Узлёт Артура Уі, які можна было спыніць  Бертальт Брэхт

Узлёт Артура Уі, які можна было спыніць

Бертальт Брэхт

12+
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 120с.
Мінск 2019
18.35 МБ
Добра. Класна. Вам ад прыроды дадзена. Вось толькі што рабіць з рукамі, куды іх падзець. Яны ў вас не гнуцца. Стойце, стойце. Сама лепш, а складзіце вы іх перад дзетаробным чэлесам.
Уі, ходзячы, складвае рукі перад дзетаробным чэлесам.
Во! Во! Такі няблага. Нязмушана і разам з тым неяк строга. Але галаву трэба назад. Правільна, во, во так. Думаю, спадар Уі, для вашых патрэбаў паходка як мае быць. Што вам яшчэ?
Уі. Стаянне. Стаянне перад людзьмі.
Джывола. Хай у цябе за плячыма стануць два добрыя дзецюкі, і -поўны парадак, лепшага і не трэба.
Уі. Глупства. Калі я стаю, я хачу, каб людзі глядзелі не на двух вурдалакаў за плячыма, а на мяне. Пастаўце мне стаянне! (Становіцца ў паставу, склаўшы рукі на грудзях.)
Актор. Так можна. Але вельмі неяк звычайна. Спадар Уі, вам жа не хочацца, каб вас прымалі за цырульніка. Складзіце рукі вось так! (Складвае рукі так, што відны абедзве пясці, яны ахопліваюць рукі вышэй локцяў.) Малюпасенькая перамена, a якая розніца. Падзівіцеся ў люстра, спадар Уі!
Уі (па-новаму складваерукі перад люстрам). Выдатна!
Джывола.
Навошта гэта ўсё табе здалося?
Пазадавацца перад панствам з трэста?
Уі.
Вядома, не, паказвацца на чэрні. А для каго так імпазантна Кларк Фігуры ладзіць? Для такіх, як сам’ He, ў іх шануюць чэкавую кніжку, Ім напляваць на Кларка на самога. Вось так і гэтыя малойцы мне Памогуць выбіцца ў павагу ў свеце. Кларк імпазантны толькі перад простым Народам, мелюзгою. Я таксама.
Джывола.
Баюся, чуткі пусцяць: «Гэта не Прырода, Уі напускае».
Уі.
Хай!
Хай кажа той ваш нейкі доцант-процант!
Мне напляваць на думку прафесуры!
Мне важна знаць, што думае народ!
Як люд глядзіць на «бацьку». Гэта важна!
Джывола.
Нашто табе іграць гаспадара?
Будзь лепей спадарок-папаша добры У халаце хатнім, у пантофлях...
Уі.
Роля
Такая ўжо Дагсбора прапісана.
Джывола.
Ягоны ўплыў, здаецца, ўжо аслаб. Яшчэ ён значыцца ў графе «пазыка», Ды гэтую руіну ўсё радзей Стараюцца паказваць людзям простым. 3 сямейнай Бібліяй бывае так: Мы багавейна, склікаўшы сяброў, Гартаем пажаўцелыя старонкі I раптам божухны! засохлы клоп!.. I з той хвіліны кніга ў хламе прахне. Зрэшты, Дагсбора не святы істод, «Цвятной капусце» ён яшчэ прыдасца.
Уі.
Хто рэспектабельны рашаю я.
Джывола.
Вядома, шэф. Супроць яго не маю Нічога! Я ж сказаў яшчэ прыдасца. Бо нават наш муніцыпалітэт, Скандалу пазбягае, церпіць старца.
Уі. Сядзенне.
Актор. Сядзенне, седня, значыцца. Седня, спадар Уі, бадай што, самае складанае мастацтва і майстэрства. Ёсць людзі, якія ўмеюць хадзіць; ёсць іншыя яны ўмеюць стаяць; але дзе вы бачылі людзей, якія ўмеюць сядзець? Спадар Уі, вазьміце крэсла з білцам. Цяпер сядзьце і не прыхіляйцеся. Рукі на сцёгны, паралельна жывату, локці адставіць убакі. Колькі вы можаце так праседзець, Спадар Уі?
Уі. Ды колькі заўгодна.
Актор. Ну, тады добра, спадар Уі.
Джывола.
Шэф, я мяркую так: сабе пакінь Лепш спадчыну Дагсборавую Гіры, Бо ён народны нават без народу. 3 сябе ён строіць блазна і умее Так рагатаць, што ападае тынк. А, зрэшты, ён рагоча недарэчы. Напрыклад, вось, калі ты выступаеш Як сын кварталаў Бронкса, кажаш людзям Пра хлопцаў семярых...
Уі.
Джывола.
А ён рагоча?
Аж тынк адвальваецца. Толькі ты Нічога не кажы яму, бо скажа, Што зноўя нагаворваю за вочы. Артура, адвучы яго збіраць Капелюшы.
