Узлёт Артура Уі, які можна было спыніць  Бертальт Брэхт

Узлёт Артура Уі, які можна было спыніць

Бертальт Брэхт

12+
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 120с.
Мінск 2019
18.35 МБ
Уі.
To была праява Маёй з ім дружбы!
Бэці.
Як удаў хацеў Быць сябрам трусіку!
Уі.
Вы чулі гэта!
Вось так мяне стараюцца прывеціць! I Дольфіт гэтак вось лічыў імкненне Маё сардэчнае, парыў мой шчыры Сухім разлікам, а вялікадушнасць Праявай слабасці. На ўсё, што я Прапанаваў, ён адказаў маўчаннем. He цёплаю падтрымкай сэрца, А я ж надзею меў, што на мае Амаль уніжаныя просьбы-мольбы, За дружбу, узаемнасцю адкажа! Але дарма! Мне кінулі пагарду У твар. I нават гэтае маўчанне, Нам абяцанае з панурым жалем, Парушыць радыя з нагоды першай! Крычаць пра жахі, распускаюць плёткі Пачварныя!.. Вазьміце пад увагуЦярпенне лопнуць можа!
Бэці.
Уі.
Бэці.
Слоў не маю.
У сэрцы словы ёсць.
Дык гэта сэрца Гаворыць з вас так красамоўна?
Уі.
Я
Кажу, што адчуваю.
99
Бэці.
I няўжо
Так можна адчуваць? Я веру, веру!
Вы забіваеце са шчырым сэрцам! Вы шчырыя ў той самай меры, як Хтось іншы шчыры ў цноце і даброці! Падману верыце, як вераць праўдзе! Нязменна ж любіце заўсёды здраду! Сумленныя ў падмане! У карысці Вы бескарыслівы! I не падкупіш Высакародным парываннем вас! Адно звярыны пал натхняе вас!
I кроў! I гвалт! Вы дыхаеце імі
3 найболыпай асалодай! Подласць вас Да слёз расчульвае. А дабрыня Вам ненавісная і выклікае Ў вас прагу помсты!
Уі.
Прынцып, місіс Дольфіт, Такі ў мяне, што апанента я Ніколі не перапыняю, нават Калі мяне ён бэсціць. Так, я знаю: У вашых колах я вялікі нелюб, Маё паходжанне а я, я сын Кварталаў Бронкса лічаць мне віною. «Ён ахламон вясковы, ён не знае, Які відэлец выбраць для дэсерту! Ну, ці ж яго ў камерцыю пускаць ? Як толькі мова зойдзе пра тарыфы, Ён хап! за нож адразу! He, так справы He робяцца! Ён непатрэбны нам!» Я, місіс Дольфіт, просты, называю Усё назовамі сваімі, толькі ж I гэтага ніколі не даруюць.
Са мною варагуюць толькі прымхі, Перамагчы магу іх я рукамі I справамі сваімі. Місіс Дольфіт,

