Узлёт Артура Уі, які можна было спыніць  Бертальт Брэхт

Узлёт Артура Уі, які можна было спыніць

Бертальт Брэхт

12+
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 120с.
Мінск 2019
18.35 МБ
Стары Дагсбора з’яўляецца перад заслонай.
Душа твая чорная, галава сівая, не лысы, Ну, кланяйся і тупай сабе за кулісы!
Стары Дагсбора кланяецца, выходзіць.
А зараз... Ён сам. Наш Джывола рахманы Прадае кветкі і розныя там ікэбаны, Ану ж, кульгавенькі, сей мамэнт Пакажыся публіцы на камплімэнт!
Д ж ы в о л а з’яўляецца перад заслонай.
У яго на сінтэтычным паліве пашча, He суйцеся, з’есць, і сыты калі, і нашча! Ногі ў хлусні кароткія, а як у Джыволы’ Ён толькі з выгляду кульгавы і кволы.
Джывола, кульгаючы, выходзіць.
Наш Гіры Эмануэле, супер-клоўн! Славуты, вядомы! I ты, выходзь на паклон.
Перад заслонай з’яўляецца Г і р ы, і махае рукою, вітаючы публіку.
Найвялікшы забойца, заплечны майстар! Правальвай!
Раззлаваны Гіры выходзіць.
А вось з гангстараў гангстар! Ён пеклам пасланы караць грахі і заганы, Перад ім нямеюць усе вядомыя нам паханы. Вось ён выходзіць, глядзіць панура Усёмагутны і неўміручы Уі Артура.
Перад заслонай з’яўляецца Артур а Уі і павольна праходзіць паўз рампы.
Прыгледзьцеся, гэта ж вам другі Рычард Трэці: Другога такога не знойдзеце нават у смецці!
3 часу войнаў чырвонай і белай ружаў He было столькі слёз, як ад гэтага мужа!
Шаноўная публіка, з улікам таго, што вам міла Дырэкцыя нашая пастанавіла:
He шкадуючы тратаў і мускульнай сілы Паказаць гэту драму ў высокім стылі. Але папярэджу: ўсё будзе паводле праўды суровай, Усё, што пабачыце, зусім не нова, -
He выдумана, не штукавана акторскай дрэсурай, He выпетрана, не вылегчана цэнзурай -
Усё, што пакажам суцэльная шчырасць сэрца, I хай разуменнем у вас яна адзавецца.
Музыка гучыць гучней і гучней, з ёю зліваецца трэск кулямётных чэргаў; Заклікач выходзіць за заслону.
Сцэна 1
Сіці.Уваходзяць п я ц ь дзялкоў, сяброўКапуснагатрэста.
Флэйк.
КЛАРК.
Пракляты час!
Здаецца, наш Чыкага, Нібы старая дзеўка, ідучы Па малако, знайшла ў сваёй кішэні Заместа грошай дзірку, ўсе манеты У лужыне.
Карузэр.
У той чацвер Тэд Мун Мяне і каля сотні іншых склікаў На смажаных фазанаў. I калі б Прыйшлі мы, ўбачылі б, як з малатка Ідзе ўся мэбля Тэда Муна. Сёння Усё так проста. Ты міліянер, А праз хвіліну галадранец. Морам Яшчэ плыве сюды твая капуста, А ўжо купляць няма каму ў Чыкага.
Бутчэр.
Мальбэры.
Як гром у чыстым небе!
«Клайв і Робэр» Ужо ледзь дыхаюць!
КЛАРК.
Карміў Уілер
Усіх з часоў патопу і банкрут!
Флэйк.
Карузэр.
Флэйк.
Кантора Дзіка Хавэлока спруцянела.
А Шыт? Куды падзеўся Шыт стары?
Няма калі яму сюды хадзіць.
Па банках бегае.
КЛАРК.
Ды ну ’ I Шыт ?
(Паўза.)
Мне ясна ўжо: капуснаму гешэфту Цяпер у нашым горадзе хана!
Бутчэр.
Сябры, не трэба ляманту і слёз, Хто не памёр жыве!
Мальбэры.
У дамавіне Жывы таксама можа паляжаць.
Бутчэр.
He вешай носа! Гандляваць капустай Надзейны і здаровы бізнэс. Горад, Амаль пяцімільённы, галадаць
He можа, будзь тут крызіс ці не крызіс, А есці хочацца, гародніна
Патрэбная.
Карузэр.
Мальбэры.
I як той гандаль? Слаба. Адзін качан капусты на дваіх, I тое у крэдыт!
КЛАРК.
Флэйк.
Згніе капуста.
Дарэчы, за дзвярыма там чакае Прыёму нейкі тып, завуць Уі.
КЛАРК.
Флэйк.
Ён гангстар?
Ну, вядома. Падлы пах Унюхаў і прыбег урваць кавалак. Памочнік спадара Эрнэста Рома Бажыўся даказаць зеляншчыкам, Што ўсякая, не нашая капуста, Здароўю шкодзіць. Абяцае нават Падвоіць абарот, бо ён, гандляр, Хутчэй капусту купіць, чым труну.
Нявесела смяюцца.
Карузэр. Нахрапісты нахаба!
Мальбэры (рагоча на ўсё горла). Бомбы Мілса, Гарматы Томпсана! вось вам і новы Струмень крыві у гандлі! Бізнэс наш Адродзіцца і расквітнее зноў!
Прабеглі почуткі, што спім мы кепска, I вось спадар Артура Уі прыходзіць