Уі.
Джывола.
Капелюшы?
Ну, так, 3 людзей, якіх забіў сваёй рукою. Капелюшы ён любіць забіраць I ў іх фарсіць прылюдна ўсюды, А гэта ж брыдка!
Уі.	Я гляджу праз пальцы.
Я не люблю ў спадзвіжніках маіх Вынюхваць слабасці.
(Актору.)
А зараз мы
Давай спрабуем дэкламацыю!
Што-небудзь прачытайце!
Актор. Шэкспір. Толькі Шэкспір. Цэзар. Антычны герой. (Длстае з кішэні кніжку.} Што вы скажаце на прамову Антонія? Над труною Цэзара. Супроць Брута. Завадатара падступных забойцаў. Узор публічнай прамовы, самы славуты ўзор. Калі я быў у зеніце славы, я іграў Антонія, у тысяча дзевяцьсот восьмым годзе. Спадар Уі, гэта рыхтык тое, што вам і трэба.
(Становіцца ў паставу ірадок зарадком дэкламуе прамову Антонія.)
Увагі дайце,
Сябры, браты і грамадзяне Рыма!
Уі паўтарае следам за ім, гледзячы ў кніжку, актор папраўляе яго, але ўсё ж у асноўным прамова Уі захоўвае ўласцівую ёй парыўнасць і грубасць.
He славіць Цэзара прыходжу я, Але хаваць. Людзей перажываюць Грахі і зло, спрычыненыя імі; Заслугі ж іх сыходзяць у магілу. Хай будзе так і з Цэзарам. Падаў Яго тыранам нам дастойны Брут; Калі ўсё так, дык гэта цяжкі грэх, I цяжкай караю спагнаны Цэзар.
Уі (працягвае адзін}. А я, з дазволу Брута і другіх, Бо Брут пачцівы досыць чалавек, I ўсе яны, пачцівыя усе Жалобным словам Цэзара ўпачціўлю. Ён быў мне сябрам, верным, справядлівым, Ды Брут яго тыранам лютым мае.
А Брут дастойны досыць чалавек.
3 сабой прывёў палонных многа Цэзар, I скарбніцу ён імі ўзбагаціў Уладалюбнасць ці жявіў не гэтым?
Калі бядняк стагнаў, дык Цэзар плакаў, Любоў да ўлады мяккасці ж не церпіць, А Брут яго тыранам лютым лічыць, А Брут дастойны досыць чалавек Мы ж бачылі: на свята Луперкалій Я тройчы падаваў яму вянок;
Ён тройчы не прыняў з любві да ўлады? Ды Брут яго тыранам лютым лічыць, А Брут дастойны досыць чалавек.
Я гавару не каб спрачацца з Брутам;
Што ведаю, я толькі і кажу.
Любілі вы яго не без прычыны:
Дык дзе ж прычына, каб па ёй не плакаць?
Падчас апошніх слоў павольна апускаецца заслона.
З’яўляецца надпіс.
Сцэна 8
Кантора трэста «Цвятная капуста».
Артура Уі, Эрнэста Рома, Джузэпэ, Джывола, Эмануэле Гіры і ахоўнікі.
Групадробных гандляроў-зеляншчыкоў слухаюць прамову Артура Уі.
На памосце побач з Уі сядзіцьхворы старац Дагсбора. На заднім плане К л а р к.
Уі (крычыць). Шантаж! Забойства! Гвалт! Рабунак! Рэкет! На вуліцах у ясны дзень страляюць! Законапаслухмяныя бацькі Ідуць сабе ў муніцыпалітэт I сярод дня забітыя! I як жа На тое рэагуюць нашы ўлады?
Ніяк! Пачцівыя кіраўнікі Тайком свае сумнеўныя гешэфты Упраўляюць, а сумленных грамадзян Качаюць у гразі!
Джывола.	Увага!
Уі.	Ганьба!