Вы звязаныя з гандлем зелянінай.
I я. I гэта паміж намі мост.
Бэці.
Яго не перакінеш цераз прорву, На дне якое труп!
Уі.
Мой горкі вопыт Падказвае, што з вамі гаварыць Павінна я па-дзелавому: я Палітык уплывовы, вы у гандлі Кароль капусты. Адкажыце мне: Што вы намыслілі ў тым гандлі? Бо Жыццё ідзе, не заўважаючы Няшчасцяў нашых.
Бэці.
Так, жыццё ідзе,
Якраз таму я і хачу сказаць
Усім пра пошасць, пра пагрозу людзям!
Нябожчыку я прысягну: свой голас
Узненавіджу я, калі ён скажа:
«Хачу абедаць», «Добры дзень!», «Дабранач!», А не найболып патрэбнае «Забіце
Артура Уі!»
Гіры (з пагрозай). Дзетачка, цішэй!
Уі.
Вакол магілы. Для пяшчотных слоў Яшчэ не час. А я ж кажу пра справы, He пра нябожчыкаў.
Бэці.
Ах, Дольфіт, Дольфіт!
Нашто мяне пакінуў?
Уі.
Праўда ваша.
Вы зразумейце, Дольфіта няма.
Хто ў Цыцэра падыме голас супраць Тэрору, здзекаў, гвалту і насілля’ Нічым вам страту не кампенсаваць! Няма апоры вам у дзікім свеце, Няма вам абароны. Шанец ваш Апошні я!
Бэці.
Вы кажаце такое
Удаве таго, каго вы ж і забілі?
Пачвара! Ведала я і чакала, Што прыйдзеце сюды, каб звінаваціць Кагосьці іншага за подласць вашу. «Не я, а ён!», «Не ведаю нічога!», «Я згвалчаны», крычыць сам гвалтаўнік, «Забойства! Помста!» ўсім крычыць забойца.
Уі.	Мой план адзін: абараняць вас трэба.
Бэці	He пройдзе ён!
Уі.	А мы пабачым.
Бэці.	Божа,
Абарані ад абароны нас!
Уі.	Які ж дасце вы мне адказ ?
(Працягвае ёйруку.')
На дружбу
Ці будзе згода ваша?
Бэці.	Неіне!
(3 жахам выбягае.')
З’яўляецца надпіс.
Сцэна 15
Спальня Артура Уі ў гатэлі «Мамот». Уі, якога мучаць кашмары, варочаецца ў ложку. На крэслах сядзяць ягоныя а х о ў н і к і, трымаючы рэвальверы на каленях.
Уі (3/ сне). Прэч! прэч, крывавыя! Спагаду майце!
Сцяна за ім робіцца празрыстай.
З’яўляецца ду х Эрнэста Ромы; у лобе рана ад кулі.
Poma. I гэта ўсё табе не дапаможа -
Разня, падступства, лютасць і пагрозы Усё дарма, Артура. Бо гнілы Ў тваіх зладзействаў корань. I яны He расцвітуць! А здрада гной! Хлусі I рэж тых Дольфітаў і Кларкаў, a Сваіх не руш! Ты чуў, Уі! He руш! Хоць апляці сваёю змовай свет, А змоўшчыкаў не руш! Усю тапчы, Усё дратуй, а ногі беражы!
Усім у твар хлусі, а той вунь твар, У люстры вунь, не мерся падмануць! Ты мне нанёс удар, але, Артура, Нанёс удар сабе. Я сябрам быў Табе яшчэ тады, калі цябе Усе вышыбалы зналі. Я цяпер У небыцці, а ты на «ты» з усімі Гаспадарамі вашага жыцця.
Ты ўзвышаны быў здрадай, будзеш здрадай I скінуты. Як ты прадаў свайго Памочніка Эрнэста Рому, так і ўсіх Ты прадасі, і прададуць цябе.
Зямля сырая пахавала Рому,
А не твая, Артура Уі, здрада. Яна стаіць, яе хістае вецер, Над ціхімі магіламі, і людзі Глядзяць і бачаць. Прыйдзе, прыйдзе дзень, Калі ахвяры ўсе твае паўстануць, Усе, каго забіў ты і заб’еш, I пойдуць на цябе сцяной суцэльнай, I ты, акружаны нянавісцю, Шукацьмеш абароны... Як і я Шукаў яе, як я крычаў, і кляў. Крычы, кляні! Зямля маўчыць, не чуе...
Уі (ускоквае). Згінь, гад! Страляйце! Згінь! Вы там паснулі? Ахоўнікі страляюць у тое месца сцяны, на якое паказвае Уі.
Рома (знікаючы). Страляйце, кулі не бяруць мяне!
Сцэна 16
Сіці. Сходчыкагскіх гандляроў гароднінай. Яны вельмі бледныя.
Першы гандляр. Шантаж! Забойства! Гвалт! Рабунак! Рэкет! Друп гандляр. А тут пакора! Рабалепства! Страх!
Трэці гандляр. He, не пакора! У студзені да нас
У лаўку пруцца двое: рукі ўгору!
Я іх адразу спапяліў пагардай Ды так спакойна ім кажу: панове, Я саступаю сіле, паказаўшы, Што з імі нават знацца не хачу I не ўхваляю іхняга ўварвання. Я строгі быў. Мой непахісны ўпор Ім гаварыў: ну, што ж, бярыце касу, Але, калі б не зброя ваша...
Чацвёрты гандляр.	Слушна.
А я ўмываю рукі! Так сказаў Я жонцы.
Першы гандляр. Вось, што значыць баязлівасць!
Ды не разлік! Здавалася, аддаць Ім моўчкі касу, душагубы тыя Узяўшы пойдуць. Аж зусім не тое! Шантаж! Забойства! Гвал! Рабунак! Рэкет! Другі гандляр. А з намі так і трэба! Без хрыбта
Мы ўсе!
Пяты гандляр. Ды не без зброі! Морквай я Гандлюю. Я не гангстар.
Трэці гандляр.	Спадзяюся,
Сабака гэты на такіх нарвецца, Якія іклы ім свае пакажуць. Няхай паткнуцца толькі дзе яшчэ.
Чацвёрты гандляр. У Цыцэра, напрыклад!
Уваходзяць гандляры гароднінай з Цыцэра. Яны белыя як снег.
Гандаяры з Цыцэра. Хэло, чыкагцы!
Гандляры з Чыкага. Хэло, сябры з Цыцэра! Хэло!
Што прывяло вас?
Гандляры з Цыцэра.	Выклікалі нас.
Гандляры з Чыкага. А хто?
Гандляры з Цыцэра. Ды ён жа.
Першы гандляр з Чыкага. Як ён можа вам
Даваць каманды?
Першы гандляр з Цыцэра. Ён узвёў курок!
Друп з Цыцэра. Прыйшлося гвалту саступіць.
Першы з Чыкага. Пракляцце! Баязліўцы! He мужчыны!
Суду няма у Цыцэра?
Першы з Цыцэра.	Няма.
Трэці з Цыцэра. Ужо няма.
Трэці з Чыкага.	Змагацца трэба, людзі!
Спыніце пошасць і чуму спыніце! He дапусціце, каб пажэрла вас Там саранча.
Першы з Чыкага. Другі, дзесяты горад, А там ён цэлы горад праглыне. Дзеля краіны ўсёй змагайцеся!
Другі з Цыцэра. За ўсю краіну мы’ Хай іншыя.
А мы ўмываем рукі...
Чацвёрты з Чыкага.	Мы, галганы,
Мы верым, быццам на такіх нарвецца, Якія іклы ім свае пакажуць.
Падгукіфанфараўз’яўляюццаАртура Уі і Бэці Дольфіт (уся ўжалобным), заёю Кларк, Гіры, Джывола і ахоўнікі. Уі праходзіць наперад. На заднім плане становяцца строем ахоўнікі.
Гіры.	Хэло? 3 Цыцэра тут усе ?
Першы з Цыцэра.	Усе.
Гіры.
Чыкагцы тут?
Першы з Чыкага. Усе.
Гіры (Н).
Джывола.
Усе сабраны.
Ласкава просім, гандляры! Наш трэст «Цвятной капусты» вам перадае Сардэчнае вітанне.
(Кларку.)
Містэр Кларк, прашу.
Кларк.
Паведамляю навіну: пасля Перагавораў доўгіх, што ішлі He такужо і гладка (выдам тайну!), Гуртовы гандаль Бэці Дольфіт стаў Партнёрам нашае «Цвятной капусты». Цяпер усім пачне рабіць пастаўкі Мной памянёны трэст. Тут відавочны Ваш поўны выйгрыш: у надзейнасці! Мы ўжо зацвердзілі усе расцэнкі Крыху павышаныя. Місіс Дольфіт, Вы сталі сябрам трэста, дык дазвольце Я вам руку пацісну.
Кларк і місіс Дольфіт паціскаюць адно аднаму рукі.
Джывола.	Mae слова
Артура Уі.
Уі (падыходзіць да мікрафона). Гандляры Чыкага I Цыцэра! Сябры! Суграмадзяне! Калі Дагсбора сам узор сумлення! Мяне паклікаў год таму назад I папрасіў узяць пад абарону Чыкагскі гандаль зелянінай, я Расчуліўся, хоць не зусім быў пэўны, Ці апраўдаю я яго давер.
Памёр Дагсбора. Завяшчанне старца Вядома вам. Нябожчык пасылае

