю, Вас павядзе Эрнэста Рома ноччу, Яму я веру...
Уваходзяць Кларк, Гіры і Бэці Дольфіт.
ГіРЫ {тлму штоў Уі разгублены твар). Гэта мы.
Кларк.
Артура,

Прыміце місіс Дольфіт. Просьба трэста Дайсці да згоды з місіс Дольфіт.
Уі (змрочна).	Добра.
Кларк.
Сядай.
У перамовах пра зліццё, Якія між чыкагскім трэстам і Зеляншчыкамі Цыцара вяліся, Зеляншчыкі, як ведаеш ты сам, Пярэчылі супроць цябе, як супраць Акцыянера. 3 цяжкасцю ўдалося «Цвятной капусце» іхнім аргументам Супрацьстаяць. Вось, місіс Дольфіт тут...
Місіс Дольфіт. Каб непаразуменні пагасіць.
Уі.
КЛАРК.
Спачатку я павінна, з просьбы мужа, Сказаць вам, што кампанія ў газеце Была не супраць вас.
He супраць нас?
Скажу вам шчыра: «самагубства» Шыта Усіх у Цыцэра да смерці гідзіць.
Які б ні быў той Шыт, суднаўладальнік He проста нехта, пра каго ніхто Сказаць не скажа слова. Карузэр Дадаў, што па яго грузавіку 3 засады білі. I што кожны раз Замешаны, Артура, вашы людзі.
Місіс Дольфіт. Вядома ў Цыцэра: капуста ваша Крывёю пахне.
Уі.	Гэта ўсё паклёп!
Місіс Дольфіт. Вы чыстыя! Калі сам містэр Кларк За вас ручаецца, мы толькі супраць Эрнэста Ромы.
Кларк (хутка\	Будзь спакойны, Уі!
Уі.	He буду слухаць! Што я вам, блазнюк?
Даволі! Годзе! Рома мой памочнік. Хто будзе мне рабіць указ, каго Мне да сябе збліжаць! He пацярплю Такога сораму!
Гіры.	Мойшэф!
Місіс Дольфіт.	Скажу:
Ігнацій Дольфіт будзе да канца
3 такімі, як Эрнэста Рома, весці Вайну.
Кларк (холадна). I мецьме рацыю. Яго
У пачэснай справе падтрымае трэст.
Уі, прашу разважны будзь: наш гандаль I дружба рэчы розныя. Ну, як ты?
Уі (гэтак сама холадна). Дадаць няма чаго мне, Кларк. Кларк.	Шкада!
Спадарыня, па выніках сустрэчы Смуткую шчыра.
(Выходзячы, да Уі.)
Глупства гэта, Уі!
Застаўшыся сам-насам, Уі і Гіры не глядзяць адзін на аднаго.
Гіры.
Пасля абстрэлу той дурной машыны Вайны пазбегнуць нам не ўдасца.
Уі.
Я-
Вайны не забаюся.
Гіры.
Што ж, не бойся!
I прэсе, і прыхільнікам Дагсбора,
I гораду Чыкага... Слухай, шэф!
Спрабуй тут быць разумным, гэта ўсё.
Уі.
Я абыдуся без тваіх парадаў.
З’яўляецца надпіс.
Сцэна 12

Гараж. Ноч. Чуваць шум дажджу.
Эрнэста Рома і малады Іна. На заднім плане гангстары.
ІНА.
РОМА.
ІНА.
РОМА.
Ужо другая!
Уі затрымаўся.
А можа, ён вагаецца?
Магчыма.
Ён да сваіх прыхільнікаў прыхільны, Ён сам лепш згіне, а людзей не скрыўдзіць. Даўно пара прыбраць тых пацукоў Джыволу, Гіры. Ён вагаецца, Марудзіць, сам з сабой ваюе. Гэтак Яно зацягнецца да трэцяй ночы...
Але ён прыйдзе. Прыйдзе ён, я знаю.
(Паўза.)
Калі пабачу труп ублюдка Гіры, Тады палегчае, нібыта я
Цярпеў, цярпеў і вось адліў!
ІНА.
А дождж
Па нервах б’е! Якая ноч!
РОМА.
Люблю Такія ночы. I з усіх найбольш Цямнотныя. 3 усіх машын люблю Я хуткія. 3 усіх сяброў люблю Рашучых.
ІНА.
РОМА.
Ці даўно знаёмы?
Дваццаць Гадоў.
ІНА.
Гангстар
Даўно.
(выходзіць наперад). Дай выпіць хлопцам.
Poma.
He.
Цвярозыя павінны быць.
Ахоўнікі ўводзяць нізкарослага чалавека.
Нізкарослы (задыхаючыся'). Трывога!
Там два браневікі з паліцыяй!
Рома. Спусціце жалюзі! He наша справа, Але нам лепей перасцерагчыся.
Сталёвыя жалюзі, павольна апускаючыся, зачыняюць дзверы ў гараж.