Калі ўжо кожны робіць тое, што Ягоны эгаізм яму падкажа, Дык гэта значыць толькі, што у нас Усе супроць усіх. А гэта хаас! Напрыклад, я стаю і мірна бульбу Сваю людзям у лаўцы прадаю Ці мірна свой грузавічок з капустай Вяду, аж тут, бач, нехта ўжо не мірна, Уломіцца у лаўку і крычыць Мне: «Рукі ўгору!», ці страляе нават, Які ж бо гэта мір? Аднак тым разам,
Я ведаю, што людзі не ягняты, Дык я прыму рашуча засцярогі, Каб людзі гэтыя не лезлі ў лаўку, Каб не даводзілася мне раз-пораз Стаяць па стойцы «рукі ўгору», каб Я мог разумна рукі прыкладаць, Ну, скажам, персікі перабіраць. А як што чалавек такі ў натуры, Што з добрай волі рэвальвер не кіне, Ну, скажам, так ён хораша глядзіцца, Ці, скажам, балбатун які з управы Яго, такога, больш уважыць. He, брат, Хваробу! я не стрэлю, стрэліць іншы. Вось вам і логіка! Дык што ж рабіць? Ая скажу вам што! Па-першае: Сябры, што вырабілі ўсе дагэтуль, Кату пад хвост, не робяцца так справы! Сядзець ляніва ў лаўцы каля касы I спадзявацца, што міне вас ліха, He ведаць еднасці, сварыцца марна, He маючы надзейнай абароны, Каб кожны гангстар мог на вас напасці, Сябры, не пойдзе так. Дык вось: найперш Адзінства. Вось што трэба. I ахвяры. Спытаеце ў мяне: нашто ахвяры? Чаму’ На абарону лавак грошы? А мы не хочам! Мы сваю кішэнь Найболей любім! На абарону трыццаць Працэнтаў? Вы жартуеце! He хочам! Была б яна бясплатна, абарона, Тады няхай, мы не супроць яе! Сябры мае, не так яно ўсё проста, Бясплатны толькі сыр у пастцы і Бясплатна можна толькі паміраць. Сябры, усё ў жыцці каштуе грошай.
Ахова гэтак сама. Мір, спакой, Бяспека грошы. У жыцці усё так. Бо так было, так ёсць і вечна будзе.
I вось рашылі мы сябры і я: Яны ўсе тут, і там яны, знадворку Прыняць усіх вас пад сваю апеку.
Джывола і Рома апладуюць.
Вы бачылі, што мы па-дзелавому Рашаем гэту справу, перад вамі Сам містэр Кларк, вядомы аптавік.
Рома выводзіць наперад Кларка. Некаторыя гандляры апладуюць.
Джывола. Я, містэр Кларк, вас ад імя прысутных
Вітаю шчыра. Трэст «Цвятной капусты» Прымае план Артура Уі і
Вам гэта робіць гонар. Шчыра дзякуй Вам, містэр Кларк!
Кларк. Лэдзі джэнтльмены!
Мы, трэст «Цвятной капусты», з засмучэннем Глядзім, як цяжка вам збываць тавар.
Усё дорага, вы на парозе краху.
Чаму? Таму, што грузчыкі, шафёры, Кладаўшчыкі разбэшчаны чужымі Уплывамі і з кожным божым днём Плаці ім больш і больш. Нам трэба іх Скруціць, каб не дыхнулі Уі гэта Вам забяспечыць.
Першы гандляр.	А калі плаціць
Ім менш і менш, дык хто ж тады купляць Тавар наш будзе?
Уі.	За пытанне дзякуй!
Я на яго адказваю: нам сёння
Пры ўсім жаданні выкрасліць рабочых He выпадае, бо пакупнікі Яны. Я колькі ўжо разоў казаў:
Сумленна працаваць не брыдка, праца Дае прыбытак. Праца неабходнасць. А гэта значыць, што асобна ўзяты Рабочы мне каштоўны! Ды калі Пачне з падобнымі сабе ўступаць У змовы і з сваёй свінячай мордай У справы совацца, ў якіх не петрыць, Напрыклад, як сабе прыбыткі ціснуць, Тады кажу я: стоп, ану-тка годзе! Хто ты такі? Рабочы? Ну й рабі!
Страйкуеш? He працуеш? Ну, тады Ты болей не рабочы, небяспечны Суб’ект, і я звяду з табой рахункі.
Кларк апладуе.
А каб у вас сумненняў не было, Каб давяралі нам, тут сярод вас Есць чалавек, якога з поўным правам Мы маем за узор вялікай, чыстай Маральнасці і праўды, гэта наш Дагсбора!
Гандляры апладуюць гучней.
Дагсбора наш шаноўны, У гэты час я з асаблівай сілай Адчуў, што абавязаны я вам Прызнаннем вечным. Воляй неба мы Спалучаны. Хай маладзейшы я, Я сціплы сын кварталаў Бронкса, вы ж Мяне абралі сябрам, нават сынам, I колькі жыць Бог дасць, я не забуду.
(Бярэ абвіслуюруку Дагсбора і энерг ічна трасе яеБ) Джывола {напаўголаса). Узрушліва! Адзінства бацькі й сына! ГіРЫ (выходзіць Hanepad). Зеляншчыкі! Ад сэрца шэф гаворыць!
Вось бачу я, пытанні ў вас наспелі.
Давайце, людцы! Ну, смялей! Бо мы Мы ж не ямо таго, хто нам не вораг. Я, ведаеце, рэжу праўду-матку У вочы. Лішніх слоў я не люблю I не трываю крытыканства, што Усё счарніць спрабуе ў лютай злосці I толькі што ў тупік звесці можа. А вось цвярозыя разлікі, як Зрабіць нам лепей тое, сёе, гэта, Такое выслухаць заўсёды рады.