Падзяку мне, як названаму сыну, За ўсё, што я зрабіў з тае гадзіны, Калі згадзіўся на ягоны заклік. I гандаль зелянінай морквай, Капустай, буракамі у Чыкага Ад сёння пад надзейнай абаронай. А потым я прыняў і іншы заклік: Ігнацій Дольфіт упрасіў мяне Пад абарону Цыцэра прыняць. Згадзіцца мусіў я. Але паставіў Адну умову: хай мяне папросяць Самыя гандляры. Забараніў Рабіць на Цыцэра любыя ўціскі! Ваш горад можа сам абраць мяне! Я не хачу, каб паблажалі мне, Праз зубы цэдзячы: «ну добра, хай!» Ці моршчыліся каб, крывілі губы, Згаджаючыся на мяне. Хачу, Каб радасна крычалі ўсе: «Яго!». I вось, калі сказаў, чаго хачу, Чаго ж хачу, хачу у поўнай меры, Я зноў звяртаюся да вас, чыкагцы. Мяне вы добра ведаеце: веру, Што па заслугах цэніце мяне.
Дык вось: хто за мяне ? Зазначу ў дужках, Што хто не за, той супраць і няхай Пасля шкадуе сам. Усё, я скончыў. Вы можаце свабодна выбіраць.
Джывола.
Паслухайце спачатку, місіс Дольфіт, Чый муж адстойваў вашы інтарэсы!
Бэці.
Сябры! Цяпер, калі заступнік ваш, Мой незабыўны муж, Ігнацій Дольфіт, Сышоў...
Джывола.
Бэці.
Пад покрыў Бога!
I не можа

Вас падтрымаць я раю: абярыце Заступнікам сваім Артура Уі, Як я яго абрала ў цяжкі час, Яго бліжэй і лепш спазнаўшы.
Джывола.
Гіры.
3 Богам!
Хто за, падымем рукі!
Некаторыя адразу падымаюць рукі.
Адзін з Цыцэра.	Выйсці можна?
Джывола.
Любы свабодны, хай што хоча, робіць.
Гандляр з Цыцэра нерашуча выходзіць. За ім два ахоўнікі. Чуецца стрэл.
Гіры.
Так. Вы цяпер! Які свабодны выбар?
Усе падымаюць рукі, кожны цягне ўтору абедзве рукі.
Джывола.
ІПэф, рэферэндум скончаны, усе: I з Цыцэра, таксама ж і з Чыкага Усхвалявана дзякуюць табе За тое, што бярэш пад абарону.
Уі.
Падзяку вашу горача прымаю. Пятнаццаць год назад, калі я, сын Кварталаў Бронкса, беспрацоўны, лёсам Пакліканы, пачаў свой шлях у горад Чыкага разам з вернымі сямю Таварышамі, марыў моцны мір Заваяваць для гандлю зелянінай, Было ў той час нас мала, хто натхнёна Імкнуўся забяспечыць гэты мір.