Да нас і прапануе нам паслугі, А мы яшчэ капыліць губы будзем?! Што ж, будзем выбіраць паміж Уі I Арміяй ратунку дзе смачней?
КЛАРК.
Карузэр.
Мальбэры.
Я думаю, ў Уі суп гарачэйшы. Ганіце прэч!
He, толькі далікатна!
Хто ведае, што будзе з намі ўсімі?
Рагочуць.
Флэйк {да Бутчэра). А што ў Дагсбора там? Далі пазыку ?

{Да астатніх.)
Мы з Бутчэрам шукалі выйсця, як нам Без грошай пратрымацца хоць бы год? I вось пастанавілі: мы заўсёды Плацілі гораду падаткі спраўна, Чаму ж бы горад нам цяпер не мог Дапамагчы нейк выграбціся з ямы I даць пазыку скажам, на будоўлю Прычалаў новых? Мы іх пабудуем, Тады й гародніна таннейшай будзе. Дагсбора карыстаецца павагай
I мог бы ўладзіць... Ну, дык што ён кажа?
Бутчэр.
Флэйк.
He хоча лезці ў гэту калатушу.
He хоча? Чорт вазьмі, стары Дагсбора
He хоча ў доках нам дапамагчы?
Карузэр.
А я ж фінансаваў яго дарма На выбарах.
Мальбэры.
Нягоднік! Ён у Шыта
Калісь быў шынкаром! Яшчэ не стаўшы Палітыкам, ён еў хлеб трэста. Флэйк, Вось вам удзячнасць! Вось яго мараль! Без долараў не можа быць маралі!
Усе бягуць, як пацукі, на здраду Гатовы сябар, прадае слуга

Гаспадара свайго, і наш шынкар, Такі усмешлівы, адверне нос I карабель пакіне! А мараль?
О, дзе ты, дзе ты ў крызісе мараль?!
Карузэр.
Флэйк.
Бутчэр.
Флэйк.
Я думаў, што Дагсбора не такі!
Што ўсё ж сказаў стары?
Што ўсё афёра.
Афёра? Будаваць прычалы ў порце? Мы тысячам людзей дамо занятак, Дамо ім хлеб...
Бутчэр.
А ён зусім не пэўны, Што будзем будаваць.
Флэйк.
Бутчэр.
Флэйк.
КЛАРК.
Якая ганьба!
Што ганьба? Наш падман?
Яго сумненне!
Тады вазьміце іншага, які Пазыку выб’е нам.
Мальбэры.
Такія ёсць...
Аяк Дагсбора такіх болей няма! Адзін ён сама ў акурат.
КЛАРК.
Бутчэр.
Флэйк.
Бутчэр.
Флэйк.
Чаму ж?
Сумленны ён, і гэтым славіцца.
Пустое!
Імя сваё стары высока ставіць...
Пляваць! Найперш патрэбен нам крэдыт, А на імя пляваць!
Бутчэр.
А не скажы!
Імя патрэбна. Пад імя і грошы.
Адно сумленнаму калі даюць, Ніякіх лішніц не пытаюць, у яго Патрабаваць няёмка і гарантый. Такі Дагсбора наш. Ён наш крэдыт! Ён возьме на прынаду. У яго Усе павераць. Нават той, хто ў Бога He верыць, той Дагсбора прыме сэрцам.

Праныра-біржавік ужо й сабе
He давярае, да юрыста йдзе 3 сваім юрыстам, а апошні цэнт На захаванне да Дагсбора цягне, Чый на цвіку ў шынку вісіць фартух. Сумленны ён. Пуд праўды ў ім. Дажыў Да старасці, а слабасці не мае.
Я паўтараю, ён для нас знаходка, Тым больш, калі будуеш докі, і Далей іх будаваць намеры маеш.
Флэйк.
Яму цаны няма. Яго падтрымка Усім зарука ўдачы ў кожнай справе, Але, баюся, нас не падтрымае.
КЛАРК.
Мальбэры.
Карузэр.
Мальбэры.
Ён скажа: «Горад наш не міска з супам». I: «Ўсе за горад, горад за сябе!» Стары без пачуцця гумору.
Думкі
Мяняе не часцей, чым порткі. Горад Яму не проста пабудовы, дзе Жывуць і б’юцца людзі за біфштэксы, За хлеб, за грошы, горад гэта кніга, Як тая Біблія. Ён мне агідны.
КлАРК.
Ніколі сэрцам з намі ён не быў.
Дык што яму капуста? Транспарт наш? Няхай усё згніе, не варухне
I пальцам. Дзевятнаццаць год, а мо
I цэлых дваццаць, ён у нас бярэ
На выбары багата грошай. Толькі ж Капусту бачыў на талерцы. Вокам He глянуў у гараж ні разу.
Бутчэр.
КлАРК.
Бутчэр.
Флэйк.
Праўда.
К чарцям сабачым!
He чарцям, а нам!
Навошта нам ён? Кларк сказаў, што нас Ён не прымае.
Бутчэр.
Так, і Кларк сказаў