А выхад ёсць, які застаўся б вольны?
іна (ківае).
Тытунь рэч дзіўная. Вось чалавек, Што курыць, з выгляду спакойны. А будзеш, як спакойны чалавек, Закурваць, і спакойным станеш сам.
Рома {усміхаючыся). Руку дай, пакажы!
іна (выцягвае руку).	Дрыжыць. Паскудства!
Рома.
Што тут паскуднага? Быкі такія: Без пачуцця. Нішто іх не трывожыць. А рукі хай дрыжаць. Яны як компас, Хай стрэлка компаса дрыжыць сабе, Пакуль не стане. I рука жадае Уведаць, дзе той полюс. Вось і ўсё.
Крык (з вуліцьі). Паліцыя!
Рома (рэзка).	Спыніліся?
Голас.	Ды не!
Гангстар (уваходзіць). Спыніліся машыны, фары ўіх

Патушаны!
Рома.
Яны Артура ловяць!
Джывола з Гіры ставяць пастку. Пойдзем Сустрэць яго!
Гангстар.
Poma.
Самазабойства гэта!
Самазабойства? Хай самазабойства!
Мы дружым цэлых васемнаццаць год! іна (зычным голасам). Ці зрыхтавана зброя? Гангстар.	Так!
Iha.	Эй, штору!
Сталёваежалюзі павольна падымаецца, імкліваўваходзяць Артура Уі і Джывола з ахоўнікамі.
Рома.	Артура!
іна (ціха).	I Джывола!
Рома.	Штотакога?!
Артура, мы баяліся...
(Гучна смяецца.}
Э, чорт!
Ну, ўсё ў парадку!
Уі (хрыпла).	А чаму б і не ?
іна.	Мы ж думалі, бяда... Руку падайце,
Шэф, сябру вашаму ён толькі што Нас клікаў у агонь за вас, Артура.
Уі падыходзіць да Р о м ы іпадаеямуруку. Рома, смеючыся, бярэ яе. У той момант, калі ён не можа працягнуць руку да рэвальвера, Джывола маланкава выхоплівае браўнінг, прыціснуўшы яго да сцягна, страляе. Рома падае.
Уі.	Загнаць усіх у кут!
Людзі Ромы стаяць разгубленыя; усіх, на чале з іх начальнікам Інам, заганяюць у кут. Д ж ы в о л а нахіляецца над Ромам.
Джывола.	Ён дыхае.
Уі.	Дабі!
(Звяртаецца да тых, што стаяць каля сцяны.)
Раскрыта ваша змова, вашы планы Адносна Дагсбора таксама. Я Нанёс удар апошняю хвілінай. Супраціўляцца позна. Пакажу Як здраджваць мне! Гняздо прадажнікаў!
Джывола. Усепрызброі!
(Зірнуўшы на РомуЗ)
Во, заварушыўся!
Ен ажывае... He пашанцавала!
Уі.	Сустрэнемся на летніку ў Дагсбора.
(Імкліва выходзіць.)
іна (стоячы каля сцяны). Вы гады! Вы прадажнікі!
Джывола (вельмі знервавана).	Агонь!
Кулямётная чарга косіць усіх каля сцяны.
Рома (ачуняўшы). Джывола, чорт!
(Цяжка паварочваецца, твар яго белы.)
Што тут было ?
Джывола.	Няважна.
Двух-трох лягавых трахнулі.
Рома.	Ты сволач!
Што ты зрабіў з людзьмі маімі ?
Джывола не адказвае.
Што
3 Артура?.. О, я так і знаў! Забойцы!