Прычыну гэтага.
КЛАРК.
Стары Догсбора He ведае, дзе Бог жыве, стары Жыве на іншым свеце.
Бутчэр.
Так. He знае, He ведае, чым мы жывём, ніколі He быў у нашай скуры. Што ж пытанне: Як нам яго прымусіць пабываць У нашай скуры і на нашым месцы? Шкада. Але хай вучыцца пархаты. Паслухайце сюды, я маю план!
З’яўляецца надпіс, які нагадвае пра падзеі нядаўняга мінулага.
Сцэна 2
Каля ўвахода на таварную біржу. Флэйк і Шыт.
Шыт.	Ад Понція я лётаў да Пілата.
Пілат паехаў. Понцій мыўся ў лазні. Цяпер сваіх былых сяброў мы бачым Са спіны толькі ўсе бягуць ад нас. Цяпер і брат, каб не спаткацца з братам, Па боты да старызніка бяжыць Каб толькі не абрабавалі іх.
Партнёры так баяцца, што не могуць Па імені адзін аднога зваць На людзях. За кішэні ўсе баяцца.
Флэйк. Дык што адкажаш ты на прапанову ? Шыт.	На вашу прапанову? Прадаваць?
Не-не! За чаявыя вам падай
Абед пад чарку ды яшчэ й падзяку За ўсё прапітае. Лепш прамаўчу, Што думаю пра вас!
Флэйк.
Але ж за так
Табе ніхто не дасць нічога!
Шыт.
Ясна, Разлічваць сёння на сяброў дарма.
Флэйк.
3 грашыма сёння туга.
Шыт.
У таго, Хто болып за іншых мае ў іх патрэбу. Хто, як не сябар скажа гэта сябру?
Флэйк.
Ты параходства не ўтрымаеш.
Шыт.
Што ты?
А маю жонку ці ўтрымаю? Ты ж Мне сябар, ведаеш усё!
Флэйк.
Калі

Ты прадасі...
Шыт.
Дык патану не сёння...
Але... што ж вам так трэба з параходства?
Флэйк.
Ды мы наш трэст табе дапамагчы Жадаем, ты не думаў?
Шыт.
Вось не думаў...
Ай дурань! Мне і ў голаў не прыйшло, Што вы працягнеце руку, але Абы каб толькі не абрабаваць?
Флэйк.
Шыт.
Злосць у бядзе не сябар, не паможа. He горшы сябар за другіх, мой Флэйк.
Праходзяць трое гангстар А р т у р а У і, яго памочнік Э р н э с т a Р о м а і яго а х о ў н і к. Уі пільна глядзіць на Флэйка, быццам чакаючы, што той загаворыць, а Рома, ужо прайшоўшы міма, злосна абарочваецца.
Шыт.
Флэйк.
Хто гэта?
Гангстар Уі. Ну дык, Шыт, Ці прадасі нам параходства?
Шыт.
Ён
Хацеў з табой пагаварыць.
Флэйк (злосна смяецца}.	Нам гэты

Шалёны гангстар не дае спакою.
Капусту прапануе прадаваць Пад рэвальверам. Так, цяпер такое Усюды ў нас; наш горад гіне, горад Гніе ад пошасці дурной праказы.
Адкуль прыйшло ўсё гэта? На якой Памыйніцы расплоджвалася ліха?
Шантаж, забойствы, гвалт, разбой, насілле, Паўсюль «Ратуйся!», «Рукіўгору!» Трэба Ўсё гэта выпаліць агнём!
Шыт (востра зірнуўшы на яго). Глядзі,

Каб нам самім не заразіцца.
Флэйк.	Ну,
Дык прадасі нам параходства?
Шыт ^адступіўшы і гледзячы на субяседніка). Так!
Тут падабенства ёсць, бадай што, з тым Хто толькі што прайшоў. Хай не адразу Яно відаць, але ўсё ж пазнаецца.
Так на дне сажалкі бывае вецце Зялёнае і коўзкае, як змеі.
Глядзіш ці змеі там, ці проста вецце ? He разбярэш. Флэйк, дужа не крыўдуй, Ты на Эрнэста Рому так падобны, Нібы галіна на змяю. Цяпер Цябе й яго пабачыўшы, мяркую, Што падабенства заўважаў раней, Але не надаваўяму значэння.
Ну, паўтары мне: «Прадасі ці не ?»
Той самы голас... He, ты лепей крыкні: «Стой, рукі ўгору!» Гэтага ж ты хочаш (Падымаючы абедзверукі.)
Здаюся, Флэйк. Бяры ўжо параходства! Заплаціш чым? Мне выспяткам пад зад Ну ты і скнара! Даў бы ўжо хоць два.